Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
— А што, Васіль Мікалаевіч, у кожнага бывае сітуацыя, што жонка цвіка ў сцяну ўкалаціць не дапросіцца? У мяне дык точна бывае!
Дарога рэзка павярнула ўправа, асфальт скончыўся, і машына, не збаўляючы хуткасці, ужо імчала праз рэдкі сасоннік.
— Ёсць такі грэх,— запознена ўсміхнуўся Смаляк.
Ен хацеў яшчэ дадаць, што мужыкі самі складаюць анекдоцікі і самі з сябе смяюцца, але не паспеў. Раптоўна сасоннік скончыўся і дарога таксама. Перад вачыма ўзнік, быццам прысыпаны зямлёй, невялікі цагляны будынак. Управа і ўлева ад яго цягнуўся высакаваты, метры са два, цагляны плот, левая частка якога гублялася недзе ажно на ўзлеску, а правая адразу прападала ў сасонніку, з якога толькі што вынырнула пракурорская машына. На стаянцы былі дзве легкавушкі і аўтобус. Некалькі чалавек у цывільным, сярод якіх вылучаўся форменным адзеннем міліцыянер, месціліся ў невялікай альтанцы. Убачыўшы Смаляка, усе, бы па камандзе, усталі, высокі, падстрыжаны пад вожыка бялёсы мужчына ў акулярах, з вялікім дыпламатам у руках, порстка пайшоў насуст-
рач. Смаляк пазнаў у ім судзебна-медыцынскага эксперта Ластаўку.
— Васіль Мікалаевіч, у нас усё падрыхтавана,— здароўкаючыся за руку, нізкім строгім голасам паведаміў эксперт і, здымаючы акуляры, запытальна зірнуў следчаму ў вочы,— спадзяюся, у вас таксама ўсё ў парадку...
Смаляк згодна кіўнуў, павітаўся з астатнімі ўдзельнікамі правядзення эксгумацыі і заспяшаўся ў будынак, да дырэктара могілак. Ён імкліва ўвайшоў у прыёмны пакой, мімаходзь павітаўся з таўставатай шыракатварай жанчынай гадоў пяцідзесяці, па ўсім, сакратаркай, і, спяшаючыся, накіраваўся да дзвярэй з вялізнай шыльдай «Дырэктар». He паспеў следчы зрабіць і двух крокаў, як яго спыніў адчайны крык:
— Стой! Куды?!.
Смаляк азірнуўся, яму напярэймы, расставіўшы рукі, бы птушка крылы, шалёна вылупіўшы вочы, бегла сакратарка. У правай руцэ яна трымала маленькі пэндзлік, якім яшчэ хвіліну таму наносіла лак на пазногці, левай ухапіла следчага за рукаў кашулі. Блакітныя, шырока расплюшчаныя вочы глядзелі на Смаляка з нейкім палахлівым здзіўленнем, быццам ён толькі што зрабіў ці хацеў зрабіць нешта страшнае.
— Вы, ета, што ўдумалі? — вырваўся з жаночых грудзей палахлівы агрубелы крык, неахайна пафарбаваныя ў яркачырвоны колер вусны скрывіліся ў нядобрай усмешцы, на зубах таксама былі чырвоныя пісягі памады.
— Нічога я не ўдумаў,— спрабуючы вызваліць рукаў кашулі, не разумеючы прычыны такой нечаканай агрэсіўнасці, здзіўлена перасмыкнуў плячыма Смаляк,— Мне патрэбны дырэктар.
— Усім ён патрэбны! — жорстка выпаліла сакратарка.-— Нельга, без дакладу дьірэктар не прымае,— жанчына неяк вінавата паглядзела на Смаляка і журботна дадала: — Мы тут, етае, дай Бог памяці, арэнднае прадпрыемства стварылі, і калі вы без дакладу, мяне звольняць...
— Дык далажыце,— губляючы цярпенне, прагаварыў Смаляк.
Жанчына, не зважаючы на незадаволенасць наведвальніка, усё яшчэ трымаючы яго за рукаў кашулі, выціснула з сябе ўсмешку:
— А вы, міл чалавек, прысядзьце, газетку пачытайце, а я тым часам усё культурна, як яны хочуць, аформлю.
Ад яе прытворнай усмешкі, а найбольш ад зубоў у чырвоных пісягах Смаляку зрабілася не па сабе, але спрачацца з жанчынай не было аніякага жадання, і следчы падпарадкаваўся, усеўся ў мяккае скураное крэсла.
Сакратарка задаволена, з выглядам чалавека, які выканаў свой абавязак, важна ўселася за стол і паблажліва ўздыхнула:
— Можаце курыць, інструкцыя дазваляе.
Смаляк не адказаў, ён моўчкі чакаў, што будзе далей. Сакратарка агледзела сябе ў невялікім люстэрку, звыклым рухам паправіла даўгаватыя чорныя валасы, схавала касметычку ў сумачку.
— Цяперака і ў нас, як у людзей,— распраміўшы спіну, няўпэўнена, хутчэй пераконваючы сябе, прагаварыла жанчына. Яна ўзяла аловак, падсунула бліжэй чысты аркуш паперы.— Перш чым зайсці да дырэктара, вы павінны мне расказаць пра ўсё.
— А дакладней?
— А дакладней: хто вы, каго прадстаўляеце, па якому пытанню.
— Я так разумею, што ў вашу арганізацыю звяртаюцца па адным пытанні...
— Фірму...— паправіла сакратарка.
— Называйцеся, як хочаце.— Смаляк працягнуў жанчыне пасведчанне і адрэкамендаваўся: — Старшы следчы пракуратуры Смаляк. Далажыце дырэктару, што ў мяне пастанова на эксгумацыю трупа...
У сакратаркі ад пачутага аловак вываліўся з рукі, вочы як не вылузнуліся з вачніц.
— I што ж вы маўчалі?! — Яна кінулася да дырэктарскага кабінета, але ў самых дзвярах прыпынілася, вінавата паглядзела на Смаляка.— Прабачце, што вы будзеце рабіць з мерцвяком, якога прывезлі?
— Нікога я не прывёз, наадварот, будзем забіраць.
— Як гэта?
Смаляк нічога не паспеў адказаць, дзверы дырэктарскага кабінета расчыніліся, і на жанчыну наляцеў мажны сівы мужчына гадоў шасцідзесяці ў пакамечаным чорным гарнітуры.
— Іванаўна, ты зноў за старое? — рэзкім, грубым голасам незадаволена ўскрыкнуў чалавек, па ўсім, дырэктар, і, як шкадліваму дзіцяці, паківаў пальцам жанчыне.— Глядзі ў мяне, звольню!
— Я больш не падслухоўваю,— расцягваючы словы, крыўдліва адказала сакратарка і, тыцнуўшы пальцам на Смаляка, шматзначна дадала: — Тут да вас з пракуратуры...
— 3 пракуратуры? — міжвольна перапытаў дырэктар і крутнуўся да Смаляка. У выцвілых, амаль бясколерных вачах мільганулі палахлівыя агеньчыкі.
— Старшы следчы пракуратуры,— адрэкамендаваўся Смаляк і падаў «пакамечанаму», як ён адразу ахрысціў дырэктара, паперы.— У мяне пастанова на эксгумацыю трупа.
— Іван Іванавіч Журба,— паспешліва адрэкамендаваўся дырэктар.
— Паклапаціцеся, Іван Іванавіч, каб нас не затрымлівалі, — строга зазначыў Смаляк і шматзначна паглядзеў на сакратарку, якая паспешліва адвяла позірк.
Магіла, да якой прывяла прадстаўнік адміністрацыі, была абстаўлена мноствам вянкоў. Невысокая вастраносая жанчына ў акулярах разгарнула тоўстую канцылярскую кнігу і, водзячы пальцам па старонцы, уголас прачытала:
— Альховік Фёдар Кузьміч, пахаваны пятнаццатага мая тысяча дзевяцьсот дзевяноста пятага года, участак нумар дваццаць чатыры, месца сто трыццаць восем.
Жанчына закрыла кнігу і запытальна паглядзела на судмедэксперта Ластаўку.
— Можна пачынаць?
Ластаўка перавёў позірк на Смаляка, паправіў акуляры.
— Ну што, Васіль Мікалаевіч, пачнём?
Следчы згодна кіўнуў і, выцягнуўшы з партфеля чыстыя бланкі пратаколаў, капірку, пачаў хутка запаўняць дакументы.
Двое рабочых у зялёных камбінезонах адначасова кінулі на зямлю рыдаёўкі, пачалі здымаць вянкі і адносіць іх убок. Калі на жоўтым пясчаным бугарку нічога не засталося, акрамя ссохлых кветак і яловай ігліцы, адзін з рабочых абхапіў аберуч чорную тумбу з невялікім партрэтам нябожчыка, пацягнуў угору, другі паставіў нагу на рыдлёўку, лянотна папляваў на далоні.
•— Ну, дык пачнём,— зазначыў ён і паглядзеў на прысутных мутна-жоўтымі, з чырвонымі пражылкамі вачыма.
Першая рыдлёўка пяску паляцела прама на ногі Смаляку. Следчы адышоў на некалькі крокаў, незадаволена паглядзеў на рабочых. Позірк адразу зачапіўся за чорную тумбу з фотаздымкам нябожчыка. Смаляка быццам токам працяла, стала горача, перахапіла дыханне.
— Стой, не руш!..— не сваім голасам закрычаў ён і, не памятаючы сябе, адштурхнуў чалавека з мутнымі вачыма ад магілы.— Дзе, дзе тая, з кнігай?! •— вырваўся з грудзей роспачны, чужы крык.
Прысутныя нічога не маглі зразумець, яны здзіўлена ілядзелі то на следчага, то на рабочага, які ад штуршка пляснуўся на зямлю і цяпер, вылупіўшы вочы, спалохана азіраўся.
— Што здарылася? — зрабіла нясмелы крок да Смаляка жанчына з кнігай.
— Чытайце! — следчы ўхапіў яе за руку, падвёў да тумбы, змахнуў з шыльды рэшткі пяску.
— Пелагея Іванаўна...— прагучаў за іх спінамі голас Ластаўкі.— Што гэта ўсё значыць?
Твар жанчыны імгненна пакрыўся ружовымі плямамі, рукі задрыжэлі.
— Памылкі быць не можа,— надрыўным голасам няўпэўнена пралепятала яна.— Вось, чытайце, справа магіла нумар сто трыццаць сем, пахаваны Палякоў...
Смаляк і іншыя паглядзелі, куды паказвала жанчына, і згодна прамаўчалі.
— Злева, на сто трыццаць дзевятым месцы, пахаваны Якубовіч,— яна падышла да магілы, прыняла вянок, які замінаў прачытаць прозвішча.— Вось бачыце, усё, як запісана, а тут павінен ляжаць Альховік...
— Дык дзе ж ён?! — ускрыкнулі ў адзін голас некалькі чалавек.
— А што вы ў мяне пытаецеся? Я тут чалавек новы, без году тыдзень,— больш спакойна і разважліва прагаварыла жанчына і дэманстратыўна захлопнула кнігу.— Ёсць начальства, дырэктар, у іх і высвятляйце.
Прысутныя замаўчалі, па ўсім, асэнсоўваючы здарэнне.
— Вы тут будзеце за галоўнага? — парушыў маўчанне рабочы, якога Смаляк хвіліну таму адпіхнуў ад магілы.
— Я...
— Тады паслухайце, што скажу,— перамінаючыся з нагі на нагу, цяжка, відавочна, збіраючыся з думкамі, уздыхнуў рабочы.— Міхайлаўна тут ні пры чым,— ён кіўнуў на расчырванелую начальніцу.— Да яе быў у нас за шэфа Кузьмянкоў...— рабочы шморгнуў носам, азірнуўся на свайго памочніка, які, сустрэўшыся з ім вачыма, паспешліва адвёў позірк, але падышоў бліжэй, каб лепей чуць.—Дык вось, гэта Кузьмянкоў загадаў выкапаць мерцвяка, які запісаны ў кнізе, а Міхайлаўна тут ні пры чым...
— I куды вы яго дзелі? — стрымліваючы нервовую ўзбуджанасць, як мага спакойней спытаў Смаляк.
— Мерцвяка радня забрала, казалі, быццам не ў тым месцы закапалі.
— Што ж ты маўчаў? — ускіпела жанчына.
— А пры чым тут мы? — падаў голас другі рабочы.— Нам скажуць капаць — мы капаем, загадаюць адкапваць — адкапваем...
10
Тое, што адбылося на могілках, адкрыта сведчыла аб дачыненні Вярбіцкай да смерці Альховіка і замаху на жыццё Шашок. Гэтая версія цяпер была галоўнай, і Смаляк разам з сышчыкамі Зубенкам і Загіравым наступныя двое сутак рабілі ўсё, каб дакапацца да праўды. Давялося перажыць і непрыемныя хвіліны. Смаляка выклікаў намеснік генераль-
нага пракурора — пытанне стаяла аб адхіленні ад работы і правядзенні службовага разбірацельства. Што ні кажы, a следчы пасадзіў добрую пляму, выпацкаў пракурорскі мундзір, а такое яшчэ нікому не сыходзіла з рук. Невядома, чым магло скончыцца «прамыванне мазгоў», каб не Кучкун, які, як ні дзіўна, заняў цвёрдую пазіцыю і настояў, каб менавіта Смаляк да канца разблытаў справу Альховіка. Следчаму аб’явілі строгую вымову і паабяцалі службовае разбірацельства правесці па выніках расследавання злачынства. Смаляк разумеў, што яго ў справе Альховіка на нейкім этапе перахітрылі, аб’ехалі на крывых лыжах, і цяпер следчы імкнуўся ўзяць рэванш. Прынятае начальствам рашэнне задавальняла, і, як толькі за спінай з рыпам зачыніліся дубовыя дзверы генеральнай пракуратуры, усё адышло на другі ці нават на трэці план.