• Газеты, часопісы і г.д.
  • Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

    Шлях да Галгофы

    Віктар Праўдзін

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 254с.
    Мінск 2003
    58.78 МБ
    — Так, па ранейшым законе, які парушыў, але ж цяпер ён Куклазе, грамадзянін Фінляндыі!.. Чаму Куклазе, а не Вітаўс? Ёсць за што зачапіцца!
    — Трэба прыспешыць фінаў з праверкай. Выходзіць, гэты Вітаўс-Куклазе невыпадкова аб’явіўся ў Мінску?
    — Атрымоўваецца, што так,— стомлена адказаў Зубенка і сеў у крэсла.— Думаю, трэба затрымаць да высвятлення асобы, можа, фіны яшчэ і ўдзячныя будуць.
    — А мо наадварот?
    — У любым выпадку ў нас ёсць падставы, закон мы не парушаем.
    — Згодны, але папярэджваю, каб ніякай самадзейнасці.
    Зубенка не адказаў, ён рашуча накіраваўся на выхад, але, нешта прыгадаўшы, спыніўся ў самых дзвярах, вярнуўся і паклаў перад Смаляком паперы.
    — Зусім з галавы выскачыла,— таропка патлумачыў маёр,— Загіраў прасіў перадаць пратакол допыту сведкі, які прысутнічаў падчас бойкі паміж Вярбіцкім і Альховікам.
    Першае, што зрабіў Смаляк пасля таго як за Зубенкам зачыніліся дзверы, гэта патэлефанаваў у ізалятар часовага ўтрымання. Яму неадкладна трэба было сустрэцца з Вярбіцкай, але арыштаваная ўсё яшчэ знаходзілася ў аддзеле міліцыі,
    чакала канвой. Гэтая акалічнасць спрыяла, не трэба траціць час на валтузню з афармленнем папер, аператыўны дзяжурны па аддзелу міліцыі паабяцаў мігам даставіць жанчыну. I сапраўды, хвілін праз пятнаццаць Вярбіцкая сядзела на тым самым месцы, што і раніцай, смаліла цыгарэту і, здавалася, зусім не пакідала памяшкання. Смаляк дачытаў пратакол допыту некага Івашкевіча, сведкі бойкі Вярбіцкага і Альховіка, узняў на арыштаваную неспакойны, узрушаны позірк.
    — Таццяна Фёдараўна, абставіны змяніліся, мы павінны неадкладна пагаварыць, час працуе супроць нас.
    — Супроць вас! — пераможна зазначыла Вярбіцкая і з’едліва ўсміхнулася.— I не трэба апраўданняў, я амаль прывыкла да бяспраўя. У вашай сістэме творыцца чортведама што, не верыла, пакуль вашую ласку на сабе не адчула.
    — 3 вамі дрэнна абыходзіліся?
    — Ну і не добра! Цэлы дзень чакаю канвой... У іх, аказваецца, ліміт на бензін, не могуць вазіць туды-сюды па аднаму чалавеку. А мне што да гэтага? Цэлы дзень галодная...
    — Я зараз што-небудзь арганізую,— Смаляк паклаў руку на тэлефонны апарат.
    — He трэба! — ускрыкнула Вярбіцкая.-— Без вас паклапаціліся, знайшліся добрыя людзі.
    У гэты момант зазваніў тэлефон, пад далоняй затрымцела, запульсіравала, быццам нешта жывое. Следчы прыклаў слухаўку да вуха і адразу пазнаў Зубенку.
    — Васіль, ты?—цяжка, перарывіста дыхаючы, спытаў маёр. — Я.
    — Куклазе мы прашляпілі, абуў ён нас у лапці. У гатэлі няма, ніхто пасля трох гадзін яго не бачыў, калі і куды падаўся, можна толькі здагадвацца. Трэба дапрасіць Вярбіцкую, яна ведае, дзе шукаць.
    — Таццяна Фёдараўна ў мяне,— як мага спакайней прагаварыў Смаляк і афіцыйна спытаў: — Што вы прадпрынялі?
    — У горадзе ў дзеянне ўведзены план «Пошук узброенага злачынцы», інфармацыя пайшла ў вобласці, на пасты ДАІ, на мяжу і гэтак далей...
    — Я на сувязі,— Смаляк паклаў слухаўку на месца, паспрабаваў усміхнуцца, але, па ўсім, гэта ў яго дрэнна атрымалася.
    — Што, мной цікавіцца начальства? —■ радасна спыталася Вярбіцкая і, не дачакаўшыся адказу, памахала сціснутым невялікім кулаком.— Гэта толькі пачатак, я даб’юся, каб вас і яхідну Зубенку знялі з работы. Муж знойдзе на вас управу!
    — Таццяна Фёдараўна, калі я казаў, што час працуе супроць нас, я меў на ўвазе і вас,— прапускаючы міма вушэй пагрозы Вярбіцкай, вёў сваю лінію Смаляк.— Удакладню: нам вядома сапраўдная прычына вашых адносін з Альховікам.
    — Ну-ну,— шчыра засмяялася жанчына,— цікава, у чым на гэты раз будзеце мяне вінаваціць, у якіх грахах?
    Следчы бачыў, што Вярбіцкая на самай справе перакананая ў сваёй поўнай беспакаранасці і нават у думках ні на хвіліну не можа дапусціць, што хтосьці разгадаў ейныя крымінальныя камбінацыі.
    — Каб не марнаваць час, папярэджу: я чытаў пісьмы вашага бацькі.
    Вярбіцкая, не верачы пачутаму, працягвала смяяцца, але глыбока ў вачах мільгануў і затаіўся страх. Было відавочна, што яна не рыхтавалася да размовы пра бацькавы пісьмы да Гарбачова.
    — Чаго ні напіша хворы чалавек? — каб хоць нешта сказаць, буркнула Вярбіцкая.— Я іх таксама чытала.
    — Пісьмы чыталі ўсе, а вось паверылі ім спярша вы, a потым я.
    Жанчына раптам сцішылася, уцягнула галаву ў плечы і з-пад ілба доўгім засяроджаным позіркам паглядзела Смаляку ў вочы. Ён маўчаў і вачэй не адвёў. Пераканаўшыся, што следчы не жартуе, Вярбіцкая спыталася:
    — Вы хочаце сказаць, што паверылі лухце хворага чалавека?
    — He толькі паверыў, але і праверыў.
    — I што з таго? — пачала нервавацца жанчына,-— Хто праз пяцьдзесят з лішнім гадоў пацвердзіць праўдзівасць
    бацькавай пісаніны? Чаму ён пачаў пісаць цяпер, знаходзячыся ў псіхушцы, а не тады?
    — Таццяна Фёдараўна, я мушу вам нагадаць, якія былі часы і што чакала вашага бацьку.
    — Часы былі ўсялякія,— не пагадзілася Вярбіцкая і суха дадала: — Думаю, справа ў іншым. Вы зразумелі, што ні адно злачынства, у якім вінаваціце мяне, даказаць не зможаце, таму і выдумалі нешта фантастычнае. Толькі гэта вашыя праблемы, я аніякага дачынення да пісьмаў з псіхушкі не маю.
    — Я не разлічваю на дапамогу следству,— са скрухай у голасе прагаварыў Смаляк,— і ўсё ж мушу, Таццяна Фёдараўна, нагадаць...
    — Васіль Мікалаевіч, пакіньце гэтыя байкі для дурняў! — бесцырымонна, са злосцю перапыніла следчага Вярбіцкая.
    — Значыцца, вы адмаўляецеся шчыра ва ўсім прызнацца і тым самым зменшыць сваю віну?
    Вярбіцкая і брывом не павяла, толькі кінула на Смаляка пагардлівы позірк і абыякава перасмыкнула плячыма.
    — Ну што ж, я шчыра хацеў вам дапамагчы,— зазначыў следчы.
    — He трэба ціснуць на маё сумленне,— зларадна ўсміхнулася Вярбіцкая,— я з задавальненнем паслухаю яшчэ адно бяздоказнае абвінавачванне, лепш пасядзець тут, чым у смярдзючай камеры.
    Смаляк уважліва паглядзеў на жанчыну. Яна добра выконвала ролю беспадстаўна пакрыўджанай, але затоеную напружанасць выкрывалі насцярожана расшыраныя вочы.
    — 3 вашага дазволу вернемся да пісем.— Смаляк, збіраючыся з думкамі, зрабіў невялікую паўзу.— Такім чынам, у адна тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе, у ноч з дваццаць першага на дваццаць другога чэрвеня, супрацоўнікі НКУС лейтэнант Вярбіцкі і сяржант Гнацюк прыехалі ў вёску Верацеі. Яны павінны былі арыштаваць царкоўнага старасту Нямцова. Вярбіцкі, як вы разумееце, ваш бацька, да асобы Гнацюка вернемся крыху пазней. Нкусаўцам пашэн-
    ціла, праз акно яны падгледзелі, як Нямцоў нешта хаваў у падполлі, і адназначна вырашылі, што царкоўны стараста — варожы шпіён. Нямцова арыштавалі, з падполля выцягнулі скрынку, але адчыніць не паспелі. У лесе, які пачынаўся адразу за вёскай, размяшчаліся вайсковыя склады, у якіх у гэтыя самыя хвіліны раптам усё пачало ўзрывацца, гарэць. Пажар вельмі хутка перакінуўся на вёску. Лейтэнант з сяржантам разгубіліся. Нямцоў, улічваючы спрыяльны момант, задаў лататы, але пільны сяржант заўважыў уцекача і застрэліў. Калі ваш бацька і Гнацюк выбраліся з вогненнага пекла, яны зразумелі, што пачалася вайна. У скрыні аказалася не рацыя, як думалі Нкусаўцы, а золата. Яны некалькі дзён спрабавалі прабіцца да сваіх, але паўсюль былі немцы. Гнацюк ацаніў абставіны па-свойму, ён прапанаваў лейтэнанту падзяліць золата і адсядзецца, дзе хто зможа, да лепшых часоў. Я веру, што ваш бацька аб’явіў сяржанта ворам і патрабаваў здаць зброю. Канешне, Гнацюк разумеў, чым для яго можа ўсё скончыцца. Завязалася бойка, сяржант стрэліў... Вашаму бацьку пашэнціла, ён быў цяжкапаранены, але жывы. Гнацюк, палічыўшы лейтэнанта забітым, знік разам з золатам. Вярбіцкага падабралі акружэнцы і пакінулі ў адной з вёсак. Ваш бацька паправіўся, партызаніў, ваяваў, пасля вайны зноў служыў, але пра золата маўчаў. Спачатку баяўся, і меў рацыю, а потым, як сам прызнаецца, не хацеў кампраметаваць сваё імя, ён усё ж займаў высокія пасады ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі.— Смаляк замаўчаў, засяроджана перагарнуў некалькі лістоў у папцы з пісьмамі Вярбіцкага, пакуль знайшоў патрэбны.
    — Васіль Мікалаевіч, я гэта чытала, — нервова засмяялася Вярбіцкая,— Толькі пры чым тут я?
    — Цярпенне, Т аццяна Фёдараўна,—узняў на жанчыну вочы Смаляк.— Цяпер асноўнае... У мінулым годзе, у лістападзе, ваш бацька лячыўся ў бараўлянскай бальніцы для ветэранаў у кардыялагічным аддзяленні. Хворыя бавілі час, хто за картамі, хто за шахматамі. Неяк, а калі дакладна, семнаццатага лістапада, з вашым бацькам сеў гуляць «новенькі». Усё ішло ціха і мірна, перастаўлялі фігуры, успаміналі вайну.
    I раптам хворы Вярбіцкі накінуўся на саперніка і пачаў лупіць перапужанага чалавека шахматнай дошкай, ледзь разнялі. 3 гэтага моманту да хвароб вашага бацькі дабавілася яшчэ адна — маніякальная шызафрэнія агрэсіўнай формы. Яму пачало здавацца, што яго праследуе нейкі Гнацюк, ад якога ён хаваўся пад ложкам і пісаў пісьмы, просячы абароны. Ніхто не надаваў значэння таму, што піша хворы, згадвае цэлую скрыню золата, думаю, спярша і вы таксама. Але ўсё ж нешта падштурхнула вас, Таццяна Фёдараўна, на выіпукі невядомага Гнацюка, які стаў прычынай сямейнага гора. Думаю, вы не маглі паверыць дактарам, якія спісвалі ўсё на бацькаву старасць і раненне ў галаву. Вы зразумелі адно: чалавек, якога бацька адлупцаваў шахматнай дошкай, мае дачыненне да хваробы. Праўда, ён не Гнацюк, а Альховік, але ж прозвішча можна змяніць... У той час вамі кіравала жаданне помсты, у наяўнасць скрынкі з золатам не верылі. Вы зрабілі вельмі проста: прыйшлі ў ваенкамат і папрасілі зрабіць запыт на бацькавага «дваюраднага брата», які без вестак прапаў у вайну, пры гэтым назвалі яго Іванам Мар’янавічам Гнацюком. Шанцаў было нямнога, але вам пашэнціла. Адказ прыйшоў праз месяц: Гнацюк Іван Мар’янавіч і сапраўды значыўся прапаўшым без вестак у 1941 годзе, апошняе месца службы — горад Беласток, войскі НКУС. Гэта для вас было вельмі важна, бацька перад вайной таксама там служыў, але больш узрадавала тое, што вы не першая шукаеце Гнацюка, у Маскве жыве ягоная родная сястра, Карпава Зінаіда Мар’янаўна. Цяпер вы ўсё часцей узгадваеце золата: што, калі бацька піша праўду? I вы робіце адчайны, але правільны, лагічна вывераны крок — наймаецеся да Альховіка служкай. Цяпер стары на вачах і пад наглядам. Адразу зазначу, што думка пра завяшчанне прыйшла пазней, пасля таго як даведаліся, што ён жыве адзін, а значыцца, прамых нашчадкаў няма. Вамі кіравала сквапнасць, але цяпер гаворка не пра завяшчанне.