Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
Месяц, другі прыглядаліся да старога, вывучалі, ацэньвалі. Разумелі, што яго голымі рукамі не возьмеш, трэба прыперці так, каб не адкруціўся. I вы наважыліся, паехалі ў Маскву да сястры за фотаздымкам маладога Гнацюка. Пра што вы гаварылі з Карпавай, кім адрэкамендаваліся, прачытаеце no-
тым, галоўнае — у сястры захаваўся фотаздымак з даваенных часоў. Заставалася толькі яго перазняць, і можна напрамую гаварыць з Альховікам-Гнацюком пра золата. I я не сумняваюся, што такая размова адбылася і цяпер золата ў вас.
— Прыгожую казку сачынілі, Васіль Мікалаевіч,— цяжка ўздыхнула Вярбіцкая.— Галоўнае, што самі верыце ў свае фантазіі, дрэнна скончыце...
— Я быў у Маскве,— не зважаючы на іронію Вярбіцкай, працягваў Смаляк,— спярша ў архіве, потым у Карпавай. Вашае прозвішча пазначана на запыце, што прыйшоў з Мінска, сястра Гнацюка апазнала вас па фотаздымку, я ўжо не кажу пра ваенкома, які добра вас памятае. Так што, Таццяна Фёдараўна, на вашым месцы трэба ўжо гаварыць праўду.
— Праўду?! — з перакошаным ад гневу тварам ускрыкнупа Вярбіцкая.— Вы раіце гаварыць праўду?! Значыць, дзяцей маіх будзеце карміць, вучыць, хворых бацькоў даглядаць, перадачы ў турму насіць? He, дудкі, вам абы ўпячы чалавека за краты, a што будзе з маімі дзецьмі, з бацькамі, нікога не цікавіць. Хіба вы, жабракі, зможаце даць неабходнае маім родным, паклапоціцеся пра іх?.. He будзе па вашаму!.. Лічыце мяне вінаватай?.. Добра, толькі дакажыце... Свае правы ведаю і чытала пра прэзумпцыю невінаватасці. Я ўсе абвінавачванні адмаўляю, ніякага золата ў мяне няма. Думаеце інакш — шукайце, знойдзеце — ваша ўзяла. Мая і дзяцей будучыня залежыць ад мяне, і я не збіраюся сваімі рукамі ўсё рушыць. Калі не верыце, прачытайце,— Вярбіцкая выцягнула з рукава світэра складзеную ў некалькі разоў паперку і, з выклікам зірнуўшы на следчага, кінула яе на стол. — Вось мая будучыня!
Смаляк разгарнуў лісткі, разгладзіў іх далоняй і ўслых прачытаў загаловак: «Шлюбны кантракт». Далей чытаў з цікаўнасцю і моўчкі. Вярбіцкая, нервова кусаючы вусны, напружана сачыла за следчым. Смаляк уважліва разгледзеў пячатку і асабісты подпіс натарыуса, які зацвердзіў кантракт, і з сумам паглядзеў на жанчыну.
— Значыцца, цяпер Таццяна Фёдараўна на роўных з Куклазе валодае футравай фабрыкай у Фінляндыі і паловай мужавай маёмасці?
Вярбіцкая прамаўчала. Следчы ўстаў, наліў у шклянку вады, падаў жанчыне.
— Нявыкрутка атрымоўваецца. Муж палову багацця, дарэчы, нажытага без вас, па шлюбным кантракце перадае жонцы, а што ўзамен?
Вярбіцкая здзіўлена паглядзела на следчага, узяла прапанаваную шклянку, але піць не стала.
-— Я не хачу вады! — узбуджана, не разумеючы, куды Смаляк хіліць, ускрыкнула яна і з трывогай у голасе дадала: — У кантракце ўсё запісана.
— Як бы не так! — шматзначна ўздыхнуў следчы,— Думаю, што якраз за кантрактам і блішчыць золата Альховіка.
— Я ўжо сказала, што ніякага дачынення да золата не маю,— паспешліва выдыхнула жанчына і ўставілася на свае рукі.
•— Як вы пазнаёміліся з Куклазе? — прапускаючы міма вушэй словы Вярбіцкай, спытаў Смаляк.
— Наша знаёмства лічу асабістай справай, якая вас не тычыцца,— з выклікам прагаварыла Вярбіцкая.— Я не хачу, каб Вільгельма ўблытвалі.
— Вы сёння з ім сустракаліся, і, думаю, шлюбны кантракт Куклазе перадаў падчас размовы?
— Гэта лішні раз даказвае, як ён мяне кахае. Хто б іншы ў такой сітуацыі падаў заяву на скасаванне шлюбу, уцякаў, як ад пракажонай, а Вілыельм не, ён шчыры і ўсё зробіць, каб абараніць мяне.
•— He, Таццяна Фёдараўна, гэта якраз даказвае іншае,— рашуча секануў рукой паветра Смаляк.— Усё гаворыць за тое, што Куклазе невыпадкова з’явіўся каля вас, а дакладней, каля золата.
— Нам няма пра што гаварыць, я стамілася слухаць адно і тое! — выходзячы з сябе, ускрыкнула жанчына.— Адпраўце мяне ў камеру.
— Зараз пазаву канваіраў,— суха кінуў Смаляк,— толькі я разлічваю пачуць, дзе золата.
— Вы ненармальны! — істэрычна засмяялася Вярбіцкая.
— He, шаноўная Таццяна Фёдараўна,— прысмальваючы цыгарку, прыплюснуў вочы Смаляк.— Хтохто, а вы ўпэўне-
ны ў маёй нармальнасці, ведаеце, што ўсё, сказанае Смаляком,— праўда, ніякай хлусні. А цяпер пра Куклазе, і адразу папярэджу, што, у адрозненне ад вас, я не манюка,— следчы зрабіў невялікую паўзу.— Ваш муж такі бізнесмен, як я касманаўт...
Вярбіцкая змоўчала. Яна пагардліва, нават здзекліва ўсміхнулася, абыякава перасмыкнула плячыма. Гэтая ўсмешка імгненна ўскалыхнула Смаляка, непрыемнае пачуццё гідлівасці напоўніла душу. Ён з цяжкасцю трымаў сябе ў руках.
— Вам прыйдзецца паверыць мне, што Куклазе Вілыельм, ён жа Камароў, Савіцкі, Эбергардт — ніякі не бізнесмен, а раней двойчы судзімы Вітаўс Эльдар Казіміравіч. Маем і фотаздымкі, такія, якія робяць толькі ў нас, анфас і профіль, праўда, цяпер ён з барадой, але пазнаеце,— Смаляк паклаў перад Вярбіцкай фотаздымкі і з прадчуваннем перамогі дадаў: — Калі і ім не дасцё веры, вось дактакарта з адбіткамі ўсіх пальчыкаў Вітаўса. У гісторыі з Куклазе ўсё фальшыва, і кантракт таксама. He, ёсць адна праўдзівая акалічнасць — ваш шлюб, але, думаю, і ён будзе прызнаны несапраўдным... I яшчэ, мы наўмысна не затрымлівалі Куклазе-Вітаўса, разлічвалі, што вы скажаце яму, дзе схавалі золата, і ён прывядзе нас да схованкі. Толькі не ўсё атрымоўваецца так, як плануем, Куклазе вось ужо тры гадзіны, як знік з-пад нагляду, а пра што гэта гаворыць, думаю, тлумачыць не трэба.
Вярбіцкая слухала моўчкі, ніводзін мускул не здрыгануўся на твары, яна выглядала ганарлівай і ўпэўненай, быццам усё, што гаварыў следчы, да яе не мела ніякага дачынення. Смаляк замаўчаў, уважліва паглядзеў на жанчыну. У гэты момант нешта падобнае на ўсмешку скрывіла яе вусны, твар спалатнеў, фотаздымкі выпалі з рук. Вярбіцкая невідушчымі вачыма ўтаропілася ў следчага, неяк часта заміргала, захісталася і страціла прытомнасць. Смаляк ледзь паспеў падхапіць жанчыну, не даў зваліцца на падлогу і, прытрымліваючы ў крэсле абмяклае цела, ухапіў шклянку, што стаяла побач, пырснуў вадой на твар. Вярбіцкая здрыганулася, вейкі затрымцелі, на шчоках і шыі раптоўна праступілі нездаровыя ружовыя плямы. Яна зрабіла глыбокі ўздых, расплюшчыла асалавелыя вочы.
— Што са мной? — прашапталі ссінелыя вусны.
Смаляк выцягнуў з шуфляды стала невялікую паходную аптэчку і, падыходзячы да Вярбіцкай, корпаўся ў ёй, шукаючы нашатырны спірт.
— Ужо ўсё добра, Таццяна Фёдараўна, у вас закружылася галава.
Жанчына ўбачыла на падлозе фотаздымкі Куклазе, нахілілася, каб падняць, але ў апошні момант перадумала, адхапіла ад іх руку, быццам дакранулася да чагосьці пякучага.
— Каб не вы, а хтосьці іншы расказаў пра Куклазе, ці як яго на самай справе...
— Вітаўс,— падказаў следчы.
— Чорт з ім, хто б ні быў,— прыходзячы ў сябе, ускрыкнула Вярбіцкая і нервова засмяялася.— Гэта, аказваецца, злодзей у злодзея ўкраў...
Яна раптам замаўчала, неяк сцялася, уцягнула галаву ў плечы і дрыжачай рукой пацягнулася за шклянкай. Смаляк паспешліва падаў ваду і, пакуль Вярбіцкая нетаропка цадзіла скрозь зубы, нахіліўся, падняў фотаздымкі. Цяпер ён быў упэўнены, што нарэшце пачуе ўсю праўду. Іх позіркі сустрэліся, Вярбіцкая глядзела на следчага так, быццам бачыла ўпершыню.
— А вы, Васіль Мікалаевіч, малайчына,— роспачна ўздыхнула жанчына,— чаго не скажаш пра мяне.
— Можа, нашатырным спіртам скроні пацерці? — працягнуў жанчыне бутэлечку і вату Смаляк.
-— He трэба, мне цяпер самы раз спірту выпіць і забыцца пра ўсё на свеце.
— Выбачайце, чаго няма, таго няма,— усміхнуўся Смаляк і артыстычна развёў рукі.
— Яно сабе, абыдуся і вадой,— зрабіла невялікі глыток Вярбіцкая.— Гэта вы пераможца, вам і чарку піць. Уключайце свой магнітафон, ваша ўзяла.
Смаляк згодна кіўнуў, таропка ўставіў новую касету, падсунуў мікрафон бліжэй да жанчыны і ўключыў запіс.
— Ніколі б не прызналася, калі б мне гэты Куклазе такую казу не падсунуў, дык няхай і яму нічога не дастанецца.
Альховікава золата ў мяне, і сёння я сказала пра яго Куклазе. Калі ён даў лататы, у два месцы вы точна не паспееце, a вось трэцяе... Золата я раздзяліла на тры часткі: адна ў камеры захоўвання нумар дванаццаць на чыгуначным вакзале, код 2000, другая частка закапаная на саракавым кіламетры шашы Мінск — Віцебск, каля ўказальніка павароту на Лагойск, трэцяя закапана ў Мінску, у двары суседзяў Альховіка Шашкоў, пад сабачай будкай...
13
Зубенка, чакаючы аператыўна-следчую групу ў гатэлі, дзе жыў Куклазе, пачуваў сябе як на іголках. Канешне, зусім не ён вінаваты ў тым, што Куклазе перахітрыў і ўцёк з-пад самага носа, тут начальства знойдзе вінаватых. Маёр разумеў, што калі раптам Куклазе-Вітаўс уцячэ з золатам за мяжу, тады для яго і Смаляка пачнуцца сапраўдныя непрыемнасці. Праўда, болып дастанецца Васілю, бо ён, даведаўшыся пра золата, павінен быў падключыць да справы Камітэт дзяржаўнай бяспекі, а не самадзейнічаць. Толькі калі гэта было рабіць? Яшчэ раніцай ён сам і не падазраваў ні пра якое золата, а ўвечары скарб можа знікнуць назаўсёды.
«Ну што ён там цягне ката за хвост?! — не адыходзячы ад тэлефона, у думках лаяў Смаляка Зубенка.— Будзе «выкаць» авантурыстцы, забойцы, дабівацца прызнання!»
I ўсё ж нешта, акрамя золата, не давала спакою, трывожыла думкі, і маёр не мог зразумець, у чым прычына. Ён каторы раз агледзеў двухпакаёвы нумар, зайшоў у ванную, паўсюль былі чысціня і парадак. I раптам Зубенка зразумеў, што менавіта гэты ідэальны парадак і бударажыць: чалавек, які тут жыве, на ўцекача не падобны. Асабістыя рэчы Куклазе-Вітаўса на месцы, нават зубная шчотка. Падсвядома з’явіласяпачуццё незадаволенасці: што, калі Куклазе-Вітаўс сачэння за сабой не заўважыў і нікуды не ўцякаў? Можа, ён у гатэлі ў іншым нумары, у сяброў ці сяброўкі? Маёр вый-
шаў у калідор і папрасіў міліцыянера, які стаяў ля дзвярэй, зайсці ўсярэдзіну, каб самім не «спугнуць» Куклазе.
Нечакана ў гатэлі з’явіўся Загіраў. Ён порстка ўвайшоў у нумар і, убачыўшы Зубенку, шчыра ўсміхнуўся.
— Анатоль Пятровіч, я знайшоў сувязь паміж КуклазеВітаўсам, Лескаўцом і Цвіркуном: яны ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят трэцім годзе разам сядзелі ў турме УЖ 15/14 у Навасадах. Акрамя гэтага, Вітаўс і Лескавец па апошняй справе ў Эстоніі праходзілі як саўдзельнікі. Вітаўс уцёк з залы суда, а праз некалькі год артыкул, па якім яму маглі даць да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі, быў скасаваны. Лескаўцу пашэнціла меней, ён пяць гадоў адбарабаніў ад званка да званка. Цвіркун — дробная сошка, звязаны з Лескаўцом грашыма, вінен яму тысячу даляраў.