Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
Сёння, у нядзелю, група Смаляка сабралася ў ягоным кабінеце. Следчы ведаў, што, акрамя запланаваных мерапрыемстваў, Зубенка і Загіраў нікому не даверылі і самі па чарзе дзяжураць у бальніцы, пільнуюць Шашок, каб узяць паказанні, бо раптам старая прыйдзе да свядомасці. Сышчыкі выглядалі стомлена, але вочы блішчэлі, свяціліся радасцю. Следчы разумеў гэта, бо і сам меў гэткі ж настрой. Яны ўсутыч наблізіліся да кульмінацыйнага моманту ў раскрыцці злачынства.
Смаляк правёў далоняй па няголенай шчацэ і, з-пад ілба зірнуўшы на Зубенку, сцішана прагаварыў:
— Бачу, што не з пустымі рукамі прыйшлі, дакладвай.
Зубенка марудзіў. Ён няспешна наліў з графіна ў шклянку вады, зрабіў невялікі глыток.
— Мы з Вілі лічым, што настаў час арыштаваць Вярбіцкую.
— Абгрунтуй сваё рашэнне,— таропка выдыхнуў Смаляк.
— Вярбіцкую апазналі па фотаздымку рабочыя могілак. Яна трыццатага мая гэтага года, у аўторак, дала хабар Кузьмянкову і забрала труп Альховіка, якога ў той жа дзень крэміравала. 3 Кузьмянковым прыйшлося папрацаваць больш
дэтальна. У рэшце рэшт ён прызнаўся, што атрымаў ад Вярбіцкай чатырыста даляраў. Знайшлі і сведкаў. Былая жонка Кузьмянкова, да якой ён у той дзень заходзіў, пацвердзіла, што ў лік аліментаў на дзяцей былы муж пакінуў трыста баксаў. У п’янай размове ўзгадваў жанчыну, якая дала грошы за тое, што дазволіў адкапаць труп дзядзькі і крэміраваць.
•— Анатоль, ты разумееш, што па закону артыкул за дачу хабару мы да Вярбіцкай не прыменім. Прызнанне Кузьмянкова нічога не даказвае,— зазначыў Смаляк.— Тут трэба злавіць на гарачым...
— А я і не збіраюся ёй інкрэмініраваць дачу хабару, я даказваю, што Вярбіцкая ні перад чым не спынілася, хаваючы сляды зладзейства. Факг дачы хабару нядоказны, але лішні раз пацвярджае яе злосны намер у адносінах да старой Шашок. Цяпер ні ў кога не ўзнікне сумненняў, што заява Станіслава Мікалаевіча Шашка не высмактана з пальца, у ёй усё праўда. Але ідзём далей. Нам у такой сітуацыі неабходна звязаць у адзін вузел забойства Альховіка, якое, заўваж, таксама не мае прамых доказаў, і дарожнае здарэнне на вуліцы Талбухіна. Такім макарам, пазбавіўшыся ад мерцвяка, Вярбіцкая разумела, што рана ці позна мы дакапаемся да сутнасці, але што будуць значыць нашыя меркаванні без прамых доказаў? Упэўнены, што ў яе падрыхтавана сваё тлумачэнне крэміравання Альховіка, і ўсё, што ні скажа, мы мусілі б праглынуць і прыняць за праўду, калі б не бутэлечка з атрутай і сведка. А што для суда будзе значыць бутэлечка з рэшткамі пацучынай атруты?.. Адказваю: таксама ўскосны доказ яе віны... Вярбіцкая ўсё прадумала і прыняла рашэнне пазбавіцца ад старой Шашок. Яе сын у разлік не ідзе. Ён Вярбіцкую, калі тая выкідвала рэшткі яду, не бачыў, пра даляры размовы не вёў, не сустракаўся. А гэта азначае, што ён пры выпадку паўторыць тое, што быццам бы чуў ад маці.
— Мы прыйшлі да таго, ад чаго адштурхнуліся,— незадаволена перапыніў маёравы разважанні Смаляк.
— Правільна! — засмяяўся Зубенка.— Я да таго, каб нарэшце ўсе мы ўцямілі, з кім маем справу. Гэта, прабачце, трэба мець талент, каб відавочнае злачынства зрабіць неда-
казальным. Як ні круці, атрымоўваецца замкнёнае кола. Таму мы з Вілі засяродзілі ўсю ўвагу на дарожным здарэнні, і ў выніку вадзіцель раскалоўся.
— Што ж ты займаешся дэмагогіяй?! — ускіпеў Смаляк.— 3 гэтага і трэба было пачынаць.
— He прыспешвай падзеі,— сур’ёзна зазначыў Зубенка,— узнікла яшчэ больш пытанняў ды загадак, чым было.
— He разумею,— порстка ўстаў з-за стала Смаляк і зашпацыраваў па кабінеце.— Калі вадзіцель прызнаўся ў здзейсненым наўмысным наездзе на Шашок, усё завяршаецца лагічна, і віна Вярбіцкай неабвяргальная.
— Так, ды не так,— насупіўся Зубенка,— гэты вадзіцель сам нічога не можа зразумець. У той дзень нехта Лескавец патэлефанаваў і папрасіў прыехаць на вуліцу Талбухіна, дзе a шаснаццатай гадзіне каля кінатэатра «Партызан» яго будзе чакаць чалавек з сабакам, якога трэба адвезці ў ветэрынарную лякарню. За паслугу паабяцаў заплаціць сто нямецкіх марак. Вось так наш вадзіцель Цвіркун апынуўся на вуліцы Талбухіна. Сітуацыя звычайная, на гэта, канешне, падчас допыту ніхто не звярнуў увагі, дый, папраўдзе, не пыталіся. Мяне зацікавіў Лескавец. Трыццаці сямі гадоў, два разы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, і абодва за махлярства. Цяпер працуе ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Белпрампуш». Сустрэцца з Лескаўцом не змог, ён праз тры дні пасля дарожнага здарэння паехаў у камандзіроўку за мяжу і цяпер знаходзіцца ў нямеччыне. I яшчэ, пакуль я займаўся Лескаўцом, Загіраў праявіў ініцыятыву, звярнуў увагу на машыну, з-заякой быццам бы на праезджую частку выйшла Шашок. Аказалася, што «рафік» таксама належыць «Белпрампушу»! Упэўнены, што дарожнае здарэнне невыпадковае, замах на Шашок Казіміру Францаўну спланаваны. У такой сітуацыі патрэбны паказанні самой пацярпелай, таму мы з Загіравым асабіста дзяжурым у бальніцы, паралельна шукаем сведкаў. Упэўнены, што старую сілком штурхнулі пад калёсы машыны Цвіркуна...
— Усё гаворыць за гэта,— думаючы пра тое, што зноў нешта важнае выслізнула з рук, заклапочана пагадзіўся Смаляк.
— Дык што наконт арышту Вярбіцкай? — стаяў на сваім Зубенка.— Самы раз правесці вобыск і іншыя мерапрыемствы. Пакуль яна на волі, у нас звязаныя рукі.
— Трэба ведаць, што шукаць.
— Я б шукаў атруту,— зазначыў Зубенка.— Калі знойдзем яе на месцы жыхарства Вярбіцкай, у нас будзе прамы доказ яе віны ў забойстве Альховіка. I трэба паспяшацца, яна афармляе дакументы на выезд у Фінляндыю, выпусцім — застанемся ні з чым.
Смаляк разумеў што арышт Вярбіцкай -— рызыка, але іншага выйсця не было. Чатыры аператыўна-следчыя групы адначасова праводзілі вобыскі па справе Альховіка: на месца жыхарства бацькоў Вярбіцкай, у хаце і на дачы нябожчыка Альховіка і ў гатэлі, дзе апошнім часам жыла сама Вярбіцкая з мужам. Смаляк знаходзіўся на вуліцы Вясёлай, дзе жылі бацькі. Дзверы адчыніла дробная, худзенькая жанчына гадоў сямідзесяці. Слепавата ілянуўшы на Смаляка з-за прачыненых дзвярэй, яна, не пытаючыся, хто і чаго, моўчкі саступіла месца на ўваходзе. Але калі за спінай следчага ўзніклі людзі ў міліцэйскай форме, старая раптам захвалявалася, узбуджана ўскрыкнула:
— Я думала, вы доктар, а гэта міліцыя!.. Я не выклікала!
— Супакойцеся, Сцепаніда Андрэеўна.— Смаляк узяў пад руку старую, правёў у залу і ўсадзіў у крэсла.— Я старшы следчы пракуратуры, вось пастанова на правядзенне ў вас вобыску.
— А мне, старой, здалося, што вы з бальніцы,— усхліпнула маці Вярбіцкай, але вочы былі сухія.— Танька што ўтварыла? -— праз секунду сурова спыталася яна.
Смаляк не адказаў. Ён кіўнуў таўставатаму капітану, каб пачыналі, і звярнуўся да гаспадыні:
— Сцепаніда Андрэеўна, мы шукаем пацучыную атруту, калі яна ў вас ёсць, пакажыце.
— Канешне, ёсць,— жанчына абвяла прысутных доўгім здзіўленым позіркам, няспешна ўзнялася і пасунулася ў калідор. — Тут яна, у шкапчыку...
Старая запаліла святло, адчыніла дзверцы невялікай тумбачкі, на якой стаяў тэлефон, і доўга корпалася ўсярэдзіне. — Была, сама бутэлечку ставіла!..— Жанчына цяжка распрамілася, ускінула на Смаляка здзіўленыя вочы.
-— Запратакаліруйце паказанні,— засяроджана скамандаваў капітану Смаляк і ўзяў у рукі тоўстую папку са скорасшывальнікам, што ляжала ў верхняй шуфлядцы тумбачкі.
— А гэта пісьмы майго мужа,— па-сапраўднаму заплакала жанчына.— Хворы зрабіўся Федзя, ляжыць у псіхушцы і ўсё піша і піша, а доктар нам прыносіць... Ды не каму-небудзь, а Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Гарбачову. Таго сакратара даўным-даўно і след прастыў, а Федзя ўсё строчыць...
Смаляк паспачуваў жанчыне, хацеў пакласці папку з пісьмамі на месца, але нешта, па ўсім цікаўнасць, падштурхнула, і ён, перасільваючы няёмкасць, хутка прабег вачыма старонку, якая першая трапілася пад руку. Ад нечаканасці ў Смаляка запяршыла ў горле, следчы закашляўся, змахнуў далоняй набегшыя слёзы, прайшоў на кухню, каб ніхто не перашкаджаў, і цалкам засяродзіўся на пісьмах. Прачытаўшы, ён некалькі хвілін сядзеў моўчкі, асэнсоўваючы важнасць папер, што трапілі ў рукі.
«Калі даць веры напісанаму,—разважаў Смаляк,— учынкі Вярбіцкай становяцца зразумелымі і лагічнымі. Толькі зноў закавыка, нявыкрутка: Вярбіцкі — псіхічнахворы, і ў судзе з ягонымі паказаннямі лічыцца не будуць... He будуць, калі не будзе пацвярджэння напісанаму... Значыцца, трэба шукаць, і як мага хутчэй!»
У той жа дзень Вярбіцкая была затрымана, а Смаляк начным цягніком выехаў у Маскву.
11
Праз двое сутак, у аўторак, дваццаць пятага ліпеня, у гадзіну ночы Смаляк сышоў з цягніка ў Мінску. Ён быў стомлены, але задаволены, справа, якая так банальна пачынала-
ся, нарэшце наблізілася да свайго кульмінацыйнага моманту. Следчы ўзяў таксоўку і праз паўгадзіны быў дома. Яму вельмі карцела адразу звязацца з Зубенкам, даведацца пра апошнія навіны ў справе Альховіка, але тэлефанаваць не стаў, прымусіў сябе не турбаваць ноччу маёра, пакінуў усё на заўтра. Раніцай, перш чым паехаць у пракуратуру, Смаляк наведаўся ў раённы ваенкамат па месцы жыхарства Вярбіцкай і толькі ў дзесяць гадзін адчыніў дзверы свайго няўтульнага кабінета. Следчы толькі паспеў сказаць па тэлефоне Зубенку, каб даставіў на допыт затрыманую, як у пакой уварваўся Кучкун. He павітаўшыся, пракурор пагрозліва ўзбычыў галаву і накінуўся на падначаленага:
— Што вы сабе дазваляеце, шаноўны Васіль Мікалаевіч! Трое сутак прайшло з моманту затрымання Вярбіцкай па сто дзевятнаццатым артыкуле, а па вашым указанні яе ніхто не дапрасіў, не прад’явіў абвінавачванняў, быццам забыліся на чалавека...
— Сяргей Сяргеевіч,— спакойна прагаварыў Смаляк,— трое сутак з моманту затрымання Вярбіцкай будзе сёння ў дзевятнаццаць гадзін. Так што закон мы не парушылі, a ўзялі яе «пад штык» толькі з адной мэтай: не даць магчымасці чыніць перашкоды следству. I цяпер я перакананы, што зрабілі правільна. Сёння Вярбіцкай будзе прад’яўлена абвінавачванне.
— Я ўважліва вывучыў матэрыялы,— сядаючы па начальніцкай звычцы за стол на месца гаспадара, палагоднеў Кучкун.— 3 тымі доказамі, што маем, справа ў судзе не пройдзе, вернуць на даследаванне... Шкада, што асноўная сведка памерла падчас тваёй маскоўскай камандзіроўкі,— пракурор перайшоў на «ты», ён відавочна быў задаволены тым, што Смаляк прыехаў і цяпер не прыйдзецца асабіста прымаць рашэнне, чаго Кучкун у слізкіх выпадках пабойваўся.— Праўда, Зубенка паспеў дапрасіць пацярпелую, толькі матэрыялаў у справе я не бачыў. 1 самае галоўнае,— паспрабаваў усміхнуцца Кучкун,— хацеў папярэдзіць, што расследаванне справы Альховіка ўзяў пад асабісты кантроль генеральны пракурор.