Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
вялізнае поле, на якім лапікамі, асабліва ў нізоўях, бялеліся бруднаватыя плямы падталага снегу, дзе-нідзе блішчэлі лужыны, у якіх, бы ў люстэрку, адбівалася хмарнае неба, рэдкія кусты. Ляшкевічу здалося, што гэта і не кусты зусім, а нейкія казачныя істоты выйшлі на поле падзівіцца адно аднаму ці напалохаць чалавека, які познім часам мог тут прайсці. Вунь той, што на ўскрайку, вельмі падобны да хаткі на курыных ножках, а калі зірнуць крышачку ўправа, натыкнешся на вялікага калматага мядзведзя, што стаіць на задніх лапах, a яшчэ далей казачны палац. Усярэдзіне раптам заіскрыўся вясёлы агеньчык. Ляшкевіч ад нечаканасці нават адхіснуўся ад акна, але ў наступны момант зразумеў, што там, уцалечыні, за полем, прытулілася да лесу вёсачка і ў адной з яе хатак запалілі святло. Агеньчык весела мільгацеў пасярод кустапалаца, прыцягваў думкі, парушаў спакой. Ляшкевіч уявіў, што ў хаце сабралася сям’я і гаспадыня, чамусьці вельмі падобная да ягонай Алесі, гатуе вячэру, а бацька дапамагае дачцэ ці сыну рашаць мудрагелістую задачку па матэматыцы. У хаце смачна казыча ў носе наварыстым супам, і, можа, у гэты самы момант усе адкінулі свае справы і прыслухоўваюцца да грукату цягніка, які нагадвае невядомым Ляшкевічу людзям нешта сваё, прыемнае ці благое.
Вось далёкі агеньчык мільгануў раз-другі і назаўсёды знік за вялізным курганам, у аб’езд якога імчаў цягнік, і было шкода развітвацца з той прыдуманай хаткай... А мо і не хатка там была, а слуп на старым гасцінцы. I матляецца на ім адзінокая лямпачка, калі і перагарыць, ніхто не зверне ўвагі... А мо і наадварот, лямпачка адна на ўсё наваколле, яна быццам маяк сярод глухамані — свеціць, і ніхто не губляе дарогі...
Ужо зусім сцямнела, калі Ляшкевіч вярнуўся ў купэ. У прыцемку распрануўся, увішна падцягнуўся на руках, спрытна кінуў мускулістае цела на чыстыя прасціны.
Ляшкевіч не заўважыў, як заснуў. Сон быў падобны на нейкае забыццё, ён кожную хвіліну памятаў, што едзе ў цягніку, на прыпынках чакаў, калі зноў затахкаюць колы, захістаецца вагон. Раней, у зоне, снілася воля, а цяпер, наадварот, прыснілася турма. Вось ён стаіць у калоне, і начальнік за-
чытвае прысуд: каму за розныя парушэнні ўнутранага распарадку адмоўлена ў датэрміновым вызваленні. Пачуўшы сваё прозвішча, Ляшкевіч не можа стрымацца і крычыць: «Няпраўда! Мяне суд вызваліў!..» «Нам суд не ўказ,— абураецца начальнік турмы,—я сам ведаю, каго вызваляць!.. I наогул, маўчаць у страі, смірна!..»
Ляшкевіч усхапіўся і не адразу ўцяміў, дзе ён. Гулка калацілася сэрца, цягнік стаяў. 3 ярка асветленага перона невядомага прыпынку данеслася каманда: «Станавіся! Раўняйсь! Смірна!..»
«Ага, вось адкуль гэтае насланнё»,— Ляшкевіч нахіліўся і зірнуў у акно. Супроць стаяла купка падстрыжаных пад нуль юнакоў з рэчмяшкамі за плячыма, якія, не зважаючы на сталага прапаршчыка ў лётчыцкай форме, весела гаманілі. Зводдаль, ля вакзальнага будынка, бы пчаліны рой, гудзеў натоўп праважатых, хто спяваў, хто кружыўся ў танцы, а жанчыны прыціскалі насоўкі да вачэй. Было чуваць, як надрыўна скуголіць гармонік.
— Напра-а-ва! У вагон семнаццаць шагам марш! — камандуе прапаршчык.
Хлопцы неахвотна крутнуліся і, не трымаючы нагу, уразнабой пакрочылі пад гукі марша, які старанна выводзіў п’яны гарманіст. Вагон тузануўся і паплыў, развітальна мільганулі ліхтары на ўскрайку станцыі. Праз некалькі хвілін халодная начная цемра праглынула ўсё наўкол. Ляшкевіч захінуў фіранку, уладкаваўся зручней і, у чаканні сну, заплюшчыў вочы. Раптам цішыню парушыў жаночы голас:
— Усёй вёскай, як гэтых хлопцаў, праважалі і майго сыночка, а цяпер еду па яго, прывезлі з Афганістана...— голас задрыжаў і гэтак жа раптоўна сціх.
— Вы паплачце, верце, стане лягчэй...— прагаварыў мужчынскі голас.
Жанчына нічога не адказала, яна, здавалася, нават не чула суразмоўніка, бо праз якую хвіліну працягвала сваё:
— А я ж чакала сыночка, і новы гарнітур справіла, і модныя бялюсенькія красовачкі... а мой ты сыночак родненькі!..
— У мяне ёсць валідол, можа, возьмеце таблетку?
— Ды я ўжо наглыталася розных лекаў, аж моташна, мо ад іх і слёз няма.
— Гаварыце пра ўсё, лягчэй стане.
— Мне цяпер усё адно, што гаварыць, што плакаць, a сыночка няма, і нічым яго не падымеш... Мой бацька ў мінулую вайну загінуў, дык пасля яго мы з братам засталіся. Цяжка было, хапіла ліха, але маці нас падняла на ногі, выгадавала. А Віталік нічога ў жыцці не паспеў, хто ж яго ўспомніць пасля мяне?	•
Жанчына ўсхліпнула, цяжка ўздыхнула і сцішылася. Дзінькалі парожнія шклянкі з-пад чаю, што звечара засталіся на століку, ды колы, як здалося Ляшкевічу, адстуквалі цяпер адно, у Аф-га-ніс-та-не...
5
Ляшкевіч з хваляваннем і нават невядомым страхам аіледзеў новы дзевяціпавярховы гмах, які паўколам адгарадзіў двор ад вуліцы і быў падобны да велізарнай птушкі, што сваімі крыламі захінула птушанят ад сцюдзёнага ветру. Нейкая няўтульнасць адчувалася ў незнаёмым, неабжытым двары, і здавалася, што будоўля яшчэ не скончана, а толькі прыпынена на нейкі час. На трэцім паверсе, прама над пад’ездам, высунуўшы пысу ў шчыліну, на балконе жалобна віскатаў невялікі калматы пудзель, быццам скардзіўся некаму на гаспадара, які яго, кватэрнага пестуна, зачыніў на холадзе.
Ляшкевіч намацаў у кішэні ключ, некалі пры спатканні пакінуты Алесяй. і рашуча ўвайшоў у пад’езд. Ля дзвярэй сваёй кватэры спыніўся, перавёў дыханне і ўжо хацеў адамкнуць замок, але перадумаў, вырашыў спярша пазваніць, раптам сын дзесьці паблізу і спалохаецца, убачыўшы незнаёмага. Ляшкевіч дрыготкай ад хвалявання рукой націснуў на чырвоную кнопку, і адразу за дзвярыма зайшоўся пералівісты званок. Да дзвярэй ніхто не падыходзіў. Націснуўшы кнопку яшчэ некалькі разоў запар, Ляшкевіч адамкнуў дзверы і пераступіў парог новай кватэры, дзе цяпер было ягонае жытло. He рас-
пранаючыся, пахадзіў, шукаючы што-небудзь са старой мэблі, але нічога знаёмага на вочы не трапілася. Усё было новае, падкрэслена прыгожае, толькі Ляшкевіч не адчуў той шчымлівай утульнасці, якая грэла душу ў старой кватэры.
«Мэбля вельмі шыкоўная, дарагая,— думаў Ляшкевіч, разглядаючы секцыю.— Адкуль у Алесі такія грошы? Можа, пастаралася для дачкі і ўнука спрытная цешча?»
— Вось я і дома,— уголас прамовіў Ляшкевіч і здрыгануўся, бо на душы не было жаданага спакою, наадварот, затрымцела недзе ўсярэдзіне нядобрае прадчуванне.
Ён засноўдаў па пакоях, сілячыся зразумець, адкуль гэтая трывога, і раптам уцяміў: у кватэры нічога не нагадвала пра сына! He было відаць цацак, не было таго бязладдзя, што заўсёды там, дзе ёсць малыя. Мусіць, Алеся адвезла сына да бацькоў: як тут гадаваць дзіця і працаваць без дапамогі? A там чыстае паветра, малако і даіляд лепшы, чым у яслях, усё ж родныя людзі. Г этыя думкі суцешылі, але для сябе Ляшкевіч вырашыў, што калі сын у цешчы, то адразу паедзе і прывязе Андрэйку дадому, ім трэба жыць разам.
Роздум парушыў шум у калідоры. Ляшкевіч пачуў, як шчоўкнуў замок, запалілі святло. Ён кінуўся да дзвярэй, але не паспеў зрабіць і двух крокаў, як перад ім з’явілася Алеся.
— Ты?! — спалохана ўсклікнула жонка, і з яе рук на падлогу вываліўся цэлафанавы пакет, задзінькала шкло.
— Я.
Радасць у гэты момант перапоўніла Ляшкевіча, ён кінуўся да жонкі і моцна прытуліў да грудзей.
— Чаму не папярэдзіў? Я падрыхтавалася б,— спрабуючы вызваліцца з абдымкаў, прашаптала Алеся.
•— Лішні клопат,— цалуючы жонку, выдыхнуў Ляшкевіч і адчуў, як яе цела здрыганулася, напружылася.
— He трэба, Ваня, адпусці,— узмалілася Алеся.— Ты ж, мабыць, галодны...
Недзе ўсярэдзіне, пад сэрцам, у Ляшкевіча варухнулася крыўда: гэтулькі часу не бачыліся, а яна не прымае ягонай пяшчоты, нечым заклапочана. «А мо гэта толькі здалося? Мо яна саромеецца? Усё ж не дзень і не два праляцелі...»
Ён адступіў ад жонкі і, не выпускаючы з абдымкаў, занепакоена паглядзеў у вочы.
— А дзе ж наш сынок?
Алеся рашуча адпіхнула ад сябе Ляшкевіча і, не адказваючы, пайшла на кухню.
— Што маўчыш? — пасунуўся следам Ляшкевіч.— Андрэйка дзе, у вёсцы?
— Так, у бацькоў,— стрымана, унікаючы мужавых позіркаў, адказала Алеся і адразу замітусілася, ухапіла нож і пачала абіраць бульбу.
Ляшкевіч быў надта ўзбуджаны, каб заўважыць, што He­rnia не тое творыцца з жонкай. Відавочна, яна была ўсхвалявана, але не адчувалася радасці, той глыбокай пяшчоты, якая перапаўняла ягоную душу.
Ён абняў Алесю за плечы і, цалуючы ў шыю, прашаптаў:
— На вёсцы, канечне, лепей, толькі нам цяпер трэба жыць разам.
Алесіна цела неяк раптам абмякла, яна пахіснулася, і Ляшкевіч успрыняў гэта па-свойму. Ён мацней прытуліў жонку да сябе, мяккія, пахучыя валасы прыемна казыталі твар, шыю, напаўнялі ўсяго пяшчотай, млява-радасна заныла сэрца.
— He трэба, Іван,— узмалілася Алеся.
— Любая, я чакаў гэтай хвіліны, здаецца, усё жыццё,— цалуючы жонку ў вусны, выдыхнуў Ляшкевіч і нечакана для яе выхапіў з рук нож, напалову абабраную бульбіну, кінуў у вядро. Потым надзвычай лёгка падхапіў мажную Алесю на рукі і, не зважаючы на мальбу адпусціць, панёс у спальню.
Ён, спяшаючыся, дрыготкімі ад узбуджанасці пальцамі расшпільваў гузікі на кофце і ўвесь час цалаваў Алесю, не даючы нічога сказаць. Усё перажытае, усё кепскае, што было раней, адкацілася прэч, толькі парыў, выбух устрывожаных пачуццяў прыемна пёк сэрца, добрая цеплыня шырылася, пакуль не ахапіла яго, на нейкі момант здалося, што ён правальваецца ў іншы, фантастычна-казачны свет...
Апрытомнеў Ляшкевіч ад моцнага штуршка ў грудзі, ад якога аж зваліўся з канапы. I тут яго бы токам апякло: «У Алесі хтосьці ёсць...» Ад гэтай думкі аж пацямнела ўваччу,
нядобрае прадчуванне сцяла горла, ён з цяжкасцю стрымаў сябе, не даў выйсця хвіліннаму гневу.
Ляшкевіч стаў на ногі і, няспешна зашпільваючы кашулю, апалым, дрыготкім голасам прагаварыў:
— Цяпер бачу тваю радасць. Мо ўсё ж растлумачыш, у чым я вінаваты?
Алеся паспешліва падышла да стала, нервова тузанула шуфлядку і дастала пачак цыгарэт.
— Ты курыш? — аслупянеў Ляшкевіч.
Яна моўчкі, быццам пыталіся не ў яе, прыкурыла цыгарэту ад зграбнай газнічкі, зрабіла некалькі зацяжак і, не зважаючы на расшпіленую кофту, крутанулася да Ляшкевіча. Ён аж здрыгануўся ад нечаканасці: перад ім была зусім невядомая жанчына. Чужы суровы твар, напружаныя, ссунутыя да пераносся бровы, халодны бляск бязлітасных вачэй нічым не нагадвалі жонку.