Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
абмакнула ручку ў чарніла і старанна выводзіць літары. Раптоўна Васька лапай шморгае па непрасохлым радку, і замест роўных, крыху пузатых літар у сшытку з’яўляецца сіняя раскоўзаная пляма. Кацярына плача, але дома нікога няма, ніхто не дапаможа, маці на ферме, а бацька, як сказала суседка, старая баба Марыля, сабакам сена косіць... Яна вырывае са сшытка сапсаваны ліст, праганяе ката на вуліцу і зноў садзіцца за работу, старанна выводзіць літары. Невядома адкуль зноў бярэцца Васька, скача на стол, б’е лапай па ручцы і, уцякаючы, чапляецца за чарніліцу. Брудная сіняя пляма імгненна расцякаецца па стале, сшытак сапсаваны, абрус таксама. Кацярына ведае, што маці задасць лупцоўку, бо не паверыць ніводнаму слову пра ката...
Вельмі хочацца спаць, здаецца, прысела б на прыступках і заснула, але Кацярыну палохае гэты вялізны чорны кот, ягоныя прамяністыя дзікаватыя вочы, а яшчэ болып яна баіцца трапіць у выцвярэзнік. Тыдзень таму яна заснула ў пад’ездзе, і хтосьці з суседзяў выклікаў міліцыю. Яна плакала, прасілася ў міліцыянера, апранутага неяк незвычайна, пановаму, у зялёную форму, сілілася разгледзець твар, зірнуць яму ў вочы, выклікаць да сябе спачуванне і не змагла, доўгі казырок фуражкі прыкрываў твар. Яе забралі ад самых дзвярэй кватэры, міліцыянер мог бы пакінуць яе дома, але ўсё ж зрабіў па-свойму, завёз у выцвярэзнік. Туды яна болып не хоча, не жадае «спаць на белых прасцінах», занадта яны дарагія.
Кацярына адхіснулася ад сцяны, зрабіла некалькі крокаў, ускінула галаву, прыжмурылася, сілячыся разгледзець лесвічную пляцоўку, і раптам зразумела, што прыйшла. Вось насупраць яе блакітныя дзверы, пад столлю цьмяна зіхаціць заліты бяліламі ліхтар.
«А ўсё ж добра, што пафарбавала дзверы на свой капыл,— зларадна падумала Кацярына,-— Усім дзверы паквэцалі брудна-карычневай фарбай, а мае вунь якія прыгожыя!»
Яна, хістаючыся, доўга корпалася ў паласатым цэлафанавым пакеце, шукаючы ключы. Пакуль адмыкала дзверы, сцішана мармытала праклёны чалавеку, які гадзіну таму каля
рэстарана абазваў яе старой торбай. Замок, як заўсёды, доўга не паддаваўся, нешта заела ўсярэдзіне, і калі нарэшце Кацярына ўвалілася ў кватэру, яна зусім знясілела, спінай зачыніла дзверы і паволі ссунулася на падлогу, з асалодай выцягнула здранцвелыя хворыя ногі, заплюшчыла вочы. Апошняе, што даляцела да слыху,— гэта бразгатанне шкла, нешта каля ступакоў дзынкнула, па ўсім, пустыя бутэлькі, і Кацярына правалілася ў страшны, нервова-цяжкі сон.
2
Апошнім часам ёй сніўся адзін і той жа сон: быццам яны з Міколам толькі пажаніліся і яна ў белай сукенцы кружыцца ў вальсе. Ён моцна трымае Кацярыну ў сваіх абдымках, шчасліва смяецца, хіліцца, каб пацалаваць, і раптам Кацярына бачыць, як мужаў твар выцягваецца, нос большае, вочы робяцца маленькімі, бровы высыпаюцца, нервова ўздрыгваюць вусы-шчупальцы, і да яе ўжо хіліцца не прыгажун Мікола, а агідная пацучыная морда. Вялізныя зубы цягнуцца да шыі, яна з усёй моцы адпіхвае агідную морду, хоча вырвацца, але не хапае сілы. Кацярына крычыць, кліча на дапамогу, але ніхто не чуе: на вяселлі ніводнай чалавечай душы, яны ўдваіх кружацца ў вальсе, а на сталах жыруюць пацукі. Робіцца цяжка дыхаць, яна фізічна адчувае, як пацучыныя зубы пракусваюць на шыі скуру, бачыць драпежную морду, запэцканую крывёй...
Кацярына падхопліваецца ад свайго крыку. Твар, шыя, спіна мокрыя ад поту, скроні быццам раскалоліся напалам ад болю, у грудзях нешта хрыпіць і булькае. Яна нейкі час сядзіць, баючыся паварушыцца, ведае, што ад гэтага боль можа павялічыцца. Да слыху далятае з калідора голас суседкі: «Зноў Кацька крычыць! Хто навядзе парадак у доме? Няма як жыць!..» Кацярына чуе кацінае мяўканне і зноў хрыпаты голас, цяпер суседаў: «Трэба калектыўную скаргу напісаць, няхай адправяць алкагалічку лячыцца...» Бразнулі дзверы, і ў калідоры ўсталявалася цішыня.
Кацярына паволі паднялася на ногі і, трымаючыся сцяны, пасунулася ў залу, адтуль на балкон. Халодны пранізлівы вецер расшкуматаў валасы, балюча сцебануў па твары, па голых нагах, але Кацярына не зважала на гэта. Яна да болю ў пальцах учапілася за жалезны балконны парапет і нізка схіліла галаву, так дыхалася лягчэй. Праз некалькі хвілін хрыпы зніклі, але грудзі пачаў раздзіраць балючы сухі кашаль. Кацярына кашляла доўга, з надрывам, з вачэй ліліся слёзы, яе нудзіла да колікаў у жываце. Бразнулі дзверы, і на балкон вываліўся сусед у накінутым наапашкі паліто. Яго вялізны жывот неяк сутаргавата тузануўся, і чалавек, стараючыся перасіліць пранізлівы вецер, крыкнуў:
— Ты, сука, калі дасі спакойна жыць?!
Кацярына наперад ведала, што будзе далей, таму, прыкрыўшы далоняй рот, пайшла ў пакой, шчыльна зачыніла дзверы, шчоўкнула выключальнікам і, калі лямпачка не загарэлася, прыгадала, што два дні таму за няплату адключылі электрычнасць. У прыцемках намацала на стале запалкі, запаліла свечку.
Дыхаць стала лягчэй, сутаргавы кашаль суняўся, і толькі рэзкі боль у грудзях не праходзіў. Яна ведала, што ён не аціхне, пакуль не вып’еш гарэлкі, але ж дзе яе ўзяць? Позірк затрымаўся на запыленых пустых бутэльках. Кацярына праглынула сліну, яна наперад ведала, што ў бутэльках няма ні кроплі, усё, што было, яшчэ раніцай выпіла.
«Няўдалы сёння дзень,— падумала жанчына,— быў час, калі гарэлка не пераводзілася, і Федзька таўстапузы з каньяком сустракаў у пад’ездзе, падміргваў сваімі свінячымі вочкамі, набіваўся ў госці. А цяпер, бач, сукай для яго зрабілася, кабяліна пракляты... Прамяняў на вірлавокую плоскую Вальку! Але пайшоў ён к чорту, няхай крычыць што хоча, мне каб выпіць грамульку, суняць гэты нясцерпны, пякучы боль».
Кацярына не вытрымала, узяла ў руку свечку, села на падлогу і перагледзела бутэлькі, але ніводная кропля ў рот так і не адарвалася, нават гарэлкай у іх не смярдзела. Жанчына доўга сядзела, не зважаючы, што свечка дагарала і пякучы
расталы воск заляпіў далонь. Яна абыякава ўзіралася ў невялічкі агеньчык і ні пра што не думала, толькі боль у грудзях нагадваў, што яна яшчэ жывая... Раптам у Кацярыніных вачах мільгануў жывы радасны агеньчык: яна прыгадала флакон з валяр’янавымі каплямі, што тыдзень таму схавала ад «чокнутай» Танькі. Кацярына ўстала, падышла да тумбы з адламанай дзверыной, на якой калісьці стаяў тэлевізар, і ліхаманкава пачала ўсё скідваць з яе, яна памятала, што сюды, у гэта бруднае рыззё, хавала каплі. Дрыготкія пальцы наткнуліся на бутэлечку, і Кацярына ўвішна крутнулася да стала, усунула свечку ў брудную шклянку, у другую вытрасла валяр’янку. Пакой напоўніўся рэзкім прытарным пахам, непрыемна заказытала ў носе, нервова тузануўся ў спазмах галодны страўнік. Кацярына сквапна перакуліла цёмную пахучую вадкасць у рот і, каб не званітавала, паспешліва лягла на зашмальцаваную, месцамі парваную да ржавых спружын канапу, заплюшчыла вочы.
I сапраўды, праз некалькі хвілін боль у грудзях пачаў аціхаць, думкі праясніліся, цела расслабілася, страўнік напоўніўся прыемнай цеплынёй. Захацелася есці, але Кацярына ведала, што ў хаце нічога няма, нават халадзільнік быў непатрэбны, прадала. «Вось каб так заўсёды,— падумала жанчына,— каб ніколі нічога не балела...»
У такія хвіліны Кацярына магла думаць разважліва і спакойна. Калі не была п’яная, не пакутавала з пахмелля, яна заўсёды шкадавала сябе, сваё паламанае жыццё. 3-пад прыпухлых павек вылузнуліся дзве буйныя пакутныя слязінкі і пакаціліся па твары, пакідаючы за сабой мокрую дарожку...
3
Пасля дзесяцігодкі Кацярына прыехала ў Мінск і паступіла вучыцца ў тэхнікум. Высокая, стройная, з прыгожым тварам, яна выгадна вылучалася сярод сябровак. Яна ніколі не падмалёўвала ні бровы, ні вейкі, не пудрыла твар. Прырода надарыла яе густымі русымі валасамі, якія Кацярына запля-
тала ў тоўстую касу, чорнымі вузкімі бровамі, аксаміцістымі доўгімі вейкамі, з-пад якіх загадкава пазіралі чыстыя блакітна-іскрыстыя вочы. Кацярына ведала, што прыгожая, але на заляцанні аднакурснікаў старалася аніякай увагі не звяртаць, сама сабе вырашыла, што спярша трэба вывучыцца. Але калі на вечарыне да яе падышоў Мікола, які на той час вярнуўся з войска і вучыўся ў тэхнікуме на апошнім курсе, Кацярыніна сэрца здрыганулася, шчокі запунсавелі, у танцы яна пакорліва прытулілася да дужага хлапечага пляча. Яны моўчкі танцавалі адзін танец, потым другі, трэці. Кацярыну быццам падмянілі, яна хвалявалася, на Міколавы пытанні адказвала неўпапад. Гэтае хваляванне перадалося і хлопцу. Кацярына, употайкі назіраючы за ім, бачыла, як нервова ўздрыгвалі кончыкі пальцаў з цыгаркай, як Мікола раўніва пазіраў на хлопцаў, што падыходзілі, каб запрасіць яе на танец.
Летам таго ж года згулялі вяселле, і Кацярына з інтэрната пераехала да мужа, у трохпакаёвую кватэру, дзе ён жыў разам з бацькамі і малодшай сястрой. Упершыню неўсвядомленая трывога халадком ахінула Кацярыніна сэрца, калі неяк размова зайшла пра дзяцей, і яна без хітрасці сказала пры свекрыві, што сям’я без дзяцей — толькі напалову сям’я. Свякроў рэзка перапыніла яе і доўга даводзіла, што яны з Мікалаем яшчэ маладыя, паспеюць «напладзіць жабракоў», спярша трэба пажыць для сябе, абзавесціся кватэрай, машынай, дачай. Бадай, з гэтага ўсё і пачалося. цяпер Кацярына не спяшалася раскрываць душу, паміж ёй і свекрывёй пачалася таемная, нябачная барацьба.
Кацярына дамаглася: Мікола настаяў каб бацькі размянялі кватэру, і маладыя пераехалі ў аднапакаёўку. У той год яна скончыла вучобу, пайшла працаваць. Толькі не ўсё выходзіла так, як хацелася. Мікола стаў не такі, як у першыя два гады сумеснага жыцця: часцяком затрымліваўся на рабоце, вечарамі прыходзіў на падпітку, закінуў хатнія справы, нічым не цікавіўся. Кацярына часцей і часцей прыгадвала маці, якая пры сустрэчах вучыла «мужыка трымаць у руках», каб не скруціўся, ёй пачало здавацца, што ў Міколы ёсць каханка. Кацярына ўзялася за мужа, вырашыла: калі ён не хоча быць
гаспадаром у сям’і, яна будзе гаспадыняй. Яна не прамінала ніводнага выпадку, калі ён позна прыходзіў з работы, чыніла допыт, у дзень палучкі сустракала ля заводскай прахадной і адшывала ўсіх сабутэльнікаў. Мікола спярша абураўся, сварыўся, пагражаў, але Кацярына настойліва вяла сваю лінію, і ён скарыўся. Калі муж захапіўся рыбалкай і ў выхадныя дні ўсхопліваўся зацемна, спяшаўся на электрычку, Кацярына і тут паказала характар, вуды паламала, а вялізныя гумовыя рыбацкія боты выкінула на сметнік. Мікола ў тую ноч упершыню не прыйшоў начаваць, але і тут Кацярына знайшла выйсце: раніцай пашыбавала проста на завод... Гэта цяпер могуць толькі пасмяяцца з жанчыны, якая скардзіцца начальству на нявернасць мужа, а ў тыя, як іх цяпер называюць, застойныя часы маладога камуніста адразу выклікалі ў парткам і пры жонцы ўсыпалі ў хвост і ў грыву. Ён нават захварэў і тыдзень прабыў на бальнічным. Толькі не дапамог Кацярыне паход да начальства, бо Мікола звольніўся з работы і пачаў піць кожны дзень. 3 кватэры знікалі крышталь, кнігі, не стала яе залатога пярсцёнка, але яна і ў гэтай сітуацыі вытрымала характар: на дапамогу прыйшоў участковы інспектар, а іх сям’я адразу стала лічыцца неблаганадзейнай, а Мікола — дармаедам і бытавым скандалістам...