Шлях да Галгофы
Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
Іншым разам Кацярыне здавалася, што муж наўмысна п’е гарэлку, не начуе дома, каб дапячы ёй, адпомсціць, толькі не магла зразумець, за што... I ўсё ж бывалі дні, калі спакой прыходзіў у сям’ю, Мікола зноў рабіўся ранейшым, Кацярына ўнутрана сцішвалася, станавілася маўклівай і ласкавай, хацелася вярнуць той час, калі яны не маглі і дня прыжыць адно без аднаго. Толькі трывога ўсё ж не пакідала: Кацярына адчувала, што перамір’е часовае, што муж праз тыдзень зноў знікне на некалькі дзён. Гэта цяпер яна разважае інакш, кляне сябе маладую, што не скасавала шлюб, не пачала новага жыцця, дачакалася горшага.
Неяк у хату завітаў участковы і паказаў паперу, дзе яе прымусова выклікалі ў венерычны дыспансер. Пакуль ехалі, цешыла сябе надзеяй, што выйшла памылка, мо нехта пажартаваў, але пасля экспрэс-аналізу ілюзіі рассыпаліся, яна
была хворая. Кацярына ў кабінеце доктара страціла прытомнасць, не магла паверыць, што прыйдзецца лячыцца тут, сярод людзей, што глядзяць на паганую хваробу як на катар. Кацярына замкнулася ў сабе, хадзіла, бы ў ваду апушчаная, усе непрыемнасці, што былі ў жыцці раней, здаліся дробяззю, яна адчувала сябе абражанай, растаптанай. Толькі жаданне адпомсціць надавала сілы, напаўняла сэнсам жыццё. Мікалай таксама быў тут, ён хадзіў за Кацярынай па пятах, вінаваціўся, кляўся, што зменіцца, але яна абяцанні прапускала міма вушэй і толькі зларадна ўсміхалася, пазіраючы на мужа, ведала, як будзе помсціць. Калі выпісалі з дыспансера, першае, што яна зрабіла,— гэта пазбавілася ад дзіцяці. Мікола плакаў стаяў на каленях, прасіў не рабіць аборту, але толькі злая ўсмешка крывіла Кацярынін твар, яна была няўмольная. 3 мужам не размаўляла, хоць і цяпер жылі разам, у адной кватэры. Мікола запіў, а Кацярына доўгімі вечарамі ляжала на канапе і, не міргаючы, глядзела ў столь. Яна думала пра тое, як адпомсціць мужу, суцяшэння не было, адзін за адным узнікалі планы помсты. Цяпер Кацярына толькі гэтым і жыла.
4
Нарэшце Кацярына наважылася: ёй трэба займець палюбоўніка. He, яна не збіралася хавацца, цішком сустракацца з кімсьці, гэта па-ейнаму выходзіла не помста, а так, гульня, хацелася, каб пра гэта ведалі ўсе, і муж таксама.
3 расказаў знаёмых Кацярына ведала, што лепш знаёміцца на танцах, у розных клубах па інтарэсах, але яна абрала рэстаран, нават прыгледзела невялічкі, з аркестрам, і галоўнае, там заўсёды былі вайскоўцы. Апошняе найбольш падыходзіла, Кацярына разумела, што людзі ў пагонах паднявольныя, сёння тут, а заўтра за тысячу кіламетраў, жыццё, як кажуць, на колах. А калі так — ніякіх хваляванняў, пабачыліся і разляцеліся, забыліся адно на аднаго... Кацярына не хацела, каб у яе быў хтосьці пастаянны, вырашыла, што сапраўды адпомсціць толькі тады, калі як мага часцей будзе мяняць
кавалераў. I потым, ёй зусім не хацелася зноў, як калісьці ў Міколу, закахацца.
Кацярына заказала столік у дальнім куточку рэстарана, вырашыла першы раз агледзецца, пабачыць людзей, пазнаёміцца са звычкамі тых, хто тут адпачывае. Але не паспела афіцыянтка прынесці ёй заказаныя каву і сто грамаў каньяку, як да яе падышоў малады статны капітан. Ён прыязна ўсміхнуўся і, хітравата прыплюснуўшы чорныя вочы, запрасіў на танга.
Чарнавокага танкіста не прыйшлося запрашаць «на кубачак кавы», ён увесь вечар ні на крок не адышоў ад Кацярыны. Але калі капітан убачыў у кватэры Міколу, які спаў у ложку, і, агледзеўшыся, зразумеў, што пакой адзін, ён спахмурнеў, заспяшаўся дадому. Кацярына ледзь стрымалася, каб не заплакаць, яна ў думках намалявала капітанаў рыцарскі вобраз, ён ёй падыходзіў, і галоўнае — танкіст быў падобны да Мікалая: такая ж чарнявая непаслухмяная чупрына, добрыя вочы, мяккія, спакуслівыя вусны... Кацярына цалавалася з капітанам у пад’ездзе і неяк унутрана падрыхтавала сябе да фізічнай блізкасці. Яна ледзь выціснула з сябе, што гэта спіць яе п’яны брат, які не прачнецца да раніцы, але калі капітан хоча ісці, яна не супраць, толькі добра было б на дарожку прапусціць па чарачцы за знаёмства...
Мабыць, тых дзвюх чарак, што выпіў танкіст, яму і не хапала, каб забыцца на ўсе праблемы. Ён бачыў перад сабой толькі маладую вабную жанчыну з блакітнымі, вільготнымі, надта прыгожымі выразнымі вачыма, не мог адвесці позірку ад пышных Кацярыніных грудзей...
Яны займаліся каханнем на канапе, а насупраць, цяжка дыхаючы, спаў Мікола. Перажыванні вельмі стамілі Кацярыну, яна фізічна ўжо не магла адказаць капітану на ласкі, на ягоныя гарачыя жаданні, не магла расслабіцца, забыцца. Яна была занятая набалелым, сваёй незвычайнай помстай, якая нарэшце спраўдзілася. Кацярына машынальна, але спакусліва выгіналася, моцна прыціскалася да палюбоўніка, упівалася ў гарачыя вусны, мяккія і гаркавыя ад табакі, а думкі былі далёка, душа трыумфавала, поўнілася нейкай злараднай
радасцю. Яна паўглядалася ў цемру, туды, дзе спаў Мікола, уявіла абрыдлую п’яную морду і ўсміхнулася. I сапраўды, з душы бы камень зваліўся, стала лёгка, проста і радасна, тое, што хвалявала, бударажыла, не давала спакою па начах, знікла, упершыню за апошні час Кацярына адчула сябе жанчынай, патрэбнай, каханай, хоць бы і на ноч... Але ўсё ж у нейкі момант у таыбіні душы варухнулася пачуццё гідлівасці да сябе, да таго, што робіць.
Потым быў маёр-дэсантнік, які, даведаўшыся пра «п’янага брата», трос таго за плечы і роў на ўсё горла: «Встать!.. Смнрно’..» Мікола толькі невідушча глядзеў асалавелымі вачыма, бурчэў нешта незразумелае і цягнуў на сябе коўдру.
Цяпер Кацярына больш не звяртала на мужа ўвагі. Як толькі ён п’яны ўвальваўся ў кватэру, яна апраналася пасвяточнаму, чапурылася і, выпіўшы кілішак гарэлкі, бы на працу, ішла ў рэстаран. 3 пэўнага часу згрызоты сумлення больш не дакучалі, наадварот, яна ганіла сябе, што гэтулькі гадоў «марынавала» сваю прыгажосць, хавалася ад людзей, не ведала, што ёсць вольнае, бесклапотнае жыццё.
Суседзі, асабліва жанчыны, непрыязна пазіралі на яе, але Кацярына не зважала на гэта, хадзіла з высока паднятай галавой, лічыла, што ёй няма чаго саромецца, няма ад каго хавацца. Яна была ўпэўнена ў сваёй праўдзе.
Неяк у цёмным пад’ездзе не размінулася з суседам. Таўстун Федзька прыціснуў мяккім жыватом да сцяны і, лапаючы кароткімі рукамі, пырскаючы слінай, яхідна працадзіў: «Кацька, зайду вечарком, калі Мікола засне,— і, каб не паспела адмовіць, выскаліўся: — Інакш напішу маці пра твае шашні». Ведаў паразіт, чым можна яе шантажыраваць.
«Сто рублёў!» — цвёрда рубанула ў адказ Кацярына, ведаючы, які сквапны Федзька.
«Пабойся Бога! — узмаліўся потны кавалер.— Дзе ж я знайду столькі?»
«Як знойдзеш, прыходзь!» — Кацярына рашуча піхнула таўстуна ў пуза.
Праз некалькі дзён Федзька прыйшоў...
3 гэтага часу Кацярына не саромелася, стомлена глядзела чарговаму кавалеру ў вочы і называла лічбу. Яна адчула смак тых рублёў і толькі зрэдку, мімаходзь згадвала сваю помсту, мужава прысутнасць цяпер больш перашкаджала: кліенты не спяшаліся аддаваць грошы, калі бачылі «брата».
5
Як адзін дзень мінула некалькі месяцаў. Кацярына практычна, прафесійна аглядае з-пад апушчаных веек кожнага мужчыну, які ўваходзіць у рэстаран, з першага погляду распазнае чалавека, які на апошнія капейкі прыйшоў сюды, і таго, хто хоча атрымаць ад вечара асалоду, прыйшоў павесяліцца, пазаляцацца на ноч да вабнай маладзіцы. Яна адразу прыкмеціла чарнявага прышчаватага каўказца. Той доўга, прыдзірліва аглядаў Кацярыну, пакуль з-пад навіслых вусоў не вылецела: «Сколько бэрош за ноч?» Кацярына ведала, што гэтыя хлопцы грошай не шкадуюць, але і сквапных жанчын не любяць, таму як маіла абыякава прагаварыла: «Сто...» «Нэ жадная, красыва, даю пяцьсот!» — крактануў каўказец, і ягоныя вочы заіскрыліся непрыхаваным жаданнем. У Кацярыны варухнулася сумненне, яна не любіла нецярплівых, тых, хто абяцаў залатыя горы. Прышчаваты да таго ж выглядаў падазрона, увесь час азіраўся, быццам кагосьці баючыся, але ж пяцьсот рублёў... Кацярына набралася смеласці і вырашыла адразу папярэдзіць, што ў яе аднапакаёўка, у якой яна вымушана туліцца з братам, толькі той заўсёды п’яны і моцна спіць. Ужо не адзін кліент, даведаўшыся пра старонняга, адмаўляўся плаціць грошы, якія абяцаў, даваў палову. Каўказец хітра прыплюснуў правае вока, узяў яе далонь у свае маленькія сухія рукі. «Мы встрэтнмся в другое место, гдэ ннкто нэ помешает». «Не, не,— паспешліва адказала Кацярына,— толькі ў мяне дома...» Нейкае, як людзі кажуць, сёмае пачуццё падказвала ёй, каб не звязвалася з гэтым чалавекам, але каўказец абыякава ўсунуў ёй у руку грошы і гэтым адрэзаў шлях да адступ-
лення. «Плачу впэрод, чтоб нэ думала плохо». На вуліцы іх чакала таксі, і каўказец, паляпаўшы шафёра па плячы, паблажліва кінуў: «Поехалн». Кацярына назвала адрас, і праз пяць хвілін яны былі на месцы.
Прадбачлівы Ашот, так назваў сябе каўказец, прывёз з сабой вялізную сумку рознай яды, віна, каньяку. Кацярына хацела выпіць віна, але Ашот настаяў на каньяку, і пасля другой чаркі перад вачыма ўсё паплыло. Прагны да кахання каўказец авалодаў ёй проста на кухні. Потым яны зноў пілі каньяк, не тоячыся, пад музыку займаліся каханнем, смяяліся, гаманілі... Ашот, здавалася, і не п’янеў, толькі ў вачах з’явіліся сцюдзёныя агеньчыкі. Калі хтосьці пазваніў у дзверы, ён першы пачуў і, быццам кагосьці чакаў, не пытаючыся дазволу, кляцнуў замком. У кватэру ўваліліся трое падобных адзін да аднаго кучаравых каўказцаў. Яны нешта сказалі Ашоту на незразумелай Кацярыне мове, распрануліся і, быццам у сябе дома, прайшлі ў пакой. Ад выпітага каньяку Кацярына мала што разумела, але калі няпрошаныя госці скінулі п’янага мужа з ложка, яна, хістаючыся, учапілася аднаму з іх за руку.
«Не чапайце! — ускрыкнула яна.— Ён павінен спаць, хто вы такія?»
«Ашот, ты не сказал белн женшнн, кго я? — засмяяўся чарнявы.— Прндетца знакомлтца».
Каўказец адпіхнуў Міколу, а Кацярыну, ухапіўшы за валасы на патыліцы, балючатузануў да сябе, другой рукой ірвануў на грудзях халат. У розныя бакі пырснулі гузікі, Кацярына засталася стаяць голая і безабаронная. Яна адразу працверазела, жах скаваў цела, збялелы твар знерухомеў, сэрца сцялася ў трывозе, у прадчуванні чагосьці нядобрага. Кацярына спалохана адхіснулася ад каўказца, поўнымі горычы і бездапаможнасці вачыма паглядзела на нядаўняга свайго палюбоўніка Ашота, але, наткнуўшыся на недаступна жорсткі, сцюдзёны позірк, зразумела, што ён не дапаможа. У гэты момант, п’яна мармычучы нешта незразумелае, на падлозе заварушыўся Мікола. Ён, хістаючыся, сеў і асалавелымі вачыма агледзеў прысутных. Убачыўшы голую Кацярыну,