Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
— Казіміра Францаўна, да нас зноў паступіла заява, у якой сцвярджаецца, што Альховік памёр не сваёй смерцю, і прычына якраз у завяшчанні, што вы пра гэта думаеце? ,
— Яна ў нечым прызналася? — паспешліва, з ліслівасцю ў голасе перапытала жанчына, і яе бляклыя, выцвілыя вочкі ажывіліся, запрамяніліся радасцю, але толькі на імгненне, бо ў наступны момант яна зноў стала сур’ёзна-заклапочанай і збянтэжана ці то спытала, ці то пацвердзіла: — Гэта пішуць Альховікавы пляменнікі?
Смаляк згодна кіўнуў, і старая адразу неяк сцішылася, абмякла і, прыплюшчыўшы вочы, задумалася.
Пальма ўвесь час, выструніўшыся, сядзела каля будкі і цікавала за Смаляком. Нарэшце гэты занятак ёй надакучыў, яна пазяхнула, лянотна пацягнулася і, не выбіраючы месца, разляглася ў цяньку, заплюшчыла вочы, і толькі вострыя напружаныя вушы гаварылі за тое, што яна добра памятае свой вартаўнічы абавязак.
Смаляк разумеў, чаму Шчэрбы і іх адвакат задавалі Шашок такія блытаныя і на першы погляд незразумелыя пытанні. Каб давесці справу да суда, у першую чаргу трэба даказаць, што Альховік падчас змены завяшчання на карысць Вярбіцкай быў недзеяздольны. Калі ўлічыць, што яны цяпер, не тоячыся, абвінавачваюць Вярбіцкую ў смерці дзядзькі, ім гэта ўдалося.
— Казіміра Францаўна,— парушыў маўчанне Смаляк,— у чым канкрэтна Шчэрбы абвінавачвалі Вярбіцкую?
Старая неяк машынальна страсянула галавой, быццам вызваляючыся ад нечага цяжкага, і задумлівым, разгублена-неспакойным позіркам паглядзела на следчага.
— Яны толькі пагражалі вывесці зладзейку на чыстую ваду...
Смаляк з палёгкай уздыхнуў. Ніякіх «нявысветленых абставін па справе», на што спасылаўся пракурор, не ўзнікла, відавочна толькі, што Шчэрбы і Вярбіцкая будуць праз суд дзяліць маёмасць нябожчыка. Заставалася іх дапрасіць, і можна ставіць кропку. Але ў душы Смаляк быў незадаволены, не было ўпэўненасці, што справу Альховіка зноў не выцягнуць на белы свет. Яму вельмі карцела ведаць яшчэ ад-
наго зацікаўленага чалавека, ад якога шмат што залежала, таго «дабрадзея» з гарадской пракуратуры, які дапамагае Шчэрбам і робіць уціск на Кучкуна.
3
У панядзелак, па старой завядзёнцы, Смаляк прыйшоў на працу раней звычайнага. Выхадныя ён разам з жонкай і сынам правёў на прыродзе, ля возера, і цяпер, пр^глядаючы аператыўную зводку здарэнняў, не-не ды і прыгадваў цёплую, ласкавую ваду, з якой на санцапёк не хацелася вылазіць, як падсек на вуду кілаграмовага ляшча, як палілі вогнішча і варылі юшку. Нагадвалі пра адпачынак і чырвоныя свярбучыя пухіры, якія пакінулі на целе неадчэпныя прыліпалы-камары. Усе былі задаволеныя, асабліва сын Дзімка. Ён, атрымаўшы ў падарунак маску з трубкай для падводнага плавання і ласты, назбіраў з дна возера паўвядра ракаў.
Раздзел дарожна-транспартных здарэнняў Смаляк звычайна не чытаў, хапала і крымінальных злачынстваў, але сёння, хутчэй па звычцы, перагарнуў некалькі старонак і ўжо хацеў адкласці гэты занятак, як позірк зачапіўся за знаёмае прозвішча. Следчы засяродзіўся і прачытаў:
«У пятніцу, дваццаць першага ліпеня 1995 года, а дзевятнаццатай гадзіне на вуліцы Талбухіна, супроць дома нумар чатырнаццаць, аўтамашына замежнай вытворчасці «Audi-100», дзяржаўны нумар 21 -44 МІ, якой кіраваў грамадзянін Цвіркун Анатоль Іванавіч, здзейсніла наезд на грамадзянку Шашок Казіміру Францаўну. У выніку здарэння пацярпелая Шашок К.Ф. атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана».
Ад нечаканасці ў Смаляка ажно перахапіла дыханне, непрыемны хваравіты халадок слізгануў па нагах, спіне і сцішыўся недзе ў патыліцы. Інтуіцыя падказвала, што гэта не звычайнае дарожнае здарэнне, не выпадковае.
«Хто такі гэты Цвіркун? Што ён гаворыць? Чаму менавіта пасля размовы са мной Шашок апынулася за пяць кварталаў ад сваёй хаты? Яна ж, наколькі я памятаю, нікуды не збіралася».
Смаляк, спадзеючыся пачуць адказы на свае пытанні, рашуча набраў нумар тэлефона начальніка дзяржаўтаінспекцыі раёна і, моцна прыціскаючы слухаўку, з хваляваннем чакаў. Трубку доўга не падымалі, і, калі нарэшце пачуўся прыемны барытон Шаўцова, следчы адрэкамендаваўся і, стрымліваючы нецярпенне, папрасіў удакладніць абставіны наезду на Шашок.
— Радавое здарэнне,— адразу ўпэўнена адказаў Шаўцоў і катэгарычна дадаў: — Жанчына сталага веку пераходзіла дарогу ў забароненым месцы і трапіла пад колы машыны. Мы правяді следчы эксперымент і віны вадзіцеля не ўгледзелі, у такіх абставінах пазбегнуць наезду было немагчыма.
— А што гаворыць сама Шашок?
Смаляк разумеў, што гэтае пытанне лішняе, трэба самому ехаць у бальніцу і там шукаць адказы.
— 3 жанчынай кепска,— з жалем у голасе адказаў Шаўцоў,—яна з моманту аварыі знаходзіцца ў коме, і ніякай надзеі на тое, што застанецца жыць.
— Я хачу прысутнічаць на допыце Цвіркуна.
— Справу вядзе следчы Канаплянік, ён вас папярэдзіць,— запэўніў Шаўцоў.
Праз паўгадзіны Смаляк быў у бальніцы і адразу падняўся на чацвёрты паверх у рэанімацыйнае аддзяленне. Загадчык аддзялення Адам Пятровіч Зайцаў, трыццаціпяцігадовы маладжавы мужчына, з якім Смаляк быў даўно знаёмы, пачуўшы прозвішча Шашок, толькі развёў рукамі.
— Надзеі аніякай,— і, каб пацвердзіць сказанае, паспешліва загартаў паперы, што ладным стосам высіліся на стале.— Ага, вось яе гісторыя... Вы толькі паслухайце: разрыў печані і селязёнкі, пералом чацвёртага і дзевятага пазванкоў, адкрыты пералом правай рукі, чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені.
— Ці можна яе ўбачыць? — не губляючы надзеі, спытаў Смаляк.
Ён раптам зразумеў, што ехаў сюды з адным намерам — убачыць старую.
— Трэба, дык зойдзем,— хаваючы акуляры ў чорны футарал, спахмурнеў Зайцаў.— Недаверлівыя вы следчыя, да ўсяго хочаце сваімі рукамі дакрануцца... Ну, але ж зразумела, справа крымінальная!
— Чаму крымінальная? — насцярожыўся Смаляк,— звычайнае дарожнае здарэнне.
Доктар прыпыніўся на выхадзе з кабінета і з засяроджанаразгубленым выілядам пачаў корпацца ў вялізных, адтапыраных, здавалася, бяздонных кішэнях халата, выцягваючы нейкія вяроўкі, бруднаватыя анучы, мноства рознакаляровых таблетак, спісаныя і чыстыя, але аднолькава пакамечаныя бланкі рэцэптаў і нават гіпсавы злепак зубоў. Вось белы свет пабачылі рыбацкія прычындалы: чырвона-белыя паплаўкі, жылка, кручкі, і нарэшце з самага бяздоння Зайцаў дастаў аўтамабільныя ключы на восем, дзесяць і дванаццаць.
«Засталося яшчэ выцягнуць дамкрат!» — падумаў Смаляк, але ўслых з нарастаючай злосцю прагаварыў:
— Адам Пятровіч, ключы ад кабінета, мабыць, як заўсёды, у дыпламаце...
— Кажаце, звычайнае дарожнае здарэнне?! — не гледзячы на Смаляка, ці то пытаючыся, ці то сцвярджаючы, працягваў сваё доктар. Ён засунуў «кішэннае багацце» на месца і хуценька крутнуўся да стала, каля якога стаяў таўставаты стары дыпламат. Шчоўкнулі замкі, і Зайцаў, падкінуўшы на далоні звязку ключоў, радасна ўскрыкнуў: — Ваша праўда, Васіль Мікалаевіч,— і, хітравата прыжмурыўшыся, паглядзеў Смаляку ў вочы.— А вось сын пацярпелай Шашок чамусьці ўпэўнены, што быў замах на жыццё маці. Такі скандал тут закаціў, што прыйшлося супакаіцельны ўкольчык зрабіць. I яшчэ адно: з якіх гэта часоў пракуратура пачала цікавіцца звычайнымі дарожнымі здарэннямі?..
Смаляк не адказаў. Ён выйшаў у ярка асветлены калідор, сцены якога былі нядаўна пафарбаваныя. Чамусьці пах свежай фарбы, пытанні доктара, ягоныя бяздонныя кішэні раздражнялі, недзе ў глыбіні душы варухнулася непрыязнасць, нават варожасць. «Што табе да маіх спраў? — стрымліваючы
сябе, каб не сказаць нешта абразлівае, падумаў Смаляк.— Ты вунь у сваіх кішэнях парадку не маеш, а мяне вучыш!» Ён да гэтай хвіліны не хацеў прызнацца самому сабе, што не пошук ісціны прывёў яго ў бальніцу, а хутчэй закранутае самалюбства, як кажурь людзі, гонар мундзіра. Што, калі і сапраўды ў справе Альховіка яго хтосьці водзіць за нос, абувае ў лапці?
У гэты момант па калідоры, прыціскаючы да грудзей апарат для замеру крывянога ціску, на высокіх абцасах прарокала чарнявая медычка ў караткаватым халаціку. Убачыўшы ў прачыненых дзвярах Зайцава, яна прыпынілася.
— Адам Пятровіч,— пявуча загаварыла медычка,— гэты, так называемы хворы, П’яных ноччу зноў спрабаваў залезці ў жаночую палату, на гэты раз праз балкон...
— Падрыхтуйце дакладную на імя прафесара Баравога,— надаючы голасу як мага больш начальніцкай цвёрдасці, кінуў Зайцаў і павярнуўся да Смаляка, паказваючы, што размова на гэтым скончана.— Я да вашых паслуг, Васіль Мікалаевіч.
— Я ўжо рыхтавала некалькі дакладных, а мер ніхто не прымае, — роспачна перасмыкнуўшы плячыма, настойліва даводзіла сваё медычка.— Вось пабачыце,— узвысіла яна голас,— згвалціць гэты кабяліна каго, усім не паздаровіцца...
— Ну добра, добра,— ужо паблажліва загундосіў Safipay— я сам давяду да прафесара, ён лечыць, яму і рашэнне прымаць.
Смаляка зацікавіла размова доктара і медыцынскай сястры, але ён не лез з роспытамі, моўчкі ішоў побач з Зайравым, думаючы пра сына пацярпелай Шашок. Доктар раздругі зірнуў з-пад ілба на следчага і, па-свойму расцаніўшы гэтае маўчанне, загаварыў:
— Хачу, каб вы зразумелі правільна. Справа ў тым, што тыдзень таму згаданы П’яных паступіў на лячэнне.— Safipay нервова аблізнуў сасмяглыя вусны.— Як бы гэта прасрей сказарь... Адным словам, даставілі яго з эрагіраваным пенісам, і мы пакуль што не можам прывесрі ягоны фізічны недахоп да нормы. Баравы асабіста займаерра, а хворы сряр-
ша перажываў, а потым уявіў сябе гэткім «гігантам» і ўвесь час спрабуе спакушаць жанчын. Убіў сабе ў галаву, што гэта і не хвароба зусім, а «дар божы»...
— Ну і ну! — весела засмяяўся Смаляк.
Усё кепскае, што колькі хвілін таму бударажыла душу і думкі, раптам знікла, адкацілася, з’явілася пачуццё няёмкасці перад Зайцавым.
— Спярша і я пасмяяўся,— пакрыўджана зірнуў на следчага докгар,— а П’яных небяспечны, бударажыць бальніцу, хоць міліцыю выклікай.
— Калі гэты чалавек патрэбен навуцы, то берагчы і сцерагчы яго трэба адпаведна, як навуковую каштоўнасць,— жартаўліва, усё яшчэ смеючыся, адказаў Смаляк.— А калі сур’ёзна, раю на самай справе звярнуцца за дапамогай у міліцыю. Гарантую, што пасля размовы з участковым ваш навуковы экспанат умомант вылечыцца і прыйдзе, як вы кажаце, да нормы...