Шлях да Галгофы  Віктар Праўдзін

Шлях да Галгофы

Віктар Праўдзін
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 254с.
Мінск 2003
58.78 МБ
А дождж з кожнай хвілінай мацнеў, і ўжо не кроплямі, а суцэльнай сцяной ліў з неба. Раптам чорныя хмары напалам рассекла крывулістая страла-маланка і ўслед грамыхнула раз, другі, трэці і пакацілася па небе і зямлі перунова калясніца, ды так, што здалося, рассыплецца на дробныя кавалачкі гэтая веранда і ўвесь дом.
— У міліцыі мне сказалі, што яны вядуць следства,— быццам між іншым зазначыў Шашок і сеў у крэсла насупраць Смаляка.
Следчы разумеў, да чаго вядзе гаворку субяседнік, і адказваць не спяшаўся, быццам і не чуў. Ён паволі дастаў з кішэні пачак цыгарэт.
— Можна?
— Смаліце,— абыякава махнуў рукой Шашок і, выцягнуўшы з шуфляды стала попельніцу, упершыню ўсміхнуўся: — Сам не смалю, а для гасцей трымаю.
— Ведаеце, Станіслаў Мікалаевіч,— афіцыйным тонам прагаварыў Смаляк,— пасля таго як Казіміра Францаўна трапіла ў аварыю, мяне не пакідае пачуццё віны.
— А вы тут пры чым? — адразу насцярожыўся Шашок.
— У тым уся і закавыка, што быццам бы і ні пры чым,— разважаў Смаляк,— але ж у аварыю яна трапіла на наступны дзень пасля размовы са мной.
— Ну ў вас і работка! — з палёгкай выдыхнуў Шашок.— Так можна абвінаваціць сябе ва ўсіх злачынствах, якія здзейснілі людзі, што да таго сустракаліся з вамі...
— У нечым вы маеце рацыю, але ж у дадзеным выпадку вы, паважаны Станіслаў Мікалаевіч, прымусілі мяне засумнявацца ў раней прынятых рашэннях.
— Я ж казаў, што ў бальніцы на мяне найшло нейкае насланнё, не памятаў сябе, як казалі медыкі, стрэс... Разумееце? — амаль закрычаў Шашок.
— Вы супакойцеся, я не пра тое,— прысмальваючы цыгарку, вёў сваё Смаляк.— Проста мне прыйшлося на пэўныя сітуацыі паглядзець пад іншым вуглом, напрыклад, пераасэнсаваць сам факт паступлення ў пракуратуру ананімкі і заявы, у якіх сцвярджаецца, што Альховік памёр не сваёй
смерцю. А пляменнікі нябожчыка б’юць у званы, ужо і вінаватага знайшлі — Вярбіцкую.
— I што з таго? Мы тут ні пры чым.
— Я ў гэтым таксама ўпэўнены, але калі дапусціць, што Казіміра Францаўна нешта ведае? — Смаляк наўмысна зрабіў невялікую паўзу.— Мог жа Альховік перад смерцю ёй нешта даверыць?..
— Нічога яна не ведае! — ускочыў на ногі Шашок.— He ўблытвайце нас у гэтую справу! — кінуў ён і, разважаючы аб нечым сваім, мітусліва затупаў па верандзе.— Усё, што здарылася з маці,— недарэчнасць, так склаліся абставіны. Следчы з міліцыі паказваў мне таго Цвіркуна, я яго бачыў: рукі трасуцца, тузаецца, бы ненармальны, балбоча чортведама што і ўвесь час плача. Хіба такі можа забіць? — Ён плюхнуўся ў крэсла і ўпершыню без боязі паглядзеў Смаляку ў вочы.— He, не здольны такі чалавек на забойства!
— А Вярб’ j сая? — насцярожана спытаў Смаляк.
— Вярбіцкая? — нядобразычліва перапытаў Шашок.
— Так, Таццяна Фёдараўна.
Пасля гэтых слоў надоўга запанавала цішыня. Смаляк не прыспешваў субяседніка, цярпліва чакаў, што ён скажа, якую дасць характарыстыку. Нарэшце Шашок, быццам вінавацячыся, паглядзеў на следчага, кашлянуў у кулак і шматзначна, па-блазенску ўсміхнуўся.
— 3 выгляду яна, канешне, жанчына ладная, як кажуць, усё пры ёй... Толькі...— ён зноў замаўчаў, відавочна збіраючыся з думкамі і падбіраючы патрэбныя словы.— Толькі занадта крутая.
— Не разумею,— падаў голас Смаляк,— што гэта азначае?
— А азначае тое, што свайго Вярбіцкая не ўпусціць, хоць бы ўзяць гэтага старога скнару Альховіка — акруціла, як хлопчыка.
— Вы яе добра ведаеце? — губляючы цярпенне, незадаволена спытаў Смаляк.
— Зусім не ведаю, толькі са слоў маці, і бачыў разы два, не болей.
Смаляк зразумеў, што размовы не атрымаецца. Ён устаў, прайшоўся па верандзе, прыпыніўся ля дзвярэй і падставіў далонь пад струмень дажджавой вады, што сцякала з даху.
— Вось і пагаварылі, мне пара.
— Куды ў гэткі лівень, перачакайце,— паспешліва прагундосіў Шашок і, крыху памаўчаўшы, дадаў: — Я тут прыгадаў, як Вярбіцкая на другі ці трэці дзень пасля пахавання Альховіка вельмі крута,— ён з непрыхаванай злосцю вымавіў апошняе слова,— узялася гаспадарыць, узарвала ва ўсёй хаце падлогу, вырашыла пераслаць. Але не паспела, наляцелі пляменнікі нябожчыка, прывезлі чалавека з суда і справу з рамонтам прыпынілі. Я да таго, што не бабская гэта справа, старая падлога яшчэ б сто гадоў праслужыла. Я, праўда, хацеў перакупіць тыя дошкі, дык не прадала, сказала прыходзіць пасля таго, як стане законнай гаспадыняй, пасля суда, значыцца.
Раптам Шашок спыніўся на паўслове і гучна паклікаў дачку. Дзверы з веранды ў хату адразу рэзка прачыніліся, быццам дзяўчынка толькі і чакала, калі бацька яе пакліча, і на парозе з’явілася Кацярына, адной рукой трымаючыся за дзвярную ручку, а другой адхінуўшы жаўтаваты цюль. Яна моўчкі, панура і непрыязна, спадылба глядзела на бацьку.
— Мы нікуды не едзем,— пільна ўзіраючыся ў твар дачкі, глуха скамандаваў Шашок.
Ён хацеў яшчэ нешта сказаць, але дзверы рыпнулі, і дзяўчынка гэтак жа хутка знікла, не сказаўшы ніводнага слова. Шашок устрывожана паглядзеў на Смаляка і, убачыўшы здзіўленне следчага, пачаў паспешліва і блытана апраўдвацца:
— Пасля няшчаснага выпадку з маці Кацярына стала як не свая, ёй трэба змяніць абстаноўку. Сёння хацеў адвезці на вёску да цешчы, але ж пасля такога дажджу дарогі, пэўна, развязло, не даеду.
— Пакіну вам сваю візітоўку,— згаджаючыся, кіўнуў галавой Смаляк,— магчыма, спатрэбіцца,— у гэты момант позірк зачапіўся за бальнічны клунак, і ён вярнуўся да стала.— Мне б яшчэ аіледзець рэчы Казіміры Францаўны.
Шашок адразу замітусіўся, хутка развязаў вузлы і пачаў выкладваць перапэцканае крывёй і пяском матчына адзенне. Смаляк расчыніў невялікую чорную сумачку з адарваным рэменем і перакуліў. На стол вываліліся падрапаны карычневы кашалёк, насоўка, выкарыстаны квіток на праезд у гарадскім транспарце і самапіска. На квітку дрыготкай рукой зялёным колерам былі напісаны лічбы, па ўсім, тэлефонны нумар. Следчы склаў рэчы ў сумачку і яшчэ раз пашкадаваў марна патрачаны час.
5
Ціхая чэрвеньская ноч усяго на некалькі гадзін прыкрыла зямлю шэрым цёмным пакрывалам, і толькі зрэдку наляціць непаслухмяны вятрыска, і адразу зашамаціць лісце, загойдаюцца вершаліны дрэў старога лесу. Нечакана над самай галавой вухне пугач, недзе непадалёк ад дарогі трэсне пад нагамі невядомага звера галінка, і тады насцярожыцца, застрыжэ вушамі белы конік, што ўпрэжаны ў фурманку. А праз хвіліну зноў цішыня, і толькі дробны прыглушаны тупат па мяккім пяску ды прыцішаны шоргат колаў парушаюць цішыню на лясной дарозе. У вазку двое. Разгледзець іх немагчыма, і толькі калі адзін зацягваецца папяросай, асвечаныя чырвоным агеньчыкам, на імгненне мільгаюць чорныя невялікія вусы, у другога месяц добра высвечвае за плячыма вінтоўку. На абодвух вайсковыя фуражкі. Яны едуць моўчкі. Лес пакрысе радзее, вось ужо пералесак, і фурманка казачным прывідам выплывае з цемры і адразу трапляе ў бялюткі хісткі туман, які цягнецца з лугавіны.
— Хутка будзем на месцы,— па-начальніцку гаворыць той, у якога за плячыма вінтоўка, і адразу, бы пацвярджаючы ягоныя словы, недзе ўперадзе забрахаў сабака.
Другі, што кіруе фурманкай, сонна ківае і, хутчэй па звычцы, цмокае на каня, які не звяртае ўвагі на гэтыя цмокі, па ўсім, звыклы да начных вандровак.
— Сяржант, прачніся,— сіпіць чалавек з вінтоўкай і груба піхае вазніцу ў бок.— Спецыяльна праз лес круцяля далі, не хапае яшчэ праспаць хату папоўскага прыхвасня.
— Нам з Буланком усё адно, адкуль заязджаць,— незадаволена буркнуў сяржант і, пстрыкнуўшы пальцамі, выкінуў недакурак.— Служба такая, можна сказаць, начная,— і, расцягваючы словы, дадаў: — Прывозім... Адвозім...
— Пагавары ў мяне,— зласліва шэпча чалавек з вінтоўкай,— ураз Купрэеву далажу.
Сяржант нічога не адказаў, быццам і не чуў, толькі крыху мацней нацягнуў ляйчыны, і фурманка спынілася. Ён лёгка саскочыў на зямлю.
— Вазьму каня за цуглі, цішэй будзе і надзейней,— цвёрда прагаварыў ён і выцягнуў з-пад шыняля, што ляжаў у фурманцы, караткаствольны карабін, закінуў на плячо.— А Купрэевым мяне, таварыш лейтэнант, не запужаеш, справай нашай мы моцна звязаны... I, каб вы ведалі, ён мяне тыдзень таму прадставіў да ўзнагароды, як піць даць ордэн атрымаю... А царкоўнага старасту не праспім, я паскуду добра ведаю...
Лейтэнант, убачыўшы сяржантаў лёгкі карабін, каторы раз пазайздросціў. Ягоны асабісты табельны наган учора раніцай на стрэльбах пачаў даваць асечкі, давялося здаць яго ў рамонт. I вось цяпер ён, лейтэнант НКУС, ідзе на баявое заданне з цяжкай трохлінейкай, якую ўсучыў Купрэеў.
Нечакана туман скончыўся, і адразу непадалёк, злева ад дарогі, над кустамі навіс гмах доўгай будыніны. Сяржант спыніў каня, звёў з дарогі, прывязаў да дрэва і, кінуўшы добры ахопак свежаскошанай канюшыны, паспяшаўся да лейтэнанта, які, да нечага прыслухоўваючыся, стаяў ля плота.
— Сабакі няма,— па-свойму зразумеў лейтэнантава напружанне сяржант,— тры дні таму сам начальнік НКУС пусціў у распыл...	.
— Нехта ў хаце ходзіць, чуеш? — прапусціўшы міма вушэй словы падначаленага, прашаптаў лейтэнант.
I сапраўды, недзе ўсярэдзіне вялізнай будыніны рыпнулі дзверы, і адразу ў акне мільганула жоўтая палоска святла. Нкусаўцы пераілянуліся і, тоячыся, наўпрасткі па высокай някошанай
траве сіганулі да хаты. Акно было шчыльна завешана з сярэдзіны, і толькі ў адным месцы, ля самага падаконня, танюсенькай палоскай лілося слабае святло. Сяржант першы прыліп да шкла, але, як ні сіліўся, нічога не ўбачыў, акрамя некалькіх дошак падлогі ля самай печы, адна з якіх, знятая, унахлёст ляжала на астатніх. Потым паілядзеў і лейтэнант. Відавочна, гаспадар быў у пакоі, бо ў нейкі момант аднекуль з глыбіні хаты данёсся прыглуіпаны сутаргавы кашаль, і ўсё зноў сціхла.
Лейтэнант пацягнуў сяржанта за рукаў гімнасцёркі і, адышоўшыся далей ад хаты, зашаптаў у самае вуха:
— Я грукну ў дзверы, а ты цікуй, што будзе рабіць папоўская морда. Убачыш зброю, страляй на паражэнне, пажадана па нагах.
Сяржант згодна кіўнуў, паправіў на плячы карабін і, прыгнуўшыся, сігануў да акна. Лейтэнант, крадучыся, вярнуўся да брамкі і па ледзь прыкметнай сцяжынцы, ужо не тоячыся, пайшоў да дзвярэй хаты. У ягонай афіцэрскай сумцы ляжаў ордэр на арышт ворага народа Нямцова. Як сказаў начальнік НКУС Купрэеў — ворага з цёмным і таямнічым мінулым.