Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
6.	Цаліна (гл. тлумачэньне да Космасу),
7.	НТР (нешта накшталт Інтэрнэту, але праз мадэм),
8.	Хімія (кашулі, у якіх абліваесься потам, і сьмярдзючыя камбінаты, якія будавалі зэкі), 9. «Наш дарагі Мікіта Сяргеевіч» (гл. Культ асобы, але пры Хрушчове лягерных недабіткаў выпусьцілі на волю і надрукавалі Салжаніцына), 10. Амэрыка (дагонім і перагонім, пераможам у барацьбе за мір і пахаваем).
У	гэтым сьпісе лексычнай лепідаптэралёгіі няма слова, якое было ключавым у СССР папярэднія тры дзесяцігодзьдзі: пільнасьць.
Што зь ёй толькі не рабілі — праяўлялі, гублялі, падвышалі, усыплялі, заклікалі, а таксама нагадвалі, вучылі, патрабавалі, дамагаліся, і нават часам забываліся.
Але не ў БССР.
Падыходзіў да канца першы год Освальда ў Менску, калі ў галоўнай газэце Беларусі зьявіўся артыкул пад загалоўкам «Пільнасьць — наша магутная зброя».
Публікацыя была прысьвечаная 43-й гадавіне заснаваньня ЧК і яе мэтастазаў — ГПУ-НКУСМДБ-КДБ.
Аўтар — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пры Савеце Міністраў БССР Васіль Пятроў пісаў пра страшныя рэчы, якія адбываліся на чыгунцы:
Групай жыхароў гораду Менску былі затрыманыя на перакідным мосьце ля чыгуначнага вакзалу два чужаземцы, якія фатаграфавалі пад’язныя пуці, вакзал і праходзіўшыя саставы. Затрыманымі аказаліся амэрыканскія турысты муж і жонка Марлах, якія апрача фатаграфаваньня, як пазьней высьветлілася, узводзілі паклёп
на нашу рэчаіснасьць, выхвалялі так званы амэрыканскі лад жыцьця.
Што гэта была за група, у якую аб’ядналіся жыхары гораду на перакідным мосьце, перакрылі выхады і захапілі двух фатографаў, колькі іх было — ня выдаў генэрал. Групу напаткаў сюрпрыз, калі меркаваць па выразе «затрыманымі аказаліся амэрыканскія турысты»; вось жа зьдзівіліся, мабыць, жыхары Менску — думалі, фатографы свае, а аказалася — узводзяць паклёп.
Яшчэ адну пільную групу грамадзянаў аб ядноўвала тое, што яны не жадалі глядзець вузкастужкавыя кінафільмы:
Амэрыканскія турысты, прапаведнікі сэкты пяцідзясятнікаў Матысюк і Дурасаў, якія знаходзіліся ў Менску, прывезьлі з сабой вузкаплёначны кінафільм з пропаведзьдзю кіраўніка амэрыканскіх сэктантаў-эвангелістаў Робэртса, дубляваны на расейскую мову, а таксама рэлігійныя лістоўкі. Аднак яны не знайшлі жадаючых глядзець іх фільм і чытаць лістоўкі. Варожым лазутчыкам савецкія людзі далі дастойны адпор.
Чаму хрысьціянскія місіянэры былі прыраўнаныя да разьведчыкаў у тыле ці ў разьмяшчэньні праціўніка (так тлумачыць слоўнік «лазутчыкаў»), пытаньняў не выклікае — Бога ў СССР не было. Дакладней, іх Бога не было, сваіх хапала, і перад прыездам у Менск Освальд нават пасьпеў адведаць нятленныя мошчы ў Маскве. Але хто былі гэтыя савецкія людзі, якія давалі адпор у Менску? Які адпор лічыцца дастойным, а які не? А калі б фільм быў шырокафарматны? Генэрал пакінуў гэтыя пы-
таньні без тлумачэньня і перайшоў да яшчэ больш драматычнага выпадку.
Едучы па тэрыторыі Беларусі цягніком, група чужаземцаў капіталістычнай дзяржавы спрабавала фатаграфаваць з купэ вагона чыгуначныя збудаваньні і іншыя аб’екты. Правадніца вагона зьвярнула ўвагу на гэтыя падазроныя паводзіны і на наступнай станцыі запрасіла ў вагон супрацоўніка чыгуначнай міліцыі, які запатрабаваў дакумэнты ў названых пасажыраў. На пытаньне супрацоўніка міліцыі, чаму яны займаюцца непрыстойнай дзейнасьцю, адзін зь іх ня змог адказаць што-небудзь пэўнае, другі папрасіў прабачэньня, а трэці настолькі напалохаўся, што наогул ня мог нічога сказаць.*
Мову адняло. I, магчыма, таксама — фотакамэры і адзьнятыя стужкі зь непрыстойнымі кадрамі.
Невядома, чаму Освальду пашанцавала і ён вывез паўсотні старонак «Калектыву» — ці «Сьцяпан» не заўважыў зьвестак пра рукапіс у лістах і запісах падслухоўваньня, ці «Ігар» не надаў увагі, ці сам старшыня КДБ праігнараваў, ці перадалі па інстанцыі ў Маскву, а там махнулі рукой, ці правадніца патрапілася няпільная...
Як са скрухай напіша Васіль Пятроў:
Ёсьць яшчэ ў нас асобныя разявакі, бестурботныя людзі, якія, забываючы аб сваёй высокай
*Што тут ад Гогаля, Чэхава, Кафкі — пытаньне да літаратуразнаўцаў. Вядомы, прынамсі, адзін кніжны герой, які аднолькава здатна мог быць і генэралам-аўтарам артыкулу, і пільнай правадніцай, і міліцыянтам-барацьбітом зь непрыстойнасьцю, і капіталістычнымі турыстамі (на якой мове яны тлумачыліся?..) — бравы салдат Швэйк.
адказнасьці, гатовыя балбатаць аб давераных ім сакрэтах або праходзіць міма фактаў страты палітычнай пільнасьці.
Гэтыя генэральскія словы маглі быць адрасаваныя і высокаадказным работнікам уласнага ведамства.
Хаця іх віна мінімальная. Рукапісы — як матылькі, што ня ведаюць мытняў і межаў.
Прырода іх такая, няпільная.
Апошнія клопаты
Нядзеля 20 траўня стане апошнім днём у кватэры з выглядам на Сьвіслач. Як і папярэднія, ён пачаўся са скандалу — Освальд спрабаваў праінструктаваць жонку, што можна, а чаго нельга казаць у амбасадзе консулу пры атрыманьні візы. Тэмпэратура гутаркі хутка падскочыла да кіпеньня, і Освальд бразнуў дзьвярыма. У гэты самы дзень Марыну наведала сяброўка з аптэкі.
Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ
20.05.62
10:05 (ЛГО сыходзіць)
13:20 (Прыходзіць Соня; гавораць пра Марыніна дзіцё.)
Соня: У вас няшмат рэчаў, толькі чамаданы, так?
Марына: Толькі чамаданы.
Соня: I ўсё?
Марына: Трэба памыць падлогу перад тым, як паедзем.
Соня: Нашто табе? Няхай самі.
Марына: Трэба нацерці.
Соня: Гэта неістотна. Можна проста памыць.
Пасьля прыборкі кватэры Освальды наведалі дзядзьку і цётку, а пасьля праз двор перацягвалі рэчы на суседнюю вуліцу Захарава, 11 — апошнюю ноч і апошні дзень у Менску яны правядуць у чатырохпакаёвай кватэры Паўла Галавачова, каб адтуль выправіцца на вакзал.*
Але не адразу.
Рапарт КДБ
21.05.62
21 траўня 1962 году я правёў гутарку зь дзядзькам «Наліма», Прусаковым І.В., які паведаміў мне, што 20 траўня яго кватэру наведалі пляменьніца Марына і «Налім». У гутарцы «Налім» сказаў Прусакову аб намеры выехаць у Маскву 22 траўня, каб запоўніць усе належныя дакумэнты і затым выехаць у Амэрыку.
У выніку гэтага Прусакоў і ягоная жонка далі Марыне некалькі парадаў. У прыватнасьці, Прусакоў, выказваючы трывогу за свой дабрабыт, прасіў Марыну і «Наліма» ня ўдзельнічаць пасьля прыезду ў ЗША у ніякіх акцыях, варожых Савецкаму Саюзу. Прусакоў нагадаў «Наліму», што яго забясьпечылі і вельмі добра ставіліся да яго савецкія людзі. «Налім» запэўніў Прусакова, што яны ня будуць удзельнічаць у ніякіх шкодных для Савецкага Саюзу акцыях. «Налім» патлума-
*У гэты дом у 1990 годзе я прынёс свой пераклад «Гістарычнага дзёньніку» Освальда — менавіта тут на першым паверсе месьцілася рэдакцыя часопісу «Крыніца/Роднлк».
чыў, што дзеля таго, каб пазьбегнуць магчымых сустрэчаў і інтэрвію з карэспандэнтамі, ён вырашыў адразу накіравацца да свайго брата, не спыняючыся ў Нью Ёрку.
Перад ад'ездам у Маскву чакаецца, што Марына зноў наведае кватэру Прусаковых. Улічваючы гэты факт, было рэкамэндавана Прусакову правесьці зь ёй гутарку, якая б дапамагла папярэдзіць Марыну і «Наліма» ад удзелу ў антысавецкай прапагадзе за мяжой. Увага Прусакова была зьвернутая на ўсьведамленьне таго, што гэтая гутарка не павінна выклікаць падазрэньне з боку Марыны і «Наліма».
Ня выклікала.
Тое, што сваякі застаюцца закладнікамі, для чалавека, які вырас у Савецкім Саюзе, было зразумела само сабой. Дый перажывалі людзі, выпраўляючы дзяўчыну ў далёкі сьвет.
22 траўня ўвечары на вакзале Освальдаў праводзілі Павал Галавачоў, сям’я Зігераў, яшчэ некалькі знаёмых. Адзіных сваякоў Марыны ў Менску, дзядзькі і цёткі, сярод іх не было. He было й Эрыка Цітаўца.
Апошні менскі рапарт вонкавага назіраньня КДБ Мэйлеру не паказалі.
Віза для Марыны
У Маскве Освальды правялі крыху болып за тыдзень. Яны спыніліся ў сяброўкі Марыны, і хаця там іх не падслухоўвалі, КДБ дакладна ведаў пра іх апошні галоўны клопат і прычыну частых сварак — візу, якую мусіла атрымаць Марына ў амэрыканскай амбасадзе.
Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ
20.05.62
ЛГО: ...Ты нічога не кажы. Ты адкажаш на іх пытаньні і ня будзеш гаварыць. Будзеш там сядзець і маўчаць, зразумела?
Жонка: Калі будуць праблемы, ты зь імі разьбірайся.
Л ГО: Гэта ўсё, што будзе. Гэта мая адказнасьць. Ты проста ціха сядзі. Ты павінна сказаць: не, я ня член прафсаюзу. Я ніколі не была ні ў якай савецкай арганізацыі.
Жонка: Дык за гэта ў Амэрыцы перасьледуюць? Навошта мне ехаць у такую краіну?
ЛГО: Проста скажы.
Жонка: Я яшчэ не ад’ехала. А праблемы ўжо пачынаюцца, і як толькі я даеду да Амэрыкі — ага, ты расейка! Ты член прафсаюзу!
ЛГО: Заткніся, у цябе брыдкія мазгі.
Жонка: Я савецкая дзяўчына, і я нічога не зьбіраюся баяцца. Калі я член прафсаюзу, я член і я не зьбіраюся хавацца!
ЛГО: Ідыётка!
Жонка: Мне няма чаго баяцца.
ЛГО: Дурніца! Скажы проста, што ты фармацэўт.
Жонка: Ну, я не паеду ў краіну, дзе перасьледуюць за кожнае слова.
ЛГО: (ідыёцкі сьмех)
Жонка: Ну ты засранец! Лопнеш як мыльная бурбалка!
ЛГО: Ты ўжо даўно лопнула сама.
Жонка:... Сумленныя людзі нічога не хаваюць, але ты падманшчык. Ты заўсёды падманваеш, ты ўсіх падманваеш.
Освальду не дазволяць прысутнічаць на візавым інтэрвію ў амбасадзе ў Маскве— віцэ-консул Джэк Мэтлак патлумачыў, што гаворыць па-расейску і інтэрвію павінна праходзіць сам-насам.*
Освальд упарта не сыходзіў, тады Мэтлак проста заняўся іншымі справамі — і раззлаваны муж мусіў выйсьці. Марына адмаўляла сяброўства ў
*Джэк Мэтлак будзе амбасадарам ЗША ў Маскве ў 1987-91 гадах і аднойчы, калі я быў на прыёме ў яго рэзы дэнцыі Спаса-Гаўз, зьдзівіць мяне ня тым, што гаворыць па-расейску без акцэнту, a тым, што павітаецца па-беларуску і пахваліцца, што перакладаў Янку Купалу і працытуе верш «А хто там ідзе».
камсамоле, як і вучыў Освальд — але консул ведаў савецкія парадкі і не паверыў, пазначыўшы, што суразмовіца ня кажа праўду. Але паколькі факт сяброўства ў камсамоле, як і ў прафсаюзе, не ўплываў на выдачу візы, Марына яе атрымала.
Як па-філязофску заўважае Мэйлер, іронія аказалася двухбаковай: Освальд меў рацыю і Марына мела рацыю. I той і той мэтад спрацоўвае. Сваркі былі пра рэчы, якія ня мелі значэньня.
Іронія тут, як мінімум, трохбаковая. Мэйлер не зьвярнуў увагі на істотную дэталь — Марына ўсё ж захапіла з сабой у Амэрыку свой прафсаюзны білет, які быў канфіскаваны падчас ператрусу ФБР і далучаны да рэчавых доказаў Камісіі Ўорэна.