Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
стагодзь
Аляксандар Лукашук
■ сьлед матылька Освальд у Менску
радыё свабода
сьлед матылька
NEW OR
112
8
Аляксандар Лукашук
сьлед хматылька
Освальд у Менску
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная
Эўропа / Радыё Свабода, 2011. — 390 с.: іл.
Заснавальнік і каардынатар сэрыі
Аляксандар Лукашук
Мастацкі рэдактар Генадзь Мацур
Рэдактар Сяргей Дубавец
Мастак Генадзь Мацур
Карэктар Сяргей Шупа
Публікацыі і архіўныя матэрыялы выкарыстаныя з дазволу:
The Mailer Estate, New York («Oswald’s Story» H. Мэйлера);
выдавецтва «MonLitera», Менск («Oswald: Russian Episode» Э. Цітаўца); Дзяржаўнага архіву кінафотафонадакумэнтаў Беларусі, г. Дзяржынск.
© Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2011
FOL
ISBN 978-0-929849-41-6
Зьмест
Замест прадмовы 	8
У ГУМ заднім ходам 	11
Першы сьмех	15
Пакараньне Менскам	20
Дзёньнік гістарычнага чалавека	24
Шоў-шоў і прыйшоў	27
Дэпутат ідзе ў КДБ 	30
Дэпутат ідзе з КДБ	36
Сарокі над КДБ 	42
Удар па амбіцыях	47
Удар, але па мячыку	50
Дзьве памяці, плюс-мінус 	55
«Russia» ці «Belorussia»? 	61
Самагонка для Мэйлера	67
Acherontia atropos, сямейства чэкістых	71
Палёты «Справы № 34451»	77
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі 	81
Першыя дні «расейскага рабочага»	84
Кватэра для кавалера 	89
76 прыступак уверх і ўніз	92
Освальд і яго імёны	96
Першая памылка КДБ	99
Карацейшы ў 38,6 раза 	104
Аргентынскае танга на Чырвонай 	106
«Ідэот», не ідыёт	110
Чый Освальд? 	115
Песьня для Хрушчова 	120
Хэлоў, карова са штату Аёва	126
Найважнейшае з мастацтваў 	131
«Аооаох!» — і міма 	135
Мэйлер і падзякі	139
Мэйлер і Цітавец 	141
Мэйлер і «Цітавец» 	144
Гепард з хуткасьцю чарапахі 	148
Ці ведаў Освальд Цітаўца?	153
«Здрастуй!» I бывай	156
Паходы ў манастыр	159
Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі	162
КДБ і «мужчыны зь вялікай задніцай» 	166
Мэйлер і гіганты сэксу	169
Цнота	172
Халтуршчыкі з КДБ	174
Разьбітае сэрца Освальда 	177
«Я — амэрыканскі грамадзянін!» 	181
На танцы 	185
Дэман амнэзіі	189
3 танцаў	194
Allegretto, allegro, allegrissimo 	198
Тайна мядовага месяца	204
Роля дзірачак у гісторыі	209
Рэцэпт драмы	213
Камсамольская любоў	217
П’еса «Маладыя». Акт 1	222
П’еса «Маладыя». Акт 2	227
Талстаеўскі 	232
Освальд і Пушкін 	236
Дагнаць Амэрыку	242
Навагодні сьмех	249
Бомба для Хрушчова 	253
Пад бела-чорнымі крыламі	257
Каго бусел прынёс 	261
Антысавецкая фармацэўтыка 	266
Нахабства бязь межаў 	269
Ідыёт, сабака, мярзотнік, падонак	275
Грошы, свабода, каханьне, душа	279
Спэцтэхніка падвяла 	283
Нататкі антысаветчыка 	286
Освальд і Сталін 	293
Нататкі антысаветчыка. Працяг 	297
Нашы на Месяцы	303
«Калектыў» пра калектыў	309
Злавіць матылька	314
Апошнія клопаты 	319
Віза для Марыны 	322
Лекі ад «Доктара Жывага» 	326
«Лі Освальд» — 35 разоў па-беларуску	333
Памылка Мэйлера	338
Кніга без ілюстрацыяў	342
Далсты 	347
Освальд — чытач «Гісторыі Освальда»	351
Цягнік, які не спазьніўся	358
Хоць на Месяц узвый 	361
Пераклады перакладаў перакладаў	368
Хто сьмяецца апошні	370
Замест пасьляслоўя	372
Падзякі 	374
Асноўныя крыніцы	375
Паказьнік асобаў	376
Пра аўтара	384
Summary	385
— He, быць ня можа. He з-за такой малой рэчы. He! 3 камяку бруду выбліскваў зепеньню, зопатам і чэрню матылёк, вельмі прыгожы і вельмі мёртвы. — He з-за такой драбніцы! He з-за матылька!
Рэй Брэдбэры. I грымнуў гром
Замест прадмовы
У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «I грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце).
... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-дыктатары. Аднак высьвятляецца, што выбары ўсё ж выйграў яго супернік, і герой зь лёгкім сэрцам адпраўляецца ў мінулае на паляваньне. Там ён выпадкова расьціснуў матылька, і калі вярнуўся, аказалася, што ў выніку ланцужка падзеяў рэчаіснасьць зьмянілася, і прэзыдэнтам стаў дыктатар. Апошняе, што чуе герой — гром стрэлу, якім абрываюць яго жыцьцё і ягоную ролю ў гісторыі...
Забойства амэрыканскага прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі Лі Гарві Освальдам — самая вялікая ў гісторыі чалавецтва сьледчая справа, якая налічвае больш за чатыры мільёны аркушаў арыгінальных дакумэнтаў, ня кажучы пра кнігі, фільмы, тэлесэрыялы — у тым ліку пра падарожжа ў часе ў 1963-ці, каб спыніць забойцу. Быў нават м’юзыкал.
Свае пяць капеек у гэтую гісторыю я ўставіў яшчэ калі хадзілі пятакі зь дзяржаўным гербам СССР: пераклаў і апублікаваў яго «Гістарычны дзёньнік», пазьней быў кансультантам амэрыканскай здымачнай групы тэлекампаніі Frontline, якая на пачатку 1990-х здымала ў Менску фільм «Хто быў Лі Гарві Освальд?», даваў інтэрвію і выступаў з аповедамі пра менскі пэрыяд героя падчас паездак на яго радзіму.
У СССР 1960-х амэрыканец, які па сваёй волі прыехаў сюды жыць і працаваць, успрымаўся як матылёк зь іншай плянэты. Менск часоў Освальда цяпер — таксама ўжо іншая плянэта, дзе лётае загадкавая чужародная істота.
I ўвесь час за ёй паварочваецца пільнае вока і вуха.
За Освальдам у Менску назіралі, як энтамоляг назірае за членістаногай казуркай атраду лускакрылых. Вывучаюцца стадыі жыцьцёвага цыклю — яйка, вопрадзень, вусень, імага, фіксуюцца звычкі, рухі, маршруты, харчаваньне, сэксуальныя функцыі, здольнасьць да мімікрыі, узаемадзеяньне з асяродзьдзем, спэцыфічныя навыкі, рэакцыя на раздражняльнікі, экалёгія...
Разьдзел энтамалёгіі, які вывучае матылькоў, называецца лепідаптэралёгія. Разьдзел дзяржавы, які вывучаў людзей, называецца — кадэбэ.
Амэрыканскі пісьменьнік Норман Мэйлер стаў першым і адзіным дасьледнікам, які атрымаў доступ да «калекцыі» КДБ у Менску, абмежаваны і фрагмэнтарны, але ў спалучэньні з успамінамі сваякоў, сяброў, знаёмых героя дастатковы, каб яго кніга «Гісторыя Освальда» ўзьляцела ў сьпіс бэстсэлераў.
Мінулай вясной я панёс кветкі на магілу аднаго свайго даўняга амэрыканскага знаёмага-вэтэрана, якога пахавалі на Арлінгтанскіх могілках у Вашынгтоне, і потым падняўся на ўзгорак, дзе спачывае 35-ты прэзыдэнт ЗША.
Падыходзілі сем’і, турыстычныя групы, студэнты — нацыянальная памяць дагэтуль ня можа зьмірыцца з раптоўнай брутальнай і бессэнсоўнай стратай.
Гэтая кніга не пра тое, хто і як забіў Кенэдзі.
Хутчэй — спроба аднавіць сьляды, якія пакінуў у менскім паветры паўстагодзьдзя таму адзін матылёк.
Літаратурны ляндшафт пасьля Освальда выглядае як пасьля рэйду цяжкога бамбавіка, а яго біяграфія — як гісторыя сусьветных войнаў.
Хоць насамрэч — матылёк праляцеў.
V ГУМ заднім ходам
7 студзеня 1960 году ў 8 гадзін 23 хвіліны раніцы з купэйнага вагона маскоўскага цягніка № 9 на пэрон Менскага вакзалу ступіў 20-гадовы амэрыканскі грамадзянін у салдацкай шапцы-вушанцы й бяз пашпарта — ён здаў яго ў амбасаду ў Маскве, заявіўшы пра жаданьне застацца ў СССР, пасьля чаго праз два з паловай месяцы чаканьня і спробы самагубства атрымаў 5000 рублёў ад Чырвонага Крыжа, накіраваньне на працу і жытло ў сталіцы Беларусі, дзе праз год ажаніўся, а калі нарадзілася дзіця, разам зь сям’ёю вярнуўся ў ЗША, каб a 12:30 у суботу 22 лістапада 1963 году з вакна шостага паверху даласкага кніжнага складу з адлегласьці 50 мэтраў з італьянскага карабіна Манліхер-Каркана калібру 6,5 мм першым стрэлам параніць 35-га прэзыдэнта ЗШ А Джона Кенэдзі, другім — губэрнатара Тэхаса Джона Коналі, трэцім — дабіць прэзыдэнта, затым на вуліцы рэвальвэрным стрэлам у галаву забіць афіцэра паліцыі Джэй Ды Тыпіта, і праз 46 гадзінаў 51 хвіліну, падчас пераводу з пастарунку
ў турму, пры ўключаных камэрах у простым эфіры амэрыканскага тэлебачаньня атрымаць ва ўпор кулю з Кольта-Кобры 38 ад мясцовага жыхара Джэка Рубі, і пасьля ўскрыцьця трупа ў моргу ды іншых фармальнасьцяў быць закапаным на могілках гораду Форт Ворт у яме, побач зь якой дзесяцігодзьдзямі ня будуць хаваць нікога.
Так скончылася адно жыцьцё Лі Гарві Освальда і пачалося другое.
У новым жыцьці нешта, вядомае як «Лі Гарві Освальд» ці «ЛГО», стала аб’ектам гістэрычнай увагі палітыкаў, журналістаў, пісьменьнікаў, гер.оем шматлікіх расьсьледаваньняў, публікацыяў, кніг, фільмаў, прадметам абмеркаваньня Кангрэсу ЗША і Палітбюро ЦК КПСС, галаўным болем для ФБР, ЦРУ і КДБ. Яго выкопвалі з магілы, называлі забойцам-псыхапатам, кубінскім агентам, засланым двайніком КДБ.'а таксама нявіннай ахвярай мафіі, амэрыканскіх спэцслужбаў, йравых і левых радыкалаў, сакрэтных біялягічных экспэрымэнтаў, правадніком акультнай усясьветнай змовы.
Дата, калі ён націснуў на спускавы гачок, стала сакральнай у амэрыканскім жыцьці на паўстагодзьдзя: а дзе ты быў, калі забілі Кенэдзі, а што ты рабіла ў той дзень?..
У Савецкім Саюзе яшчэ доўга пра яго амаль ніхто ня будзе ведаць, хоць амаль кожны яго менскі дзень ад 7 студзеня 1960 году да 22 траўня 1962-га, кожны ліст і размова таксама былі прадметам пільнай увагі.
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ
10.01.60
08:00-24:00
У 11:00 Лі Гарві выйшаў з гатэлю «Менск» і пайшоў у ГУ М. Там зайшоў у аддзел электратавараў, нешта спытаўся ў прадаўца, дастаў з кішэні грошы і пайшоў да касы. Hi за што не заплаціў, паклаў грошы назад у кішэню і пачаў хадзіць па першым паверсе ўнівэрмагу туды і назад і разглядаць розныя тавары. Затым вярнуўся ў аддзел электратавараў, заплаціў 2 рублі 25 капеек за электравілку, паклаў яе ў кішэню і падняўся на другі паверх. Там правёў некаторы час у аддзеле гатовага адзеньня, перагледзеў наяўныя касьцюмы, затым хутка пакінуў ГУМ. Вярнуўся ў гатэль у 11:25.
У 12:45 выйшаў са свайго пакою і пайшоў у рэстаран. Сеў за вольны столік і пачаў есьці. (Назіраньне падчас яды не вялося, бо больш людзей там не было.)
У 13:35 Лі Гарві выйшаў'з рэстарану і вярнуўся ў свой пакой.
' У 18:10 выйшаў з пакою і пайшоў у рэстаран. Сеў за вольны столік, пад’еў, выйшаў з рэстарану ў 18:45, на ліфце падняўся на чацьвёрты паверх і пайшоў у свой пакой.