Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
набраць імя амэрыканскага пісьменьніка ў Інтэрнэце і ўведаць гады жыцьця (1923—2007), адукацыю (Гарвардзкі ўнівэрсытэт), удзел у другой сусьветнай вайне (служыў на Ціхім акіяне), род заняткаў (празаік, журналіст, драматург, паэт, кінасцэнарыст), публікацыі (больш за 30 кніг, першы раман «Голыя і мёртвыя» выйшаў у 1948-м), узнагароды (двойчы ляўрэат Пуліцэраўскай прэміі, Нобэлеўскі намінант, крытыка называе яго «амэрыканскім Талстым»),
Калі нарэшце дазваніўся, я ўжо ведаў, што перад прыездам у Менск Мэйлер скончыў самую даўгую кнігу ў сваім жыцьці, дакумэнтальна-мастацкі твор «Прывід прасталыткі»: 1300 старонак, прысьвечаных гісторыі ЦРУ (кажуць, кніга ўваходзіць у рэкамэндаваны курс чытаньня для супрацоўнікаў ЦРУ). «Прывід» мусіў мець працяг — другі том, але наступнай стала кніга пра Освальда.
На маё пытаньне наўпрост:
— Ціўзяліся б Вы за гэтую кнігу, калі б ня мелі доступу да архіву КДБ?
Мэйлер даў наўпроставы адказ:
— He. He, я ніколі б нават не пачынаў кнігу бяз гэтага.
Усё ж некаторыя рэчы пачынаюцца тады, калі пачынаюцца.
Удар, але па мячыку
«Гісторыя Освальда» стала 28-й кнігаю Мэйлера, а яго гутарка са мной у лістападзе 1995-га першым інтэрвію зь беларускім журналістам.
— Пра забойства Кенэдзі напісаныя сотні кніг — чаму вы вырашылі далучыцца да гэтага клюбу?
— Я належу да гэтага клюбу — неафіцыйна, бо раней не пісаў на гэтую тэму — больш за 30 гадоў. Хаця я пачаў зьбіраць матэрыял для кнігі пра Освальда толькі праз 29 гадоў пасьля забойства. Я быў уражаны гэтым забойствам. Я пачынаў пісаць, зыходзячы зь меркаваньня, што Освальд быў удзельнікам змовы, што была змова, каб забіць Кенэдзі. На працягу 6 месяцаў пошукаў у Беларусі, потым пасьля вяртаньня ў Амэрыку, правёўшы блізу двух гадоў над гэтай кнігай, я прыйшоў да змрочнай высновы, што Освальд цалкам мог зрабіць гэта сам. Я скончыў тым, што сказаў, што 75% верагоднасьці, што гэта
справа Освальда. Ведаеце, у бізнэсе і ў разьведцы верагоднасьць любяць вымяраць у адсотках.
Аўтарскія правы на кнігу «Гісторыя Освальда», апроч Мэйлера, належаць кінарэжысэру і журналісту Лорэнсу Шылеру. Мэйлер працаваў разам зь ім над сваімі папярэднімі бэстсэлерамі, у тым ліку над біяграфіяй Мэрылін Манро. Менавіта Шылер, як патлумачыў мне Мэйлер, здабыў матэрыялы архіву КДБ.
— Адбылося наступнае: Шылер зьвярнуўся да мяне яшчэ ў 1991 годзе і сказаў — выглядае, ён зможа дабрацца да матэрыялаў КДБ. Ці не зацікавіла б мяне праца над кнігай пра Освальда? Я сказаў — так. Ён кажа: магчыма, давядзецца паехаць у Менск на шэсьць месяцаў. Я сказаў: олрайт, я еду! Мяне ўсхвалявала магчымасьць дабрацца да гэтых тэчак.
Здаецца, у 1991 годзе (калі гэта абаранялі Белы Дом у Маскве?) усё было адкрыта недзе цягам году. Толькі КДБ ня ведаў, дзе гэтыя матэрыялы знаходзяцца. Шылер — надзвычайны гандляр, і ён пачаў размаўляць з КДБ.
— Давайце вернемся да матэрыялаў, якія вы атрымалі.
— Здарылася наступнае: спачатку КДБ пагадзіўся. Але ў той час у Нямеччыне пачалі адкрываць імёны агентаў Штазі. I гэта стварыла сапраўднае пекла ва Ўсходняй Нямеччыне. Шмат людзей былі інфарматарамі Штазі, яны патрапілі ў вельмі непрыемнае становішча і горка наракалі. I ў беларускага КДБ тады ўзьніклі іншыя думкі наконт абяцаньня, якое яны нам далі.
— 3 кім вы скантактаваліся першым у справе дакумэнтаў?
— У верасьні 1992 году мы прыехалі ў Менск. У нас быў кантакт, супрацоўнік КДБ, зь якім мы рэгулярна сустракаліся. Мы пыталіся, калі зможам атрымаць той ці іншы дакумэнт, і ён адказваў: гэта зараз абмяркоўваецца ў камітэце.
— Якога кшталту матэрыялы Вы прасілі?
— Ну, мы хацелі б мець усё, што было ў іх у справе. Так гучала іх першапачатковае абяцаньне — мы атрымаем поўную справу Освальда.
— Як яны рэагавалі на Вашыя просьбы?
— Рэакцыя была такой: у нас праблемы. Вельмі шмат людзей пацярпела б, калі б гэтыя дакумэнты адкрылі. Гэта доўгая гісторыя, якая цягнулася шэсьць месяцаў. Сёе-тое яны нам далі, сёе-тое мы здабылі з чорнага ходу. Мы здабывалі матэрыялы рознымі спосабамі, і атрымалі даволі шмат матэрыялу. Але ўсё гэта было вельмі й вельмі цяжка.
— Дзе было лягчэй кантактаваць з афіцэрамі КДБ, у Менску ці Маскве?
— У Маскве. Перш за ўсё, мы гутарылі зь вельмі высокапастаўленымі супрацоўнікамі КДБ. У Маскве людзі былі вельмі зацікаўленыя, дапамагалі нам — да пэўнай ступені. Мы сустракаліся з высокімі чынамі КДБ, пераважна ў адстаўцы — бо ім было менш чаго губляць у адстаўцы. I яны былі з намі шчырыя.
— Як вы іх знаходзілі?
— Вы мусіце разумець, што маскоўскі КДБ нам дапамагаў. У іх добрая служба сувязяў з грамадзкасьцю. Гэта ўжо больш не Савецкі Саюз. Гэта цалкам новая расейская рэспубліка. На чале
КДБ стаялі новыя людзі. I іхны падыход быў: мы хочам мець добрыя адносіны з Амэрыкай, гэта шырока вядомы амэрыканскі пісьменьнік, і давайце яму дапаможам. I яны дапамаглі нам з кантактамі. Мы правялі інтэрвію з 17 супрацоўнікамі КДБ.
— Дзе Вы зь імі сустракаліся — у іх кабінэтах, у гатэлі?..
— Мы пайшлі на Лубянку — там у нас быў цэлы шэраг гутарак. У Менску ў асноўным мы праводзілі інтэрвію ў нашым офісе. У нас быў невялікі офіс у Менску.
— Вы запісвалі Вашыя гутаркі на магнітафон альбо вялі нататкі?
— Мы запісвалі на магнітафон.
— Што наконт фотаздымкаў — у вас быў фотаапарат?
— He, мы вырашылі не фатаграфаваць, яны ня любяць, калі іх здымаюць. Ніхто зь іх не пагадзіўся, каб у кніжцы прыводзіліся сапраўдныя прозьвішчы.
— Вы працавалі з дакумэнтамі ў офісе?
— He. Гэта было ў цэнтры гораду.
— Вы былі адзін, калі працавалі з дакумэнтамі?
— Са мной былі перакладчыкі. Гэта была цэлая каманда — на нас працавалі чатыры чалавекі. Людміла Перасьветава была нашым галоўным перакладчыкам.
— Вам дазвалялі выносіць дакумэнты?
— Не-не-не. Яны давалі нам дакумэнты час ад часу. Дакладней, копіі дакумэнтаў. Затым мы іх перакладалі і вывучалі.
— Гэта былі тэчкі ў поўным аб'ёме альбо выбраныя старонкі?
— Тэчкі былі толькі невялікай часткай таго, з чым мы працавалі ў Менску. Галоўным сталіся інтэрвію людзей, якія ведалі Освальда. Мы пачыналі з думкай зрабіць тое, што хочам, на аснове матэрыялаў КДБ, але скончылі сэрыяй сапраўды кранальных інтэрвію зь людзьмі, якія ведалі Освальда. Мы атрымалі нашмат лепшую карціну Менску і Освальда ў Менску на пачатку 1960-х.
Кніга Мэйлера стала правадніком па менскім жыцьці героя. Мэйлер адкрыў шмат якія дзьверы і зазірнуў у куткі, дзе дзесяцігодзьдзямі не ступала нага дасьледніка, і ня толькі дасьледніка ў цывільным (у тым цывільным, якое звычайна бяруць у двукосьсе).
Амэрыканец зрабіў тое, што мусіў бы зрабіць мясцовы аўтар.
На такі ўдар па амбіцыях крыўдаваць не выпадала.
Гэта быў удар не па амбіцыях, а па мячыку — і ён цяпер быў на беларускім баку поля.
Дзьве памяці, плюс-мінус
Гістарычны час у Менску цёк іначай, чым у Амэрыцы — тут, на думку Мэйлера, можна было сапраўды зрабіць падарожжа на дзесяцігодзьдзі назад.
Галоўнае, што дазволіла зрабіць кнігу, надзвычай станоўчы момант — у адрозьненьне ад цяжкасьцяў з КДБ — было тое, што мы распытвалі людзей, якія ведалі Освальда падчас яго жыцьця ў Менску на працягу двух гадоў і чатырох з паловай месяцаў. У яго і жонкі Марыны было шмат сяброў. Да іх пасьля забойства прэзыдэнта Кенэдзі падыходзілі людзі з КДБ і казалі: ні слова пра Освальда.
Калі паглядзець з вышыні гадоў, дык трэба зразумець, што з пункту гледжаньня КДБ, які вельмі шчыльна сачыў за Освальдам, ён быў абсалютна бяскрыўдны. I яны былі ў моцным шоку пасьля забойства. Яны лічылі, што ён невінаваты. Што гэта правакацыя ЗША. Некаторыя
людзі у КДБ думалі — што, калі ЗШ А спрабуюць распачаць трэцюю сусьветную вайну? Была атмасфэра сапраўднага ціхага жаху. Бо яны не маглі гэта зразумець.
Освальд не займаўся ніякімі значнымі справамі ў Беларусі. Ён не зрабіў на КДБ ніякага ўражаньня — яго не ўспрымалі як нейкага сур’ёзнага чалавека. Ён зусім ня ўразіў КДБ. Ім было вельмі цяжка паверыць, што ён мог такое зрабіць. Яны меркавалі, што цяпер ЗША выкарыстоўваюць яго, бо ён быў у Расеі.
Яны думалі, што яго выкарыстоўваюць — безь ягонага ведама. Яны верылі ў гэтую вэрсію. Яны хутка сустрэліся з усімі, хто ведаў Освальда, і ўсіх папярэдзілі: заткніцеся, не гаварыце пра гэта. I людзі гэта хавалі ў сабе ўсе гэтыя гады.
Мы зьявіліся праз 30 гадоў. Савецкая сыстэма сканала. Сталінізм у далёкім мінулым. I людзі цяпер гатовыя гаварыць. I вялікай перавагай, з нашага пункту гледжаньня, сталася тое, што іх памяць была абсалютна чыстая, яны ніколі не гаварылі пра гэта. Яны маўчалі, бо баяліся КДБ, і з пачуцьця самааховы не гаварылі амаль 30 гадаў.
I мы атрымалі цудоўны матэрыял. Сьвежы, надзвычай сьвежы матэрыял. Вось маленькі прыклад таго, які матэрыял мы здабылі: адна жанчына сказала, што ёй падабаўся Освальд, ён быў разумны, але ў яго былі два недахопы. Ён любіў чытаць амэрыканскія коміксы, якія яму прысылала маці, і пры гэтым рагатаў як ашалелы, што выклікала раздражненьне Марыны і яе самой — ён быў «некультурны». А другое — ён псаваў паветра, як яна выказалася.
I наадварот, калі мы вярнуліся ў Амэрыку — нічыім успамінам пра гэты пэрыяд нельга было давяраць. Гэта ўжо было поле бітвы, па якім пракацілася туды й назад армада танкаў. Гэта было балота. Хочаш атрымаць сапраўдныя ўспаміны — і маеш справу з багнай. Кожны даваў інтэрвію шмат разоў, кожнага распытвалі. Усе ўжо ведалі пра справаздачу Камісіі Ўорэна і ведалі, што там лічылася праўдзівымі зьвесткамі, што не, і яны забыліся, што было насамрэч. Безнадзейная справа. Урэшце я прыйшоў да таго, што сам мусіў узяць справаздачу Камісіі за аснову як найлепшы матэрыял, які магла даць людзкая памяць. Але нават гэта было ненадзейна. У нас быў кантраст: цудоўныя, дакладныя, падрабязныя інтэрвію ў Менску і ніводнага сапраўднага інтэрвію ў Амэрыцы. Патрабавалася складаць шмат кавалачкаў, каб атрымаць сэнс.
Вось якая якасная ў Беларусі памяць.
I яшчэ неблагая ў Беларусі даведачная служба тэлефонаў. Там, напрыклад, адразу далі нумар абанэнта, чыё прозьвішча Освальд згадвае ў сваіх самых першых запісах у Менску напачатку 1960 году.
Дзёньнік ЛГО
8 студзеня 1960
Сустракаюся з мэрам гораду таварышам Шарапавым, які вітае мяне і абяцае «неўзабаве» знайсьці для мяне бясплатную кватэру, папярэджвае пра «некультурных людзей», якія часам абражаюць замежнікаў.