Сьлед матылька. Освальд у Менску.
Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
Дэпутат навіну ўспрыняў спакойна, бо лічыў, што хто-хто, а амэрыканцы маюць маральнае права атрымаць інфармацыю пра таго, хто прызнаны забойцам іх прэзыдэнта. Але ён таксама лічыў, што і беларускія дасьледнікі мелі права атрымаць такую інфармацыю:
Пасьля «ніякай» рэзалюцыі Шушкевіча заставалася чакаць рашэньня генэрал-палкоўніка Шыркоўскага, апошняга кіраўніка КДБ у БССР і першага старшыні гэтай установы ў незалежнай Беларусі.
Даць пэўную (зразумела, ня ўсю) інфармацыю са справы Освальда беларускаму дасьледніку, ды яшчэ з дэмакратычным іміджам, ды яшчэ таму, хто, як бы там ні было, паводле заканадаўства мае на гэта права, — значыла зьняць магчымыя папрокі ў бок КДБ за гісторыю з Мэйлерам. Ну і, магчыма, не апошнюю ролю адыгрываў мой статус каардынатара парлямэнцкай апазыцыі БНФ — праца такога дэпутата ў архіве КДБ най-
лепшым чынам сьведчыла пра ступень дэмакратызацыі «органаў» (і рабіла праблематычнай крытыку дэпутата ў бок КДБ хаця б на час гэтай працы).
У выніку Шыркоўскі станоўча паставіўся да маёй просьбы, і недзе ўвесну 1993-га ў кабінэце начальніка архіўнага ўпраўленьня Аляксандра Вераса мне паказалі тое, што называецца «Справай Освальда».
Тут важна адзначыць — да Сяргея Навумчыка ніхто з цывільных дасьледнікаў, айчынных ці замежных, ніколі не трымаў у руках і не гартаў «Справу агентурнай распрацоўкі № 34451».
Гэта — першае поўнае яе апісаньне:
На калясцы (падобнай да тых, што выкарыстоўваюць у аэрапортах ці супэрмаркетах), прывезьлі пульхныя тамы і паклалі іх на стол.
Тамоў было сем. Апошні, сёмы, цалкам складаўся зь ліставаньня наконт выдачы матэрыялаў справы дасьледнікам, а самым апошнім падшытым дакумэнтам быў мой ліст да Шушкевіча на дэпутацкім блянку зь ягонай рэзалюцыяй. Быў том, які пачынаўся выцінкай з газэты (здаецца, «Нзвестмя») з партрэтам Кенэдзі ў жалобнай рамцы; былі й выцінкі зь іншых газэтаў. Мне паказалі запыт па ўрадавай сувязі (ВЧ) у К ДБ БССР пра Освальда, зроблены адразу пасьля забойства Кенэдзі і адказ-даведку, ізноў жа па ВЧ, старшыні КДБ Пятрова. I там жа — машынапіс артыкулу за подпісам АПН («Дык што ж рабіў Освальд у Савецкім Саюзе?») з праўкамі ад рукі.
Асобны том складалі матэрыялы, зьвязаныя з
выездам Освальда і Марыны Прусаковай з СССР — ліставаньне з АВІРам, нейкія даведкі.
Яшчэ адзін том утрымліваў матэрыялы, вынятыя з розных савецкіх (пераважна, менскіх) усгановаў, якія мелі дачыненьне да Освальда — так, я заўважыў ягоную мэдычную картку.
Але, канечне, найбольш цікавымі былі тамы «апэратыўнай распрацоўкі» Освальда — данясеньні прыстаўленых да яго агентаў (памятаю фразу «н быстрым шагом пошёл»), стэнаграмы размоваў — і ня толькі тэлефонных (імгненнага позірку на нейкі тэкст хапіла, каб зразумець, што кватэра Освальда ў Менску праслухоўвалася. Я заўважыў расшыфраваную ў форме дыялёгу «Ён-Яна-Ён-Яна» размову).
На некаторых аркушах у машынапісным тэксьце былі прочыркі, у якія былі ўпісаныя словы чарнільнай ручкай.
Былі нават тэксты нататак, вынятых са сьметніцы.
Асобны том складаўся з капэртаў, у якіх былі магнітафонныя стужкі і фотанэгатывы (35-мілімэтроўкі, нарэзаныя па 4-5 кадраў). Так, у адной капэрце ляжалі нэгатывы зь вясельля Освальда — як мне патлумачылі, зробленыя схаванай камэрай. Магнітафонныя стужкі былі пераважна без бабінаў.
Былі і лісты — Освальду і ад Освальда, зь Менску і з Амэрыкі. Я заўважыў капэрту, зь якой была адарваная «зь мясам» паштовая марка — трэба думаць, нехта з тагачасных супрацоўнікаў КДБ захапляўся філятэліяй, адарваў амэрыканскую марачку ў калекцыю.
Філятэлістычныя жарсьці аказаліся больш моцнымі за дзяржаўную бясыіеку. Ну, а калі б там былі мікракропкі ці які спэцыяльны код, як часам паказваюць у кіно? Куды толькі ўся хвалёная пільнасьць падзелася.
Аказалася — нікуды не падзелася.
Дэпутат ідзе з КДБ
Далей усё выглядала як у казцы пра сароку, якая кашку варыла, на прыпечку студзіла, чарпаком мяшала, дзеткам давала:
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
А гэтаму не дала.
Сяргей Навумчык заўважыў, што некаторыя прозьвішчы ў рапартах былі заклееныя палоскамі паперы.
— Гэта так рыхтавалі дакумэнты для Мэйлера? — запытаўся я ў Вераса.
— Што Вы, Мэйлеру ніводнага дакумэнта адсюль не патрапіла — адказаў палкоўнік. — Сяргей Іосіфавіч, увогуле вы першы, хто трымае ў руках гэтыя папкі. Калі не лічыць нашых супрацоўнікаў, зразумела.
Дэпутату патлумачылі, што дзьве акалічнасьці
перашкаджаюць даць гэтыя тамы ў поўнае распараджэньне: прозьвішчы тайных агентаў і мэтады апэратыўнай працы.
— Я табе скажу па-простаму — тлумачыў мне Лавіцкі ў сваім кабінэце пад партрэтам Дзяржынскага. — Пачынаючы з утварэньня «органаў», з 1917-га, мы ніколі не раскрылі ніводнага імя ніводнага агента. Гэта гарантыя нашай працы. Бо калі б раскрылі — як бы мы сёньня прыцягвалі новых агентаў?
Яшчэ адна прычына — матэрыялы пра амэрыканскую амбасаду ў Маскве, дзе, са словаў супрацоўнікаў КДБ, у іх былі інфарматары. Сяргей Навумчык ізноў пайшоў да Шыркоўскага. Гутарка адбылася на пачатку траўня 1993 году ў кабінэце старшыні на трэцім паверсе будынку КДБ:
Шыркоўскі пазваніў Верасу: «Тут у мяне дэпутат Навумчык. Дык Вы яму ўсё паказалі? Так, ён мне сказаў, што ты паказаў, і падзякаваў. Але разумееш, там вялікая праца. Давай-ка ты вось што. Трэба ўключацца ў справы. Ну што гэта, амэрыканцы там прыяжджаюць, пішуць. Што,у нас няма нармальныхжурналістаў наогул? Ёсьць пытаньні, давай паглядзім, і будзем шукаць. Па Касьцюкову. Што ты яго знайсьці ня можаш? Шукай. Ты прабачэньне перадай, што я тады іх усіх шугануў, калі амэрыканец прыяжджаў. A то, ведаеш, прыехаў амэрыканец, пасадзілі яго ў гэтым клюбе Дзяржынскага, вадзілі ўсіх туды».
3 апошніх словаў Сяргей Навумчык зрабіў выснову, што Норману Мэйлеру спрыялі (прынамсі, да пэўнага часу) бяз згоды старшыні КДБ і што
старшыня гэтую дапамогу не вітаў. Ці магчыма такое ў ваенізаванай арганізацыі, ці генэрал «ваньку валял», ці былі сапраўды супярэчнасьці паміж начальнікамі — ня так істотна.*
Істотна, што Шыркоўскі паабяцаў спрыяць, назваў прозьвішча апэратыўніка, які займаўся Освальдам — Касьцюкоў, загадаў прыцягнуць яго на дапамогу дэпутату.
— У нас яшчэ шмат недалёкіх людзей у апараце, — сказаў Шыркоўскі на разьвітаньне. — Табе яшчэ давядзецца зьвярнуцца да мяне ў гэтай справе. I, павер мне, не адзін раз.
Як у ваду глядзеў. Ці ў люстэрка.**
Наступныя некалькі месяцаў былі падобныя да перамоваў па ядзерным раззбраеньні, якія вядуцца з Паўночнай Карэяй.
Спачатку мне сказалі, што дадуць усё — за выняткам гэтых самых прозьвішчаў. «Гэтаму Мэйлеру нагаварылі 40 працэнтаў хлусьні, а ў Вас будуць праўдзівыя факты», — паабяцаў мне Верас. Потым — што патрэбна прапусьціць кожны дакумэнт праз адмысловую ведамасную камісію па рассакрэчваньні, у якой, сярод іншых, былі і
*Пазыцыя генэрала мянялася — і набыла сваё завяршэньне ў раздражнёным афарызьме на старонках друку ўлетку таго самага году: «КДБ — ня хата-чытальня».
'*У 1992 годзе Э.Шыркоўскі заявіў, што яму прапаноўвалі 50 мільёнаў даляраў за «справу Освальда»(«Нзвестня», 6 жніўня 1992). Для параўнаньня — нататнік Джона Кенэдзі 1960 году з накідамі прамоваў прадаецца за 20 000 даляраў. У сьнежні 2010-га на аўкцыён была выстаўленая сасновая труна Освальда (пасьля эксгумацыі парэшткі перапахавалі ў іншай труне), якую купілі за 87 469 даляраў. На думку амэрыканскіх дыпляматаў і выдаўцоў, лічба Шыркоўскага — галюцынацыя ці дэзынфармацыя.
вэтэраны КДБ. Потым сказалі, што, паколькі там вэтэраны, дык цяжка апэратыўна ўсіх сабраць.
Дэпутата, як і абяцалі, аднойчы зьвялі з палкоўнікам у адстаўцы Касьцюковым, які сказаў, што ў яго было дзьве мэты: высьветліць, ці не зьяўляецца Освальд агентам ЦРУ і ці нельга яго завэрбаваць у інтарэсах КДБ. На абодва пытаньні атрымалі адмоўныя адказы — Освальд, паводле свайго характару, не ўяўляў цікавасьці для спэцслужбаў.
Потым паўза працягвалася, бо адказны супрацоўнік КДБ трапіў у шпіталь.
— Трагічная гісторыя, — патлумачыў мне Лавіцкі. — У палкоўніка быў летнік, ён туды ня езьдзіў — няма часу, гарыць чалавек на працы. Адказны афіцэр, прафэсійны чэкіст. А жонка пілуе й пілуе яго, што суседзі памідоры-гуркі садзяць, а ў нас адно пустазельле. Ну, адпрасіўся ён у мяне, узяў тры дні адпачынку за свой кошт. Паехаў на дачу. Тры дні капаў-араў, усё ўзараў, пасадзіў. Аказалася — ня свой участак узараў, a суседаў. Ён да суседа (таксама чэкіст), узары, кажа, цяпер ты мой участак, а сусед — «А я што, цябе прасіў мой араць?» Расхваляваўся, ціск падняўся, цяпер вось у шпіталі...
Дачная драма настолькі прыгожая, што, ня выключана, нават сапраўдная.
Аднойчы ўзьнікла новая перашкода. Кіраўніцтва КДБ раптоўна занепакоілі юрыдычныя інтарэсы дэпутата — а ці не засудзіць беларускага грамадзяніна Марына Прусакова-Освальд-Портэр, калі ён абнародуе пэўныя эпізоды яе прыватнага жыцьця, падслуханыя і падгледжаныя органамі?
У нейкі момант Сяргею Навумчыку прапанавалі («каб не закапацца ў матэрыялах, бо адно капіяваньне на ксэраксе зойме некалькі тыдняў»), засяродзіцца на некалькіх тэматычных блёках — напрыклад, ці быў Освальд агентам КДБ? Магчыма, небеспадстаўна лічылі, што калі дэмакратычны дасьледнік заявіць, што не, ня быў — гэта будзе гучаць больш пераканаўча, чым іх уласныя заявы.
— Але ж Вы разумееце, што, каб пісаць, што Освальд ня быў агентам, я павінен мець доказы. A доказы — гэта матэрыялы справы, — адказаў я.
— Ды паверце, што ня быў!
— Mary паверыць. Але чаму Вы думаеце, што іншыя мне павераць? Давайце матэрыялы!
Далей ізноў — абяцаньні, часовыя праблемы, паважныя прычыны.
Аднойчы я сказаў: «Паслухайце, ваша мэта — як мага болып схаваць, мая мэта — як мага больш у вас узяць. Як бачу, нічога ў нас не атрымаецца». — «Вы што, — запэўнівалі мяне, — мы ж разумеем, што рана ці позна трэба будзе рассакрэчваць, проста гэта трэба рабіць акуратна...»
Дні складаліся ў тыдні, тыдні ў месяцы, і да сярэдзіны 1993-га ў Беларусі на вачах памянялася палітычная тэмпэратура. Пасьля разгрому рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах камуністычная намэнклятура абядналася вакол прэм’ера Вячаслава Кебіча, які пакаяўся за подпіс у Віскулях і ўзяў курс на інтэграцыю Беларусі і Расеі. КДБ ужо ня бачыў патрэбы гуляць у галоснасьць нават акуратна.