Сьлед матылька. Освальд у Менску.
Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
Генэрал «Ігар» патлумачыў Мэйлеру, што:
а) КДБ не займаўся працаўладкаваньнем Освальда,
б) не падбіраў яму кватэру,
в) гэта была прэрагатыва Савету міністраў,
г) з органамі нават не кансультаваліся.
Мэйлер паўтарае гэтыя словы без камэнтароў*
Падрабязнасьці першага працоўнага дня зафіксаваныя КДБ.
*Тлумачэньню «Ігара» сапраўды можна даць веры. Калі б з КДБ у Менску кансультаваліся, ніхто б не пасяліў амэрыканца, якога падазраюць у сувязях з ЦРУ, побач з трыма рэжымнымі аб’ектамі з кругласутачнай аховай: у двары тэлецэнтру, побач з радыёкамітэтам і зь відам на штаб вайсковай акругі.
Рапарт вонкавага назіраньня КДБ
13.01.60
Ад 08:00 да 24:00
У 8:00 было ўсталяванае назіраньне за прахадной на радыёзаводзе, дзе цяпер працуе Лі Гарві.
У 16:25 Лі Гарві выйшаў з радыёзаводу і пайшоў уніз па Чырвонай і вуліцы Захарава да тралейбуснага прыпынку, там сеў на тралейбус № 2 і, не ўступаючы ні з кім у размовы, даехаў да прыпынку «Вуліца Валадарскага», выйшаў з тралейбуса і пайшоў у гатэль. Было 17:00, калі ён увайшоў у гатэль. Пайшоў адразу ў свой пакой.
У 21:55 Лі Гарві пакінуў свой пакой у іатэлі і спусьціўся ў рэстаран, дзе сеў за вольны столік, замовіў у афіцыянткі ежу, павячэраў, затым расплаціўся і вярнуўся ў пакой у 22:25.
3 пакою не выходзіў. У 24:00 назіраньне было спыненае да наступнай раніцы.
За Освальдам пільнавала некалькі груп супрацоўнікаў КДБ, якія, як выглядае, не павінны былі ведаць адна пра адну. Усе рапарты траплялі да «Сьцяпана», які рабіў рэгулярныя справаздачы «Ігару», а той інфармаваў напрасткі Маскву. Старшыня К ДБ генэрал Васіль Пятроў таксама ведаў пра апэрацыю. Ад Лубянкі Освальда аддзялялі толькі тры ерархічныя прыступкі.
Дзёньнік ЛГО
13-16 студзеня 1960
Працую «кантралёрам», сьлесарам, зарплата: 700 рублёў у месяц. Праца вельмі лёгкая. Хутка вучу расейскую мову. Усе вельмі прыязныя і добрыя. Сустракаю шмат маладых расейскіх ра-
бочых майго ўзросту, у кожнага свой характар, усе хочуць пра мяне ведаць, нават прапануюць правесьці сход, каб я пра сябе расказаў. Ветліва адмаўляюся.
Вечарамі з Розай хаджу ў тэатар, кіно ці опэру амаль штодня. Жыву на шырокую нагу і вельмі задаволены. Атрымліваю «дапамогу« ад Чырвонага Крыжа, 5 дня кожнага месяца. Гэта 700 рублёў. Цалкам у месяц у мяне выходзіць 1400. Амаль як у дырэктара заводу!
1400 рублёў — гэта «старымі», да рэформы 1961 году, якая адняла адзін нуль. Афіцыйна сярэдняя зарплата ў СССР складала 783 рублі.*
Што можна было купіць за гэтыя грошы? Свой досьвед жыцьця і працы ў СССР Освальд выкладзе ў рукапісе, які назаве «Калектыў — жыцьцё расейскага рабочага». Аўтар не абмяжуецца назіраньнямі за заводзкай прахадной. Падчас шпацыраў па Менску Освальд ня толькі заходзіў у ГУМ, каб купіць электравілку, але і для вывучэньня прапановы, попыту і коштаў (у новых рублях), якія акуратна запісваў.
Кавалак пра ГУМ атрымаўся насычаны:
Т ут можна купіць усё, што прадаецца ў малых спэцыялізаваных крамах, запісацца на халадзільнік, пыласос, нават машыну (нічога з гэтага нельга купіць адразу). Чарга на халадзільнікі (112 мільёнаў прададзена з 1952 па 1958 год) — тры
*Мэй леру ў КДБ паведамілі, што месячная зарплата куратара Освальда «Сьцяпана» складала тады 80 рублёў (новымі). Падманулі. Касьцюкоў меўзваньне капітана, займаў пасаду старэйшага опэрработніка, атрымліваўнадбаўку завыслугугадоў. Выходзіла ў раёне 200 рублёў.
месяцы, столькі ж на пыласосы. На аўтамашыны чарга ад шасьці месяцаў да году, у залежнасьці ад таго, на якую з трох мадэляў унесены задатак. «Масквіч» каштуе 2 500 рублёў, лічыцца найлепшым, і таму яго чакаць трэба амаль год; аднак «Пабеда» і «Волга» крыху таньнейшыя, і іх можна дачакацца праз шэсьць-сем месяцаў.
Тут Освальд наблытаў: «Масквіч» каштаваў 2500 рублёў, «Волга» — 4000. (Абедзьве антыкварныя маркі 1960 году выпуску можна купіць і праз паўстагодзьдзя, але розьніца ў кошце ўжо трыццаціразовая — на карысьць «Волгі».)
Машыны тут купляюць збольшага пад замову. Мадэлі ня надтаўражваюць. «Масквіч» выглядае як скрынка на колах, а «Волга» — як «Студэбэкер» 1938 году, паводле якога, дарэчы, яна і зробленая, «даваенная дапамога Амэрыкі».
Матацыклы і тэлевізары, аднак, можна набыць адразу за гатоўку. Добры, з магутным рухавіком матацыкл каштуе 350 рублёў, і іх якасьць лепшая, чым у больш складаных аўтамабіляў. Тэлевізар каштуе ад 80 рублёў за экран памерам 6 на 6 цаляў, да 350 рублёў за добра зроблены апарат з экранам 22 цалі. Іншьія мадэлі, лёгкія настольныя, каштуюць 190 і 145 рублёў.
Hi матацыкла, ні тэлевізара Освальд не купіў. Купляў кашулі, гальштукі, касьцюм.
Тут можна купіць гатовыя касьцюмы, пашытыя з грубай тканіны. Больш танныя, двубортавыя блакітныя за 110 рублёў, альбо лепш пашытыя на трох гузіках за 250 рублёў. Пінжак каштуе 40 рублёў, і пара штаноў ня менш за 15
рублёў. Таксама звычайна прадаюцца і танныя пінжакі, па 30 рублёў.
Освальд ня згадвае ў гэтых запісах самую важную і самую даўгую чаргу па тое, што выдавалася бясплатна — жыльлё.
Кватэра для кавалера
Праз два тыдні пасьля зьяўленьня амэрыканца на радыёзаводзе газэта «Звязда» апублікавала дзіўны ліст рабочага гэтага самага заводу.
Пад крыху гульлівым загалоўкам «А як жа халасьцяку?» нехта М.Дзьмітрыенка скардзіцца на дыскрымінацыю па сямейнай прыкмеце — ён жыве ў інтэрнаце, нежанаты, а такіх ня ставяць на чаргу на атрыманьне кватэры. Ён называе прозьвішчы розных заводзкіх і прафсаюзных начальнікаў, якія са сьмехам раяць яму знайсьці дзяўчыну з кватэрай, ці спачатку пабрацца шлюбам і нарадзіць дзіцё, a потым запісвацца ў чаргу, і паведамляе — яму не да жартаў, бо да стварэньня сям’і трэба ставіцца ўдумліва.
Дзіўным гэты ліст быў толькі з адной прычыны — што яго апублікавалі, бо такіх, як Дзьмітрыенка, былі дзясяткі тысячаў. Газэта нават атрымае тлумачэньні дырэктара заводу «тав. Юдзялевіча» (у адрозьненьне ад аўтара ліста — рабочага, ініцыялы дырэктара не называюцца) — але не надрукуе цалкам, а толькі пакпіць і назаве іх незразумелымі.
Ніводзін з трох удзельнікаў гэтай міні-эпісталярнай бойкі на газэтных старонках ня шчыры: кавалер ведае, што па кутах туляцца нават інваліды вайны, шматдзетныя сем’і, і робіць акцэнт на разважнае, сур’ёзнае стаўленьне да сям’і.
Дырэктар ведае, што інструкцыя нічога не забараняе, але лічыць патрабаваньні рабочага «незразумелымі», бо той забясьпечаны інтэрнатам.
А газэта дэманструе прынцыповасьць, ні словам не згадаўшы саму праблему — разьвіцьцё цяжкай індустрыі і вайскова-касьмічнага комплексу за кошт сацыяльных капіталаўкладаньняў.
Усё адбываецца як у анэкдоце Мэйлера пра садыста і мазахіста, толькі ніхто не задаволены.*
Дзёньнік ЛГО
16 сакавіка 1960
Атрымліваю невялікую кватэру. Адзін пакой, кухня, ванны пакой, недалёка ад заводу (8 хвілін пешкі) з цудоўным выглядам з 2-х бальконаў, амаль бясплатна (60 рублёў за месяц). Гэта мара расейцаў.
Пра кватэру на беразе рэчкі ў цэнтры гораду на аднаго за менш чым 5% месячнага заробку 20гадовыя рабочыя маглі з аднолькавым посьпехам марыць і ў Нью Арлеане, і ў Маскве.
Больш рэалістычным ня толькі для Амэрыкі, але і для СССР выглядаў свой аўтамабіль. Для Освальда — «Запарожац», які пачалі выпускаць у 1960-м, і каштаваў ён 16 000 рублёў. Да свайго ад’езду зь Менску ў чэрвені 1962-га Освальд рэальна мог бы
*Анэкдот будзе расказаны на ст. 119.
сабраць на машыну і стаць першым амэрыканцам — уладальнікам гарбатага «Запарожца».
I потым перавезьці яго ў Амэрыку, і езьдзіць на працу, і ў адзін лістападаўскі дзень ён заглух бы па дарозе, і замест складу падручнікаў кіроўца мусіў бы патрапіць у аўтамайстэрню і там доўга расказваць шакаваным мэханікам, адкуль такі цуд узяўся, чаму замест матора наперадзе багажнік, і навошта там карабін і пачак патронаў.
Освальд у Менску машыну не купіў.
Ён увогуле ня меў правоў і ня ўмеў вадзіць.
Але стрэльбу — купіў.
76 прыступак уверх і ўніз
Дом на вуліцы Калініна, 4* будавалі яшчэ палонныя немцы. Капітальныя сьцены клалі з цэглы, а перагародкі ў кватэрах рабілі з дрэва, запаўнялі скрыжаваныя дранкі азбэстам, тынкавалі і клеілі шпалеры. Ліфта няма, да пляцоўкі чацьвёртага паверху трэба адолець 76 прыступак.
Падлога паркетная, зь невялікай вітальні адны дзьверы вялі ў кладоўку, другія на кухню, справа дзьверы ў ванны пакой, дзе разам зь велізарнай чыгуннай эмаляванай ваннай (давялося дадаткова рабіць прарэз у вушаку, каб яна стала) быў туалет — белы стульчак, ад якога адыходзіла чыгунная труба да зьліўнога, таксама чыгуннага бачка на вышыні двух мэтраў. Пацягнеш за ланцужок — і рынецца ўніз вада, змываючы парваныя на дробныя кавалкі шыфроўкі, сакрэтныя дакумэнты, схемы аэрадромаў...
Нічога такога Освальд не змываў, бо ня меў. Але
*Цяпер Камуністычная, 4.
чыгунныя трубы і прылады засталіся бязь зьменаў (капітальнага рамонту не было) і працягваюць служыць новаму гаспадару кватэры, які ходзіць па тым самым паркеце, глядзіць у тыя самыя вокны і ахвотна фатаграфуецца з журналістамі на бальконе ў той самай позе, як некалі Марына і Освальд: прыхіліўшыся да калёны, жонка бліжэй да краю, абое глядзяць у аб’ектыў.
Калі Эдуард Кадыравіч Сагындыкаў купляў кватэруў 1990-х, ён нічога ня ведаўпра знакамітага жыхара. Папярэдняя гаспадыня сказала, толькі калі былі аформленыя і падпісаныя ўсе паперы. Цяпер у сп. Эдуарда ў кампутары маса інфармацыі пра Освальда, інтэрвію, гістарычныя фатаздымкі, газэтныя публікацыі.
Сагындыкаў сёе-тое перарабіў у кватэры — паставіў новыя вокны, зьмяніў грувасткую чыгунную батарэю на эфэктыўную сучасную і прарэзаў сьценку з пакою ў кухню, каб кожнага разу не хадзіць кругам праз калідор. Шырыня ўнутранай сьценкі — 12 сантымэтраў, дранка, дрэва, пустоты — менавіта праз такую сьценку вялі назіраньне супрацоўнікі КДБ. Рэч у тым, што першапачаткова кватэра плянавалася як большая, але потым зь яе зрабілі дзьве — і іх разьдзяляе якраз такая несур’ёзная перагародка. Калі Сагындыкаў засынае і забывае выключыць тэлевізар, суседзі скардзяцца — усё чуваць. Цяпер сусед робіць гукаізаляцыю.
Дом на беразе рэчкі быў адным з самых зайздросных у Менску: у самым цэнтры, да плошчы Перамогі адна хвіліна праз двор, восем хвілін да заводзкай прахадной, вокны на парк і на Сьвіслач, чыё вадзяное люстэрка выглядала тут як возера, з падвойнага балькона, больш падобнага да тэрасы,