• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

    Сьлед матылька. Освальд у Менску.

    Аляксандар Лукашук

    Выдавец: , Радыё Свабода
    Памер: 390с.
    Мінск 2011
    65.01 МБ
    Паходы дэпутата скончыліся тым, што яму далі ксэракопіі (не на вынас, а перапісаць) некалькіх
    дакумэнтаў пра ад’езд Освальдаў у ЗШ А, у тым ліку заяву ў АВІР зь візай міністра ўнутраных справаў Аляксандра Аксёнава.
    I гэта, як ён успамінае, — усё:
    Напэўна, я ўжо ніколі не даведаюся, на што разьлічвалі кіраўнікі КДБ, калі абяцалі даць мне матэрыялы справы Освальда. Што дакладна — некалькі месяцаў майго часу было страчана на безвыніковыя размовы з чэкістамі.
    Сяргей Навумчык лічыць галоўнай прычынай адступленьня КДБ ад свайго першапачатковага абяцаньня зьмену агульнай палітычнай сытуацыі. Галоўнай — але не адзінай.
    Канечне, калі б у 1992-м Шушкевіч наклаў недвухсэнсоўную рэзалюцыю адкрыць справу Освальда, была вялікая верагоднасьць, што кіраўніцтвам КДБ яна была б выкананая.
    Сяргей Навумчык гаворыць усё ж хоць і пра вялікую, але — верагоднасьць.
    Дала-не дала-дала...
    Сарокі над КДБ
    Увесну 1992-га падчас сустрэчы зь першым амэрыканскім амбасадарам у Менску Дэйвідам Суорцам кіраўнік Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч зьдзівіў дыплямата аповедам пра сваё асабістае знаёмства з амэрыканцам, які жыў тут за трыццаць гадоў да беларускай незалежнасьці.
    ... Калі ў 1960-м нядаўняга асьпіранта Інстытуту фізыкі Акадэміі Навук БССР Станіслава Шушкевіча, які займаўся дасьледчай працай на Менскім радыёзаводзе, выклікалі ў заводзкі парткам, ён менш за ўсё гатовы быў да размовы пра граматыку расейскай мовы.
    У парткаме маладому інжынэру паведамілі пра аказаны давер — вучыць скланеньням і спражэньням новага рабочага-амэрыканца. Шушкевіч вывучаў ангельскую ва ўнівэрсытэце, але яго адразу папярэдзілі — ніякіх размоваў пра мінулае жыцьцё з Освальдам ня весьці.
    Освальд запісаў у нататнік імя настаўніка: Станіслаў Шушкевіч. Заняткі адбываліся ў корпусе,
    дзе працаваў інжынэр, пасьля зьмены Освальд прыходзіў туды, падымаўся на другі паверх, і яны прыступалі да граматыкі.
    Мова давалася цяжка. Освальд быў ня надта старанны вучань, не праяўляўвялікага зацікаўленьня, эмоцыяў, не ўсьміхаўся і ня дзякаваў пасьля заняткаў. Але праз пэўны час ён пачаў тое-сёе разумець, калі Шушкевіч гаварыў павольна, дапамагаў жэстамі, пісаў асобныя словы на паперцы і разгортваў слоўнік.*
    Амбасадар Суорц неадкладна ўключыў аповед Шушкевіча ў тэлеграму ў Дзярждэпартамэнт. 3 адміністрацыі прэзыдэнта Джорджа Буша-старэйшага адразу пайшлі запыты пра архіўную справу. Суорц папрасіў кіраўніцтва КДБ аб сустрэчы — яго прыязна прынялі, выслухалі і паабяцалі спрыяць.
    Больш амбасадар да гэтай тэмы не вяртаўся — на парадку дня быў вывад ядзернай зброі зь Беларусі, пабудова ўсяго комплексу паўнавартасных дзяржаўных стасункаў з новай дзяржавай, падрыхтоўка першага візыту кіраўніка Беларусі ў Вашынгтон.
    Праз трыццаць гадоў пасьля забойства Кенэдзі, летам 1993-га Шушкевіч сустракаўся з прэзыдэнтам Клінтанам у Белым доме.
    Кенэдзі быў асабістым героем Клінтана, існуе фільм, дзе Кенэдзі цісьне яму руку. Пра сваё знаёмства з Освальдам падчас гутаркі ў Белым доме Шуш-
    *У матэрыялах Камісіі Ўорэна можна пабачыць шэраг лістоў і запісаў у нататніку Освальда, зробленых па-расейску — на цалкам прымальным узроўні для штодзённых камунікацыйных патрэбаў. Па вяртаньні ў Амэрыку ён нават атрымаў прафэсійную рэкамэндацыю, што можа быць вусным і пісьмовым перакладчыкам з расейскай.
    кевіч не згадаў ні тады, ні падчас прыезду Клінтана ў Беларусь.*
    Чалавечы кантакт часам нечакана ўплывае на гісторыю — як, верагодна, і яго адсутнасьць. Але рэч была ня толькі ў асабістай гістарычнай настальгіі двух удзельнікаў сустрэчы ў Авальным кабінэце, дзе лунаў цень яго былога гаспадара. Якраз тады адміністрацыя Клінтана напрасткі займалася справай забойства Кенэдзі.
    У 1992-м Кангрэс ЗША ўтварыў незалежную «Раду ў справе перагляду дакумэнтаў забойства», і адміністрацыя Клінтана, якая пераняла ўладу ад Джорджа Буша ў студзені 1993-га, мусіла арганізоўваць працу Рады.**
    *У Беларусі Клінтан сустракаўся зь яшчэ адным чалавекам, які асабіста ведаў Освальда. Гэта перакладчыца амбасады ЗША Іна Маркава, якая пазнаёмілася з Освальдам, калі вучылася ў ін’язе. Яна перакладала размову лідэра парлямэнцкай апазыцыі Зянона Пазьняка і амэрыканскага прэзыдэнта ў Курапатах.
    *'Хаця забойства Кенэдзі дасьледавала прэзыдэнцкая Камісія Ўорэна ў 1963-64 гадах, затым адбываліся дадатковыя слуханьні ў Кангрэсе ў 1970-х, амэрыканская публіка працягвала задаваць пытаньні, што і чаму здарылася ў Даласе. Сакрэтнасьць, якая была неад’емнай рысай працы дзяржаўных інстытутаў падчас халоднай вайны, не спрыяла адкрыцьцю ўсіх архіваў.
    Падазрэньні, выкліканыя сакрэтнасьцю, размывалі ўпэўненасьць у праўдзівасьці фэдэральных органаў улады і шкодзілі даверу да іх. Буялі кансьпіралягічныя тэорыі, розгалас атрымаў фільм Олівэра Стоўна «Джэй Эф Кэй» (прыняты ў Амэрыцы скарот ініцыя лаў 35-га прэзыдэнта) з высновамі пра змову і ўдзел у ёй дзяржаўных структураў. У адказ на фільм выйшла кніга Дэйвіда Райцэза з красамоўнай назвай «100 памылак у фактах і высновах фільму «Джэй Эф Кэй».
    У 1992-м Кангрэс прыняў «Акт аб зборы дакумэнтаў, датычных забойства прэзыдэнта Джона Ф. Кенэдзі», стварыў Раду і надзяліў яе адмысловымі паўнамоцтвамі. Менская тэлеграма Суорца і яго перамовы з кіраўніцтвам КДБ патрапі лі ў поле новага расьсьледаваньня.
    У верасьні 1998-га Біл Клінтан атрымаў справаздачу. Рада прымусіла рассакрэціць і апублікавала болып за дваццаць тысяч дакумэнтаў ФБР, больш за тры тысячы — ЦРУ, таксама больш за тры тысячы — Пэнтагону, тысячы справаздачаў, архіўных матэрыялаў іншых ведамстваў і папераў прыватных грамадзян — цалкам 33 176 дакумэнтаў. Агульны аб ем «Калекцыі Кенэдзі», адкрытай для грамадзкасьці, перавысіў чатыры мільёны старонак.
    У справаздачы быў разьдзел пад загалоўкам «Беларусь»:
    3 дапамогай амбасады ЗША ў Менску старшыня Рады Тангайм, сябра Рады Гол і выканаўчы дырэктар Марвэл у лістападзе 1996 году перагледзелі абшырныя матэрыялы справы сачэньня за Освальдам беларускага КДБ. Справа апісвае больш за два гады абшырнага сачэньня і аналізу КДБ за Лі Гарві Освальдам падчас яго жыцьця ў беларускай сталіцы. Некаторыя з дакумэнтаў былі ўжытыя Норманам Мэйлерам у яго кнізе «Гісторыя Освальда».
    Радзе не ўдалося атрымаць копію справы, часткова з прычыны пагаршэньня адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю ў 1997-98 гады.
    Ізноў, Рада настойліва рэкамэндуе прыкласьці ўсе магчымыя намаганьні, каб атрымаць для амэрыканскага народу гэтыя важныя дакумэнты пра дзейнасьць абвінавачанага забойцы Лі Гарві Освальда ў гады перад забойствам.
    Рада таксама наракала на слабое супрацоўніцтва з Масквой.
    Аднак менш чым праз год, у чэрвені 1999-га падчас сустрэчы «вялікай васьмёркі» ў Кёльне
    прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын зрабіў жэст, які міжнародныя экспэрты тады назвалі «дыпляматыяй дакумэнтаў» — перадаў Білу Клінтану 39 тэчак «справы Освальда». Гэта былі дакумэнты не КДБ, a ЦК КПСС, МЗС і МУС СССР, якія зьявіліся на сьвет адразу пасьля забойства. У Маскве тады, пасьля Карыбскага крызісу, вельмі баяліся абвінавачаньня ў падрыхтоўцы замаху, і гэтаму было прысьвечанае ліхаманкавае ліставаньне з савецкай амбасадай у Вашынгтоне, даведкі і тлумачэньні.
    Менскі пэрыяд Освальда там толькі згадваецца, але не раскрываецца — матэрыялы менскага КДБ ніяк не фігуруюць.
    Тады ж, улетку 1999-га ельцынскую перадачу дакумэнтаў пракамэнтаваў яшчэ адзін прэзыдэнт — Аляксандар Лукашэнка. На полі ў Берасьцейскай вобласьці ён заявіў журналістам:
    — Паглядзеў я гэтыя справы — няма там нічога такога, каб ірваць на галаве апошнія валасы і плакацца.
    I патлумачыў:
    — Мы не зьбіраемся пляваць на сваю гісторыю.
    Менскія сарокі-вароны, якія лётаюць над КДБ, сьпяваюць па-свойму:
    Гэтаму не дала,
    Гэтаму не дала,
    Гэтаму не дала,
    Гэтаму не дала,
    А гэтаму дала.
    У такой прыкладна прапорцыі. Тым больш цікава — каму і як давала.
    У 1995-м, калі Станіслаў Шушкевіч ужо ня быў старшынём Вярхоўнага Савету, а Эдуард Шыркоўскі — старшынём КДБ, калі ўведзенае ў парлямэнт войска зьбіла дэпутатаў апазыцыі, якія абаранялі нацыянальны сьцяг і герб, калі першы прэзыдэнт заявіў, што ўсім лепшым у сваім жыцьці ён абавязаны КДБ, у Амэрыцы выйшла кніга Нормана Мэйлера «Гісторыя Освальда».
    На супэрвокладцы выдавецтва Random House пісала:
    У 1993-м Норман Мэйлер правёў шэсьць месяцаў у Расеі, дзе ён браў інтэрвію ў былых сяброў і каханак Освальда, атрымаў эксклюзіўныя інтэрвію з афіцэрамі КДБ, прыстаўленымі адсочваць кожны рух Освальда. Яму таксама далі эксклюзіўны доступ да матэрыялаў справы Освальда ў КДБ, у тым ліку да транскрыптаў падслуханых размоваў у кватэры, дзе Лі жыў са сваёй расейскай жонкай Марынай.
    На гэты ўдар абухом па амбіцыях і інтарэсах усіх айчынных дасьледнікаў было нават няясна як рэагаваць, на каго крыўдзіцца. На непрадказальнага экс-сьпікера былога Вярхоўнага Савету? На адсутнасьць патрыятызмуў КДБ? Наяго падступнасьць? Прадажнасьць?
    Заставалася толькі парадавацца — за амэрыканскага калегу і яго чытачоў, якія нарэшце змаглі пазнаёміцца зь невядомымі дагэтуль менскімі старонкамі сваёй нацыянальнай трагедыі.*
    Ну, і сёе-тое ўдакладніць.
    I я пазваніў у Нью Ёрк першаму (і дагэтуль адзінаму) аўтару на сьвеце, які атрымаў доступ да матэрыялаў КДБ пра Освальда.
    Атрымаць доступ да Нормана Мэйлера было таксама няпроста, але рэч была не ў адсутнасьці спрыяльнай рэзалюцыі ЦРУ, асабістай згодзе ці пярэчаньнях, нейкіх умовах — цяжка было скантактавацца. Ягоны адрас і тэлефон ня значыліся ў даведніках; у Інтэрнэце была старонка Мэйлера, але яе аўтарам і дапісчыкам быў ня сам пісьменьнік, a ягоныя чытачы.
    Пакуль аўтар гэтай кнігі лістуецца з выдавецтвам Random House і шле факсы літаратурнаму агенту Мэйлера, можна адкрыць энцыкляпэдыю ці
    *У лістападзе 1991 году некаторыя старонкі справы Освальда паказалі журналістам амэрыканскай тэлекампаніі ABC-News. Летам 1991-гаівясной 1992-газдапамогаймаскоўскайтэлепраграмы «Взгляд» у Менск прыяжджаў канадзкі журналіст Пітэр Уронскі — ён сустракаўся са знаёмымі Освальда, запісваў відэаінтэрвію зь імі. Матэрыялы КДБ яму не паказалі. Улетку 1992-га карэспандэнту «Нзвестмй» Сяргею Мастаўшчыкову дазволілі сфатаграфаваць сэйф, дзе захоўвалася справа і зрабіць здалёк здымак шасьці тамоў, раскладзеных на крэслах. Ён таксама сустрэўся зь некаторымі знаёмымі Освальда.