Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
ямніца, альбо мы маем справу з праявай абсурду, постмадэрнісцкай рэальнасьцю, дзе ўсё можа быць бяз дай прычыны. Іншымі словамі — калі прэзыдэнта забіла нікчэмная жамяра, дык мы жывем у сьвеце дэградаванага хаосу, і ўсё безнадзейна, калі асоба з ідэямі застрэліла бацьку трох дзяцей і забіла паліцэйскага, дык такое зло можна зразумець і, значыць, зь ім змагацца.
Калі б выбіраць толькі адзін здымак — варта было б надрукаваць зусім не драматычны, а даволі банальны здымак Освальда і Марыны ў сонечны дзень на набярэжнай Сьвіслачы, непадалёку ад іх дому. Галоўная яго адметнасьць — гэта адзіны здымак, на якім абое дадзеныя на поўны рост.
Вось яны сталі каля парапэту, Освальд усьміхнуўся ў камэру, палова твару жонкі захінутая ценем, фотаапарат пстрыкнуў — і гатова. He адразу, вядома, а пасьля таго, як стужка пабывала ў бачках з праяўляльнікам, фіксатарам, была прамытая, высушаная ў цёмным пакоі з чырвонай лямпай, a потым друкаваліся картачкі, і гэта таксама працэс, які пачні апісваць — ня спынісься.
Я паслаў гэты здымак на камэнтар аднаму знаўцу фотамастацтва, ня кажучы, хто выяўлены на фота. Вось што ён мне адпісаў, з агаворкай пра малы фармат і нізкую якасьць выявы:
3 таго, што відаць, агулам можна сказаць, што гэта неблагая фатаграфія «на памяць», зьнятая даволі пісьменна бяз грубых тэхнічных памылак. Камэра, хутчэй за ўсё, кінаплёначная (24x36), якасьць файла не дае сказаць упэўнена. Зьнята, відаць, аматарам падчас шпацыру, без прадуманай пастаноўкі. Прафэсіянал пры спэцыяльнай
здымцы не дапусьціў бы, каб жанчына стаяла неэстэтычна, з расстаўленымі нагамі. Дрэнная якасьць файла ўсё ж дае магчымасьць разглядзець крыху псыхалёгію пары, але толькі ў самых агульных рысах. Так выглядае жанатая пара, калі сумеснае жыцьцё ўжо ўвайшло ў пэўную прывычку. Хаця заўважаецца пэўная адчужанасьць паміж гэтымі людзьмі, нейкая нестабільнасьць, недасказнасьць. Ня ўсё ў іх добра.*
‘Здымак камэнтаваў Зянон Пазьняк, вядомы ня толькі як палітык, але і як мастацтвазнаўца, фатограф, аўтар фотаальбомаў. Пазьней ён палепшыў здымак і даслаў дадатковы камэнтар:
Гэтыя людзі розныя па культуры фатаграфаваньня. Жанчына фатаграфуецца непасрэдна, такой, якой ёсьць, ня думаючы, якой выйдзе і не прыхарошваючыся, не прымаючы «паляпшальных» паставаў. Тым часам мужчына прыняў, відаць, знаёмую яму позу і завучануюўсьмешку, алеўсё гэта выглядае непасрэдна і элегантна. I трымаецца ён больш раскавана і таксама элегантна. Паліто на ім даволі дарагое, добра на ім сядзіць і дакладна пашыта па ім; штаны па тагачаснай модзе і дакладныя па даўжыні, адпрасаваныя, туфлі начышчаныя да бляску; шалік акуратна падабраны і ўкладзены; тып прычоскі характэрны для інтэлігентнага чалавека. Мужчына, што на фота, прывык нязмушана сачыць за сабой (за сваім выглядам). Гэта мог бы быць чалавек з тагачаснай інжынэрна-тэхнічнай інтэлігенцыі, з выкладчыкаў сярэдняй ці вышэйшай школы, альбо з дробных дзяржаўных служачых.
Па зьнешнім выглядзе жанчына элегантнасьцю не вылучаецца. Зьнешні выгляд яе праставаты, адзежа не дапасаваная (магчыма, купленая ў «шырспажыве» — што было), але трымаецца яна ўпэўнена, спакойна і самадастаткова. Па ўнутраным напаўненьні яна выглядае больш дарослай за мужчыну і мацнейшай па характары. Мужчына ў параўнаньні зь ёй выглядае крыху інфантыльным. He зразумела, чаму жанчына бяз шаліка, у паліто і з адкрытай голай шыяй і грудзінай. Па выгляду гэта тыповая мянчанкатаго часу, працаўніца сталовай, бухгальтэрыі, паліклінікі, цырульні, швачнай фабрыкі, гадзіньнікавагазаводу, прадавачка ў гастраноме і г. д. — сярэдні ўзровень жыхара Менску. Тым часам мужчына больш тыповы для Заходняй Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы. Гэта больш заходні тып чалавека.
У гэтым аналізе ўражвае ўсё, але адна рэч, пра якую зараз пойдзе гаворка, ня проста ўражвае — шакуе сваёй дакладнасьцю.
Рэч у тым, што з усіх менскіх здымкаў менавіта гэты быў адным з галоўных доказаў тэорыі, што Освальда тут падмянілі і ў Амэрыку вяртаўся чалавек КДБ.
Знаўцы адразу заўважылі, што на здымку Освальд і Марына амаль аднолькавага росту. Насамрэч яна мела каля 160 см, а Освальд — каля 180 см (па іншых зьвестках — 175). На здымку Марына ў басаножках без плятформы і абцасаў. Хто тады побач зь ёй?
Першы некансьпіралягічны адказ на гэтае пытаньне здолеў даць на пачатку 90-х канадыйскі журналіст Пітэр Уронскі, які перавярнуў яго дагары нагамі: ня хто побач з Марынай, a — хто побач з Освальдам?
Падчас прыезду ў Менск ён сустракаўся зь сяброўкай Марыны Людмілай Петрусевіч, якая сказала: гэта яна на здымку з Освальдам. Людміла ўзгадала, як яны гулялі, рабілі здымкі разам і паасобку, і вось гэты здымак зрабіла Марына. А чаму гэтае паліто на Марыне на іншых здымках? А таму што Людміла гуляла без паліто, замерзла і пазычыла пагрэцца.
Публікацыя Ўронскага выклікала сэнсацыю у колах освальдолягаў і загадка лічылася вырашанай, аж пакуль ён ізноў не прыехаў у Менск і не паспрабаваў зьняць усю сцэну на відэакамэру.
Знайшлі тое самае месца, усталявалі камэру, каб выбраць правільны ракурс, паставілі каля балюстрады разам зь сяброўкай Марыны памочніцу Ўронскага — і раптам у кадры Люся Петрусевіч
аказалася аднаго росту з істотна вышэйшай за яе памочніцай.
Асфальтавае пакрыцьцё каля балюстрады ўзгорбілася, побач зь ямамі былі ўзвышшы. На гістарычным фота сапраўды была Марына — яна стаіць на ўзвышэньні, крыху расставіўшы ногі (што і адзначыў пры аналізе ўважлівы позірк фотазнаўцы) — мысок яе левай туфлі на адным узроўні з правым чаравікам Освальда, але абцас вышэй.
Вось як праца гарадзкіх камунальных службаў некалькі дзесяцігодзьдзяў псавала ці ўзмацняла — каму як — рэпутацыю савецкага КДБ, давала занятак цэламу накірунку освальдазнаўства, прывяла да эксгумацыі цела Освальда ў 1981 годзе, ня кажучы пра прачуханыя да пярэдніх зубоў патыліцы зьбянтэжаных журналістаў.
Ой, Менск — горад ня просты для прагулянак.
Трэба пад ногі глядзець.
Нават калі стаіш.
Далсты
Псторыі Освальда пасьля вяртаньня з СССР Мэйлер прысьвяціў другую, большую палову кнігі, і па тых сьцежках мы не хадзілі.
Мякка кажучы, жыцьцё ў Амэрыцы для Освальда не было прагулянкай. Прэса ім не цікавіцца, але цікавіцца ФБР, мяняюцца працы, гарады, грошай не хапае, пачынаюцца скандалы з Марынай, якая ў выніку зьяжджае з дачкой жыць да новай знаёмай у гарадку Ірвінг, няўдалая спроба прапанаваць свае паслугі савецкай амбасадзе ў Мэксыцы, ня надта плённая дзейнасьць у камітэце ў падтрымку Кубы, спроба ўгаварыць зноў цяжарную жонку разам угнаць самалёт і паляцець у Гавану, няўдалы абстрэл дому правага палітыка генэрала Ўолкера, нязьдзейсьнены намер забіць Рычарда Ніксана, няўцямнае кантактаваньне зь мясцовай філіяй кампартыі, зварот па візу на вяртаньне ў СССР — усё гэта ня менскія маршруты, хаця ў Амэрыцы Освальд і аформіў падпіску на газэту зь Менску — «Советскую Белоруссню».
У матэрыялах Камісіі Ўорэна захоўваецца заключэньне доктара Гаварда Роўма, які аналізаваў менскі дзёньнік і рукапісы Освальда з пункту гледжаньня дысьлексіі:
Я лічу, што гэты дэфэкт і яго наступствы... маюць значэньне, бо ўзмацняюць уражаньні многіх іншых крыніцаў пра прыроду адчужанасьці Освальда ад людзей, яго няўпэўненасьць і агрэсіўнасьць, прычыны яго праблемаў у школе, неабгрунтаваную ацэнку сваіх літаратурных магчымасьцяў. Такія рысы — зусім ня рэдкае наступства жыцьцёвага досьведу, які пазначаны рэгулярнымі няўдачамі амаль у любой сфэры прадпрынятай дзейнасьці. Для здольнага чалавека мець фізычнае абмежаваньне ў карыстаньні мовай зьяўляецца асабліва прыніжальным. Мне падаецца, што ў выпадку з Освальдам гэтая фрустрацыя дала дадатковы штуршок яго патрэбе давесьці ўсяму сьвету, што ён зьяўляецца непрызнаным «вялікім чалавекам».
Толькі пасьля паўтысячы старонак, прысьвечаных паўтара гадам Освальда ў Амэрыцы, Мэйлер прапануе адказ на пытаньне — чаму Освальд выбраў за мішэнь Кенэдзі?
Адказ сьведчыць пра наша разуменьне Освальда: гэта быў найбольшы шанец, які ён калі-небудзь меў. Забойства прэзыдэнта было б землятрусам. Для амэрыканцаў яго рэха будзе гучаць да канца стагодзьдзя і нават болып. Гэта таксама будзе карай для расейцаў і кубінцаў. Але ён, ён быў вышэйшы за капіталізм і вышэйшы за камунізм. Вышэйшы за абодва! У яго было, як ён
лічыў, вышэйшае пакліканьне і патэнцыял, як у Леніна. Освальд падзяляў яго веру ў тое, што выдатная мэта апраўдвае любыя сродкі.
Пасьля прыніжэньня ў Мэхіка і адсутнасьці сацыяльнага статусу ў мястэчку Ірвінг, куды пераехала Марына, выглядае, што палітычная ідэалёгія Освальда нарэшце спынілася на цэнтральным нэрве нігілізму — справы павінны значна пагоршыцца перад тым, як выправяцца. Можна працытаваць яго запіс, зроблены на цеплаходзе падчас вяртаньня ў Амэрыку:
Цікава, што было б, каб нехта ўстаў і сказаў, што ён супраць ня толькі ўладаў, але супраць народу, усёй краіны і ўсяго падмурку грамадзтва.
У гэтым сказе — уся матывацыя стрэлу ў Кенэдзі.
Гэтая рэканструкцыя настолькі нагадвае герояў «Бесаў» Фёдара Дастаеўскага і іх галоўнага пратаганіста Сяргея Нячаева зь яго людажэрным катэхізысам рэвалюцыянэра, што ўсьлед за Марынай хочацца ўсклікнуць: не Талсты!
Dalsty.
Мэйлер піша, што Кенэдзі меў здольнасьць усяляць аптымізм і даваць надзею, і ў гэтым сэнсе ён быў добрым прэзыдэнтам, і Освальд ніколі нічога дрэннага пра яго не казаў — але, з пункту гледжаньня Освальда, ён быў занадта добрым прэзыдэнтам і мог затармазіць разьвіцьцё сацыяльнага крызісу і радыкальныя перамены і таму аб ектыўна перашкаджаў стварэньню лепшага сьвету. Лепш, як звычайна, чым горш.
Маршрут Кенэдзі быў надрукаваны ў тэхаскіх газэтах, і рабочыя ў кніжным складзе тыдзень абмяр-
коўвалі навіну, што прэзыдэнт будзе праяжджаць пад іх вокнамі. Як Освальд пісаў брату Робэрту:
Заўсёды лепш скарыстаць магчымасьць, калі яна табе надарылася.
Надарылася 22.11.1963.
У 12:30 скарыстаў.
Магчымасьці, як матылькі, могуць зьявіцца ня толькі нечакана, але й зь нечаканага боку: праз два дні, 24.11.1963, калі Освальда пераводзілі з паліцэйскага ўчастку ў турму, у натоўпе рэпарцёраў з кольтам у руках чакаў мясцовы жыхар Джэк Рубі, які вырашыў забіць Освальда, бо надарыўся такі момант.