Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Яшчэ адна характэрная і цікавая пабудова ў Менску — будынак Прафсаюзаў. Там ёсьць канцэртная заля, памяшканьні для заняткаў і пераапрананьня аматарскіх калектываў, якія там час ад часу выступаюць, і невялікая танцавальная заля. Там няма, як можна было б падумаць, прафсаюзнага офісу... Унушальная будыніна выглядае як грэцкі храм зь фігурамі наверсе пад трохкутным дахам, які абапіраецца на вялікія белыя мармуровыя калёны. Аднак, калі прыгледзецца, дык пабачыш не аголеных
’Кніга ніколі не была выдадзеная. Пасьля прыезду Освальд замовіў перадрук машыністцы, але пасьля паўсотні старонак кінуў працу зь ёй. Машыністка хацела працягу, яе зацікавіла незвычайная гісторыя — але ў Освальда не было грошай. У такім выглядзе рукапіс і далучаны да матэрыялаў Камісіі Ўорэна.
грэцкіх багоў, a — зьлева направа — дасьледніка зь мікраскопам, муляра зь вядром, спартсмэна ў трэніровачным касьцюме і больш сымбалічную скульптуру мужчыны ў двухбортным касьцюме з партфэлем — відавочна, бюракрат альбо інтэлігент.
Са свайго балькону Освальд добра бачыў будынак на вуліцы Карла Маркса, 38 — тады ЦК кампартыі. I ў сваёй прагулцы па Менску ён перасякае сквэр каля тэатру Янкі Купалы:
Васьміпавярховы жоўты будынак з мэталу і цэглы, прастакутнік, амаль без аляпаватых упрыгожаньняў, якія можна бачыць амаль на ўсіх гарадзкіх будынках. «Першы сакратар ЦК КП Беларусі» — такі важны тытул мае невысокі поўны мужчына, якому пад шэсьцьдзесят, К.Т. Мазураў. Яго рэдка можна пабачыць на вуліцы, разам зь сям’ёй ён займае вялікую васьміпакаёвую кватэру на апошнім паверсе дому на праспэкце Сталіна. Уваход у будынак ахоўвае днём і ноччу міліцыянэр у форме, які правярае пропускі і не пускае асобаў без дазволу. Мазураў кіруе і кантралюе ўсю дзейнасьць у рэспубліцы з паўнамоцтвамі, якіх ня мае ніводзін губэрнатар у ЗША, бо яго ўладу нельга абмежаваць судовымі пастановамі ці забаронамі, як гэта часта здараецца ў ЗША. Мазураў падначалены наўпрост Маскве і прэзыдыюму партыі на чале з Хрушчовым.
He згадаўшы Дому афіцэраў і штабу паветранай арміі, які чамусьці месьціўся на праспэкце ў шэрым будынку бяз шыльды, не зьвярнуўшы ўвагі на цырк, перайшоўшы мост празь Сьвіслач, прапусьціўшы
дом-музэй 1 зьезду РСДРП, Освальд адразу падыходзіць да суседняга са сваім дому:
Радыётэлестанцыя ў Менску ўяўляе сабой чатырохпавярховы бэтонны будынак па адрасе вуліца Калініна, 6 каля невялікай рэчкі Сьвіслачы. За ім стаіць унушальная стальная радыёвежа вышынёй 500 футаў, самая высокая пабудова ў Беларусі. Радыёвежа і будынак абнесены высокай агароджай, якую патрулююць узброеныя ахоўнікі з сабакамі. Уваход у двор магчымы толькі праз будынак, і без прад’яўленьня ўзброенаму ахоўніку спэцыяльнага пропуска нельга ўвайсьці.
Выканаўцаў здымаюць у іншай студыі каля цэнтру, адкуль канцэрты і пастаноўкі перадаюцца на станцыю і на вяшчальныя вежы. Такім спосабам надзвычай важная сыстэма камунікацыі застрахаваная ад сабатажу ці захопаў, падобных да такіх, якія часта зьдзяйсьняюць лацінаамэрыканскія контрарэвалюцыянэры альбо незадаволеныя элемэнты.
Разабрацца, хто тады чым быў незадаволены ў дыктатурах Лацінскай Амэрыкі даволі цяжка, але, паводле тону, Освальд ухваляе захады супраць такіх элемэнтаў. Аднак тое, што ён піша далей, магло расцэньвацца як збор сакрэтных і «іншых» зьвестак, як элегантна было сфармулявана ў савецкім крымінальным кодэксе, для выкарыстаньня на шкоду інтарэсам СССР:
Непадалёку ад тэлевежы, за 4 кварталы на ўсход на вуліцы Даўгабродзкай стаяць яшчэ дзьве вежы, кожная прыблізна па 200 футаў. Яны
не займаюцца вяшчаньнем. Фактычна, зусім наадварот. Гэтыя вельмі заўважныя канструкцыі з высакавольтнымі кабэлямі паміж сабой зьяўляюцца вежамі глушэньня перадачаў на кароткіх хвалях з-за мяжы.
Галоўнай мішэньню для гэтых вежаў-глушылак зьяўляюцца мюнхенскія і вашынгтонскія перадатчыкі праграмаў Голасу Амэрыкі. Часам іх выкарыстоўваюць для глушэньня расейскамоўных перадачаў Бі-Бі-Сі і з Францыі.
Гэтыя вежы таксама ахоўваюць узброеныя вартаўнікі, і ўваход на абнесены дротам участак і да вежаў забаронены бяз пропуска. Вядома, што колькасьць электраэнэргіі, якую спажываюць гэтыя вежы, велізарная, асабліва калі ўлічыць, што неабходнае сьвятло на працоўных месцах зь неахвотай уключаюць нават у цёмныя дні.
3 іроніяй і сумам думаеш пра велізарнае марнатраўства і высілкі савецкага ўраду дзеля таго, каб не дапусьціць ідэі іншых народаў. Але частоты глушэньня складаюць толькі палову прапагандысцкіх праграмаў Радыё Масквы, якія можна пачуць на любым кароткахвалёвым радыё ў Злучаных Штатах — і без глушэньня. Праграмы Радыё Масквы запэўніваюць людзей, што жалезнай заслоны больш няма, ніколі не было, і яна зьяўляецца паклёпам на Савецкі Саюз, прыдуманым рэакцыянэрамі, sic!!.
Як кажуць — дагуляўся, падышоў ушчыльную да «Артыкулу 62. Шпіянаж» крымінальнага кодэксу БССР, які ў 1962 годзе за збор і перадачу такіх зьвестак даваў ад сямі да пятнаццаці гадоў ці расстрэл.
Адначасна з Освальдам да той самай агароджы і тых самых артыкулаў крымінальнага кодэксу падышоў яшчэ адзін жыхар Менску.
I грымнуў гром — зь ляскатам апусьцілася жалезная заслона.
Нашы на Месяцы
Канваір спыніўся каля кратаў, якія аддзялялі купэ сталыпінскага вагона з шасьцю арыштантамі ад праходу і сказаў: Кенэдзі забілі.
Цягнік ішоў наперад, стукалі колы, ужо месяц палітычнага дывэрсанта Сяргея Ханжанкова (артыкулы 65,67,69 КК БССР) везьлі ў месца адбываньня пакараньня — Мардовія, Дубраўлаг. Маршрут пачаўся ў Менску і праходзіў празь перасыльныя турмы Смаленск-Вязьма-Ражск-Пенза-РузаўкаПоцьма, звычайнаму цягніку на такі маршрут хапіла б двух дзён, але ў турэмнай сыстэмы свае хуткасьці.
Навінаў з волі пасьля месяцаў у турме і на перасылках страшэнна бракавала — і ў лягеры новы зэк адразу накіраваўся ў бібліятэку. Газэты друкавалі спачуваньне ад савецкага ўраду, асаблівых дэталяў не было, чуткі вэрсіі ўспыхвалі як салома на ветры — хто забіў, што будзе, як гэта адаб’ецца на лягерным рэжыме? Неўзабаве ў лягеры стала вядомае імя забойцы — Лі Гарві Освальд.
— А ведаеце, як яго звалі ў Менску? «Лмхаря»!
Ханжанкоў гаворыць дакладна, па дзелу, выразна памятае ўсе дэталі падзеяў, якія адбываліся паўстагодзьдзя таму. Мы сядзім у яго пакоі ў тым самым доме, дзе ён тады, да арышту, жыў з бацькамі. Калі правесьці простую лінію ад дому Освальда праз цэнтар парку Горкага, яна выведзе якраз да Ханжанкова, на рог вуліц Першамайскай і Пуліхава. Штодня пешкі ён выпраўляўся ў політэхнічны інстытут, ішоў часам праз парк, мінаў плянэтарый або праходзіў каля кінатэатру «Летні», выходзіў на плошчу Перамогі і шпацыраваў далей.
— 3 Освальдам не сустракаўся, але, канечне, ведаў пра дзікі выпадак, што нейкі амэрыканец прыехаў жыць у Менск, ходзіць на танцы ў Дом афіцэраў, клюб Дзяржынскага. Гэта было незвычайна, пра гэта гаварылі, і была такая агульная думка, што амэрыканец, як бы гэта сказаць, ну, дзівак.
Ён хадзіў тымі самымі вуліцамі і бачыў тое самае, што й Освальд, толькі ня так, як амэрыканец.
Ханжанкоў нарадзіўся на Калыме ў 1942-м, дзе пасьля адбыцьця пяцігадовага тэрміну працаваў бацька; яго дзед, матчын бацька, быў сасланы на Салаўкі, потым расстраляны — і ў 1955-м, калі сям’я пераехала ў Менск, пра савецкую ўладу ён разумеў ужо нашмат болей за Освальда.
Досьвед савецкага жыцьця хутка адукаваў амэрыканца і амаль выраўняў сьветапоглядную розьніцу, прынамсі, у дачыненьні да дзьвюх вежаў станцыі глушэньня погляды двух маладых людзей
супалі дакладна. Толькі Освальд абмежаваўся запісамі, а Ханжанкоў вырашыў іх узарваць.
Калі бацькі Ханжанкова пераехалі ў Менск, яны зьнялі пакой у доме на рагу праспэкту і вуліцы Казлова. Акно выходзіла ў двор.
— А гэта глушылкі, — адразу патлумачыла гаспадыня заваконны пэйзаж.
Ханжанковыкупілілямпавы прымач «Менск-55», які выраблялі на мясцовым радыёзаводзе — і Сяргей уключыў кароткія хвалі.
— Усё было цікава. Асабліва «Радыё Свабода», якое тады называлася «Вызваленьне». Самыя цікавыя перадачы былі, канечне, па «Свабодзе». «Голас Амэрыкі» — больш амэрыканскія справы, Бі-Бі-Сі, «Нямецкая хваля» таксама... А «Свабода» была самая актуальная. Кожныя паўгадзіны — навіны, а потым культура, белыя плямы гісторыі, цікава было ўсё.
Такім чынам Ханжанкоў пазнаёміўся з глушылкамі другі раз — «Свабоду» глушылі мацней за ўсіх. I студэнт аўтадарожнага факультэту, вайсковая спэцыяльнасьць — сапёр, вырашыў глушылкі ўзарваць. Разам з двума сябрамі (адзін — студэнт, другі — былы зэк) пачаў рыхтавацца — здабываць тол, шукаць дэтанатар, вывучыў мясцовасьць, вызначыў месца закладкі зараду, як вучылі на вайсковай катэдры, каб сталёвая канструкцыя павалілася і нічога не разбурыла. Час павінен быў быць позьні, надвор’е пажадана дрэннае, каб не было мінакоў. Пасьля — уцёкі за мяжу.
Яго арыштавалі ў аўтобусе, у руках была валізка з толам — бо быў яшчэ адзін сябар, школьны, які хутка данёс у КДБ. Там адразу пабачылі пэрспэк-
тыву для ордэнаў і мэдалёў — і замест прафіляктычнай гутаркі празь сябра пачалі распрацоўку. Прапаноўвалі здабыць зброю, зьмяніць аб ект — узарваць які-небудзь завод, зьвязацца з замежнікамі. Ханжанкова, аднак, цікавіла толькі «Радыёстанцыя № 3», як афіцыйна называлася глушылка — ён хацеў узарваць менавіта сымбаль савецкай улады і яшчэ раскідаць улёткі.
Суд вызначыў максымальны тэрмін — 10 гадоў зьняволеньня, які ён адседзіць ад званка да званка. (Два сябры напішуць просьбы аб памілаваньні і выйдуць на волю празь пяць гадоў, даносчык на судзе праходзіў сьведкам.) На ўсе звароты бацькоў у судовыя інстанцыі, пракуратуры, прэзыдыюмы вярхоўных саветаў, зьездаў і сходаў прыходзіў адказ — злачынства цяжкае, віна даказаная, падставаў для перагляду няма, для амністыі таксама.*
Ханжанкоў сеў раней за герояў забароненага эфіру — Сіняўскі, Даніэль, Галанскоў, Кузьняцоў, Гінзбург...
Ролю Освальда, дакладней, ролю КД Б у забойстве Кенэдзі ў лягеры абмяркоўвалі. Пераважала думка, што наўрад ці забойства арганізаванае савецкім бокам. Хрушчоў быў ня Сталін, мог дамаўляцца з Кенэдзі, навошта было прыбіраць знаёмага лібэральнага партнэра, якога мог зьмяніць куды больш жорсткі лідэр — такі быў палітычны аналіз за калючым дротам, трэба прызнаць, значна больш слушны, чым многія тэорыі, зьлепленыя на свабодзе.