Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Але насамрэч прафсаюзная іронія мела яшчэ адно сапраўды ўражвальнае вымярэньне. Калі членскі білет Марыны мог і не зацікавіць Мэйлера, дык іншы проста мусіў: Освальд таксама быў членам савецкага прафсаюзу і таксама захапіў свой прафсаюзны білет у Амэрыку.
12 жніўня 1960 году ён паставіў свой подпіс ва ўліковай картцы, і апошнія ўнёскі зь яго апошняга заробку былі адлічаныя ў траўні 1962-га, калі ён вучыў жонку не прызнавацца, што яна знаходзілася ў такой крамольнай арганізацыі. Якой, дарэчы, як ён сам ацэніць у нататках пра жыцьцё ў СССР, насамрэч не існавала:
Прафсаюзаў як такіх няма (паколькі страйкі альбо перамовы наконт падвышкі зарплаты не дазволеныя; вядома, кожны рабочы можа рабіць прапановы, але ўсё гэта робіцца празь мясцовы камуністычны заводзкі камітэт, і яны праходзяць ці кладуцца на паліцу, як пажадае камітэт).
Але ні сяброўства ў прафсаюзе, ні ў камсамоле не перашкодзілі пераадоленьню апошняй перашкоды на шляху ў Амэрыку.
Увечары 30 траўня Освальды селі ў цягнік, які ішоў праз Польшчу, Нямеччыну ў Нідэрлянды, дзе іх чакаў акіянскі лайнэр «Маасдам».
Глыбока ўначы 31 траўня цягнік з Освальдамі спыніўся на пару хвілінаў у Менску. Праз вакно ў ценю пэрону, далей ад лямпаў, Марына пабачыла цётку зь дзядзькам, якія стаялі, узяўшыся за рукі і глядзелі на заштораныя вокны міжнароднага вагона.
Лекі ад «Доктара Жывага»
Справа Освальда была спыненая ўлетку 1962-га. Так Мэйлеру сказаў «Сьцяпан».
Справу, канечне ж, не закрылі — яна працягвала папаўняцца.*
У Менску заставаліся сябры і знаёмыя Марыны і Освальда, якія перад ад’ездам абяцалі не забываць і пісаць.
У дакумэнтах Камісіі Ўорэна захоўваюцца лісты зь Менску, адрасаваныя Освальдам, у тым ліку і лісты Паўла Галавачова і фота: Павал сядзіць на тахце з дэтальлю тэлевізара.
15 верасьня 1962
Прывітаньне, Лі і Марына!
Сёньня, калі прыйшоў з працы, атрымаў ваш ліст. Адразу ж адказваю, бо перапоўнены
*Яна папаўняецца нават цяпер — у асобную тэчку падшываюцца запыты журналістаў, гісторыкаў, усіх, хто хацеў бы пазнаёміцца са справай.
радасьцю. Я ўжо хаджу на заняткі. Займаюся на другім курсе. Заўтра апошні дзень пайду на працу — я звольніўся, таму што займаюся па дзённай сыстэме з адрывам ад вытворчасьці. Марына, ты не пашкадуеш, калі выпішаш замест «Советской Белоруссмм» «Нзвестмя» зь нядзельным дадаткам «Неделя». У гэтым дадатку вельмі шмат цікавага. Так, часопісы вы, відаць, атрымаеце бліжэйшым часам. Рэч у тым, што я паслаў іх не авіяпоштай (яны даволі цяжкія для самалёта), а параходам. Так што хутка атрымаеце. Я падрыхтаваў яшчэ кучу часопісаў. Заўтра вышлю. Кніг у двух пакетах, якія Лі паслаў мне, я яшчэ не атрымаў, але, відаць, ён іх нядаўна толькі паслаў, таму яны не пасьпелі яшчэ даехаць, але думаю, што хутка даедуць.
Дарэчы, Марына, прышлі мне, калі ласка, у лісьце які-небудзь падрабязны тэхнічны артыкул з прэсы пра касьмічны карабель «Магіпег-2». Мне хацелася б ведаць пра яго больш падрабязна.
Дарэчы, Марына, пастарайся патлумачыць Полу, што асноўная думка п’есы Пагодзіна «Чалавек з ружжом» у словах: «Цяпер ня трэба баяцца чалавека з ружжом». Гэта, як кажуць мэдыкі, квінтэсэнцыя.*
Дзякуй, што вы выслалі мне некалькі нумароў «Амермкм» — яны хутка прыйдуць. Але часопіс
‘У Камісіі Ўорэна Марыне прад’явілі гэты ліст і папрасілі патлумачыць фразу «Цяпер ня трэба баяцца чалавека з ружжом». Яна расказала, што яе знаёмы, Пол Грэгары, вывучае расейскую мову і пісаў рэфэрат пра п’есу Пагодзіна, яна дапамагала. Член камісіі спытаў: Вы ўпэўнены, што гэта ня мае нічога супольнага з забойствам? Марына адказала, што ўпэўненая; больш да ліста не вярталіся.
«Амермка», калі захацець, можна пабачыць і ў нас. Але «Амерлка», як і «Советскмй Союз» — гэта не звычайныя штотыднёвыя часопісы. Яны з самага пачатку рыхтуюцца за мяжу (на экспарт). Мне болып хацелася б атрымліваць ад вас тэхнічныя (накшталт нашых часопісаў «Знанме-Смла», «Технлка-молодежл», радыётэхнічныя і звычайныя штотыднёвыя часопісы тыпу «Life», г.зн. як у нас «Огонёк».
Да пабачэньня.
Чакаю вашых лістоў.
Павал.
У кастрычніку 1962 году Павал Галавачоў ужо сядзеў у кабінэце ў будынку КДБ і паказваў два лісты, якія ён атрымаў з Амэрыкі.
— Навошта ты прынёс лісты? Нам яны ня трэба. Мы падпісалі Жэнэўскую канвэнцыю пра свабоду ліставаньня, і нам нічога гэтага ня трэба.
«Сьцяпан» вярнуў лісты. Так Галавачоўзапомніў пачатак гутаркі ў КДБ і пераказаў Мэйлеру.
Калі паспрабаваць знайсьці аналёгію гэтаму эпізоду, дык напэўна трэба шукаць яе пасьля Дастаеўскага, у XX стагодзьдзі. Ня толькі з савецкай гісторыі вядомыя выпадкі, калі сваякі пісалі даносы адзін на аднаго. Але менавіта савецкі лад зрабіў данос на сваякоў, нават на бацькоў справай абавязку і гонару. Выпадак Галавачовых паталягічны, бо сына ў будынак КДБ на рагу Камсамольскай і Ленінскага праспэкту прывяла маці.
Прыехала з-пад Уралу, дзе служыў муж, і пайшла ў КДБ, бо сын мог пашкодзіць бацькавай кар’еры.
Маці так і сказала Паўлу, што сваім сяброўствам з амэрыканцам ён нашкодзіць усёй сям’і. Бацьку пры жыцьці Сталіна называлі сталінскім сокалам, але жыцьцёвы досьвед падказваў, што дзьве зоркі Героя Савецкага Саюзу, якія Галавачоў-старэйшы атрымаў за паветраныя перамогі, былі меншыя за дзьве зоркі на пагонах супрацоўніка асобага аддзелу.
Рапарт КДБ
13.10.62
Маці Галавачова сказала, што яны з мужам абураныя паводзінамі сына і занепакоеныя яго ўчынкамі, і яна нават спэцыяльна прыехала ў Менск, каб лепш разабрацца ў яго паводзінах і зрабіць адпаведныя высновы.
3 увагі на тое, што ў адным з прынесеных Галавачовым лістоў да Освальда згадваўся « Доктар Жывага», я спытаўся, ці ён атрымаў гэтую кнігу ад Освальда. Галавачоў адказаў адмоўна.
У адказ на пытаньне, як «Доктар Жывага» прыцягнуў яго ўвагу, Галавачоў патлумачыў, што хацеў пазнаёміцца з раманам чыста зь цікавасьці, каб скласьці нейкае ўяўленьне пра кнігу.
Галавачову было патлумачана, што паводле заключэньня вядомых савецкіх крытыкаў, пісьменьнікаў і іншых асобаў, якія азнаёміліся з «Доктарам Жывага» Пастарнака, ён утрымлівае паклёп на савецкую рэчаіснасьць і не ўяўляе сабой мастацкай каштоўнасьці. Такім чынам, азнаямленьне Галавачова з кнігай «Доктар Жывага» не ўзбагаціла б яго веды, а наадварот, прывяло б яго да скажонага разуменьня пэўных праблемаў.
Таварыш Галавачова востра крытыкавала жаданьне Галавачова прачытаць « Доктар Жывага», заўважыўшы, што ніводзін прыстойны чалавек ня стаў бы марнаваць свой час на такую кнігу.
Падчас далейшай размовы з Галавачовым я нагадаў яму пра нашы ранейшыя сустрэчы, яму былі зробленыя прапановы наконт яго паводзінаў у дачыненьні да Освальда, і ўказаў на недахоп дысцыплінаванасьці Галавачова, які праявіўся ў тым, што ён не зьявіўся на размову з опэрработнікам. Гэтыя дзеяньні былі ўспрынятыя як непавага Галавачова да інтарэсаў дзяржбясьпекі. Разам з тым я даў Галавачову зразумець, што мы не былі цалкам упэўненыя, што ён не расказаў Освальду пра свае гутаркі з опэрработнікам. Галавачоў настойліва прасіў паверыць, што ён не абмяркоўваў гутаркі альбо прапановы, якія ён атрымаў у дачыненьні да Освальда.
Галавачоў сам расказаў Мэйлеру пра адну такую прапанову «Сьцяпана» — загаварыць з Освальдам пра свайго бацьку — камандуючага авіяцыяй вайсковай акругі — і паглядзець, як ён на гэта зрэагуе. Галавачоў загаварыў, але Освальд не праявіў ніякай цікавасьці — затое зрэагавала Марына, якая, гледзячы Галавачову ў вочы, спытала вельмі недвухсэнсоўна: «Павал, а навошта ты пра гэта гаворыш?» Бакі выдатна зразумелі адзін аднаго і больш да гэтай тэмы не вярталіся.
Рапарт КДБ
Працяг
Абураная абыякавым стаўленьнем Галавачова П.П. да просьбаў опэрупаўнаважанага
аб сустрэчы, маці Галавачова зьвярнулася да яго з наступнымі словамі: «Хіба так паводзяць сябе савецкія патрыёты? Ты мусіў сам пайсьці і расказаць ім пра знаёмства з амэрыканцам». Пагадзіўшыся з гэтымі довадамі сваёй маці, Галавачоў папрасіў прабачэньня за свае безадказныя ўчынкі.
У канцы гутаркі я папрасіў Галавачова неадкладна інфармаваць нас пра любыя факты, якія могуць быць цікавыя органам КДБ, у тым ліку пра асобаў, якія могуць спрабаваць уступіць зь ім у кантакт у выніку яго знаёмства з Освальдам. Галавачоў заявіў, што ў будучыні ён будзе дзейнічаць адпаведна.
Пасьля сыходу Галавачова яго маці, якая падзялілася са мной страхамі за лёс свайго сына, выказала шкадаваньне, што за чатыры гады ён аддаліўся ад бацькоў і трапіў пад уплыў непажаданых асобаў. Таварыш Галавачова абяцала ўдзяліць болып увагі палітычнаму выхаваньню сына.
Яна зьбіраецца часьцей прыяжджаць у Менск, каб праверыць, як паводзіцца сын. Больш за тое, у будучыні яна абмяжуе яго фінансава і будзе даваць грошы толькі на абсалютна неабходныя выдаткі. Паводле яе словаў, бацька Галавачова П.П. прымусіў яго падпісацца і рэгулярна чытаць маладзёвыя газэты і часопісы. Яны будуць старацца сачыць за тым, наколькі сумленна Галавачоў П.П. будзе выконваць гэтыя ўказаньні.
Маці Галавачова П.П. таксама выказала пажаданьне, каб органы пэрыядычна сустракаліся зь яе сынам, што, на яе думку, мела б станоўчы выхаваўчы ўплыў. Я патлумачыў маці Галавачова, што
ў гэтым няма патрэбы, і выказаў упэўненасьць, што яны самі здольныя паўплываць на сына ў правільным накірунку, каб ён быў дастойным сваіх бацькоў і ўзяў актыўны ўдзел у будаўніцтве камунізму ў нашай краіне.
Сьцяпан Васілевіч Грыгор’еў».*
Але ня гэтая размова пра раман Пастарнака запомнілася Галавачову найбольш.
‘Генэралам Павал ня стаў, камунізм не пабудавалі, бацька памёр у 1972 годзе, і яго імем назвалі вуліцу і яшчэ нешта ў Буда-Кашалёўскім раёне, а маці праз трыццаць гадоў пасьля яго сьмерці апублікавала свае ўспаміны. Інтэрнэтная шукалка паведамляе: «У артыкуле «Я зноўпішу праяго», апублікаваныму газэце «Рэспубліка» 14 лістапада 2003 году, жонка героя ўспамінае пра сумеснае жыцьцё, расказвае малавядомыя факты біяграфіі П.Я. Галавачова». Пра паход з сынам у КДБ там ня згадваецца. A «Доктар Жывага» сын, напэўна, прачытаў — але распытаць пра яго ўражаньне не ўдалося, у 2003 годзе П.Галавачоў быў выпісаны зь Менску, як падае Менгардаведка, «у сувязі са сьмерцю».
Ііаліцыя аовінавачвае у заоонствс прэзідэнта Кенедзі Лі Освальде НЬЮ-ПОРК. 23 лістапада. (ТАСС). унарта адмаўляў сваё дачыненне і абвінавачванню v забойстве прэзізабойства.