Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
•Аляксандар Салжаніцын так ахарактарызуе яго: «Узгадва ецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў за спробу — ці нават намер — узарваць глушыцель у Менску... Хоць, зыходзячы з агульначалавечых каштоўнасьцяў, нельга зразумець гэтага злачынцу іначай як барацьбіта за ўсеагульны мір».
У мардоўскіх лягерах увогуле сядзелі разумныя людзі — і працягвалі там адукацыю. Выпісвалі газэты, часопісы, спэцыялізаваліся на нейкай тэме і потым чыталі лекцыі. Ханжанкоў атрымліваў «йзвестмя», «Новый ммр», дзе ўпершыню прачытаў аповесьці Быкава, і часопіс «Авмацмя й космонавтнка».
Ён стаў аўтарытэтам у касьмічных справах і даволі хутка прыйшоў да высновы, што гонку ў космасе Савецкі Саюз прайграе — часопіс быў рэфэратыўны, і можна было зразумець, што і чаму робяць амэрыканцы.
Калі мара і задача, якую паставіў Кенэдзі — палёт на Месяц — стала рэальнасьцю, Ханжанкоў зрабіў і павесіў на сьценку бараку схему палёту і тлумачыў іншым, што і як адбываецца, перасоўваючы значку ракеты па траекторыі палёту.
Цемнаваты пакой на нізкім першым паверсе, у якім жыве Ханжанкоў, прыкладна такіх самых памераў, як быў у Освальда. Пэйзаж за вакном толькі іншы — менскі двор, забудаваны рознымі будкамі, перагароджаны, застаўлены аўто. Пад стольлю на шафе стаіць карычневая скрыня лямпавага прымача «Менск-55» з аблупленым лякам, замест верхняга сьвятла гаспадар уключае жалезную лямпу на шнуры, на кніжнай паліцы некалькі дзясяткаў кніг.
У плястыкавых пакетах захоўваюцца складзеныя ў акуратныя стосы некалькі тысячаў паштовак і лістоў — лягерная перапіска. Яе памер у разы пераўзыходзіць перапіску Освальда, далучаную да матэрыялаў Камісіі Ўорэна. Зэк Ханжанкоў сам меў права на адзін ліст у месяц, але атрымліваць пошту дазвалялі. Увесь лягерны тэрмін ён захоўваў лісты
ад маці, ад малодшага брата, паштоўкі ад сваякоў, a дома захоўвалі яго допісы. Цэнзура не дазваляла пісаць пра лягер, палітыку, іншых зэкаў — але кожны радок сьведчыць пра насычанае інтэлектуальнае жыцьцё аўтара: ён абмяркоўвае дасягненьні навукі, творы навамірскіх аўтараў, дае парады.
Пасьля распаду СССР пра яго пісалі газэты, бралі інтэрвію, ён езьдзіў на зьезды палітзэкаў Але хваля цікавасьці хутка спала, у Менску дэмакратычная апазыцыя ім не зацікавілася, зь беларускімі вязьнямі сталінскага ГУЛ АГу ў яго было няшмат агульнага, у лягеры было некалькі зэкаў зь Беларусі, але з крымінальным ухілам, і Ханжанкоў застаўся сам.
Падчас гутаркі я думаў — вось бы Мэйлеру ў Менску не гістарычнай лепідаптэралёгіяй ЗША займацца, а напісаць пра раўналетка Освальда — слухача амэрыканскіх радыёстанцыяў, які дагэтуль ні аб чым не шкадуе і ўпэўнены ў сваім выбары.
Але Бог з Мэйлерам, яму якая была б прычына пісаць кнігу пра Ханжанкова — герой не яго радзімы.
Хаця...
На зоне была кравецкая майстэрня, і зэкі пад кіраўніцтвам Ханжанкова пашылі мадэль карабля, у якім амэрыканцы садзіліся на Месяц — у натуральную велічыню. Мадэль расклалі перад баракам, сабраліся зэкі, і Ханжанкоў з вышыні другога паверху чытаў лекцыю.
Прыбегла ахова — і таксама засталася слухаць.
— Нашы — на Месяцы! — так ён скончыў.
I, пабачыўшы мой запытальны погляд, патлумачыў:
— Нашымі ў лягеры мы называлі амэрыканцаў
«Калектыў» пра калектыў
Освальд сур’ёзна паставіўся да сваёй ролі чалавека, які атрымаў унікальны досьвед працы на савецкім заводзе — і выступіў у ролі Дантэ, які апавядае пра сваё падарожжа ў замагільны сьвет.
Невядома, хто выступаўу ролі Вэргілія — ім мог быць і Аляксандар Зігер, і Павал Галавачоў*
Дантэ з Освальда атрымаўся таксама даволі нудны. Нататкі пра калектыў і працу на радыёзаводзе ўражваюць сваёй нецікавасьцю. Освальд завальвае чытача бессэнсоўнай статыстыкай — 87 000 вялікіх і моцных радыёпрымачоў, 60 000 тэлевізараў вырабляецца за год на заводзе, дзе працуюць 5000 рабочых, зь іх 58% жанчыны і дзяўчаты. Далей ён
’Талавачоў хоць быў і маладым хлопцам і сынам генэрала, але савецкую ўладу не любіў даўно: падлеткам яго моцна ўразіў аповед бацькавага знаёмага пра крывавае здушэньне паўстаньня ў Вугоршчыне, у кватэры ў Освальда ён казаўусё, што думае пра савецкую сыстэму, палохаючы асьцярожных гасьцей кшталту Цітаўца, які потым прызнаецца, што «віншаваў сам сябе з тым, што не рэагаваў на разглагольстваваньні Паўла Галавачова пра хібы сыстэмы».
дае раскладку па цэхах і ўчастках, называе плошчу заводу і яго каардынаты, расьпісвае арганізацыю працы, ролю майстроў, сумна тлумачыць, хто такія ўдарнікі, і ўзьнікае ўражаньне, што ўсё гэта добрасумленна перапісанае са стэнда нагляднай агітацыі ці заводзкай брашуры.
Жыцьцё вяртаецца ў тэкст, калі ён спыняецца на хвіліну ў цэху, дзе працуюць прэсы:
Грукат у цэху амаль аглушае, мэтал трэцца аб мэтал, стальныя пілы ўгрызаюцца у жалезныя балванкі з хуткасьцю два сантымэтры за хвіліну, падлога пакрытая алеем для ахалоджваньня мэталу, і трэба глядзець пад ногі; рукі рабочых чорныя, як падлога, і, здаецца, былі такімі заўсёды...
Наступны цэх плястмасаў. Тут 47 жанчын і трое інвалідаў заліваюць чырвоны расплаўлены плястык у рознай формы прэсы, вырабляюць ручкі, кнопкі, трубкі і да т.п. У гэтых рабочых найгоршыя ўмовы на заводзе з-за гарачыні матэрыялаў і шкоднага полымя. Ім даюць 30 дзён адпачынку, максымум для рабочых.
За што пакараныя гэтыя грэшнікі, Освальд не паведамляе — але тэмпэратурныя ўмовы большменш адпавядаюць пакутам, зарэзэрваваным Дантэ для ерэтыкоў і блюзьнераў. Трэба прызнаць, што наступны від пакутаў, падрабязна апісаны Освальдам, ня мае аналягаў у Дантэ — гэта пакараньне сходамі.
Калектыўныя сходы на заводзе настолькі шматлікія, што галава круціцца.
Напрыклад, цягам аднаго месяца ў пляне
наступныя сходы і лекцыі: адзін прафсаюзны сход, на якім абмяркоўваецца праца прафсаюзу па збору ўнёскаў, аплаце пуцёвак і г.д.; чатыры палітінфармацыі, кожны аўторак падчас абеду; два камсамольскія сходы, 6 і 21 кожнага месяца, адна вытворчая нарада, на якой рабочыя абмяркоўваюць, як палепшыць працу; два партыйныя сходы, якія склікае сакратар цэхавай партарганізацыі; чатыры пасяджэньні школы камуністычнай працы, абавязковыя, кожную сераду, адзін спартовы сход, неабавязковы — разам 15 сходаў штомесяц, 14 зь якіх абавязковыя для членаў кампартыі і 12 абавязковыя для ўсіх. Гэтыя сходы адбываюцца пасьля працы альбо ў абед, ніколі не ў працоўны час. Адсутнічаць ніяк не дазваляецца.
У сярэднім кальцы сёмага кола дантаўскага пекла расьце калючае сучкаватае кустоўе — гэта самагубцы, людзі, якія гвалтам пазбавілі сябе жыцьця, ім ужо ня дадзена будзе ўваскрэснуць. На заводзкіх сходах, паводле Освальда, пайшлі на крок далей за Дантэ — людзей ператваралі ў камяні.
Пасьля многіх гадоў жорсткай дысцыпліны, асабліва за сталінскім рэжымам, ніводзін рабочы ня будзе наклікаць на сваю галаву абавязковыя дысцыплінарныя захады з боку членаў партыі і парткаму з-за таго, што паспрабуе вышмыгнуць ці не зьвяртаць увагі на тое, што гаворыцца. Сапраўды, дзіўнае відовішча — сцэна, як мясцовыя члены партыі зьвяртаюцца з палітычным казаньнем да групы звычайна жывых, простых рабочых, якія нейкім дзіўным чынам ператварыліся ў камень. Ператварыліся ў камень — усе, за
выключэньнем цьвёрдых камуністаў з вачыма, якія так і шныраць у пошуках няўвагі з боку любога рабочага, каб злавіць і атрымаць за гэта пахвалу.
А вось пра гэта ў Дантэ ёсьць: у тым самым сёмым коле, якраз на калючым кустоўі зьвілі гнёзды гарпіі — надта брыдкія істоты з чалавечым тварам, шырокімі крыламі і ўчэпістымі кіпцюрамі.
Дзіўная рэч пры назіраньні за палітычнымі лекцыямі — гэта тое, як слухачы ўпадаюць у надзвычай фэнамэнальны стан, яны адключаюцца ад зьнешняга ўмяшаньня ці гукаў. У гэтыя часы найлепш забыцца на свой звычайны шумлівы і жывы характар.
Пад партрэтам Леніна два на два мэтры стаіць сакратар партыйнай пярвічнай арганізацыі, у нашым аддзеле — рабаваты мужчына сярэдняга ўзросту з прозьвішчам Сабакін, звычайнага выгляду ў акулярах. Яго твар у зморшчынах і іскаркі ў вачох ствараюць уражаньне, што зараз ён раскажа салёную гісторыю ці сьмешны жарт, але не. За ім 25 гадоў стажу ў партыі. Яго адносна высокая пасада сьведчыць пра яго эфэктыўнасьць.
Ен стаіць і выкладае з нататак тыднёвую палітінфармацыю з поўнай адсутнасьцю энтузіязму і інтарэсу, як чалавек, якому ня трэба хвалявацца за сваю аўдыторыю ці пра тое, што нехта падымецца і пойдзе прэч.
Освальд мог вывучаць Дантэ ў школе (ён быў уключаны ў праграму), а вось пра Орвэла вядома дакладна — ён чытаў «1984», і гэта можна адчуць
у яго карцінках заводзкага жыцьця. Падрабязна апісаўшы, як заганяюць рабочых на дэманстрацыі двойчы на год, Освальд піша пра тых, хто любіць паспаць і потым выйсьці на вуліцу прагуляцца:
Іх могуць заштурхнуць у калёну міліцыя ці добраахвотныя «народныя дружыньнікі» ў чырвоных павязках. Любы, хто будзе спрачацца, можа стаць аб’ектам шчыльнага расьсьледаваньня пазьней — а гэтага трэбапазьбягацьулюбой паліцэйскай дзяржаве...
Дантэ назваў сваё падарожжа ў пекла камэдыяй, бо пачыналася яно жахліва, а скончылася шчасьліва.
Тое, што пачынаецца добра і сканчаецца так, як у Освальда, называецца іначай. He бывае антыўтопіяў з happy end, асабліва ў жыцьці.
Лёс рукапісу аказаўся больш шчасьлівы — ён выпырхнуў праз жалезную заслону, на караблі пераплыў Атлянтыку, не згубіўся пры пераездах, быў знойдзены паліцыяй пры ператрусе кватэры Освальда і далучаны да матэрыялаў камісіі Ўорэна. Да яго бесьперашкодна зьвяртаюцца дасьледнікі, а Мэйлер апублікаваў большую частку ў сваёй кнізе.
Заслона, як гэта звычайна бывае пры сутыкненьні мэтафары з рэальнасьцю, аказалася не жа-
лезная.
Злавіць матылька
Некаторыя словы як матылькі — пакрасаваліся, патанчылі, пакінулі пыльцу на старонках газэт і зьніклі, быццам іх ніколі й не было.
На пачатку 1960-х гарачую дзясятку ў СССР складалі:
1.	Культ асобы (так тлумачылася найбольшае ў гісторыі чалавецтва зьнішчэньне сваёй уладай сваіх людзей),
2.	Каралева палёў (кукуруза, якую ўкаранялі квадратна-гнездавым мэтадам ад Крыму да Карэліі),
3.	Космас (белазубая ўсьмешка першага чалавека на арбіце Юрыя Гагарына, чый палёт быў аплачаны рабскай працай мільёнаў),
4.	Вадародная бомба (гл. тлумачэньне да Космасу),
5.	Куба (гл. тлумачэньне да Космасу),