Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Сп-ня Зігер: Дзякаваць Богу, вы едзеце. Гэта лёс, ты сустрэла свайго каханага амэрыканца.
Марына: Адно скажу, ён мне дапамагае.
Сп-ня Зігер: Самае галоўнае, каб у яго не было іншай жанчыны.
Марына: Хто ведае, можа і я не заўсёды буду добрая для яго. Я не скажу, што сапраўды добрая.
Сп-ня Зігер: У цябе добрая душа.
Марына: Напачатку ён быў засмучаны, што ў нас дзяўчынка, а ня хлопчык, але цяпер ён ня супраць.
Сп-ня Зігер: Зусім не, ён яе палюбіць.
Марына: Ён яе любіць і цяпер.
Марына, натуральна, ня хоча выносіць сьмецьця з хаты — муж ужо і дапамагае, і кахае, а жонка ўжо крытычна глядзіць на сябе. Але падслухач КДБ
робіць выснову, што такая гутарка не ўяўляе цікавасьці для дзяржбясьпекі, і замест поўнага дыялёгу абмяжоўваецца кароткім пераказам у дужках:
Яны гавораць пра дзіцё, пра той факт, што некаторыя мужы дрэнныя, п’юць ці дрэнна абыходзяцца з жонкамі.
Як матылькі, мільгаюць, каб зьнікнуць на дзесяцігодзьдзі ў архівах КДБ, жыцьцёвыя гісторыі, разважаньні, страхі і спадзяваньні.
Сп-ня Зігер: Можа, калі-небудзь ты прыедзеш нас адведаць.*
Марына: Там лягчэй жыць. Ён будзе болып зарабляць, чым тут. Што ён тут можа рабіць? Працуеш, працуеш і зарабляеш капейкі.
Сп-ня Зігер: Дзіўна, што твая цётка табе не дапамагла — яна магла хаця б купіць табе падарунак.
Марына: Пра што вы кажаце! Яна нават пялюшкі для Джун не купіла. Ён і яна зарабляюць тысячы. Яны маглі хаця б нешта купіць. Я не прашу дарагія падарункі, можа быць, маленькую шапачку за 40 капеек. Вось дзяўчаты з аптэкі дапамаглі — адна прыносіла пялюшкі, другая яшчэ нешта. Кожная дробязь дапамагае.
Сп-ня Зігер: Ты ўжо разьвіталася зь цёткай?
Марына: Яшчэ не.
Сп-ня Зігер: Калі ты ёй сказала?
Марына: Я думаю, яны атрымалі мой ліст пазаўчора. Я сказала ёй, што мы ад’яжджаем. «Ты звар’яцела! Ты ўсё ж ад’яжджаеш!»
*Марына Освальд упершыню пасьля ад’езду гаварыла зь цёткай па тэлефоне ў 1992-м і прыяжджала ў Менск у 2003 годзе.
Сп-ня Зігер: Едзеш за мужам. Куды голка, туды нітка.
(Яны гавораць, як Марына апранецца на дарогу; гавораць пра мэбпю: колькі, больш-менш, за яе дадуць; гавораць пра дзіця.)
Здаўся нават перапісчык КДБ — калі раней усе рэплікі старанна пераносіліся ў друкаваны тэкст, апошняя стужка аказалася занадта доўгай. Замучыўся апэратыўны работнік ці работніца, a можа, начальства падганяла — цікавілі апошнія гадзіны перад ад’ездам, трэба абавязкова прачытаць, што там у апошні вечар адбылося, пра што дамаўляліся, каб прыняць, калі трэба, апэратыўнасьледчыя захады.
Нагода для такой хады думак сапраўды ўзьнікла.
Спэцтэхніка падвяла
На апошнія паўгадзіны падслухоўваньня ў расшыфроўцы спатрэбілася крыху менш за дзьве з паловай сотні словаў. Але не таму, што суразмоўцы раптам змоўклі ці сталі тлумачыцца знакамі — спэцтэхніка падвяла.
Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ. Працяг.
19.05.62
Марына: Алік, хадзі сюды, яна сьпіць.
22:40 (Лі, Павал і сп. Зігер вяртаюцца з кухні.)
Сп-ня Зігер: Ну што, Алік, будзеш па нас сумаваць?
Лі: Канечне, будзем сумаваць.
(Усе крычаць, немагчыма расчуць, што; Павал робіць фатаздымкі. Усе гавораць адначасна, немагчыма расчуць.)
Сп-ня Зігер: Мусіш паабяцаць навучыць дзіцё расейскай мове.
Лі: Абяцаю.
Сп-ня Зігер: Расейскую добра ведаць. Ніколі не зашкодзіць. Хіба дрэнна, што ты разумееш?
(Мужчыны гавораць прарадыё; жанчыны пра свае праблемы; немагчыма нічога зразумець.)
Павал: Мытня ня будзе глядзець.
Марына: У любым выпадку, яны не глядзяць усё, яны робяць гэта выбарачна.
Сп-ня Зігер: Калі мы прыбылі ў Адэсу, там быў велізарны склад; кожны прывёз 7 ці 8 скрыняў. Мы прывезьлі піяніна, каляску, чатыры вялізныя камоды, поўныя ўсякай усячыны — кожны прывёз палову вагона рэчаў. А ўкраінкі казалі: «Паглядзіце на іхняе дабро, а нам кажуць, што там людзі паміраюць з голаду». А мае дзяўчаты, калі прыехалі, былі на высокіх абцасах: «Паглядзіце на абцасы!» Мы былі як прыбітыя, можаце ўявіць. Рэчы так зьмяніліся за апошнія пяць гадоў!
Павал: Да горшага?
Сп-ня Зігер: Да лепшага. Будзем спадзявацца. Мне надакучыла жыць і пакутаваць у такой краіне як Расея, самай вялікай і самай багатай.
Павал: Урэшце, колькасьць бомбаў у кожнай краіне не такая й жахлівая. Калі бомбаў досыць, ніхто не пачне вайну.
Сп-ня Зігер: Трэба быць вар’ятам.
Павал: Кажуць, мы ўзбройваемся, бо амэрыканцы хочуць вайны. У амэрыканцаў была бомба раней, чым у нас; чаму яны не напалі тады? Яны ня хочуць вайны. Ніхто ня хоча вайны.
Сп. Зігер: Невядома, ці будзе вайна ці не.
Павал: Дзьве сыстэмы могуць існаваць вельмі доўга.
Сп. Зігер: Калі марксізм сапраўды слушны,
тады капіталізм памірае, сканчаецца, і будзе толькі адна сыстэма. Калі ён ня слушны, тады камунізм доўга не пратрывае. Камунізм зьмяніўся, калі параўнаць яго з камунізмам, апісаным Энгельсам і Марксам.
(Трэск; нічога не чуваць.)
Сп-ня Зігер: Да пабачэньня.
Сп. Зігер: Пабачымся перад ад’ездам.
23:10 (Сп. і сп-ня Зігеры сыходзяць.)
У гэтай трэцяй частцы дыялёгу Освальд гучыць толькі двойчы — калі кажа што будзе сумаваць і абяцае вучыць дачку расейскай мове. Ягоныя меркаваньні пра марксізм-камунізм пасьля двух з паловай гадоў у СССР, пра ядзерны арсэнал і магчымасьць вайны засталіся схаваныя за мікрафонным трэскам і рознагалосай гамонкай усёй грамады.
У расшыфроўцы КДБ асобна падкрэсьленыя толькі словы Паўла Галавачова пра мытню. Невядома, ці была падслуханая і запісаная размова, дзе Освальд казаў жонцы перад ад’ездам, каб тая здабыла з аптэкі якія-небудзь наркотыкі — Марына сама расказала гэта Мэйлеру (ніякіх наркотыкаў яна не здабывала).
Але КДБ мог ведаць пра яшчэ адну рэч, якую той хацеў бы вывезьці — рукапіс.
Нататкі антысаветчыка
У апошнюю зіму ў Менску Освальд пачаў рыхтавацца да сваёй будучай ролі ў Амэрыцы — чалавека, які бачыў два сьветы, і які за мітамі халоднай вайны здолеў разгледзець сапраўдную карціну.
Ён пачаў пісаць па начах так зацята, што Марына нават спыталася, ці ён часам не шпіён.
— I што, калі так? Што б ты зрабіла, калі так?
I толькі пабачыўшы, як яна разгубілася, сказаў, што жартуе, піша ўспаміны пра новае жыцьцё. Да ад’езду пасьпеў напісаць паўсотні старонак.
Ці ведалі назіральнікі КДБ пра рукапіс, з матэрыялаў, якія далі Мэйлеру, не вынікае. Але ён пісаў маці пра гэтую сваю працу, лісты чыталі, размовы падслухоўвалі, так што сакрэтам гэта наўрад ці было. Тым ня менш, ён пасьпяхова перавёз напісанае празь мяжу.
Освальд азагаловіў рукапіс «Калектыў — жыцьцё расейскага рабочага». Болып пасавала б назва «Нататкі антысаветчыка».
Аднаўленьне Менску — цікавая гісторыя мужнасьці яго будаўнікоў. У таталітарнай сыстэме вялікія сілы могуць быць прыведзеныя ў дзеяньне пад жорсткім кантролем. Архітэктурнае плянаваньне можна назваць якім заўгодна, апроч як сучасным, але так пабудаваныя амаль усе расейскія гарады.
Калі першы сказ быццам сьпісаны з брашуры Інтурысту, дык таталітарны прыметнік падпадаў пад артыкул 57 Крымінальнага кодэксу БССР 1960 году, бо зьнеслаўляў савецкі дзяржаўны і грамадзкі лад і караўся зьняволеньнем да сямі гадоў з высылкай ад двух да пяці гадоў ці безь яе. Жонку можна было пасадзіць альбо за захаваньне рукапісу (той самы артыкул), ці даць ёй ад аднаго да пяці (артыкул 86.1. Укрывальніцтва дзяржаўных злачынстваў).
Але далей антысаветчыка зьмяняе назіральнік — трохі больш уважлівы і дасьведчаны, чым звычайны турыст, хаця і не нашмат.
За аэрапортам, які служыць усходняй мяжой, перад намі вялікая раскінутая гарадзкая забудова, якая толькі выглядае як горад. На даляглядзе заводзкія карпусы і коміны сьведчаць пра яго індустрыяльны характар; я кажу «выглядае», бо самы высокі будынак — дзевяціпавярховы Дом ураду на адным канцы галоўнай вуліцы, праспэкту Сталіна, які даўжэйшы за дзьве мілі, адзіны такі бульвар у рэспубліцы. Усе астатнія вуліцы — вузкія брукаванкі, якія ўюцца праз горад як каменныя рэчкі ад галоўнай вуліцы, і выходзяць на абшырныя паркі.
Дызайн і зьмест гэтых вуліц вельмі паказальны. 3 поўначы на поўдзень гэтая прамая, як
страла, гарадзкая артэрыя зьмяшчае на працягу першых дзьвюх міляў цэнтральнага раёну гатэль «Менск» і Галоўпаштамт.
Гатэль быў пабудаваны ў 1957 годзе на загад Хрушчова, якога засмуціў той факт, што падчас яго афіцыйнага прыезду ў Менск у сталіцы Беларусі існаваў толькі адзін стары, занядбаны гатэль. Гатэль пабудаваны за тры месяцы, рэкорд для ўсяго Савецкага Саюзу, мае больш за 500 пакояў. Сучасны, добра пабудаваны, з добрым абслугоўваньнем гатэль, прымае мноства турыстаў, якія едуць зь Нямеччыны і Польшчы празь Менск у Маскву.
Тут Освальд паўтарае байку, якую мог пачуць ад сваіх перакладчыц. Гатэль пачалі будаваць у 1957-м і скончылі ў 1959-м. 3 усіх будынкаў цэнтральнай часткі праспэкту гэты, бадай, самы непрыгожы і яўна выпадае з усёй архітэктурнай стылістыкі. Мікіта Хрушчоў падчас прыездаў у Менск спыняўся ва ўрадавай рэзыдэнцыі на Бранявым завулку, але да выгляду гатэлю мае наўпроставае дачыненьне. Падпісаная ім у лістападзе 1954 году пастанова «Аб ліквідацыі лішкаў у праектаваньні і будаўніцтве» нанесла сьмяротны ўдар сталінскаму клясыцызму: упрыгожаньні фасадаў, бэльвэдэры, эркеры, дэкаратыўныя калянады і порцікі перасталі адпавядаць лініі партыі.
У пастанове згадваўся Менск. Гарадзкое начальства сьпешна пасылала рабочых зьбіваць калёны і порцікі, замуроўваць аркі, зносіць балюстрады з будынкаў, якія яшчэ не былі здадзеныя дзяржаўным прыёмачным камісіям.
А самы, бадай, прыгожы будынак на праспэкце
пасыіелі завяршыць да хрушчоўскай пастановы — ён знаходзіўся насупраць гатэлю:
Паштамт перапрацоўвае ўсю пошту, якая прыходзіць і выходзіць з гораду. Пабудаваны ў 1955 годзе, на ўваходзе чатыры калёны ў грэцкім стылі.
Освальд памыляецца — паштамт пачалі будавацьу 1949-м іскончыліў 1953-м. Варта дадаць, што менавіта тут прадавалі авіякапэрты для замежжа, сюды ў спэцыяльную шчыліну можна было кінуць паштоўку за мяжу, і тут, у круглай залі пад шкляным купалам з 18 калёнамі і 15 эркернымі вокнамі, калі стаць каля чацьвёртай калёны зьлева і сказаць нешта шэптам, чалавек, які сядзіць за столікам мэтраў за дзесяць, зьдзіўлена азірнецца — хто гэта шэпча ў вуха, такое там дакладнае і акуратнае рэха. Як рукі пэрлюстратараў, якія вывуджвалі з агульнай купы лісты Освальда ў Амэрыку, расклейвалі, капіявалі і заклейвалі зноў.