Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
■нта ЗША Дж. Кенедзі паліныя гоАкруговы пракурор Даласа Геь >*л Пополо пін.нптпт nn wurvana V-n" п п і—	
«Лі Освальд» — 35 разоў па-беларуску
Упершыню шырокае кола людзей у Беларусі прачытала і пачула імя Лі Гарві Освальда ў аўторак 26 лістапада 1963 году. Мясцовыя газэты друкавалі паведамленьне ТАСС пад загалоўкам:
Паліцыя абвінавачваеўзабойстве прэзыдэнта Кенэдзі Лі Освальда.
Гэтае самае першае паведамленьне было самым інфарматыўным:
Па абвінавачаньні ў забойстве прэзыдэнта ЗШ А Дж. Кенэдзі паліцыя гораду Даласу арыштавала жыхара гораду нейкага Ді Гарві Освальда. Гэты 24-гадовы чалавек быў затрыманы, нягледзячы на яго адчайнае супраціўленьне, у памяшканьні кінатэатру «Тэхас», якое знаходзіцца на адлегласьці каля шасьці кілямэтраў ад месца пагібелі прэзыдэнта ЗША.
Л і Освальда абвінавачваюць таксама ў забойстве паліцэйскага.
Пасьля амаль дзесяцігадзіннага няспыннага
допыту, якому падверглі Освальда ў паліцэйскім участку паліцэйскія і агенты ФБР, яму было прад'яўлена афіцыйнае абвінавачаньне ў забойстве прэзыдэнта. Затым Освальда прадставілі карэспандэнтам. Паводле паведамленьня карэспандэнтаў агенцтва АП, Освальд упарта адмаўляў сваё дачыненьне да забойства.
Акруговы пракурор Даласу Генры Ўэйд адмовіўся адказаць на пытаньне карэспандэнтаў, ці былі на вінтоўцы, зь якой, як мяркуюць, быў забіты прэзыдэнт ЗША, чые-небудзь адбіткі пальцаў.
У гэтым кароткім тэксьце імя Освальда згадваецца шэсьць разоў.
На наступны дзень яго імя будзе згадана ўжо адзінаццаць разоў: пад загалоўкам «Замятаюць сьляды» газэты друкавалі паведамленьне ТАСС пра забойства Освальда Джэкам Рубі (яго імя тады пісалі «Рабі») і пра загад новага прэзыдэнта Джонсана дасьледаваць гэтае забойства.
Менскія чытачы ўсесаюзнай газэты «Нзвестня» 27 лістапада маглі пабачыць яго фота ў апошнія хвіліны жыцьця — знакаміты кадар, калі ён зьдзіўлена выгінаецца ад нечакана балючай кулі ва ўпор. «Звязда» і «Советская Белоруссмя»друкавалі паведамленьне безь ілюстрацыі.
Усе публікацыі ў Беларусі адбываліся паводле падвойнага календара: ужо на момант самай першай, аўторкавай 26 лістапада, ня толькі Кенэдзі, але і Освальд быў два дні як мёртвы, а Рубі арыштаваны.
Імя Освальда можна сустрэць на старонках бе-
ларускага друку яшчэ 16 разоў да канца лістапада, потым два разы ў сьнежні.
Ніводнага разу нідзе ня згадваецца яго прыезд у СССР, жыцьцё ў Менску, праца на радыёзаводзе, жонка і дзіця, вяртаньне ў Амэрыку.
У Менску, дзе імя Освальда ведалі сотні чалавек, гэта азначала толькі адно: трэба маўчаць.
У доме перакладчыцы Інтурысту Стэліны Пажалуістэ рвалі на шматкі фотаздымкі з Освальдам. Яна плакала, а муж папярэджваў, што зараз давядзецца расплочвацца ўсёй сям’і.
Яна ўспамінала для Мэйлера:
Калі маці і я пачулі, што Кенэдзі забіты і Освальд меў да гэтага дачыненьне, мы так і селі. I сядзелі бяз руху. Я памятаю той вялікі страх. Ён апанаваў мяне і сям’ю.
Стэліна зь сям’ёй вырашыла зьехаць зь Менску — і да 1977 году жыла і працавала настаўніцай у Віцебску.
Студэнта мэдінстытуту Канстанціна Бандарына выклікалі ў КДБ, спыталі пра фатаздымкі — ён усе спаліў — і адпусьцілі, не запрасіўшы нават сесьці.
Але Стэліну ў КДБ не выклікалі. Эла Герман чакала, што яе выклічуць. Ня выклікалі. Ня выклікалі Аніту Зігер, яе сястру Элеанору, бацькоў.
Мэйлеру было невядома, ці выклікалі Эрыка Цітаўца.
Ён падае сьведчаньне аднаго з кампаніі студэнтаў-мэдыкаў, Канстанціна Бандарына, які кажа, што, у адрозьненьне ад іншых знаёмых, якія перасталі сустракацца з Освальдам перад ад’ездам, бо былі ўпэўненыя ў сачэньні КДБ, Эрык працягваў кантактаваць — і нават, адрозна ад усіх іх, заха-
ваў усе матэрыялы таго часу. Усе зьнішчалі фота і паперы, а Эрык сказаў: вы ўцякаеце, як купка баязьліўцаў, і ўсё выкідаеце за борт. Эрык мусіў бы трэсьціся ад страху, як асіна, але выйшаў сухім з вады, яму нічога не было, хаця ён меў самыя блізкія стасункі з Алікам.
Бандарын кажа Мэйлеру:
Чаму гэта Эрык быў такі сьмелы?
I Мэйлер спыняецца, сканчае абзац, пакідае пытаньне ў паветры і без адказу.
Кропка як апошні штрых у партрэт пэрсанажа «Цітавец».*
Чэкісты таксама плачуць — прынамсі, Мэйлер менавіта так, з камяком у горле, падае словы былога начальніка контраразьведкі.
Я адчуў сябе ня дрэнна — а жахліва! Гэта быў найгоршы момант майго жыцьця!
Так адказаў генэрал «Гузьмін» пра рэакцыю на навіну з Даласу. I затым, піша Мэйлер, ён ледзь не заплакаў.
Усе вінавацяць мяне! Быццам я ведаў, што ён будзе страляць. Мы ня мелі паняцьця. Нельга ў Менску знайсьці ніводнага чалавека, хто сказаў бы — так, Освальд меў намер вярнуцца ў Амэрыку і заварыць гэтую кашу.
*У сваёй кнізе праз паўтара дзясятка гадоў пасьля публікацыі Мэйлера Цітавец напіша, што ў яго таксама забралі ўсе лісты Освальда. Спачатку яго выклікалі на размову з КДБ у кабінэце рэктара, а назаўтра папрасілі прынесьці з дому лісты — ён прынёс і аддаў. Пра магнітафонныя стужкі ніхто ня ведаў, таму яны засталіся.
«Гузьмін» і «Сьцяпан» больш за ўсё баяліся: a раптам Освальд рыхтаваўся да забойства ў Менску, і яны не заўважылі. Але самым важным прызнаньнем, якое запісаў Мэйлер ад чэкістаў, ён палічыў апошняе:
Калі шчыра, нас не хвалявала грамадзкая думка ў Амэрыцы. Нас хвалявала, што скажа Масква.
Хто б сумняваўся.
Памылка Мэйлера
У лістападзе 1963-га адзін жыхар Менску зрабіў учынак, які звычайна лічыцца сьведчаньнем добрага выхаваньня і ветлівасьці, але які безь перабольшаньня можна было назваць геройскім — і можна было кваліфікаваць як здраду.
Адзіны з усіх знаёмых Марыны і Освальда ў Савецкім Саюзе пасьля забойства самога Освальда Джэкам Рубі — Павал Галавачоў — напісаў і занёс на Менскі паштамт ліст да Марыны Освальд са спачуваньнем.
Наступнай раніцай па яго прыйшлі.
Два супрацоўнікі КДБ, якія пастукалі ў кватэру Паўла Галавачова, павялі яго на тралейбусны прыпынак і празь дзесяць хвілін яны ўваходзілі ў будынак КДБ. Паўла завялі на другі паверх, з вакна была відаць кнігарня, у пакоі было чалавек сем.
Як Галавачоў пазьней скажа Мэйлеру — яны былі ветлівыя і яго ня білі.
Гаворка ішла пра ліст Марыне са спачуваньнем.
Мэйлер піша:
Яны пачалі з таго, што сказалі яму: «У нашай краіне толькі прадстаўнікі народу могуць пасылаць спачуваньні. Ты не прадстаўнік нашага народу. Ты ня маеш права выказваць спачуваньні. Гэта адно. Ты страціў палітычную пільнасьць. Ты стаў палітычна блізарукім. Калі ты ня хочаш, каб законы нашай краіны напісалі табе на шкуры, калі ты хочаш зноў пабачыць неба, перастань рабіць глупствы. Дарэчы, якія твае адносіны з Марынай Освальд? Ты зь ёй спаў?» Яны задавалі іншыя пытаньні і затым вярталіся да гэтага: «Спаў з Марынай калі-небудзь? Чаму ты напісаў такі ліст, калі ты зь ёй ня спаў?»
Лёгіка КДБ зразумелая — калі б Павал адказаў, што так, спаў з Марынай, адразу зьявіўся б ясны і бясьпечны матыў, чаму ён спачуваў. Усё іншае было палітычна небясьпечным, магчыма, у міжнародным маштабе.
Чалавечыя паводзіны былі небясьпечныя.
Пасьля гутаркі яго завялі на паштамт і прымусілі напісаць заяву пра адкліканьне ліста. Такое захаваньне законнасьці ня надта ўразіла Галавачова — адкуль жа КДБ ведае зьмест, калі яны яшчэ не перахапілі ліст?
Марына ніколі не атрымала спачуваньня ад Паўла.
У размове з Мэйлерам праз трыццаць гадоў ён назаве гэтую размову з кадэбістамі найгоршым момантам свайго жыцьця.
Дэпутат Сяргей Навумчык сустракаўся са «Сьцяпанам» — былым куратарам Освальда палкоўнікам
у адстаўцы Аляксандрам Касьцюковым. Сцэна — як з-пад пяра Дастаеўскага:
Ён наракаў на менскіх сяброў Освальда, якія давалі заходнім журналісгам недакладную інфармацыю, дзе сумнеўна паказвалі яго, Касьцюкова, ролю. Асабліва скардзіўся на Паўла Галавачова: «Паўлік кажа, што я яго выклікаў, сурова зь ім размаўляў... Ды калі яго маці паскардзілася ў КДБ і мне прыйшлося зь ім сустракацца, я дрыжэў, як той восеньскі ліст: я — малодшы афіцэр, ніхто, а ён — сын Героя Савецкага Саюзу, сябра Хрушчова...»*
У самым канцы кнігі Мэйлера, у імянным паказьніку, Павал Галавачоў будзе прадстаўлены як «сябар Освальда і інфарматар КДБ». 3 мноства людзей, зь якімі Освальд сустракаўся ў СССР і зь якімі потым працаваў Мэйлер, гэтак будзе напісана толькі пра аднаго Галавачова.**
Кніга Мэйлера амаль бездакорна дакладная: памылкі ў ёй — не памылкі, а, хутчэй, абдрукоўкі (ня тая літара ў прозьвішчы консула, які выдасьць Марыне візу для вяртаньня ў Амэрыку, лішняя галосная ў прозьвішчы старшыні КДБ («Шыракоўскі»),
*Тут важны час і кантэкст: опэрупаўнаважаны гаворыць так увесну 1993-га, час росквіту беларускай дэмакратыі, калі гаворкі пра люстрацыю вядуцца не на кухнях, аў парлямэнце, і гаворыць гэта дэпутату апазыцыі, перад якім тады расчынялі дзьверы старшыня КДБ і міністры. А журналісты, на якіх спасылаецца Касьцюкоў, насамрэч былі ўсходнія — Галавачоў расказаў пра запалохваньні КДБ карэспандэнту газэты «Мзвестмя», якая друкавала сэрыю матэрыялаў пра Освальда ў жніўні 1992-га.
**Эрнст Цітавец у сваёй кнізе, якая выйшла празь сем гадоў пасьля сьмерці Галавачова, назаве яго агентам КДБ чатыры разы.
сьмешнае тлумачэньне, што калі імя аднаго з суразмоўцаў — Саша, а яго бацькі — Мікалай, дык яго завуць «Саша Мікалаевіч»).
Але словы ў паказьніку імёнаў пра Паўла Галавачова, хаця фармальна і не няправільныя, акажуцца самымі несправядлівымі.
Сымпатычны хлопец быў. He засранец.
Кніга без ілюстрацыяў
У архівах Камісіі Ўорэна сабраныя тысячы рэчавых доказаў — фатаздымкаў зь Менску і Тэхасу, лістоў, рукапісаў, нататнікаў, капэртаў, арыгіналаў дакумэнтаў. Экспэртамі намаляваныя маршруты праезду, траекторыя стрэлаў. Існуе самая дарагая ў сьвеце аматарская дакумэнтальныя стужка, зьнятая жыхаром Даласу Абрамам Запрудэрам падчас забойства (26,6 сэкунды былі ацэненыя ў 16 мільёнаў даляраў).
Выбіраць было з чаго — але ў «Гісторыі Освальда» ня зьмешчана ніводнай ілюстрацыі. Няма нават партрэта героя.
Чаму Мэйлер не захацеў уключаць ілюстратыўны матэрыял у кнігу? Чаму няма нават Освальда з Марынай?
Магчыма, таму, чаму няма фатаграфіяў у раманах Талстога ці Дастаеўскага. Освальд, зразумела, рэальны чалавек, а не літаратурны пэрсанаж. Але Мэйлер ня столькі хоча расказаць пра героя, колькі знайсьці адказ на пытаньне — ці існуе ўвогуле та-