Сьлед матылька. Освальд у Менску.  Аляксандар Лукашук

Сьлед матылька. Освальд у Менску.

Аляксандар Лукашук
Памер: 390с.
Мінск 2011
65.01 МБ
Пасьля 12:30 у суботу 22 лістапада 1963 году ў сьвеце стала менш сьмеху, больш сьлёз. Але ўплыў стрэлаў у Даласе на палітычную гісторыю быў неістотны.
Ва ўнутранай палітыцы Ліндан Джонсан працягваў рэформы, якія Дэмакратычная партыя ЗШ A пачала рэалізоўваць пры Кенэдзі: пашырэньне грамадзянскіх правоў, канец расавай сэгрэгацыі, падтрымка корпусу міру, які даў магчымасьць ідэалістычнай моладзі паспрабаваць зьмяніць да лепшага жыцьцё ў краінах трэцяга сьвету і больш уведаць пра сьвет самім.
Удзел амэрыканцаў у віетнамскім канфлікце пачаў драматычна нарастаць яшчэ пры Кенэдзі і перарос у поўнамаштабную вайну пасьля яго, дагэтуль дзейнічае падпісаная ім дамова аб забароне ядзерных выпрабаваньняў у атмасфэры, космасе і пад вадой (многія лічаць гэта найважнейшым дасягненьнем яго тысячы дзён у Белым доме), словы Кенэдзі ў Бэрліне пасьля ўзьвядзеньня сьцяны («Ich bin ein Berliner! — Я — бэрлінец!») паўтаралі наступныя прэзыдэнты, пакуль сьцяна не развалілася ўшчэнт. Палітыка ў адносінах да Кубы засталася нязьменнай цягам наступнага паўстагодзьдзя, урокі карыбскага крызісу засвоілі абодва бакі.
Празь пяць з паловай гадоў пасьля забойства прэзыдэнта Амэрыка выканала задачу палёту на Месяц, якую паставіў Кенэдзі.
Самыя моцныя рэжымы пэрсанальнай улады
адзін складнік у формуле — і раптам атрымаў радыкальна іншы прагноз. На гэтым назіраньні было пабудаванае паведамленьне на адной амэрыканскай мэтэаралягічнай канфэрэнцыі: «Ці выклікае ўзмах крылцаў матылька ў Бразіліі тарнада ў Тэхасе?»
рассыпаюцца пасьля сьмерці дыктатараў, іх помнікі трушчаць, а імёны ганяць. Дэмакратыі па сваёй прыродзе гістарычна сэйсмастойкія. Невядома, канечне, што б яшчэ зрабіў Кенэдзі для Амэрыкі і сьвету, але гэта так і застанецца невядомым.
Заўважныя зьмены адбыліся ў працы прэзыдэнцкай службы аховы: перасталі загадзя друкаваць маршруты паездак і агучваць іх даты, адкрытыя кабрыялеты былі выведзеныя з парку прэзыдэнцкіх машын.
Наступныя паўстагодзьдзя ляўры Освальда не давалі спакою яшчэ тузіну асобаў, а сканчалася ўсё, як для матылькоў на рэйках: іх альбо лавілі і саджалі за краты, альбо яны гінулі самі. Больш амэрыканскіх прэзыдэнтаў не забівалі, толькі псыхічна хворы нападнік здолеў параніць прэзыдэнта Рэйгана ў1981годзе.
Чалавечая трагедыя, якая разыгралася 22 лістапада 1963 году ў Даласе, абарвала жыцьці адных людзей, непазнавальна зьмяніла лёсы іншых, але ня мела гістарычнага вымярэньня.
Освальд зрабіў ня большы ўплыў на хаду падзеяў XX стагодзьдзя, чым матылёк пад коламі цягніка на яго прыбыцьцё на станцыю паводле раскладу.
Рэй Брэдбэры, хоць і прычыніўся да нараджэньня матыльковай тэорыі хаосу, усё ж пісаў фантастыку.
А лепідаптэралёгія — навука.
Хоць на Месяц узвый
У менскую вандроўку па сьлядах Освальда варта было б узяць кнігу журналісткі Прысцылы МакМілан «Марына і Лі» — 527-старонкавы том у цьвёрдай вокладцы, які выйшаў у 1977 годзе.
У 1959-м МакМілан працавала ў Маскве як няштатны рэпарцёр на амэрыканскі газэтны сындыкат, жыла, як і Освальд, у гатэлі «Мэтраполь» і па падказцы знаёмага з амбасады пайшла браць інтэрвію ў перабежчыка. Освальд пагадзіўся, надзеў касьцюм з гальштукам, прыйшоў да яе ў нумар і адказваў на ўсе пытаньні. Ён уразіў яе тым, што хваліўся першым самастойным дзеяньнем у Маскве — адзін прайшоў да ўнівэрмагу «Дзіцячы сьвет», купіў марозіва і вярнуўся.
Яна адзначыла дзіўнае спалучэньне інфантыльнасьці і рашучасьці — усё ж далёка ня кожны быў здольны на такі крок, як адмова ад грамадзянства і пераезд у чужую невядомую краіну.
Потым яна напіша:
Калі наша гутарка падыходзіла да канца, у мяне ўзьнікла жахлівае адчуваньне марнасьці. Яго чакала, я была ўпэўненая, расчараваньне. Калі ён сыходзіў, я запрасіла заходзіць. Расейцы мяне папярэдзілі, сказаў Освальд, каб я не размаўляў з амэрыканцамі. Але перад тым, як зачыніць дзьверы, ён паабяцаў не рабіць рашучых крокаў, не паведаміўшы мне.
Праз два дні я пайшла на другі паверх і спытала ў дзяжурнай, дзе Освальд. Ён зьехаў, адказала яна.
Пасьля забойства МакМілан здолела пабудаваць даверлівыя адносіны з удавой Освальда і ў 1964-65 гадах запісала больш за 700 старонак інтэрвію зь ёй. Яна называла Марыну «вельмі сумленным чалавекам», які гаворыць праўду.
«Марына і Лі» стала клясыкай, яе высока ацаніў Мэйлер, які, аднак, адразу заявіў, што не з усім пагаджаецца, і патлумачыў — іначай навошта яму было б пісаць сваю кнігу.
Сапраўды.
Увогуле, калі паставіць за мэту захапіць з сабой усе дакумэнты, прысьвечаныя Освальду і забойству Кенэдзі, дык каб цягнуць 18 тон паперы, запатрабуецца воз і пара добрых коней, напрыклад, выведзенай у 1950-я пароды «савецкі цяжкавоз».
Аднак кнігі, прысьвечаныя менскаму пэрыяду, можна і ў руках панесьці, што зразумела: МакМілан па сьвежых сьлядах распытала Марыну, апроч Мэйлера ніхто ня меў доступу да дакумэнтаў К Д Б і большасьці менскіх знаёмых Освальда, а зь іх толькі адзін Эрнст Цітавец напісаў свае ўспаміны.
Але адна амэрыканская кніга пра Освальда вы-
лучаецца — па-першае, таму што была напісаная яшчэ да таго, як Освальд стаў пасьмяротна ўсясьветна знакамітым, а па-другое, таму, што ўгадала будучыню освальдазнаўства.
Кніга, дзе прататыпам быў Освальд, называлася «Ідэальны ваяр». Яе напісаў сябра Освальда па службе ў марской пяхоце нехта Керы Торнлі.
Торнлі вонкава быў падобны да Освальда і потым шмат гадоў у шматлікіх інтэрвію ён заяўляў, што яны з Освальдам былі «прадуктамі генэтычных выпрабаваньняў, якія рабіла сэкта эўгенікаў, нацысцкіх прыхільнікаў з таварыства «Вірыл», што ў яго і Освальда пры нараджэньні ўжывілі прыстасаваньні для падслухоўваньня, за імі сачылі і маніпулявалі зь дзяцінства ўсемагутныя кіраўнікі «Вірылу».
Торнлі быў ахвярай неўміручай традыцыі, якая пачалася, верагодна, неўзабаве пасьля першай размовы Евы са Зьміем, і ня спыніцца, пакуль будзе існаваць чалавецтва. Гэта — пошук тайных спружынаў там, дзе іх няма, сакрэтных змоваў там, дзе іх не існавала, пабудова пірамідаў аргумэнтацыі, якія ні на што не абапіраюцца, непрыняцьце фактаў пасьля таго, як яны былі спраўджаныя належным чынам.
Мяжа, дзе здаровы скепсіс ператвараецца ў псыхічную хваробу, даволі шырокая. Часам вельмі. I, як у выпадку з гісторыяй Освальда, можа доўжыцца дзесяцігодзьдзямі.
У Беларусі, напрыклад, пасьля выхаду кнігі Мэйлера крытыкі як зь лягеру дэмакратычнай апазыцыі, гэтак і з афіцыёзу будуць абвінавачваць Станіслава Шушкевіча ў супрацоўніцтве з КДБ.
Так, галоўны рэдактар газэты адміністрацыі прэзыдэнта заявіць:
Есьць яшчэ адна цікавая рэч: у Менск з ЗША прыехаў Лі Гарві Освальд. Ня ведаю, навошта яго сюды прыслалі, але ўвесь час яго вучылі страляць. I настаўнікам расейскай мовы ў яго быў Шушкевіч, паверце мне, КДБ нічога не рабіла бяз сэнсу. Пра тое, каб яго вучыў Шушкевіч, было вырашанаў Маскве, на Лубянцы, Станіслаў Станіслававіч многа ведае, але ня скажа.*
Наконт таго, што КДБ нічога не рабіў «бяз сэнсу», спрачацца сэнсу ня мае, кожнаму сваё.
Mae сэнс нагадаць, што ў 1960-м, пасьля хрушчоўскага выкрыцьця сталінскіх злачынстваў, усю ўладу забрала партыйная намэнклятура, якая ў мэтах сваёй бясьпекі і пад лёзунгам аднаўленьня «ленінскіх прынцыпаў сацыялістычнай законнасьці» значна абмежавала ўсемагутныя органы. I сакратар парткаму, які на буйным заводзе быў фігурай ня менш важнай за дырэктара, мог арганізаваць урокі расейскай мовы без пэрсанальных падказак з Лубянкі.
Прэзыдэнцкі рэдактар таксама закідае Станіславу Шушкевічу рэпрэсаванага бацьку — як так, чаму сына ворага народу падпусьцілі да сакрэтнай працы.
Таксама варта нагадаць — афіцыйнае стаўленьне да ахвяраў рэпрэсіяў і іх сваякоў было ў тыя некалькі гадоў антысталінісцкай адлігі хутчэй спрыяльным — іх аднаўлялі ў партыі, а заслужаных
‘Зрабаваны народ. Размовы зь беларускімі інтэлектуаламі. Гутарка з П. Якубовічам. Гарадзенская бібліятэка, 2009.
чэкістаў-ардэнаносцаў, наадварот, выключалі. Ішла выбарачная люстрацыя.*
Недарэчнае таксама сьцьверджаньне, быццам Освальда «ўвесь час вучылі страляць» — насамрэч вядома толькі пра два стрэлы, якія зрабіў Освальд на паляваньні ў Беларусі — і абодва міма, і аднойчы паўдзельнічаў у стральбе зь пісталета ў заводзкім клюбе ДТСААФ — «на троечку», як ацаніў інструктар (што ні пра што ня сьведчыць — вядомая гісторыя аднаго шматразовага чэмпіёна сьвету па стральбе зь пісталета, якога абрабавалі дома. Ён страляў у рабаўнікоў некалькі разоў з блізкай дыстанцыі і ні разу не патрапіў).
Увогуле, колькасьць журналісцкіх публікацыяў і ўспамінаў пра Освальда ў беларускім і расейскім друку (пра ананімных віртуалаў у Інтэрнэце лепш памаўчаць) вядзецца на сотні. I цяжка знайсьці хоць адну, дзе б не было фактычных памылак, ня кажучы ўжо пра дзікія дапушчэньні і фантастычныя высновы.
Ня ўсё яшчэ вычарпана, канечне. У Менску Освальд мог сустракацца і, зусім магчыма, бачыўся на вуліцах зь людзьмі, дасьведчанымі ў тэрактах. Напрыклад, з партызанкай Марыяй Осіпавай,
‘У 1958-м быў звольнены з пасады чэкіст прызыву 1931 году, намесьнік старшыні КДБ Міхаіл Дзечка — «паводле фактаў, якія дыскрэдытуюць высокае званьне афіцэра» за тое, як сказана ў пастанове бюро ЦК КПБ, што «браў удзел у неабгрунтаваных арыштах савецкіх грамадзянаў і дапускаў грубыя парушэньні сацзаконнасьці пры дасьледаваньні крымінальных справаў». 3 19 гадоў ён быў катам Мазыршчыны, пасьля вайны даслужыўся да міністра. Адну такую гісторыю пра ката Меншчыны Гарбанеўскага я падрабязна апісаў у кнізе «За кіпучай чэкісцкай работай». Пакараньні былі сьмешныя — адбіралі партбілет, але нікога не судзілі і не пасадзілі.
арганізатаркай зьнішчэньня цывільнага кіраўніка нямецкай улады ў акупаванай Беларусі Вільгельма Кубэ, што справакавала масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва. Ці са старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Сяргеем Прытыцкім, што, як герой «Бесаў», па заданьні сваёй арганізацыі спрабаваў забіць сьведку на суцзе.
Але найбольш блізкі Освальду ўзростам, поглядамі і маштабам зьдзейсьненага злачынства быў мясцовы сучасьнік Дастаеўскага Ігнат Грынявіцкі, які забіў Аляксандра Другога, самага лібэральнага расейскага цара, які вызваліў рабоў у Расеі, што амаль у той самы час зрабіў амэрыканскі прэзыдэнт Эйб Лінкальн.