Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
ВАШЫМ САДЗЕ
В. А. МАЦВЕЕЎ
ББК 42. 356
М 36
УДК 634.22:631.115.11
Навукова-папулярнае выданне
МАЦВЕЕЎ Валерый Аксенавіч
СЛІВА У ВАШЫМ САДЗЕ
Рэдактар А. /. Макарэвіч. Мастацкі рэдактар В. П. Калінін Тэхнічны рэдактар A. М. Хейфец. Карэктар В. А. Вішнеўская.
ІБ № 3099
Здадзена ў аабор 11.08.93. Падпісана да друку 25.01.94 Фармат 84ХІ08'/м. Папера
лрукарскав № 2. Гарнітура літаратурная. Друк высохі э ФПФ. Ум друк. арк. 3.36 Ум.-фарб. адб. 3.78. Ул -яыд. арк. 3.29. Тыраж 10 000 экэ. Заказ458.
Вылавецгва «Ураджан* Міністарства інфарнацыі Ржпублікі Беларусь Ліцэвэія ЛВ Лй 8. 220600. Мінск-4. праспект Машзрава. II
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МПВА :мя Я. Коласа 220005. Мінск, Чырвоаая. 23.
Мацвееў В. А,
М 36 Сліва ў вашым садзе.— Мн.: Ураджай, 1994.— 64 с.; іл.
ISBN 5-7860-0751-0.
У кнізе папулнрна расказана пра сліву і алычу, аб спосабах іх вырошчвання на прысядзібным і дачным участках. Асаблівая ўвага звернута на абрэзку дрэў, фарміраванне іх кроны, ахову ад шкоднікаў, хвароб і маразоў.
Дана характарыстыка 25 распаўсюджаных у Рэспубліцы Беларусь сартоў слівы і алычы, прыведзены харчовыя і лячэбныя ўласнівасці пладоў. Апісаны епосабы іх перапрацоўкі ў хатніх умовах.
Для садаводаў-аматараў і шырокага кола чытачоў.
3704030800—012 	У—У о
М305(03)—94
ВБК 42.356
ISBN 5-7860-0751-0
© В. А. Мапвееў, 1994
УВОДЗІНЫ
Пладовыя расліны былі знаёмы людзям здаўна і ўведзены ў к 'льтуру значна раней, чым злакавыя, агародніна і бульба. Плады і па сённяшні дзень займаюнь важкае месца ў харчаванні, хоць сёння ежа чалавека ўключае разнастайныя прадукты жывёльнага І расліннага паходжання.
' Адной з каштоўных пладовых раслін з’яўляецца сліва, якая характарызуецца не толькі выдатнай якасцю пладоў, але і хуткім уступленнем у плоданашэнне, ураджайнасцю і дастатковай зімаўстойлівасцю.
Сліва, як сцвярджаюць вучоныя. уведзена ў культуру за 4—6 стагоддзяў да нашай эры. У тыя часы яе вырошчвалі ў Егіпце і ўжывалі ў ежу не толькі свежыя плады, але і розныя хатнія нарыхтоўкі са сліў. Сёння культура слівы распаўсюджана ва ўсіх краінах умеранага клімату і сусветная колькасць прадуктаў, якія атрымліваюць у выніку перапрацоўкі яе пладоў, складае больш як 3 млн. тон.
Сярод разнастайных пладовых раслін, якія вырошчваюцца на Беларусі, сліва па колькасці дрэў уступае толькі яблынй Асабліва вялікую плошчу займаюць слівавыя насаджэнні ў садах садаводаў-аматараў.
Плады слівы — каштоўны прадукт харчавання. Яны ўтрымліваюць 15—25% сухіх рэчываў, у складзе якіх да 15 % цукру, вялікая колькасць біялагічна актыўных рэчываў. Да апошніх адносяцца фенольныя злучэнні (флаваноіды), пектынавыя рэчывы, фоліевая кіслата (вітамін Вд). токаферолы (вітамін Е), фітанныды.
Біялагічна актыўныя рэчывы слівы жыватворна ўплываюць на арганізм чалавека пры захворваннях на атэрасклероз, гіпертанію, прамянёвую хваробу, алергію; яны выводзяць з арганізма радыенукліды і цяжкія металы, паляпшаюць склад крыві, папярэджваюць дыстрафію і дэгенерацыю тканкі, валодаюць бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.
На зямлі існуе вялікая колькасць сартоў слівы. Асаблівасцю сартоў з’яўляецца тое, што большасцьз іх не перадае сваіх якасцей і адзнак пры вырошчванні з насення. Калі, напрыклад, пасеяць костачкі сорта Эдзінбургская, то з іх вырастуць расліны, з якіх ні адна не будзе падобна на зыходны сорт. Таму ў практыцы пладаводства сліву размнажаюць галоўным чынам пры дапамозе прышчэпкі.
У Рэспубліцы Беларусь культывуюць шмат сартоў слівы, як мясцовага так і замежнага паходжання. Аднак па сваіх гаспадарчых паказчыках не ўсе яны адпавядаюць патрабаванням як спажыўцоў, так і вытворцаў, асабліва па якасці пладоў і зімаўстойлівасці дрэў.
ВІДАВЫ СКЛАД СЛІВЫ
Сліва належыць да роду Prunus L. і налічвае больш як 30 асобных відаў. Найбольш вядомымі і значнымі продкамі цяперашніх сартоў з’яўляюцца сліва хатняя, альбо сліва звычайная (Prunus domestica L.), і сліва кітайская (Prunus Sollicina L). Добра вядомы і даволі шырока распаўсюджаны таксама наступныя віды: алыча, цёрн, сліва амерыканская, сліва ўсурыйская.
Плады слівы падобны да пладоў іншых раслін роду Prunus L., але адрозніваюцца ад персікаў, абрыкосаў і міндалю тым, што маюнь доўгую пладаножку; ад вішні і чарэшні — пляскатай прадаўгаватай костачкай, даўжыня якой амаль удвая большая за шырыню (у вішні і чарэшні костачка шарападобная).
Шматлікія прамысловыя сарты слівы паходзяць ад віду Prunus domestica L., аднак гэты від у дзікім стане так і не знойдзены. Большасць вучоных схіляецца да думкі, што хатняя сліва ўзяла пачатак ад спантаннага (натуральнага) скрыжавання цёрну з алычой. Такое меркаванне пацвярджаецца паліплоідным тыпам слівы хатняй (2п=48), а таксама памерам, колерам, формай і смакам пладоў. Сліва хатняя ўяўляе сабой дрэва або куст. Лісце мае простае чаргаванае. КветкІ адзіночныя або па 2—3 у суквецці, белыя ці зеленаватыя. Плод — касцянка з адным семем у цвёрдай луніне (костачцы), акружаным мясістым каляплоднікам. Плады масай 19—100 г, жоўтыя. зялёныя, чырвоныя, пурпуровыя, сіневата-чорныя з блакітным ці шызым васковым налётам.
Да разнавіднасці слівы хатняй належыць цернасліва (2п = 32). Гэта невялікае дрэва, іншы раз з калючкамі, цёмна-сінімі пладамі масай 10—15 г. У адрозненне ад слівы звычайнай цернасліва не мае сартоў. Нягледзячы на двухтысячагадовую культуру, мы і зараз не назіраем розніцы паміж формамі, апісанымі грэкамі ў пачатку нашай эры, і тымі, што растуць сёння ў нашых садах. Шырокае распаўсюджванне цернаслівы на Беларусі тлумачыцца адносна лёгкім развядзеннем яе атожылкамі і костачкамі, а таксама вынослівасцю і ўрадлівасцю дрэў. Апошняе дазваляе рэкамендаваць цернасліву для садаводаў-аматараў.
У апошнія гады значны попыт набыў дыплоідны
від слівы Prunus cerasifera (алыча), 2/г = 16. Алыча ўяўляе сабой куст або дрэва вышынёй 4—8 м. Лісце эліпсападобнае, апушанае. Кветкі белыя, адзіночныя. Пдады акруглыя, разнастайнага колеру (ад светлажоўтыхда чорных). На Беларусі алыча інтрадуцыравана ў сярэдзіне 19 стагоддзя з Паўночнага Каўказа. У выніку доўгатэрміновага развядзення костачкамі гэты від прыстасаваўся да ўмоў надвор’я Беларусі і па зімаўстойлівасці не ўступае сліве хатняй. Алыча менш патрабавальная да ўмоў вырошчвання, добра расце на малаўрадлівых, лёгкіх па грануламетрычным складзе глебах. Мясцовыя формы алычы найбольш выкарыстоўваюцца ў якасці прышчэпы для слівы, a асобныя, больш якасныя, непасрэдна ў вытворчасці пладоў для хатніх нарыхтовак.
У апошнія гады на Беларусі адабраны і выпрабаваны сарты алычы з пладамі масай да 30 г І больш, дэсертнага прызначэння.
Адным з найбольш распаўсюджаных дзікіх відаў слівы з'яўляецца цёрн (2п = 32). Расце ў выглядзе вельмі разгалінаванага калючага хмызняку не больш 1—3 м вышыні.
Плады даўкія або вельмі кіслыя, 1—3 г, акруглыя, фіялетава-чорнага колеру. Дзе-нідзе сустракаюцца дэкаратыўныя формы цёрну з махровымі белымі або ружовымі ці пурпуровымі кветкамі. Плады цёрну выкарыстоўваюць для прыгатавання хатняга віна, налівак ці розных марынадаў. Сартоў цёрну няма.
Найбольш блізкім да продкаў слівы відам з’яўляецца сліва кітайская (2п=16). Гэты від расце ў выглядзе дрэў да 10 м вышыні, пачынае цвісці раней за іншых, плады прывабнага выгляду, рознакаляровай афарбоўкі. Сарты кітайскай слівы недастаткова зімаўстойлівыя і ў Беларусі не распаўсюджаны.
Адной з разнавіднасцей кітайскай слівы з’яўляецца сліва ўсурыйская, якая інтрадуцыравана і паспяхова расце ў Беларусі. Аднак дрэвы сартоў, атрыманых на падставе ўсурыйскай слівы, нясуць значныя страты ад падапрэласці штамба і шкілетных галін. У Паўночнай Амерыцы расце некалькі відаў сліў. 3 іх атрыманы марозаўстойлівыя сарты, якія вызначаюцца шчодрым ураджаем, але пасрэдным смакам.
Практыка вырошчвання амерыканскіх сліў у садах нашай рэспублікі не прынесла станоўчых вынікаў.
Дрэвы гэтых сартоў хварэлі і гінулі ад выправання ў мяккія зімы, а ўлетку пакутавалі ад тлі і таму недастаткова пладаносілі.
МАРФАЛАГІЧНЫЯ I БІЯЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СЛІВЫ
Усе пладовыя дрэвы, у тым ліку і сліва, перш-наперш расліны шматгадовыя. Яны пладаносяць шматразова на лрацягу доўгага тэрміну. 3 паспяваннем пладоў дрэва не гіне, яно зноў падрыхтоўваецца да плоданашэння І ў наступны год таксама дае ўраджай. Працягласць жыцця дрэў слівы ў Беларусі складае 15—20 гадоў. За гэты час дрэва слівы праходзіць тры галоўныя стадыі: росту, плоданашэння і адмірання.
У стадыі росту сліва дае вялікія прыросты і памер дрэва хутка павялічваецца, але ўраджаі ў гэты час нязначныя. Гэты перыяд доўжыцца ад 4 да 6 год і яго працягласць залежыць ад ўмоў росту. Адпаведным доглядам можна паскорыць развіццё дрэза і дамагчыся больш раннягаўступлення ў плоданашэнне. Догляд у гэты час павінен быць накіраваны на тое, каб у першай палове вегетацыі выраслі моцныя аднагадовыя парасткі, але трэба асаблівую ўвагу звярнуць на своечасовы канец росту парасткаў, каб не дапусціць пашкоджання дрэва маразамі зімой.
У пачатку стадыі плоданашэння дрэва яшчэ расце далей і да 10—12 гадоў дасягае найбольшых памераў.
У першыя гады стадыі нлоданашэння прырост бывае яшчэ дастаткова моцны, на парастках закладваецца вялікая колькасць кветкавых і раставых пупышак. Нягледзячы на добрае плоданашэнне, утвараеіша багата бакавых парасткаў, якія даюць ураджай у наступныя гады. Паступова прыросты слабеюць, пачынаецца агаленне галоўных галін дрэва, плоданашэнне перамяшчаецца з цэнтра на перыферыю кроны дрэва. а ўраджайнасць зніжаецца. Адпаведным доглядам (унясенне угнаенняў, своечасовая абрэзка і г. д.) можна значна падоўжыць перыяд устойлівага і шчодрага плоданашэння.	■
На стадыі адмірання ў старога дрэва назіраецца камедзенячэнне, раны ад абрэзкі і іншых пашкоджанняў зарастаюць дрэнна, засыхаюць моцныя галіны, 6
Мал. 1. Агульная будова пладовага дрэва:
/ каранёвы атожылак; 2 вугал паміж ствалом і шкілетнай галінай; 3 вугал уздыму; 7 вугал нахілу шкілетнай галіны; 5 — ваўчок, або жыравы парастак; 6 канкурэнт; 7— парастак падоўжання: 8— вугал разыходжання шкілетных галін. 9 — цэнтральны лраваднік; 10 — абрастаючыя галінкі; II — галіна другога парадку; 12 — галіна першага парадку; 13— штамб; 14 — месца акуліроўкі; 15 — каранёвая шыйка; 16 — шкілетныя карані; 17 — галоўны корань; 18— каранёвыя разгалінаванні