Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Меры барацьбы.ГІершае апырскванне праводзяць праз 15 дзён пасля цвіцення сліў 0,2%-ным фазалонам, а апошняе не пазней як за 40 дзён да выспявання пладоў.
СЛІВАВЫ ПІЛІЛЬШЧЫК
Зімуе ў глебе на глыбіні да 10 см у стадыі лічынкі ў кокане. Увесну лічынкі акукліваюцца і ііератвараюцца ў дарослых насякомых.
у час цвіцення слівы самка адкладвае яйкі (па адным у чашачку кветкі). Адразу пасля цвіцення маленькія лічынкі трапляюць у сярэдзіну маладой завязі, дзе пашкоджваюць мякаць, а потым і семя. Адна лічынка пашкоджвае 4—6 завязей слівы, якія хутка ападаюць. Слівавы пілільшчык — адзін з найбольш небяспечных шкоднікаў слівы. Пры вялікай колькасці можа цалкам знішчыць ураджай.
Меры барацьбы. Апырскванне дрэў 0,2%-ным карбафосам альбо 0,2%-ным фазалонам адразу пасля цвіцення.
КОМПЛЕКС МЕР БАРАЦЬБЫ 3 ХВАРОБАШ I ШКОДНІКАМІ СЛІВЫ
Акрамя пералічаных вышэй хімічных мер барацьбы з хваробамі і шкоднікамі слівы прымяняюць і агратэхнічныя, механічныя і біялагічныя. Яны даступныя кожнаму садаводу-аматару і не засмечваюць навакольнае асяроддзе. 3 гэтай мэтай увосень зграбаюць і спальваюць апаўшае лісце, пасохлае пустазелле, гнілыя плады. Ранняй вясной старанна ачышчаюць штамбы і тоўстыя галіны ад адмёрзлай кары, здымаюць з дрэў і спальваюць гнёзды шкоднікаў, а таксама ўсе сухія плады. У перыяд набухання пупышак намадваюць на ствалы дрэў клеевыя кольцы. Улетку своечасова збіраюць і знішчаюць усю завязь, якая асыпалася, накладваюць на дрэвы лоўчыя паясы для вылоўлівання вусеняў. Для лоўчых паясоў можна скарыстаць старую мешкавіну, газетную або абгортачную паперу, упаковачную драўляную стружку, паклю. Паясы накладваюць на гладкую, роўную частку штамба так, каб яны шчыльна прылягалі да дрэва. Накладзеныя паясы праз кожныя два тыдні правяраюць, выбіраюць і знішчаюць шкоднікаў, якія забраліся ў паясы, і зноў накладваюць іх на дрэвы. Пазней паясы пакідаюць да маразоў без агляду. У познеасенні перыяд усе лоўчыя паясы і клеевыя кольцы здымаюць і спальваюць.
У апошні час распаўсюджанне атрымаў біялагічны метад барацьбы са шкоднікамі. Гэты метад не толькі
значна таннейшы, чым хімічны, але і экалагічна няшкодны. 3 мэтай вынішчэння слівавай пладажэркі выкарыстоўваюць трыхаграму. Трыхаграма звычайная (інакш называецца яйцаед) — маленькае насякомае (даўжынёй 0,3 мм). Яна кладзе свае яйкі ў сярэдзіну яек розных відаў матылькоў. Лічынка трыхаграмы жывіцца тым, што знаходзіцца ў яйку матылька, і тым самым знішчае яго.
Мікрабіялагічнай прамысловасцю вырабляецца прэпарат энтабактэрын. Ім карыстаюцца супраць пладовай молі, ліставёртак, пладажэрак, пядзеніц. Энтабактэрын выкарыстоўваюць у выглядзе суспензіі.
Супраць шкоднікаў слівы прымяняюць турыцыд, дзіпел, бактаспеіп і іншыя бактэрыяльныя прэпараты.
Садаводам-аматарам да спадобы прыйш.ііся прэпараты супраць шкоднікаў, прыгатаваныя з настояў розных раслін. Некаторыя з іх мы і прапануем ніжэй.
Супраць лістагрызучых насякомых раім апырскваць дрэвы адварам з пасынкаў ці бацвіння памідораў. Для прыгатавання яго на 10 л вады бяруць 4 кг бацвіння памідораў і кіпяцяць па невялікім агні на працягу 30 хвілін. Калі адвар астыне, яго працэджваюць, дадаюць 20—30 г мыла і разбаўляюць утрая вадой.
Супраць тлі, кляшчоў і медзяніц добра дзейнічае настой цыбулі ці часнаку. Каб яго прыгатаваць, бяруць 200—300 г цыбулі, перакручваюць на мясарубцьі і атрыманую масу заліваюць 10 л вады. Праз двое сутак настой гатовы. Эфектыўнасць свежага настою выдатная — тлі гінуцьпраз суткі. Супрацьтлі прымяняюць бацвінне бульбы: 1 кг бацвіння настойваюць у 8 л вады на працягу 3—4 гадзін і адразу выкарыстоўваюць.
ВЫКАРЫСТАННЕ ПЛАДОЎ СЛІВЫ
ХІМІЧНЫ СКЛАД ПЛАДОУ СЛІВЫ
Паспелыя плады слівы, як і астатняя свежая садавіна, перш-наперш цудоўны па смаку і каштоўны ў дыетыцы прадукт для выкарыстання ў свежым выглядзе.
Хімічны склад пладоў слівы даволі разнастайны і залежыць ад батанічнага віду (напрыклад. сліва звычайная, алыча), сорту. ступені спеласці пладоў, умоў
надвор’я на перыяд вегетацыі, механічнага складу глебы, ўмоў агратэхнікі.
Арганічныя кіслоты сліў у большай ступені прадстаўлены яблычнай і лімоннай і ў невялікай колькасці — шчаўевай, бурштынавай, хіннай, саліцылавай.
У склад цукраў у роўнай ступені ўваходзяць глюкоза і цукроза, а вось фруктозы плады слівы ўтрымліваюць значна менш. Пры выспяванні сліў колькасць цукрозы хутка павялічваецца, асабліва ў сартоў, якія прыгодны для прыгатавання чарнасліву, напрыклад венгерак.
Вітаміну С ў пладах слівы мала, ёсць невялікая колькасць фенольных злучэнняў. пераважна флаванолаў (кверцэтын, ізакверцытрон і іншыя), антацыяны і лейкаантацыяны, якія валодаюць капіляраўмацоўваючымі і супрацьсклератычнымі ўласцівасцямі.
Розныя сарты слівы ўтрымліваюць ад 0,1 да 2,4 мг/ /100 г караціну (правітамін А), якога больш за ўсё ў сартоў з жоўтай афарбоўкай пладоў. Акрамя таго, ў слівах утрымліваюцца вітаміны В,. Ba, Bg, нікацінавая кіслата, фоліевая кіслата. Асаблівую каштоўнасць пладам слівы надае вітамін Е, якога ў іх утрымліваецца значна болып, чым у чарэшнях, вішнях, яблыках, грушах, апельсінах І мандарынах.
3 мінеральных рэчываў у слівах ёсць значная колькасць злучэнняў калію, жалеза, ёду, медзі, цынку.
Свежыя і сушаныя слівы (чарнасліў), кампоты і сокі валодаюць мякка дзеючым слабіцельным уплывам, акрамя таго, чарнасліў садзейнічае вывядзенню з арганізма халестэрыну І тым самым паляпшае стан хворых на атэрасклероз. Рэкамендуецца чарнасліў таксама пры захворванні нырак і гіпертанічнай хваробе. Злучэнні калію, якія ўтрымліваюцца ў пладах, добра ўплываюць пры мочакаменнай хваробе. Кумарыны, якія знойдзены ў пладах цёрну і лісцях слівы, звычайна прадухі* ляюць утварэнне тромбаў у крывяносных сасудах (маюць капіляраўмацоўваючыя і супакойваючыя ўласцівасці).
Сліва лічыцца карысным сродкам ад рэўматызму і хвароб абмену рэчываў (падагры і інш.). Свежае, а таксама і сушанае лісце слівы выкарыстоўваюць як раназажыўляючы сродак.	,
ХАТНЯЯ ПЕРАПРАЦОЎКА ПЛАДОЎ СЛІВЫ
Плады слівы шырока ўжываюць у свежым выглядзе і перапрацоўваюць у розныя прадукты доўгага захоўвання. Сярод іх кампоты, марынаваныя слівы, варэнне, мармелад, сок, канфіцюр, сушаныя слівы (чарнасліў) і інш.
КАМПОТЫ СА СЛІЎ
Для прыгатавання кампоту найбольш прыдатны сарты: Венгерка звычайная, Венгерка італьянская, Нарач, Эдынбургская, Кірке, Рэнклод Альтана, а таксама сарты алычы: Камета, Мара. Плады перабіраюць, мыюць у халоднай вадзе, выдаляюць пладаножкі і апускаюць на 6—10 секунд у кіпячы 0,5%-ны раствор харчовай соды, пасля чаго мыюць у халоднай вадзе некалькі разоў. Добрыя вынікі атрымліваюцца пры бланшыроўцы сліў у гарачым (85°) сіропе з цукру на працягу 1—3 хвілін. (Канцэнтрацыя сіропу — 25% цукру.) Каб пазбегнуць растрэсквання, трэба накалоць альбо надрэзаць плады. Буйнаплодныя слівы рэжуць на палавінкі і вымаюць костачкі. Падрыхтаваныя такім чынам плады сліў кладуць у банкі і заліваюць гарачым сіропам (на 1 л вады трэба ўзяць 600—850 г цукру ў залежнасці ад сорту сліў). Больш цукру патрабуюць плады алычы. Кампот стэрылізуюць у кіпені: паўлітровыя слоікі — 10—12 хвілін, літровыя — 15—18 хвілін. двухлітровыя — 30 хвілін, трохлітровыя — 35 хвілін. Пасля чаго закручваюць металічнымі накрыўкамі.
МАРЫНАВАННЕ СЛІЎ
Гэты спосаб прыгатавання сліў заслугоўвае значна большай павагі і распаўсюджання, чым мы назіраем сёння. Прыгодны слівы розных сартоў, а таксама плады алычы, цёрну і цернаслівы.
Плады для марынавання не павінны быць пераспелымі. Перад прыгатаваннем іх добра мыюць, але пладаножкі не адрываюць. Буйныя слівы перад гэтым наколваюць у 4—8 месцах да костачкі, плады цёрну і дробнаплоднай алычы кладуць у шкляныя слоікі не наколваючы.
Заліўку робяць наступным чынам. Гатуюць раствор цукру ў сталовым воцаце, лепш вінным ці яблычным. На 2 кг пладоў слівы бяруць 1 л воцату і 0,5 кг цукру. Воцат, цукар у патрэбнай колькасці, з невялікай дабаўкай вострых прыпраў (карыцы, гваздзікі, перцу, лаўровага ліста) даводзяць да кіпення і кіпяцяць, пакуль не спыніцца ўтварэнне на паверхні кіпеню пенкі. Гэтым растворам заліваюць слівы ў слоіках і пастэрызуюць у гарачай вадзе (85°): паўлітровыя слоікі 15 хвілін, літровыя — 20, двухі трохлітровыя — 25 хвілін.
ВАРЭННЕ СА СЛІЎ
Плады рыхтуюць, як для кампоту. Ha 1 кг прыгатаваных адпаведным чынам пладоў патрабуецца 1 —1,2 кг цукру (у залежнасці ад смаку пладоў слівы). Цукар дзеляць на дзве роўныя часткі. 3 адной робяць 60%-ны сіроп (з разліку 1 л сіропу на I кг прыгатаваных пладоў), а другую паступова засыпаюць у варэнне пры яго кіпячэнні. На прыгатаванне 60%-нага сіропу на I л вады бяруць 1,5 кг цукру.
Слівы заліваюць гарачым сіропам і вытрымліваюць на працягу 7—8 гадзін, пасля чаго паступова грэюць і кіпяцяць на маленькім агні 5—8 хвілін, потым здымаюць і астуджваюць 7—8 гадзін. Гэту аперацыю паўтараюць яшчэ 2 разы. паступова дадаючы астатні цукар. Пасля 3-й або 4-й варкі варэнне гатова.
СЛІВАВАЕ ПЮРЭ (СЛІВАВЫ СОК 3 МЯКАЦЦЮ)
Перабраныя і вымытыя слівы варацьу кіпені, пакуль яны не стануць мяккімі (вады бяруць не больш як 15% ад вагі пладоў). Правараныя слівы адразу праціраюць праз сіта або друшляк. Атрыманае пюрэ пераліваюць у каструлю, даводзяць да кіпення і адразу разліваюць у стэрылізаваныя гарачыя шкляныя слоікі. ІІотым стэрылізуюць у гарачай вадзе: слоікі ёмістасцю 0,5 л — 20 хвілін, літровыя — 30, двухі трохлітровыя — 40 хвілін. Для прыгатавання гэтага прадукту найбольш падыходзяць слівы з разнавіднасці Вен-
геркі.
МАРМЕЛАД СА СЛІЎ
Плады мыюць, выдаляюць костачкі і вараць у кіпені, пакуль яны не стануць мяккімі, пасля чаго праціраюць праз друшляк. Лупіну апельсіна або мандарына вараць У 2—3 водах, пасля чаго рэжуць на маленькія кавалачкі і дадаюць да слівавага пюрэ. У агульную масу кладуць 1 кг цукру, перамешваюць і вараць на моцным агні, ўвесь час перамешваючы, пакуль на дне пасуды не будзе заставацца след ад драўлянай лыжкі. Цёплы мармелад расфасоўваюць у прастэрылізаваныя слоікі, накрываюць марляй і пакідаюць на два дні, пакуль на паверхні мармеладу не ўтворыцца скарынка, пасля чаго шчыльна закрываюць накрыўкай.
КАНФІЦЮР СА СЛІЎ 1 ЯБЛЫКАЎ
2 кг сліў без костачак, 1 кг яблыкаў без семачак рэжуць на маленькія кавалкі і кладуць у каструлю ў наступнай паслядоўнасці: пласт сліў, потым пласт яблыкаў, потым пласт цукру і зноў пласт сліў, пласт яблыкаў, пласт цукру і гэтак далей. На прапанаваную колькасць яблыкаў і сліў спатрэбіцца 1,5 кг цукру. Можна таксама пакласці невялікую колькасць карыцы і лупіны лімона. Варыць, пакуль не атрымаецца густая маса тыпу мармеладу. У астатнім робяць так, як і пры прыгатаванні мармеладу.