Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
выяўляецца загніванне драўніны, з'яўляецца багата каранявых парасткаў. Дрэвы на гэтай стадыі лрэба замяніць на новыя.
Галоўнымі часткамі дрэва слівы (мал. I) з’яўляюцца корань, ствол, ліст і кветка. 3 дапамогай кораня і ліста расліна выкарыстоўвае пажыўныя рэчывы з зямлі і паветра. 3 дапамогай кветак расліна ўтварае плады і насенне.
KOPAHb
Карані паглыяаюць з глебы ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы. У клетках кораня сінтэзуюцца першасныя бялковыя злучэнні, у Іх жа захоўваюцца рэзервовыя харчовыя рэчывы. Дзякуючы караням дрэва трывала замацоўваецца ў глебе. Калі-нікалі адрэзкі кораня выкарыстоўваюць для вегетатыўнага размнажэння.
Карані растуць у глебе ва ўсе бакі, ствараючы каранёвую сістэму. У каранёвай сістэме выдзяляюць наступныя часткі: галоўны (стрыжнёвы корань), шкілетныя карані, разгалінаванне шкілетных каранёў, дробныя карэньчыкі і каранёвыя валаскі. Густа размешчаны аднаклетачны каранявы валаснік, нябачны простым вокам, з’яўляецца зонай засваення. На Імм2 гэтай зоны прыходзіцца каля 399 адзінак каранёвага валасніка. За зонай паглынання знаходзіцца праводзячая зона, па якой вада і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы пераносяцца ў надземную частку.
Памеры каранёвай сістэмы слівы залежаць ад тыпу прышчэпы і сорту, а таксама агратэхнікі і ўрадлівасці глебы. Асноўная частка каранёў знаходзіцца ў паверхневым пласце глебы, але асобныя карані дасягаюць глыбіні 6 м і глыбей. У шырыню каранёвая сістэма распаўсюджваецца вельмі далёка і значна пераўзыходзіць мяжу надземнай часткі дрэва.
Да каранёвай сістэмы таксама адносіцца і каранёвая шыйка. якая ўтвараенца з падсемядольнага калена (той часткі парастка, якая знаходзіцца непасрэдна пад семядолямі).
Каранёвая шыйка павінна заўсёды знаходзіцца ў глебе. Нельга блытаць месца прышчэпкі з каранёвай шыйкай. Прышчэпліванне, ці акуліроўку, заўсёды робяць некалькі вышэй каранёвай шыйкі.
Надземная частка дрэва слівы складаецца са ствала дрэва, галін, пупышак, лісця, кветак і пладоў. Па сасудзістых пучках ствала і галін рухаюцца мінеральныя рэчывы і вада з каранёў у лісце, дзе яны сінтэзуюцца ў арганічныя злучэнні, якія, вяртаючыся ў зваротным напрамку, жывяць усе клеткі дрэва. Акрамя таго, ў надземнай частцы знаходзяцца запасныя пажыўныя рэчывы, утвараецца новы прырост, паспяваюць плады.
Мал. 2. Тыпы галінак і пупышак у слівы:
a — букетная галінка; б — шпорца: в — аднагадовы парастак з кветкавымі пупышкамі; г— аднагадовы парастак с раставымі пупышкамі
ствол
Цэнтральнай часткай надземнай сістэмы слівы з’яўляецца ствол. Ад яго адыходзяць разгалінаванні (галлё), якія ўтвараюць крону дрэва. Частку ствала ад зямлі да першай шкілетнай галіны называюць ппам бам, а самую верхнюю частку правадніком. Галіны вышэй другога парадку ў слівы носяць назву пладаноснай, або абрастаючай, драўніны. Парасткі, якія растуць з верхавінкавых пупышак, носяць назву аднагадовых, але пасля лістападу такі аднагадовы парастак называюць ужо галінкай. На наступны год з пупышак такой галінкі ўтвараюцца кветкі, а з раставых (вегетатыўных) —новыя аднагадовыя парасткі. Але галоў-
нымі органамі плоданашэння з’яўляюцца асобныя ўтварэнні— шпорцы і букетныя галінкі (мал. 2).
Шпорцы — пладовыя галінкі даўжынёй ад 1 да 10 см. Бакавыя пупышкі на такіх галінках пераважна кветкавыя, а верхавінкавых — раставыя. Жывуць шпорцы 3—5 гадоў, а потым засыхаюць.
Букетныя галІнкі — гэта пладовыя ўтварэнні са шматлікімі разеткамі кветкавых пупышак даўжынёй ад 0,5 да 3,3 см і ліставой пупышкай пасярэдзіне. Пры абрэзцы дрэў слівы неабходна ўлічваць індывідуальную якасць розных пупышак. У залежнасці ад месца іх утварэння пупышкі дзеляцца на бакавыя (калі яны ўтвораны ў пазухах лісця па ўсёй даўжыні галінкі) і верхавінкавыя (калі яны ўтварыліся на верхавіне галінкІ). Па сваім размяшчэнні ў кроне дрэва пупышкі дзеляцца на ўнутраныя (калі яны размешчаны на ўнутраным баку галінкі) і вонкавыя (калі яны знаходзяцца на знешнім баку). 3 верхавінкавых пупышак адрастаюць самыя моцныя парасткІ, бакавыя пупышкі даюць слабейшыя парасткі, а з пупышак нІзу галінкі ўтвараюцца кветкі або разеткі лісця. Кветкавыя пупышкі буйнейшыя за раставыя, яны больш закругленыя і тупыя. Раставыя пупышкі больш завостраныя.
ЛІСТ
Важным органам дрэва з’яўляецца ліст. У ім адбываюцца жыццёва важныя для расліны працэсы: сінтэз неабходных для жыццядзейнасці рэчываў і транспірацыя лішкаў вады. Hi сінтэз, ні транспірацыя, ні дыханне немагчымы без лісця, таму садавод павінен імкнуцца захаваць лісце на дрэве здаровым. Кветкі ў слівы (мал. 3) двухполыя і складаюцца з кветканожкі.
ю
чашалісцікаў (надвяночкавых лісткоў), пялёсткаў, тычынак і песціка. Нягледзячы на двухполавасць, у большасці сартоў слівы пры апыленні сваім пылком не ўтвараецца завязі. Для станоўчага апылення такіх сартоў неабходна побач садзіць спецыяльна падабраныя сарты-апыляльнікі. Апыленне слівы адбываецца галоўным чынам пры дапамозе насякомых (пчол, мух, жукоў, матылькоў і г. д.), з якіх выключнае значэнне маюць пчолы.
Праз 7—10 дзён пасля цвіцення фарміруенца завязь. Звычайна завязі многа, але ў параўнанні з агульнай колькасцю кветак яна складае нязначны нрацэнт. Пры ўтварэнні лішку завязі ў чэрвені назіраецца яе ападзенне, што дазваляе дрэву пазбегнуць перагрузкі. У некаторыя спрыяльныя гады пладоў застаецца ўсё роўна лішак, у выніку яны атрымліваюцца горшай якасці.
У працэсе эвалюцыйнага развіцця сліва, як і астатнія пладовыя культуры, фарміравалася пад уплывам заканамерна паўтаральных сезонных змен на працягу года. Гэта дазволіла ўтварыць уласцівы толькі сліве генатып і вызначыла асаблівасцІ феналагічных фаз.
Сліва даволі цеплалюбівая культура. Для яе паспяховага росту і плоданашэння неабходна сума актыўных тэмператур вышэй за 4-10 °C ад 1800° да 2500° у залежнасці ад сорту, што вельмі адпавядае кліматычным умовам Беларусі. Такім чынам, умовы надвор’я на перыяд вегетацыі дазваляюць культываваць сліву паўсюдна на тэрыторыі рэспублікі. Аднак найлепшыя ўмовы складваюцца на поўдні, дзе і вырошчваюцца найбольш цеплалюбівыя сарты.
У цэнтральнай частцы сліва пачынае вегетацыю ў канцы красавіка ці ў пачатку мая. Цвіценне пры ранняй вясне адбываецца ў першай дэкадзе мая, але ў гады з халоднай вясной затрымліваецца да 15—20 мая. Раней за ўсіх цвітуць сарты кітайскай слівы і алычы. (За апошнія 30 гадоў у час цвіцення слівы не назіралася замаразкаў.) Па тэрмінах паспявання пладоў можна выдзеліць раннія сарты. плады якіх выспяваюць у другой палове жніўня; познія — паспяванне пладоў завяршаецца толькі ў канцы верасня.
Важнай біялагічнай уласцівасцю слівы, замацаванай спадчыннасцю, з’яўляецца перыяд спакою дрэва, які пачынаецца з лістапада. Вывучэнне перыяду спакою паказала, што ўздзеяння на слівы нізкімі тэмпературамі на працягу 50—60 дзён дастаткова, каб вывесці
болыяасць сартоў з фізіялагічнага спакою. Такім чынам, ужо на пачатку студзеня сліва можа пачаць вегетацыю і толькі наяўнасць у гэты час адмоўных тэмператур стрымлівае развіццё раслін. Менавіта таму працяглыя адлігі ўзімку прыводзяць да пашкоджання Ma­paзамі дрэў і асабліва кветкавых пупышак.
АДНОСІНЫ СЛІВЫ ДА ЎМОЎ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ
Жыццядзейнасць раслін, у тым ліку і слівы, залежыць ад такіх фактараў, як тэмпература, вада, глеба, месца размяшчэння, святло і г. д.
Тэмпература. Цяпло мае выключна важнае значэнне для слівы. У Беларусі, як мы ўжо адзначалі, тэмпературны фактар дазваляе вырошчваць значную групу сартоў слівы. Зімой тэмпература паветра звычайна не бывае ніжэй небяспечнага для дрэў мінімуму, a перыяд вегетацыі дастатковы і мае спрыяльны тэмпературны рэжым. Але рэгулярна адзначаемыя раз у 10—12 гадоў крытычныя зімы з тэмпературай паветра да —30° наносяць значную шкоду слівавым пасадкам. Аднак нізкія тэмпературы не адзіны фактар, які адмоўна ўплывае на дрэвы і пупышкі слівы. Больш за ўсё дрэвы пакутуюць ад рэзкіх змен тэмпературы паветра (ад дадатных у час адлігі да адмоўных у наступныя дні студзенЯ’Лютага). Значную шкоду дрэвам, асабліва кветкавым пупышкам, прычыняюць і сутачныя хістанні тэмпературы ў сакавіку. У сонечны сакавіцкі дзень тэмпература на цёмным штамбе дрэва дасягае +15° і болей, а ноччу, наадварот, —20° і болей. У такіх умовах на ствале і галоўных галінах растрэскваецца кара і на месцы такіх маразабоін увесну пачынаецца камедзецячэнне, што вельмі адмоўна адбіваецца на стане раслін. Для аховы дрэў ад такіх пашкоджанняў штамбы і галоўныя галіны трэба з восені пабяліць ці абвязаць. He вытрымліваюць такіх сутачных хістанняў тэмператур кветкавыя пупышкі і масава гінуць.
Вада. Вада ўваходзіць у састаў клетак дрэва і неабходна для ўтварэння новага прыросту. Яна пераносіць пажыўныя рэчывы з каранёў да лісця. Акрамя таго, дзякуючы вадзе расліна падтрымлівае клеткі ў стане тургору (пруткі, свежы выгляд).
Парасткі, лісце і плады слівы ўтрымліваюць больш
як 80 % вады. Без вады расліна хутка загіне; спачатку завянуць лісце і аднагадовыя парасткі, потым пачнецца лістапад, спыніцца рост і развіццё, высахне галлё і нарэшце загіне ўсё дрэва.
Для падтрымкі жыццядзейнасці ў расліну павінна ііяспынна паступаць вада, лішак якой выпараецца праз лісце. Толькі нязначная частка праходзячай праз расліну вады застаецца. Так, з 1 кг паглынутай каранямі з глебы вады 999 г выпараецца праз лісце.
У параўнанні з іншымі пладовымі культурамі сліва найбольш патрабавальная да вады і паглынае яе ў вялізнай колькасці. Але гэтая патрабавальнасць у розную пару года і ў розныя фазы вегетацыі і спакою не аднолькавая. У гады з гарачым і сухім летам дрэвы патрабуюць вады значна больш, чым у халодныя і дажджлівыя. Патрэба ў вадзе залежыць і ад тыпу глебы. Пясчаныя глебы прапускаюць і выпараюць ваду значна хутчэй і водны рэжым іх складваецца менш спрыяльна, чым на глебах іншых тыпаў. Значны ўплыў на водазабеспячэнне мае гушчыня пасадкі сада. Травы або іншыя культуры, якія растуць у міжрадкоўях сада, таксама маюць вялікую патрэбу ў вадзе і таму часта ўскладняюць водны рэжым для дрэў. Таму міжрадкоўі сада лепш усяго ўтрымліваць пад чорным папарам.
Празмерна вялікая вільготнасць глебы не менш шкодная, чым недахоп вады. Лішак вады займае месца паветра ў глебе (выціскае паветра з глебы), што ўскладняе забеспячэнне каранёў кіслародам. У глебе збіраецца шмат вуглекіслаты і ў выніку карані гінуць. Шкодны ўплыў на дрэва робяць і блізка стаячыя да паверхні грунтавыя воды.