Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Святло. Сонечнае святло патрэбна кожнай расліне для сінтэзу лісцем складаных арганічных рэчываў. Асветленасць лісця залежыць ад шэрагу фактараў: напрамку схілу, шчыльнасці пасадкі, гушчыні кроны, а таксама ад пары года і ўмоў надвор'я.
Садаводу не пад сілу спыніць дождж ці разагнаць хмары, але пастарацца зрабіць аптымальную гушчыню кроны неабходна. Густыя кроны, асабліва з пераплеценым голлем, мала пранускаюць сонечнага святла да лісця сярэдзіны кроны, таму яно становіцца бледназялёным; галінкі не даюць парасткаў, крона хутка агаляецца, плоданашэнне змяншаецца.
Глеба і пажыўныя рэчывы. Сліва вільгацелюбівая
культура і таму дрэнна расце на лёгкіх пясчаных глебах. Ей больш прыдатны суглінкавыя вільгацеёмкія глебы. Найбольш патрабавальныя да глебы сарты слівы хатняй. Сарты алычы, слівы кітайскай, усурыйскай ці амерыканскай менш патрабавальныя да глебы і з поспехам растуць на больш лёгкіх па грануламетрычнаму складу глебах.
Для сінтэзу арганічных злучэнняў усе расліны маюць патрэбу ў больш простых пажыўных элементах: вугляродзе. кіслародзе, вадародзе, азоце, каліі, кальцыі, серы, жалезе і іншых. Вуглярод расліны бяруць з паветра, частка вадароду і кіслароду таксама паступае з паветра. Усе астатнія элементы знаходзяцца ў глебе ў выглядзе разнастайных водных раствораў, і толькі з глебы яны могуць трапіць у расліну.
Для росту і плоданашэння раслінам найбольш патрэбен азот. Дастатковая колькасць азоту спрыяе ўтварэнню вялікай колькасці бялку, у выніку чаго рост дрэва паскараецца, яго лісты становяцца цёмна-зялёнымі, павялічваюцца іх памеры.
Пры недахопе азоту лісце, наадварот, становіцца бледна-зялёным ці жаўтаватым і рана ападае. Лішак азоту таксама небяспечны для дрэва. Рост парасткаў ідзе бурна, і яны (парасткі) становяцца вельмі кволымі, лісце ўвосень ападае позна альбо зусім не ападае да маразоў, кветкавых пупышак утвараецца мала, ужо завязаныя на дрэве плады ападаюць, а тыя, якія засталіся, вельмі хутка растуць, лёгка гніюць, утрымліваюць мала цукру і іншых пажыўных рэчываў. Другім па значнасці сярод пажыўных элементаў для ўсіх пладовых дрэў з’яўляецца калій. Ад яго залежыць правільнае развіццё лісця І парасткаў. ён надае дрэву большую марозаўстойлівасць.
Фосфар з’яўляецца абавязковай часткай бялковых рэчываў, іграе першасную ролю ў назапашванні вугляводаў. Таму недахоп фосфару аслабляе дрэва і асабліва адмоўна ўплывае на закладку кветкавых пупышак і ўраджайнасць.
Кальцый надае трываласць тканкам дрэва і асабліва патрэбен для ўтварэння плода слівы, таму што ў складзе яго костачкі ўтрымліваецца больш усяго кальцыю.
Жалеза кожнай расліне неабходна для ўтварэння хларафілу.
Азот і калій лёгка вымываюцца з глебы, таму папаўненне глебы гэтымі элементамі робяць за кошт сістэ-
матычнага ўнясення ўгнаенняў, якія іх утрымліваюць. Астатнія элементы звычайна знаходзяцца ў глебе ў дастатковай для дрэў слівы колькасці, але калі іх там мала, то гэта можа прывесці да адмоўных вынікаў і асабліва дрэнна адаб’ецца на росце і плоданашэнні слівы.
САРТЫ СЛІВЫ
Даўгавечнасць і ўраджайнасць слівавых насаджэнняў у значнай ступені залежыць ад сорту, які вырошчваецца ў садзе. Сарты слівы адрозніваюцца паміж сабой шэрагам біялагічных, марфалагічных і гаспадарчых прыкмет. Найбольш' важнае значэнне маюць: устойлівасць да марозу, глебы, хвароб; час пачатку плоданашэння, час выспявання пладоў, ураджайнасць, якасць пладоў, велічыня, афарбоўка, смак і г. д,
Мы прапануем чытачу ў алфавітным парадку апісанне найбольш распаўсюджаных і новых гатункаў слівы ў Беларусі.
АЧАКАЎСКАЯ ЖОЎТАЯ
Каштоўны і вынослівы гатунак слівы народнай селекцыі, з поспехам вырошчваецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Дрэвы сярэдняга росту з невысокай пірамідальнай кронай. Пладаносіць пачынае на 3—4-ы год. Сорт самабясплодны, лепшыя апыляльнікі — Стэнлі, Венгерка італьянская. Дарослыя дрэвы, калі побач растуць апыляльнікі, прыносяць шчодрыя ўраджаі. Лепш расце на лёгкіх глебах, дзе пачынае цвісці ў больш ранні тэрмін.
Плады сярэдняга памеру (18—24 г), прадаўгаватаавальнай формы з шыйкай каля пладаножкі. Афарбоўка жоўтага колеру. Паспяваюць у канцы жніўня.
БЕЛАРУСКАЯ
Выведзена ў Беларускім НДІ пладаводства Э. П. Сюбаравай. Карыстаецца павагай у садаводаў’аматараў. Дрэва сярэдняй вышыні, утварае шырокамяцельчатую, сярэдняй густаты крону з густа размешчанымі абрастаючымі галінкамі. Расце хутка і ўжо на
4—5-ы год можа даваць добрыя ўраджаі. Гатунак самабясплодны, цвіце позна. Лепшыя апыляльнікі Стэнлі, Венгерка італьянская і іншыя гатункі, якія цвітуць у познія тэрміны.
Плады буйныя (50—55 г), акруглай формы, моцна трымаюцца на дрэве, паспяваюць у апошняй дэкадзе жніўня і пасля здымання могуць захоўвацца ў свежым выглядзе на працягу двух тыдняў. Афарбоўка пладоў яечна-жоўтая з моцным белым налётам. Мякаць жоўтая, сакавітая, далікатная, смачная. Костачка сярэдняй велічыні, добра аддзяляецца ад мякаці.
Асаблівых патрабаванняў да ўмоў росту няма, акрамя абавязковай наяўнасці дрэў-апыляльнікаў. Лепшая прышчэпа— алыча.
ВЕНГЕРКА ДАНЕЦКАЯ РАННЯЯ (ДАНЕЦКАЯ РАННЯЯ)
Выведзена на Украіне (Данецкая вопытная станцыя садоўніцтва) селекцыянерам Л. I. Тараненка. Перспектыўны сорт для вырошчвання ў паўднёвай і цэнтральнай частках Беларусі. Дрэва сярэдняй велічыні, утварае даволі шырокую акруглую крону. У першыя гады расце моцна і хутка, пачынае пладаносіць на 3-і год пасля высадкі ў сад. 3 гэтага года і запавольваецца рост дрэў. У васьмігадовым узросце пры добрым доглядзе яны могуць даваць больш як 50 кг пладоў з дрэва.
Плады не вельмі буйныя (25 г), акругла-авальнай формы, цёмна-сінія з моцным шызым васковым налётам. Мякаць зялёная, сакавітая, салодкая. Костачка сярэдняй велічыні, добра аддзяляецца ад мякаці. Паспяваюць у канцы жніўня, добра і доўга трымаюцца на дрэве, але ў дажджлівае надвор’е трэскаюцца. Сорт цэніцца за самаплоднасць, добрыя паказчыкі пажыўных рэчываў у пладах, рэгулярную ўраджайнасць, адносна добрую зімаўстойлівасць.
ВЕНГЕРКА ЗВЫЧАЙНАЯ
Паходжанне добра не вядома, але распаўсюджана паўсюдна, асабліва на паўднёвым захадзе былога Савецкага Саюза. 3 прычыны размнажэння костачкамі і атожылкамі і маецца шмат мясцовых клонаў, якія адрозніваюцца па тэрміну выспявання, памеры І якасці пладоў.
Дрэва сярэдняй велічыні з шарападобнай густой кронай. Пачынае пладаносіць на 3—4-ы год. Сорт часткова самаплодны, але лепшыя ўраджаі дае. калі побач растуць іншыя сарты сліў.
Плады невялікія (20—25 г), авальнай ці яйцападобнай формы, трохі сціснутыя з бакоў. Колер скуркі цёмна-сіні з іржавымі кропкамі. Мякаць зеленаватажоўтая, сакавітая, кіславата-салодкая. Костачка невялікая, добра адстае ад мякаці. Выспяваюць плады позна, у другой палавіне верасня, на дрэве трымаюцца моцна, а ў дажджлівае надвор’е трэскаюцца.
Дрэвы пачынаюць пладаносіць на 5—6-ы год пасля ласадкі аднагодкамі. Ва ўзросце 10 год атрымліваюць 25—30 кг пладоў з дрэва, але не больш як 50 кг.
ВЕНГЕРКА ІТАЛЬЯНСКАЯ
Сорт заходнееўрапейскага паходжання, але на тэрыторыі Беларусі добра прыстасаваны і выяўляе высокую зімаўстойлівасць.
Дрэва рослае, утварае разложыстую. даволі густую крону. Пачынае лладаносіць на 4—5-ы год пасля пасадкі. Лепей пладаносіць, калі ў якасці прышчэпы былі выкарыстаны формы звычайнай слівы, на прышчэпе алычы пладаносіць нерэгулярна.
Плады даволі буйныя (каля 30 г), авальныя. Колер скуркі цёмна-сіні, на паверхні моцны шызы васковы налёт. Мякаць зеленавата-жоўтая. каля костачкі з чырвонымі жылкамі, ядраная, малавалакністая, сакавітая, прыемная на смак. Костачка добра аддзяляецца ад мякаці, Выспяваюць плады у канцы верасня і выкарыстоўваюцца як у свежым, так і перапрацаваным выглядзе.
ВІКТОРЫЯ
Гатунак заходнееўрапейскага паходжання. Дрэва ў маладосці вызначаецца моцным ростам, але з прычыны вялікай (рана надыходзячай ураджайнасці) рост дрэва хутка слабее і ўтвараецца невялікая раскідзістая альбо нізкая кройа.
Добры дэсертны сорт, паспявае ў сярэдзіне верасня. Плады буйныя (30—40 г), шырокаавальнай формы. Асноўная афарбоўка скуркі чырванавата-жоўтая, на сонечным баку светла-фіялетавая, месцамі сіне-чорная.
Па ўсім плодзе раскіданы белаватыя кропкі, акружаныя прыгожымі цёмна-чырвонымі кружкамі, што разам з шызым, даволі густым налётам надае асабліва прьь вабны выгляд пладам. Мякаць светла-бурштынавая, сакавітая, віннасалодкага смаку. Костачка сярэдняй велічыні, пры выспяванні добра аддзяляецца ад мякаці.
Пладаносіць пачынае на 3-і год пасля пасадкі ў сад і з 8-гадовага дрэва можна атрымаць да 40—50 кг пладоў.
Зімаўстойлівасць гатунку не вельмі высокая, таму вырошчваць у паўночных раёнах Беларусі можна толькі абмежавана, ў добра ахоўваемых ад марозу месцах.
віцебская позняя
Сорт селекцыі Беларускага навукова-даследчага інстытута пладаводства. Перспектыўны для выкарыстання ў паўночных і цэнтральных раёнах. Дрэва даволі высокае, утварае пірамідальную сярэдняй гушчыні крону, цвіце ў сярэднія тэрміны. Сорт самаплодны, дрэвы зімаўстойлівыя.
Плады сярэдняй велічыні ці крыху большыя (28— 30 г), акругла-авальнай формы. Афарбоўка цёмначырвона-сіняя з моцным васковым налётам. Мякаць жоўтая, сакавітая, кісла-салодкая, трохі рыхлаватая. Костачка пры выспяванні добра адстае ад мякаці. Дрэвы пачынаюць пладаносіць на 4 ы год пасля пасадкі, даюць ураджаі кожны год (зімаўстойлівасць кветак вельмі высокая). Ураджай 8-гадовых дрэў — 30—40 кг. Плады паспяваюць у пачатку верасня.
ВОЛЖСКАЯ ПРЫГАЖУНЯ
Сорт селекцыі Куйбышаўскай доследнай станцыі садаводства (селекцыянер Е. П. Фінаеў). Дрэва вельмі зімаўстойлівае, таму прапануецца для вырошчвання ў паўночных раёнах. Расце вельмі хутка і моцна, утварае вельмі вялікую раскідзістую крону, акруглай формы. Сорт самабясплодны, лепшыя апыляльнікі — Мясцовая чырвоная, Пердрыгон, Венгерка ажанская.
Плады буйныя (35—45 г) няправільнай, акруглаавальнай формы з добра бачным брушным швом. Афарбоўкаплода чырвоная, мякаць жоўтая, сакавітая, кісла-салодкая. Костачка даволі буйная, аддзяляецца ад мякаці толькі пры поўным выспяванні.
Плады выспяваюць неадначасова ў першай палове жніўня. Пачынае пладаносіць на 4—5-ы год пасля пасадкі. Ураджай з дарослага дрэва складае 30—35 кг.