Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Прышчэпліванне чаранком (мал. 7) праводзяць вясной, калі вочкі ад акуліроўкі загінулі ў зімова-вяо новы перыяд. Лепшы спосаб прышчэплівання чаранком у гэтым выпадку — прышчэпліванне ў бакавы зарэз (мал. 7). Выконваецца ён наступным чынам. 3 загадзя загатаваных парасткаў секатарам або нажом рэжунь чаранкі з двума пупышкамІ. На ніжнім канцы чаранка з абодвух бакоў робяць два падоўжаныя касыя зрэзы, прычым плоскасць кліна павінна сходзіцца да аднаго боку. У ніжняй частцы дзічка на 5—7 см вышэй каранёвай шыйкі робяць нажом зарэз пад кару ў драўніну. Нож павінен знаходзіцца пад вуглом 8—10° да восі прышчэпы, а глыбіня зарэзу 1Д—1 /з таўшчыні стволіка. Потым клінок чаранка ўстаўляюць у зарэз на стволіку дзічка, прычым трэба, каб камбіяльныя слаі дзічка і чаранка сумясціліся. Месца прышчэплівання адразу ж шчыльна абвязваюць і потым абмазваюць тонкім пластом садовага вару верхні зрэз чаранка і стык чаранка з прышчэпай.
7.	Прышчэпліванне чаранком у бакавы эарэз.
У дзічка трэба зрэзаць усю надземную частку на 10— і 5 см вышэй месца прышчэплівання, а застаўшаяся частка выконвае ролю шыпа, да якога прывязваюць растучы парастак.
Перавага прышчэплівання ў бакавы зарэз выяўляецца ў тым, што гэты метад можна прымяніць, не чакаючы, пакуль стане рухацца сок, а адразу ж як сыйдзе снег і адтае глеба.
ПАДРЫХТОЎКА ГЛЕБЫ I ПАСАДКА СЛІВАВАГА САДУ
Як паказалі нашы даследаванні на тэрыторыі Беларусі, ад выбару месца пад слівы ў значнай ступені залежыць і поспех іх культуры. Аднак калі ў калгаснасаўгасных умовах на вялікіх плошчах магчымасць выбару найбольш удалага зямельнага ўчастка (паўднёва-заходні невялікі схіл, лёгкасуглінкавая ўрадлівая глеба з утрыманнем грунтавых вод не вышэй 2 м) не выклікае цяжкасцей, то ў садавода-аматара такой магчымасці няма. Але ! на невялікай дзялцы ёсць менш ці больш лепшыя месцы, а выяўленыя заганы глебы можна выправіць за кошт шэрагу агратэхнічных мерапрыемстваў. Калі прыкласці намаганні і добрую працу, то амаль кожны ўчастак, кожную дзялку можна зрабіць прыгоднай для вырошчвання слівы.
Каб дрэвы добра развіваліся і давалі адпаведны ураджай, патрэбна яшчэ да пасадкі акультурыць глебу на вялікую глыбіню і забяспечыць яе дастатковай колькасцю лажыўных рэчываў. Заўсёды трэба ламятаць,
што сліва расце на адным месцы амаль 20 год, а калі дрэвы ўжо пасаджаны, мерапрыемствы па акультурванню глебы праводзіць значна цяжэй. Лепшы спосаб падрыхтоўкі ўчастка пад сад — сяўба вясной сідэратаў і заворванне іх зялёнай масы восенню на ўгнаенне. У якасці сідэрата лепей за ўсё сеяць горкі лубін. Увосень перад заворванне.м лубіну на дзялку патрэбна ўнесці (з разліку на 1 га) 50—60 т гною, 1,5—2 ц хлорыстага калію, 1— 1,5 ц суперфасфату. Узараць глебу трэба на глыбіню не менш як 30 см. Дрэвы слівы лепш садзіць радамі з адлегласцю паміж дрэнамі 3 м, а паміж радамі — 5 м. Аптымальны тэрмін пасадкі—вясна (сярэдзіна ці канец красавіка). Восеньская пасадка дрэў слівы ў маласнежныя суровыя зімы можа прывесці да згубы маладых дрэў. Але ў любым выпадку нават для вясновай пасадкі саджанцы трэба закупіць з восені.
Набытыя ўвосень саджанцы захоўваюцьу халодным памяшканні альбо прыкопваюць у траншэях. Шырыня траншэі павінна быць 80—100 см, глыбіня 30—35 см. Кладуць іх паралельна краю з нахілам 45—60°. У такім стане снег лепш утрымліваецца на месцы прыкопу і тым самым засцерагае іх ад марозу. Рэкамендуецца таксама дадаткова накрываць прыкапаныя саджанцы зверху і з бакоў яловым лапнікам альбо іншым матэрыялам. Гэта дапаможа лепш захаваць іх ад маразоў і зберагчы ад пашкоджванняў мышамі і зайцамі.
Увага! Калі засыпаеце траншэі глебай, трэба старанна запаўняць усе прамежкі паміж каранямі і зямлю пратаптаць нагой.
Усю прыкапаную дзялку неабходна акапаць канаўкай, каб адвесці талую ваду ўвесну. Зімой канаўкі трэба рэгулярна ачышчаць ад снегу, каб ускладніць доступ мышам да саджанцаў,
Перад прыкопкай на зіму ўсе саджанцы пераглядаюць. Секатарам абразаюць канцы пашкоджаных каранёў, выразаюць пераплеценыя і ўкарочваюць да сярэдніх памераў асобныя доўгія карані. Нават і ў акуратна выкапанага саджанца каранёвая сістэма сур’ёзна пашкоджана. Таму, каб стварыць належныя ўмовы для развіцця каранёвай сістэмы дрэўцаў, загадзя, за 12­18 дзён да пасадкі капаюць пасадачныя ямы, а пры веснавой пасадцы нават з восені. Памер і глыбіня ямы залежаць ад якасці глебы і яе папярэдняй апрацоўкі. На добра ўгноенай суглінкавай глебе яму капаюць шырынёй 50—70, глыбінёй 40—50 см.
На неўрадлівых супясчаных глебах поспеху ў вырошчванні слівы можна дасягнуць толькі пры частковай замене грунту. Пасадачныя ямы ў гэтым выпадку капаюць значна большых памераў (2 м у дыяметры і 1 м углыб). Калі ямы такіх памераў выкапаны, на дно іх кладуць слой гліны таўшчынёй 5—10 см і добра ўтрамбоўваюць. Усе ямы перад пасадкай запаўняюць добра ўгноенай глебай. Калі такой няма побач, то трэба нарыхтаваць яе загадзя.
Непасрэдна перад пасадкай у яму забіваюць пасадачны кол (калі пасадку робяць з калом).
Саджанцы звычайна садзяць удваіх. Саджанец ставяць з паўночнага боку пасадачнага кала. Калі штамб саджанца крывы, то ставяць яго пукатым бокам да кала і падвязкай падцягваюць у вертыкальнае становішча. Разгалінаваныя саджанцы ў яме арыентуюць так, каб ніжнія галінкі размяшчаліся па накірунку рада. Пры засыпцы ямы глебу раўнамерна ўшчыльняюць нагамі. У правільна пасаджанага дрэўца каранёвая шыйка павінна знаходзіцца на ўзроўні паверхні глебы, тады пасля паліву і асядання зямлі яна апускаецца на 2—3 см ніжэй. Пры высокай пасадцы карані дрэва будуць агаляцца, а каля ствала ўтворыцца шмат дзікіх атожылкаў. Задужа глыбокая пасадка можа прывесці да пераходу сорту на ўласныя карані, што часта прыводзіць да паніжэння зімаўстойлівасці і ўраджайнасці.
Падвязку саджанцаў да кала неабходна рабіць адразу пасля пасадкі. Шпагат ці іншы падвязачны матэрыял накладваюць васьмёркай пасярэдзіне штамба. Прычым на штамбе саджанца шпагат павінен бьшь на 3—5 см вышэй, чым на калу, інакш пасля пасадачнага асядання глебы дрэўца будзе вісець на калу, a пустоты, што ўтворацца ў глебе. прывядуць да гібелі расліны. Пасля пасадкі кол трэба спіліць на 5 см ніжэй за першую шкілетную галіну.
• АБРЭЗКА СЛІВЫ I ФАРМІРАВАННЕ КРОНЫ
Да найбольш даўніх прыёмаў рэгулявання росту і развіцця дрэва ў садоўніцтве адносяцца абрэзка і фарміраванне кроны. Гэтыя прыёмы ставяць сваёй мэтай:
стварэнне трывалага шкілета дрэва;
рэгуліроўку нагрузкі дрэва ўраджаем;
стварэнне ўмоў для эфектыўнага выкарыстання дрэвам сонечнага святла;
стварэнне аптымальных умоў для збору пладоў і , барацьбы са шкоднікамі і хваробамі;
паляпшэнне якасці вырашчаных пладоў.
У той жа час трэба заўсёды памятаць, што абрэзка ні ў якім разе не з’яўляецца універсальным прыёмам і не можа даць станоўчых вынікаў ва ўсіх жыццёвых выпадках росту і развіцця дрэва. Спынімся на асобных праявах рэакцыі дрэва на фарміраванне і абрэзку.
1.	Пладовыя дрэвы, пасаджаныя з нахілам прыкладна 45°. становяцца карлікавымі і пачынаюць пладаносіць у больш маладым узросце. чым пасаджаныя вертыкальна. Такі ж эфект дае гарызантальнае, асабліва паніклае, размяшчэнне галін дрэва.
2.	Звычайна пасля моцнай абрэзкі назіраецца выбух вегетатыўнага росту, але ўзнікшы новы прырост ніколі не кампенсуе зрэзанай часткі. Дрэва ніколі не аднаўляе цалкам страчаныя пры абрэзцы часткі.
3.	Дрэвы, асабліва калі яны яшчэ маладыя, пры моцнай абрэзцы парасткаў схільны доўга захоўвацца ў вегетатыўным стане (не даюць ураджаю і не цвітуць), Наадварот. абрэзка каранёў стымулюе цвіценне.
4.	На рост парасткаў у даўжыню уплывае спецыяльнае хімічнае рэчыва аўксін, якое найбольш шчодра ўтвараецца ў растучых верхавінках парасткаў. Вялікая канцэнтрацыя аўксіну стрымлівае прарастанне бакавы.х пупышак. Падрэзка верхавінкі парастка прыводзіць да хуткага з’яўлення на ім бакавых парасткаў, асабліва каля месца зрэзу.
5.	Маладыя дрэвы пасля моцнай абрэзкі ўтвараюць галіны. якія адыходзяць ад ствала пад вострым вуглом.
У	практыцы садоўніцтва карыстаюцца двума асноўнымі спосабамі абрэзкі.
УКАРОЧВАННЕ
Укарочванне — зрэзка верхавінкавай часткі ларастка, галіны ці галінкі. Гэты спосаб стымулюе прарастанне бакавых пупышак і прыводзіць да ўтварэння кусцістых, кампактных раслін.
ПРАРЭДЖВАННЕ
Прарэджванне — гэта выдаленне ўсёй галіны (галінкі) да бакавога сцябла ці галоўнага ствала. У адрозненне ад укарочвання прарэджванне стымулюе моцны рост у даўжыню верхавінак парасткаў, што засталіся. У выніку ўтвараюцца вялікія раскідзістыя дрэвы.
Звычайна дрэвы абразаюць зімой альбо рана вясной. Летам абразаюць толькі маладыя дрэвы, каб не дапусціць памылак у пабудове кроны і пазбегнуць потым выдалення вялікай колькасці галінак. У апошні час распрацаваны шэраг прыёмаў летняй абрэзкі пладовых дрэў. стымулюючых утварэнне пладовых пупышак і такім чынам стабільнае плоданашэнне. Але гэтыя прыёмы тычацца яблыні і грушы, а на сліве не практыкуюцца.
Галоўнай мэтай абрэзкі на маладых дрэвах з'яўляецца ўтварэнне структурна моцнага шкілета. Паколькі, як мы ўжо адзначалі, абрэзка стрымлівае пераход дрэва да фазы плоданашэння, то ў гэтым узросце яна павінна быць мінімальнай. Пасля 3—4 гадоў росту, калі асноўныя шкілетныя галіны ў дрэва слівы ўжо створаны, абрэзкай трэба стымуляваць з’яўленне пладовых галінак (маленькія галінкі з пладовьімі, у большай частцы, пупышкамі, якія жывуць на дрэве 4—5 год), дзякуючы якім мы атрымліваем ураджай.
У практыцы садоўніцтва налічваецца шмат тыпаў крон, але ўсе яны ўмоўна дзеляцца на дзве групы: натуральную і штучную. Натуральнымі ці свабодна растучымі называюць звычайныя сферычныя кроны, пры фарміроўцы (абрэзцы ў маладым узросце) якіх ім надаюць форму, блізкую да прыроднай. але з раўнамерным размеркаваннем галін. Штучныя тыпы крон адрозніваюцца цвёрдым шкілетам з размеркаваннем і замацаваннем галоўных галін у вызначаным парадку і становішчы (адхіленне ад нормы дапускаецца ў вельмі нязначных межах). Усе штучныя кроны ў праекцыі бываюць плоскімі і акруглымі.
У сучасных садах для дрэў слівы рэкамендуюцца штамбы вышынёй 40—50 см. Нізкія штамбы змяншаюць агульную вышыню дрэва і тым самым ствараюць лепшыя ўмовы для абрэзкі, барацьбы са шкоднікамі і хваробамі, збору пладоў. Адначасова нізкія штамбы добра прыняняюцца голлем, лепш заносяцца снегам і таму менш пакутуюць ад сонечных апёкаў і іншых пашкоджанняў.