Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Лічым мэтазгодным пазнаёміць чытача ў гэтай кнізе з галоўнымі відамі ўгнаенняў, спосабамі іх унясення і дыягностыкі іх недахопу.
АРГАНІЧНЫЯ ЎГНАЕННІ
Арганічныя ўгнаенні іграюць вялікую ролю ў жыўленні раслін. Пасля ўнясення ў глебу яны паляпшаюць яе фізічныя і біялагічныя якасці. Найболыл распаўсюджаным відам арганічных угнаенняў з’яўляецца гной. Аднак набыць добры гной для саду бывае вельмі складана. У той жа час кожны садавод самастойна можа прыгатаваць даволі якаснае ўгнаенне (кампост) з бытавых і сельскагаспадарчых адыходаў: бульбянога бацвіння, пустазелля, апалага лісця, хатняга смецця і іншага матэрыялу.
Самы просты спосаб нарыхтоўкі кампосту наступны. У выбраным пад кампостную кучу месцы (лепш за ўсё на ўскрайку агарода) насыпаюць пласт торфу ці
пладароднай глебы, а на яго кладуць пласт кампастуемага матэрыялу таўшчынёй 20—25 см. Потым зноў пласт торфу ці глебы таўшчынёй 10—15 см і зноў пласт пустазелля 20—25 см. Вышыня кампостнай кучы можа дасягаць 2, а шырыня 3 м. Пры сухім надвор’і кампостную кучу паліваюць.
Увосень ці рана вясной кампост трэба пералапаціць. Калі маса кампостнай кучы добра перагніе і стане аднароднай, кампост можна ўносіць у глебу замест гною.
Вялікую ўвагу надаюць садаводы і зялёным угнаенням (сідэратам), у якасці якіх можна выкарыстоўваць горкі лубін і іншыя бабовыя расліны. Утрыманне міжрадкоўяў або прыствольных кругоў саду пад чорным парам у першай палове вегетацыі і сяўба на іх у другой палове лета сідэратаў на зялёнае ўгнаенне з’яўляюцца вельмі эфектыўным мерапрыемствам павышэння ўрадлівасці глебы. Пры заворванні сідэратаў восенню ў глебу зялёная маса іх хутка гніе і забяспечвае дрэвы неабходнымі пажыўнымі рэчывамі.
МІНЕРАЛЬНЫЯ ЎГНАЕННІ
Мінеральныя ўгнаенні абагачаюць глебу пажыўнымі рэчывамі, але ў адрозненне ад арганічных не ўплываюць на яе фізічныя ўласцівасці. Найбольш распаўсюджаныя мінеральныя ўгнаенні: аміячная салетра (галоўны дзеючы элемент азот), калійная соль (галоўны элемент калій), суперфасфат (галоўны элемент фосфар). Як арганічныя, так і мінеральныя ўгнаенні ўносяць у прыствольны круг (плошча, дзе размешчана асноўная частка каранёвай сІстэмы). Да чатырох гадоў жыцця слівы дыяметр прыствольнага круга ў два разы шырэй за крону, а потым толькі ў паўтара раза.
Увосень прыствольныя кругі ці лалосы перакопваюць з унясеннем сумесі арганічных і мінеральных (фосфарных і калійных) угнаенняў. Апрацоўку глебы праводзяць на глыбіню да 20 см па перыферыі кроны і каля 8 см бліжэй да штамба. ГІраз 2—3 гады ўгнаенні ўносяць зноў. Добрыя вынікі дае ўнясенне ўгнаенняў у канаўкі. Пры гэтым спосабе з двух бакоў дрэва капаюць канаўкі глыбінёй 40—50 і шырынёй 50 см. У канаўкі кладуць сумесь арганічных і мінеральных угнаенняў з разліку неабходнасці на ўсё дрэва, а потым засыпаюць глебай (табл. 1).
T a б л і ц a I Прыкладныя дозы ўгмаенняў пад сліву (у разліку на 1 дрзва)
Год пасля пасадкі
Дыяметр прыствольнага круга, м
Арганічныя ўгнаенні, кг
Аміячная салетра, г
Суперфасфат. г
Калійная соль, г
1—2
2.&
10
45
100
30
3—4
2.5
13
75
150
50
5—6
3,0
15
100
220
70
7—8
3,5
17
150
300
100
9—10
4,0
20
200
400
130
11-12
5.0
25
300
600
200
Азотныя ўгнаенні лёгка перамяшчаюцца ў глебе, таму іх уносяць вясной пад першую апрацоўку глебы. Кантакт іх з каранямі забяспечваецца рухам дажджавой вады ў глыб глебы.
Калі ў садзе выкарыстоўваецца газонная сістэма ўтрымання глебы (пасеў траў з частай іх касьбой), угнаенні трэба ўносіць з разліку іх расходу на рост травы газона і жыўленне дрэва.
Першая задача ўгнаення— дамагчыся аптымальнай жыццядзейнасці дрэва. Угнаенні, ўнесеныя звыш меры, трацяцца ў выніку вымывання і выпарвання іх, а бясконцае назапашванне іх у глебе можа дасягнуць крытычнага (таксічнага) для дрэва ўзроўню і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў ці нават гібелі дрэва. Таму пры дасягненні ў садзе аптымальнай урадлівасці глебы выкарыстанне ўгнаенняў неабходна абмежаваць. Асабліва недапушчальны лішак азотных угнаенняў, якія выклікаюць вадзяністасць і пагаршэнне колеру пладоў, паслабляюнь зімаўстойлівасць.
ЯК ВЫЗНАЧЫЦЬ ПАТРЭБУ СЛІЎ У ПАЖЫЎНЫХ РЭЧЫВАХ
ПА ЗНЕШНІМ ВЫГЛЯДЗЕ?
Для садаводаў-аматараў мы схільны прапанаваць даволі просты і ў той жа час надзейны спосаб вызначэння патрэбы дрэў у пажыўных элементах па знешнім выглядзе расліны.	о
Недахоп азоту. Азотнае галаданне вызначаецца ў змене колеру лісця з нармадьнага зялёнага да блед-
на-зялёнага ці нават жоўтага. Недахоп азоту спачатку выяўляецца на ніжнім лісці, а потым распаўсюджваецца ўверх па парастку. У цяжкіх выпадках жылкі лісця набываюць чырванаватае адценне. а потым лісце ападае па ўсёй даўжыні, пачынаючы з верхавінкі парастка. Плады етановяцца дробнымі і таксама ападаюць.
Недахоп фосфару ў садах Беларусі назіраецца вельмі рэдка. Лісце тады набывае жаўтаваты колер з барвовай ці бронзавай пігментацыяй жылак. Парасткі растуць кароткімі, тонкімі, з пупышак утвараюцца разеткі з дробным лісцем. Плады становяцца рыхлымі, пагаршаецца Іх якасць.
Недахоп калію ўзнікае перш за ўсё ў час росту парасткаў. Л ісце становіцца жаўтавата-зялёным, а рост жылак не адпавядае росту самога ліста. У выніку пласцінка ліста скрыўляецца. Па краі ліставой пласцінкі выяўляецца барвовая палоска, а пазней край ліста адмірае. На пачатку жніўня атрымліваецца характэрны для недахопу калію апёк лісця, прычым адмерлае лісце не ападае.
Недахоп магнію. Выяўляецца плямістым хларозам: лісце крапчатае, хларатычнае. У пачатку недахопу лісце жоўта-зялёнае, а потым становіцца светлаці шэравата-зялёным, пасля чаго колер хутка пераходзіць у цёмна-буры. Плямы на лісці зліваюцца паміж сабой, а лісце ападае. Дрэвы, якія пакутуюць ад недахопу магнію, маюць невялікі прырост і лёгка пашкоджваюцца хімічнымі прэпаратамі пры апырскванні.
Недахоп жалеза, Характэрнай адзнакай з’яўляецца хлароз лісця на верхавінцы парастка (пры недахопе іншых элементаў хлароз пачынаецца ад нізу парастка).
Пры слабым паражэнні на жаўтаватым фоне ліста выяўляецца сетка зялёных жылак, пры большым — лісце бялее, колькасць зялёных жылак змяншаецца. Вельмі часта недахоп жалеза назіраецца пры вапнаванні глебы.
Недахоп бору назіраецца ў першую чаргу на пладах: з’яўляюцца меціны сухой тканкі, плады трэскаюцца j ападаюць. Пры вялікім недахопе бору лісце скручваецца, а парасткі адміраюць.
Недахоп марганцу назіраецца на перавапнаваных глебах. Адзнакі недахопу марганцу нагадваюць недахоп жалеза, але хлароз на лісці пачынаецца знізу парастка.
Недахоп медзі выяўляецца вельмі рэдка і характа-
рызуецца завяданнем {знікненнем тургору) у маладога лісця. Змена афарбоўкі і плямістасць назіраецца толькі на тарфяна-балотных глебах.
Недахоп цынку прыводзіць да ўзнікнення кароткіх парасткаў з тоўстым лісцем. Некратычныя плямы на лістах узнікаюць паміж жылкамі.
Недахоп кальцыю. У гэтым выпадку маладое лісце, якое ўтвараецца з верхавінкавай пупышкі, спачатку бывае кручкаватым, а потым кончыкі і бакі яго адмі* раюць і таму яно мае няроўныя рваныя краі.
Характэрнай адзнакай недахопу любога пажыўнага элемента з’яўляецца затрымка росту дрэў. Прыкметы гэтай з’явы можна падзяліць на дзве групы. Да першай адносяцца прыкметы недахопу, якія ўзнікаюць на старым лісці (азот, фосфар, калій, цынк, магній), да другой — прыкметы, якія з'яўляюцца, у першую чаргу, на маладой лістоце (жалеза, бор, марганец, медзь).
Калі садавод вызначае прыкметы недахопу пажыўных рэчываў, трэба заўсёды ўлічваць, што шэраг характэрных прыкмет можа быць часовым, выкліканым хваробамі ці шкоднікамі. Так, пры пашкоджанні пладовым кляшчом лісце набывае зеленавата-жоўты колер, як і пры недахопе азоту. Пасля суровых зім назіраецца падмярзанне праводзячых тканак дрэва, што знешне праяўляецца ў апёку краёў лісця і вельмі падобна на праявы недахопу калію. Таму пры візуальнай дыягностыцы трэба выключыць усе прычыны, якія не датычацца да недахопу пажыўных элементаў у глебе.
КАЛІ I ЯК ПАЛІВАЦЬ СЛІВЫ?
Для паспяховага росту і плоданашэння дрэў патрэбна вада. Увесну, калі запасы вільгаці ў глебе дастатковыя, патрэбы ў паліве не існуе. Але ўжо з першых дзён чэрвеня і да канца жніўня, к^лі ідзе фарміраванне ўраджаю, дрэвы слівы часта адчуваюць недахоп вады. Нормы паліву ў гэты перыяд складаюцца з двух высноў.
ІІершае: калі ўвільготнены толькі верхні пласт глебы і паліўная вада не аб’ядналася з вадой ніжніх гарызонтаў, то ў першы ж сонечны дзень яна выпарыцца і паліўка не дасць эфекту. Другое: калі выліць лішак вады, то яна выцісне ўсё паветра, якое знаходзіцца ў глебе і неабходна для жыццядзейнасці карэння і мікраарганізмаў. Такая паліўка не толькі не дасць карысці,
але пры дажджлівым надвор’і на цяжкіх па механічным саставе глебах будзе вельмі шкоднай. Для вызначэння нормы паліўкі робяць наступнае: калі пры паліве дрэў вільгаць раўнамерна распаўсюдзілася ў мятровым пласце глебы, паліў можна спыніць. Нельга дапускаць, каб пры гэтым верхні гарызонт глебы ператварыўся ў гразь.
У канцы вегетацыі (верасень — кастрычнік) паль ваць дрэвы слівы не толькі не патрэбна, але і шкодна. Лішак вільгаці можа абудзіць нанава рост парасткаў і тым самым выклікаць значны расход пажыўных рэчываў. Вегетацыя дрэў затрымліваецца, адток пажыўных рэчываў у назапашвальныя органы недастатковы і ў выніку дрэвы зімой пры маразах могуць загінуць.
АГУЛЬНАЕ ПАНЯЦЦЕ АБ ХВАРОБАХ I ШКОДНІКАХ СЛІВЫ
На нашай зямлі налічваецца больш 20 тыс. розных відаў шкоднікаў і звыш 50 тыс. відаў паразітуючых грыбоў. Статыстыка лічыць, што хваробы і шкоднікі вынішчаюць кожны год ад 20 да 30 % раслінаводчай прадукцыі свету, прычым самыя вялікія страты назіраюцца ў пладаводстве.
Пад хваробаю расліны падразумяваюць рэакцыю яе на шкоднае ўздзеянне вірусаў, бактэрый і грыбоў, a шкоднае ўздзеянне насякомых, мышэй, птушак і г. д. называюць пашкоджаннямі.
Прычынай большасці хвароб слівы з’яўляюцца грыбы, якія больш за ўсё пашкоджваюнь плады ілісце. Споры грыбоў, якія ўтвараюцца ў вялікай колькасці, распаўсюджваюцца з вадой ці паветрам і самастойна або праз механічныя пашкоджанні ці прыродныя адтуліны трапляюць у расліну. Напрыклад, узбуджальнік перанаспарозу слівы здольны з вялікай сілай выкідваць споры ў паветра. Шмат грыбоў распаўсюджваецца насякомымі.