Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Мякаць зеленавата-жоўтая, сакавітая, далікатная, кісла-салодкая. Костачка трымаецца за мякаць. Паспяваюць плады ў канцы ліпеня — пачатку жніўня і прыгодны для ўжывання ў свежым выглядзе і для перапрацоўкі.
КАМЕТА (КАМЕТА КУБАНСКАЯ)
Сорт селекцыі Крымскай OCCB1P імя М. I. Вавілава. Прапануецца для садаводаў-аматараў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Дрэвы невысакарослыя, з акруглай разложыстай кронай, цвітуць рана. Лепшыя аныляльнікі — Мара, Рубінавая. Пладаносіць пачынаюць на 2—3-і год і хутка набіраюць ураджай. Сярэдні ўраджай 5-гадовага дрэва складае 15 кг. Зімаўстойлівасць высокая.	_
Плады сярэдняга памеру (23—25 г), цёмна-чырвоныя, яйцападобнай формы. Скурка тонкая. Костачка маленькая, але аддзяляецца ад мякаці не кожны год і толькі пры поўным выспяванні пладоў. Мякаць жоўтая, сакавітая, кісла-салодкая.
МАРА
Сорт селекцыі Беларускага НДІ пладаводства. Дрэва вызначаецца моцным ростам, развівае шырокапірамідальную крону, сярэдняй гушчыні. Цвіце рана і з'яўляеццалепшым апыляльнікам для Іншых сартоў алычы.
Плады аднамерныя, сярэдняй велічыні (22—24 г), плоска-акруглыя, жоўтыя з невялікім васковым налётам. Мякаць жоўтая, салодкая, сакавітая. Костачка маленькая, але прыстаўшая да мякаці.	_
Пачынае пладаносіць на 2—3-і год пасля пасадкі і хутка набірае стабільную ўраджайнасць. Дарослыя дрэвы прыносяць 50 кг пладоў і больш. Зімаўстойлівасць высокая. Плады паспяваюць у пачатку верасня.
НАЙДЗЕНА
Выведзены сумесна Крымскай OCCB1 Р і Беларускім НДІ пладаводства. IІрапануецца садаводам паўднёвай і цэнтральнай часткі Беларусі.
Дрэва ўтварае акруглую, густую крону. Плады даволі буйныя (25—27 г), яйцападобнай формы і цёмначырвонай афарбоўкі. Мякаць сакавітая, жоўтая, кісласалодкая.	0
Гатунак самабясплодны, лепшы апыляльнік — Ma­pa, пачынае пладаносіць на 3-і год пасля пасадкі, a 5—6-гадовыя дрэвы ўжо прыносяць 20—35 кг пладоў. Плады паспяваюць у пачатку жніўня. Па зімаўстойлівасці некалькі слабейшы за Ветразь ці Камету.
РУБІНАВАЯ
Селекцыя Крымскай ОССВІР. Прапануецца толькі для паўднёвы.х раёнаў Беларусі.
Дрэва сярэдняй сілы росту з авальнай кронай. Плады прыгожа афарбаваны, цёмна-чырвонага колеру, плоска-акруглай формы. Мякаць аранжавая, сакавітая. Пачынае пладаносіць на Зі год, дарослае дрэва прыносіць да 50—60 кг пладоў.
СКАРАПЛОДНАЯ
Па паходжанні адносіцна да слівы ўсурыйскай, але добра скрыжоўваецца з сартамі алычы. Выведзена X. К Енікеевым у Цэнтральнай генетычнай лабараторыі (г. Мічурынск). Вызначаецца вельмі высокай зімаўстойлівасцю і прапануецца паўсюдна на Беларусі.
Дрэвы не вельмі высокія, ўтвараюць рэдкую, галінастую крону. Плады вагой 25 г, акругла-авальныя, ярка-чырвонай афарбоўкі. Мякаць жоўтая, сакавітая, рыхлая, далікатная, з моцным водарам. Пачынае пладаносіць на 2-і год пасля пасадкі, а ўраджай дарослага дрэва складае 30—40 кг.
ВЫРОШЧВАННЕ САДЖАНЦАЎ СЛІВЫ
Слівы размнажаюць часцей за ўсё шляхам прышчэпкі (акуліроўкі) на сеянцах яе дзікіх відаў. Аднак некаторыя старажытныя сарты і формы слівы здаўна размнажаюць каранёвымі парасткамі—атожылкамі. Сярод іх Мясцовая чырвоная, Ачакаўская жоўтая і іншыя. Прышчэпкай можна размножыць любы сорт, а атожылкамі толькі тыя дрэвы, у якіх і надземная частка, і карані належаць да аднаго сорту (уласнакаранёвыя сарты, або атожылкавыя дрэвы). Гэтыя дрэвы маюць прыкметныя перавагі перад прышчэпленымі, бо могуць поўнасцю аднавіць надземную частку пасля вельмі суровых зім за кошт атожылкаў. У прышчэп26
Мал. 4. Размнажэнне слівы атожылкамі: a — матачная расліна; б — атожылкі на матачным карані, е — атожылкі пасля дарошчваяня.
Мал. 5. Размнажэнне слівы каранёвымі парасткамі (чаранкамі):
п — карані матачнай расліны; б нарэзкэ каранёвых чаранкоў; a — каранёвы чарамок. падрыхтаваны для пасадкі; г парастак. вырашчаны з карзнёвага чаранка.
леных дрэў страта надземнай часткі вядзе і да страты гаспадарчай каштоўнасці сорту, таму што ад каранёў такіх дрэў адрастуць парасткі, якія маюць якасці прышчэпы. 3 другога боку, прышчэпленыя дрэвы маюць шмат пераваг перад парасткавымі, асабліва ў тым, што пачынаюць пладаносіць на 2—3 гады раней, даюць больш шчодрыя і рэгулярныя ўраджаі.
РАЗМНАЖЭННЕ СЛІВЫ КАРДНЕВЫМІ ПАРАСТКАМІ I АТОЖЫЛКАМІ
Атожылкі капаюць і каракёвыя чаранкі наразаюць толькі ад уласнакаранёвых дрэў. Выбіраюць толькі высокаўраджайныя экземпляры. Асаблівую ўвагу звяртаюць на якасць каранёвай сістэмы ў атожылкаў, суадносіны каранёў і надземнай часткі, якія выраслі на адлегласці не менш як 0,5 м ад каранёвай шыйкі асноўнага дрэва (мал. 4 і 5).
Парасткавы пасадачны матэрыял можна палеіпныць
папярэдняй падрыхтоўкай яго яшчэ да выкапкі. 3 гэтай мэтай увесну вострай рыдлёўкай падразаюць вызначаны да выкапкі ўвосень атожылак з кавалкам старога кораня і, не чапаючы, пакідаюць на месцы. Звычайна за лета слабыя карані атожылка становяцца добра развітымі і такі саджанец лепш прыжываецца. (мал. 4 в).
РАЗМНАЖЭННЕ ПРЫШЧАПЛEHНЕМ
Прышчэпленыя дрэвы складаюцца з двух частак — прышчэпы і прышчэпка.
Ніжняя частка дрэва (да месца прышчэпкі) носіць назву прыілчэпы, а верхняя (прышчзпленая)—лрышчэпка.
У якасці прышчэпаў для слівы выкарыстоўваюць дзічкі-сеянцы алычы, цернаслівы, мясцовых гатункаў хатняй слівы, а таксама атожылкі цернаслівы ці мясцовай слівы. У апошнія гады ў якасці нізкарослых прышчэпаў для слівы рэкамендуюць сеянцы вішні лямцавай (Prunus timentosa ) і клонавыя прышчэпы ВВА-1. ПП-2 і іншыя. Прышчэпа — гэта падмурак дрэва, таму выкарыстоўваць трэба толькі тыя формы, што рэкамендаваны для пэўнай зоны.
Семя слівы знаходзіцца ў цвёрдай абалонцы — костачцы, якая засцерагае яго ад знешніх пашкоджанняў. Каб костачкі слівы далі добрыя ўсходы, яны павінны прайсці ўздзеянне холадам, так званы перыяд стратыфікацыі. У час стратыфікацыі хімічныя рэчывы, якія злучаюць палавінкі костачкі, раствараюцца, у выніку чаго костачка растрэскваецца. Костачкі на стратыфікацыю трэба класці адразу пасля ўборкі сліў, выбіраць іх з пладоў неабходна без ужывання высокай тэмпературы і доўгачасовага браджэння.
Костачкі, прызначаныя для стратыфікацыі, змешваюць з удвая (утрая) болывай колькасцю буйназярністага, адмытага пяску альбо верхавога торфу, ці драўлянага пілавіння. Зробленую сумесь засыпаюць у скрынкі, цэлафанавыя пакеты ці іншую тару, добра ўвільгатняюць і захоўваюць у памяшканні пры тэмпературы +3—5°. У час захавання костачкі з субстратам некалькі разоў (не менш 2 разоў у месяц) перамешваюць і калі патрэбна ўвільгатняюць. Да сярэдзіны лютага костачкі пачынаюць растрэсквацца і семя можа прарасці. Таму тэмпературу ў сутарэнні альбо
I
іншым памяшканні, дзе знаходзяцца костачкі, трэба панізіць да 0° адьбо вынесці скрынкі з костачкамі на ляднік (закапаць пад снег). Аднак нельга дапускаць прамарожвання костачак, каб пазбегнуць пагібелі зародышаў.
Сеяць костачкі трэба як мага раней, пакуль зямля добра ўвільготнена. Запозненая сяўба ды яшчэ ў сухую глебу вельмі адмоўна ўплывае на ўсходы. Глыбіня загортвання костачак — 2—5 см. Усходы з’яўляюцца праз 19	15 дзён пасля высеву. У час вегетацыі маладыя сеянцы патрабуюць своечасовай апрацоўкі глебы і рэгулярнага паліву. Калі глеба на ўчастку ўрадлівая, то вышыня сеянцаў да пачатку жніўня дасягае 30 см, а іх дыяйетр ля каранёвай шыйкі — 10 мм. Такія сеянцы можна прышчэпліваць акуліроўкай у гэтым жа годзе. Калі ж яны выраслі недастаткова, то акуліроўку праводзяць на наступны год.
Дакладныя тэрміны акуліроўкі, або прышчэпкі пупышкай (вочкам), залежаць ад умоў надвор'я ў перыяд вегетаціяі. Але найбольш спрыяльныя ўмовы для яе складваюцца ў пачатку жніўня. У гэты час парасткі на дрэвах, з якіх бяруць чаранкі, адраўняваюць, а ў дзічкоў назіраецца моцны рух соку. Для чаранкоў выбіраюць добра развітыя, моцнця аднагадовыя парасткі, якія рэжуць напярэдадні альбо ў той жа дзень. На, іх абразаюіІь лісце, пакідаючы толькі частку чарашкоў.
Перад акулІроўкай у дзічкоў вострым нажом зразаюць усе бакавыя галінкі ў ніжняй частцы стволіка, каб яны не заміналі пры рабоце. Сам стволік праціраюць вільготнай анучкай, каб змыць прыліпшыя да кары часцінкі пяску, гразі, якія вельмі тупяць нажы і, апынуўшыся паміж драўнінай прышчэпы і вочка, перашкаджаюць зрастанню.
Акуліроўку лепш рабіць у пахмурны дзень або раніцай ці вечарам. У дождж і пасля яго (пакуль не абсохне лісце) акуліраваць нельга: вада, трапіўшы ў рану, перашкаджае прыжыванню вочка. АкулІроўку робяць спецыяльным нажом для прышчэпак, у так званы Тпадобны разрэз кары, альбо ўпрыклад (мал. 6).
Шчыток для прышчэплівання выразаюць 3 сярэдняй часткі парастка разам з невялічкім шматком кары і тонкім слоем драўніны.
Акуліроўшчык на ніжняй частцы дзічка (прышчэпы) робіць Т-падобны разрэз кары, ўстаўляе туды шчыток і адразу абвязвае месца акуліроўкі (знізу ўверх)
29
г
Мал 6. Акуліроўка слівы: a — падрыхтоўка чяранка да акуліроўкі; б—зрэзка шчытка з пупышкай; s— акуліроўка у Т пздобны зарэз; г акуліроўка ўпрыклад.
так, каб вочка засталося свабодным. Абвязку робяць лоліхлорвінілавай, поліэтыленавай плёнкай, ізаляцыйнай стужкай альбо мачалам. Пры акуліроўцы ўпрыклад на дзічку здымаюць нажом шматок кары з драўнінай, адпаведна роўны па размерах шчытку з вочкам. Зрэзаны шчытокз вочкам прыкладваюць да месцазрэзу на прышчэпе і абвязваюць. Пры гэтым спосабе абвязку можна рабіць глухую, не пакідаючы незавязаным само вочка. Праз 10—12 дзён у акулянтаў, якія прыжыліся, павязку паслабляюць ці здымаюць. На другі год, рана вясной, дзічкі зрэзваюць на шып (на 10—15 см вышэй прышчэпкі). Дзічкі, у якіх загінулі вочкі, перапрышчэпліваюль чаранком або вочкам упрыклад.
Парастак, які расце з прывітага вочка (акулянт), падвязваюць да пакінутага шыпа, каб надаць яму вертыкальны напра.мак. Усе парасткі, якія з’явіліся на шыпе, трэба рэгулярна выдаляць, каб не аслабіць рост акулянта.
У пачатку ліпеня шып цалкам выразаюць секатарам. Як толькі акулянт дасягне вышыні 70—80 см, што звычайна бывае ў сярэдзіне ліпеня, у яго пасынкуюць верхавінку. Гэта спрыяе ўзнІкненню бакавых парасткаў, вельмі патрэбных для фарміравання кроны будучага дрэва. У адрозненне ад яблыні ці грушы ў слівы да восені вырастае добра разгалінаваная аднагодка. Калі пакінуць прышчэп у гадавальніку на другі год, то ён перарастае і горш прыжываецца ў садзе.