Сліва ў вашым садзе
Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
Бактэрыяльныя хваробы сустракаюцца значна радзей, чым грыбныя. Бактэрыі трапляюць у расліны толькі праз натуральныя адтуліны, напрыклад вусцейкі або механічныя параненні. Актыўна садзейнічае ў пераносе бактэрыяльных хвароб і сам чалавек пры абрэзцы і прышчапленні дрэў. Сімптомамі гэтых хвароб з’яўля-
юцца пагібель тканак, утварэнне галаў, завяданне парасткаў, а таксама .мокрыя гнілі ў час захоўвання пладоў. в
Вірусныя хваробы прыцягнулі ўвагу пладаводаў параўнальна нядаўна. Вірусы— гэта вельмі маленькія субклетачныя агенты, якія маюць два галоўныя кампаненты: нуклеінавую кіслату і бялковую абалонку. Рэпрадукцыя вірусаў адбываецца толькі ў жывой клетцы, але і трапіўшы ў паветра, яны застаюцца актыўнымі і пры пападанні ў клетку расліны выклікаюць захворванні.
Вірусныя хваробы слівы па вонкавых адзнаках дзеляцца на дзве групы—мазаікі і жаўтухі. Галоўнымі адзнакамі жаўтухі з’яўляюцца пажаўценне, скручванне лісця, карлікавасць росту, моцнае галінкаўтварэнне і вельмі кароткія міжвузеллі. Пры пашкоджанні вірусам мазаікі лістота характарызуецца мазаічнай, стракатай афарбоўкай. Галоўныя распаўсюджвалыіікі вірусаў тлі і цыкады,
Нематоды, або круглыя чэрві. Большаснь з іх жывуць непасрэдна ў глебе і з'яўляюцца састаўной часткай яе фауны. Яны амаль нябачныя ў глебе з-за маленькіх памераў (0,4—3 мм). Харчуюцца галоўным чынам каранямі, але асобныя віды паразітуюць таксама на наземнай частцы раслін. На каранях нематоды ўтвараюць кубападобныя наросты, такія карані паступова разбураюцца і гніюць.
Насякомыя. На зямным шары цяпер вядома каля 700 тысяч відаў шкодных насякомых. Нягледзячы на поспехі хімічных і іншых навук у барацьбе з насякомымі, страты ад іх застаюцца на дзіва вялікімі. Нашы «праціўнікІ» маюць шэраг пераваг: невялікі памер, здольнасць лётаць, велізарную пладавітасць, усеяднасць і пластычнасць. Вялікую перавагу насякомым надаюць паасобныя стадыі жыццёвага цыклу, на кож* ным з якіх успрымальнасць да ядаў адрозніваецца. Жыццёвы цыкл насякомых налічвае часцей за ўсё чатыры стадыі: яйцо, лічынка (стадыя харчавання), кукалка (стадыя спакою, за час якой лічынка ператвараецца ў дарослую форму), імага (рэпрадукцыйная стадыя). Асаблівую шкоду дрэвам робіць лічыначная стадыя.
Насякомыя харчуюцца раслінамі галоўным чынам двума спосабамі грызуць ці смокчуць. Добра вядома кожнаму садаводу тля. Увосень яна адкладвае яйкі,
з якіх увесну выходзяць маладыя асобіны. Улетку ўся папуляцыя ўяўляе сабой жывародзячых самак. Ужо праз тыдзень пасля нараджэння тля можа даць жыццё новаму пакаленню. Лісце, пашкоджанае тлёй, становіцца дробным, закручваецца і нават засыхае. Вельмі блізкімі да тлі па ўмовах жыцця і спосабах пашкоджвання дрэў з’яўляюцца шчытоўкі. У недагледжаных садах тлі і шчытоўкі ўчыняюць велізарную шкоду.
3 групы грызучых насякомых добра вядомы пладажэркі, кветкаеды, пілільшчыкі. Пры вялікім распаўсюджанні яны цалкам знішчаюць ураджай пладоў.
Птушкі. Нягледзячы на нашы добрыя адносіны да птушак як памочнікаў у барацьбе з насякомымі, неабходна добра ўяўляць шкоду, якую яны прычыняюць.
Птушкі могуць цалкам знішчыць ураджай вішні. чарэшні, вінаграду. Лепшым паратункам ад птушак з’яўляецца металічная альбо рыбалоўная сетка, якой накрываюць пладовыя дрэвы. Але не заўсёды магчыма гэта зрабіць — дэфіцыт і дарагавізна робяць сваю справу. Вялікія надзеі ўскладаліся на дасягненні радыёэлектронікі, калі запісаныя на магнітафон галасы жаху птушак узнаўляюцца ў садзе ў час выспявання пладоў.
Грызуны (мышы, пацукі, зайцы, краты)—гэта небяспечныя шкоднікі саду.
Палявыя мышы і палёўкі — адзін з найболыд пашыраных шкоднікаў садоў. У пошуках ежы яны абгрызаюць кару маладых дрэўцаў. 3 прафілактычнымі мэтамІ ў садзе не павінна быць зараснікаў пустазелля, куч саломы, рознага хламу. Увосень ствалы маладых дрэўцаў абвязваюць яловымі галінкамі. Ловяць мышэй рознымі пасткамі, прычым лепшай прынадай будзе морква або хлеб. Добры эфект у барацьбе з мышамі даюць атручаныя прынады. Вадзяныя пацукі жывуць каля вадасховішчаў ці копанак, яны абгрызаюць маладую кару і карані. Дрэва з пашкоджанымі каранямі гіне. Меры барацьбы такія ж, як і з мышамі.
Зайцы ўлетку не робяць шкоды, але зімой абгрызаюць кару штамбаў і маладых галінак. Лепшым паратункам ад іх з’яўляецца абвязка дрэў яловымі галінкамі ці іншым матэрыялам.
ХВАРОБЫ СЛІВЫ I МЕРЫ БАРАЦЬБЫ 3 ІМІ
Найбольш зкачнымі і небяспечнымі хваробамі слівы з’яўляюцца наступныя.
ДЗІРКАВАЯ ПЛЯМІСТАСЦЬ (КЛЕСЦЕРАСПАРЫЕЗ)
Адна з найбольш сур’ёзных хвароб слівы, якая прыводзінь да адчувальных страт, а пры значнай распаўсюджанасці можа цалкам знішчыць ураджай. Увесну на лісці з’яўляюцца маленькія, жоўта-бурыя плямы з чырвона-бурым беражком. Праз некаторы час пашкоджаная тканка ліста гіне і выпадае, а на месцы пашкоджання застаюцца круглыя дзіркі і ліст датэрмінова ападае. На маладых пладах таксама спачатку з’яўляюцца чырвоныя кролкі, якія з часам павялічваюцца ў памерах, цямнеюць, зліваюцца паміж сабой у суцэльную каросту; плады слівы трэскаюцца, гніюць, становяцца горкімі. Зімуе грыб у выглядзе грыбніцы ў тканках пашкоджаных парасткаў, а таксама ў выглядзе спор на кары дрэва, асабліва ў месцах камедзецячэння.
Меры барацьбы. Восенню ў канцы лістапада апырскваюць дрэвы 3—4%-ным растворам бардоскай вадкасці. Увесну перад цвіценнем — 1%-най бардоскай вадкасцю.
МАНІЛІЯЛЬНЫ АПЕК (ШЭРАЯ ГНІЛЬ)
Заражэнне адбываецца ў час цвіцення слівы. Споры грыба, што трапілі на рыльца кветкі, прарастаюць у песціку і праз кветаножку трапляюць у кару парастка. Паражоныя парасткі і лісце засыхаюць. Улетку хвароба распаўсюджваецца спорамі. Захварэўшыя плады загніваюць і асыпаюцца ці сохнуць на дрэве, дзе вісяць аж да вясны наступнага года. Зімуе ўзбуджальнік захворвання ў выглядзе грыбніцы ў тканках паражоных парасткаў і пладоў.
Меры барацьбы. Вясной у час распускання пупышак апырскваюць дрэвы 3%-най бардоскай вадкасцю. Збіраюць і спальваюць усе інфіцыраваныя плады.
КІШЭНЬКІ СЛІВЫ
Заражэнне назіраецца ў час цвіцення слівы. 3 хворых кветак праз 3—4 тыдні вырастаюць ненармальныя, пачварна-брыдкія без костачак плады, непрыгодныя да ўжывання. Зімуе грыб у выглядзе спор або міцэлія ў трэшчынах кары або месцах механічнага пашкоджання.
Меры барацьбы. Увосень перад лістападам апырскваюць слівы 3 %ным растворам нітрафену альбо рана вясной (па «зялёным конусе») 3 %-най бардоскай вадкасцю. Адразу пасля цвіцення (пры масавым распаўсюджанні) апырскванне паўтараюць 1%-най бардоскай вадкасцю.
МЛЕЧНЫ БЛЯСК
Першапрычынай млечнага бляску з’яўляецца дрэнны агульны стан дрэва з-за моцнага падмярзання або недахопу вады ці ўгнаенняў. На аслабелых дрэвах засяляецца базідыяльны грыб Stereum purpureum. Жыццядзейнасць гэтага грыба прыводзіць да гібелі дрэва. Сімптомам захворвання з’яўляецца белаватая з бляскам або малочным ці серабрыстым адлівам афарбоўка лісця. Пазней лісце становіцца крохкім, засыхае і датэрмінова ападае. Захворванне выяўляецца спачатку на асобных галінках, а потым на ўсім дрэве. Плады на хворых дрэвах дрэнна растуць ці наогул не завязваюцца. Млечны бляск, як правіла, суправаджаецца камедзецячэннем.
Меры барацьбы. Апты.мальны догляд за дрэвамі, вырошчванне зімаўстойлівых сартоў, абрэзка паражоных галін.
КАМЕДЗЕЦЯЧЭННЕ
Дрэва вырабляе лекавую камедзь у адказ на пашкоджанне грыбнымі і бактэрыяльнымі хваробамі, насякомымі-шкоднікамі, пры механічным параненні, моцным падмярзанні або як рэакцыю на неспрыяльныя ўласцівасці глебы.
Меры барацьбы такія ж, як і з млечным бляскам.
ШКОДНІКІ СЛІВЫ I МЕРЫ БАРАЦЬБЫ 3 ІМІ
БУРЫ ПЛАДОВЫ КЛЕШЧ
Зімуе ў стадыі яйца на галінках і парастках. Лічынкі адраджаюцца ўвесну ў перыяд распускання пупышак. ЛічынкІ і дарослыя кляшчы высмоктваюць сок з лісця і пупышак. Пашкоджанае лісце блякне, рост парасткаў стрымліваецца. Усё гэта прыводзіць да зніжэння зімаўстойлівасці і ўраджайнасці.
Меры барацьбы. Увосень дрэва апырскваюць I — 1,5%-ным фазалонам, увесну да распускання пупышак апырскванне паўтараюць (0,5%-ным фазалонам). Пры вялікай колькасці шкоднікаў адразу ж пасля цвіцення слівы апырскваюць 0,3%-ным трыхлорметафосам.
КАЗАРКА
Пурпурова-чырвоны з залаціста-зялёным металічным бляскам жук, даўжынёй 6—10 мм. Лічынка белая, кукалка жоўта-белая. Самка жука адкладвае яйкі на маладую завязь. Адна самка пашкоджвае 150—200 пладоў, якія пачынаюць гніць і ападаць.
Меры барацьбы. У пачатку распускання пупышак апырскванне дрэў 0,3%-ным фазалонам. У час вегетацыі слівы меры барацьбы такія ж, як і са слівавай пладажэркай.
КОЛЬЧАТЫ ШАЎКАПРАД
Матылёк жоўта-карычневага колеру. Яйкі адкладвае ў выглядзе кольца на аднагадовыя парасткі. У кожным кольцы да 300 яек. Увесну ў перыяд распускання пупышак з яек вылупліваюцца вусені, якія аб’ядаюць маладое лісце. Маладыя вусені ўтвараюць на разгалінаваннях павуцінныя гнёзды. Дарослыя асобіны распаўзаюцца па ўсім дрэве.
Меры барацьбы. Увесну пры добрым надвор’і трэба прагледзець аднагадовы прырост, зняць і спаліць яйцакладку, потым вынішчыць усе павуцінныя гнёзды.
РАЗАННАЯ ЛІСТАВЁРТКА
Невялікі матылёк ад жоўтага да карычневага колеру. Шкоднік зімуе ў вьіглядзе яйцакладкі на паверхні кары ствала і шкілетнь1*х галін. Увесну на час цвіцення з яек вылупліваюцца вусені. Спачатку яны пашкоджваюць пупышкі і кветкі, а потым лісце і маладыя плады. Купіны павуціння са скручаным лісцем і завяззю добра бачны на дрэвах слівы.
Меры барацьбы. Апырскванне дрэў рана вясной трыхлорметафосам (0,3—0,5%-ным), пры неабходнасці паўторна пасля цвіцення 0,2%-ным фазалонам.
СЛІВАВАЯ ТЛЯ
Невялікія зялёныя насякомыя. Зімуюць у стадыі яек на галінках у трэшчынах кары і каля пупышак. Калонія тлі селіцца на маладым лісці і верхавінках парасткаў, высмоктваючы пажыўныя сокі дрэва. У выніку спыняецца рост, верхавінкі парасткаў і лісце засыхаюць. Тля пакідае на лісці і парастках салодкія выдзяленні, на якіх пасяляюцца сапрафітныя сажыстыя грыбы.
Меры барацьбы. Увесну на пачатак распускання пупышак праводзяць апырскванне сліў 0,2—0,3%-ным фазалонам. Улетку па меры неабходнасці апырскваюць калоніі тлі 0,2%-ным растворам фазалону.
СЛІВАВАЯ ПЛАДАЖЭРКА
Маленькі начны матылёк. Зімуе ў стадыі вусеня ў моцных павуцінавых коканах пад карой ствалоў дрэў, а таксама на рэштках розных раслін на паверхні і ў верхнім пласце глебы. Увесну вусені ператвараюцца ў кукалак, з якіх праз 10—15 дзён з’яўляюцца матылькі. Самка матылька кладзе па 1 яйку на плод. Праз 10—І5дзён з яйка вылупляецца вусень, які ўгрызаецца ў плод слівы. Вусень перапаўзае ад аднаго плада да другога. Пашкоджаныя плады выспяваюць раней, чым здаровыя, і ападаюць.