Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Мал. 8. Абрэзка галін нажоўкай:
/ зрэз зроблены вельмі нізка, пулышка падрэлана, яна засохне або даснь слабы прырост; 2 — зрэз зроблены вельмі дрэнна (задзІрН 3—высокі зрэз, магчыма адхіленне галіны; 4 — скос зрэза накіраэаны няправільна; 5 — правільны зрэз; 6 — пакінуты шыпік для ладвязваннн йрышчэпка.
Мал. 9. Абрэзка садовым нажом:
/ — пры выразцы ма кольца галіну, якая выдаляейаа, злёгку адгінэюці* у бок, процілеглы пачатку зрэза; 2—пры ўкарочванні на пупышку леван рукой надтрымлі ваюнь укарочваемую галіну ніжэн месца зрэзу, а правай рэзкім рухам на сябе робядь зрэз.
ТЭХНІКА АБРЭЗКІ
Правільна зроблены зрэз на пупышку мае вуга'л 45°. Пры гэтым верхні край зрэзу павінен праходзіць не вышэй як2 мм над пупышкай. Калі над пупышкай застаенца хоць маленькі шыпік, то новы парастак значна ўхіліцца ў бок ад цэнтра (мал. 8).
3 другога боку, наяўнасць шыпіка не дазваляе хутка загаіцца pane. Калі зрэз на пупышку вельмі нізкі (ніжэй як 2 мм), павялічваецца рана, пупышка дасць слабы парастак ці наогул засохне.
Парасткі і невялікія галінкі абразаюць садовым нажом, або секатарам. Пры выкананні зрэзу выдаляемую галінку злёгку адхіляюць у бок, процілеглы зрэзу, і ў такім разе лязо лёгка перарэжа нацягнутыя ткан-
Мал. 10. Правілы і тэхніка выканання зрэзаў:
/ — няправільная выразка з'нвілася прычынай адлому галінкі Рзна будзе зарастаць вельмі дрэнна, 2 — першая запілоўка; 3 — другая запілоўка: 4 — выразка пянька пры лравільнан абрэзны; 5 — правільна выразана галіяа. рана зарастае хутка і раўнамерна; 6 — галіна выразана няправільна, пакінуты вялікі пянёк; 7 зрэз зроблены коса; £—зрэз вельмі глыбокі; 9— зрэз доўгі.
кі. Секатар заўсёды павінен быць павернуты шырокай рэжучай пласцінкай у бок той часткі галінкі, якая застаецца нязрэзанай. Усе зрэзы трэба выконваць толькі вострым інструментам, так як толькі ў гэтым выпадку паверхня зрэзу атрымліваецца гладкай і хутка зарастае (мал, 9)
Тоўстыя галіны адпілоуваюць нажоўкай па верхавінцы кальцавога наплыву (на кольца). Каб папярэдзіць раздзіранне, буйную галіну спілоўваюць у некалькі прыёмаў. Спачатку на адлегласці 30—40 см ад камля галіну заразаюць знізу, пакуль пілу не пачне заціскаць, потым канчаткова адпілуюць зверху. Пянёк, што застаўся, пілуюць на кольца. прытрымліваючы яго другой рукой (мал. 10). Вялікія галіны пілуюць па частках — так іх лягчэй выцягваць з кроны.
Калі галіна адыходзіць пад вострым вуглом, кальцавых наплываў можа не быць, таму яе спілоўваюць па лініі, якая ўмоўна дзеліць напалавіну вугал, утвораны з аднаго боку лініяй, паралельнай ствалу, а з другога боку — лініяй, перпендыкулярнай восі выдаляемай галіны.
Зразаць галіны трэба так, каб не заставалася пянька, менавіта пянькі перашкаджаюць ранам зарастаць у кароткі тэрмін. Драўніна пянька трэскаецца, гіне і можа прывесці да захворвання чорным ракам і ўтварэння
Мал. 11. Абрэзка саджанцаў пасля пасадкі:
a — абрэзка галін і каранёў перад пасадкай; б — капанне ямы Верхні і ніжні слаі глебы складваюць аддзельна. Дно ўзрыхляюць; в — ласадачную дошку прыкладваюць канцавымі выразамі да кароткіх калочкаў. Пасярэдзіне выразу забіваюць у дно ямы калок і засыпаюць ямы верхяім слоем глебы, перамешааючы э угнаеннямі, у выглядэе ўзгорачка; г—глебу ў яме ўшчыльняюць і апускаюць саджанец, распраўляюць карані* па лаверхні ўзгорачка. Каранёвую шыйку размяшчаюць на 4 -6 см вышэй паверхні глебы. Карані засыпаюць верхнім слоем глебы і зноў ушчыльняюць; д — робяйь лунку і паліваюйь двума вёдрамі вады. Мульчырукшь перагноем. торфам або лісцем
дупла. Зрэзы, зробленыя пілой, зачышчаюць вострым нажом, а потым абмазваюць тонкім слоем садовага вару.
АБРЭЗКА САДЖАНЦАЎ ПАСЛЯ ПАСАДКІ
Адразу пасля вясновай пасадкі саджанцы трэба абрэзаць (калі пасадку зрабілі ўвосень, то абрэзку праводзяць рана вясной). Галоўнай мэтай абрэзкі ў гэтым выпадку будзе выпраўлснне у лепшы бок суадносін надземнай часткі і каранёвай сістэмы, якая пры выкапцы з гадавальнікаў страціла большую частку дробных карэньчыкаў і каранёвы валаснік. Акрамя таго, садавод павінен паклапаціцца аб наданні дрэву трывалага шкілету, які зможа вытрымаць вагу шчодрага ўраджаю без палому галля (мал. 11).
Затрымка з абрэзкай (кранаваннем) пасаджаных дрэўцаў прыводзіць да таго, што ніжнія пупышкі ўтвараюць толькі разеткі лісця альбо зусім не абуджаюцца.
У правільна сфарміраванага саджанца слівы праваднік павінен займаць дамініруючае становішча і ўзвышацца над бакавымі галінкамі. Для фарміроўкі шкілетных выбіраюць найбольш удала размешчаныя на саджанцы галінкі і падраўноўваюць іх паміж сабой, прычым ніжэйшыя ўкарочваюць менш альбо зусім не чапаюць, а верхнія абразаюць на 1/з —1 /2 даўжыні з такім разлікам, каб канцы ўсіх парасткаў знаходзіліся прыблізна на адным узроўні.
Праваднік абразаюць так, каб ён на '/3 узвышаўся над бакавымі галінкамі, прычым яго зразаюць над пупышкай, якая размешчана над выразаным шыпам на месцы прышчэпкі. Бакавыя галінкі рэжуць над пупышкай, якая дасць парастак у патрэбным напрамку.
Разгледзім некаторыя прыклады абрэзкі саджанцаў.
1.	Праваднік саджанца адстаў у росце ці паламаны і побач няма канкурэнта на замену (мал. І2а). Выбіраюць галінку, найбольш прыгодную ў якасці новага правадніка. Праваднік зразаюць (пакідаючы шып) над гэтай галінкай. Выбраную ў якасці правадніка галінку прыпадымаюць вертыкальна і прывязваюць да шыпа, a потым абразаюць на патрэбнай вышыні. Астатнія галінкі пры неабходнасці супадчыняюць новаму правадніку.
Мал. 12. Зніжэнне зоны закладкі галоуных галін спосабам укарочвання:
a — з пакіданнем доўгага шыпіка; 6-з пауторван абрэзкан на новы праваднік
2.	Саджанец мае лішак галінак (мал. 126). Выбіраюць тры, якія больш удала размешчаны, астатнія выразаюць альбо адгінаюць да паніклага стану, пераўтвараючы іх у часовыя ці абрастаючыя.
Акрамя ўсіх пералічаных спосабаў абрэзкі ёсць яшчэ і прафілактычная. Гэтую абрэзку праводзяць, як правіла, у пэўнай фізіялагІчнай фазе развіцця дрэва. Напрыклад, у канцы сакавіка — пачатку красавіка, пакуль яшчэ не набрынялі пупышкі, выразаюць сухія і пашкоджаныя хваробамі галінкі, замазваюць зрэзы садовым варам.
Праз тры тыдні пасля цвіцення абразаюць і спальваюць галінкі і парасткі, якія пашкоджаны маніліяльным апёкам. Апырскваюць слівы 1 %-най бардоскай вадкасцю.
АБРЭЗКА МАЛАДЫХ ДРЭЎЦАЎ
Мэтай гэтай абрэзкі з’яўляецца хутчэйшае ўступленне дрэва ў плоданашэнне. У гэтым выпадку трэба памятаць, што моцная абрэзка прыгнятае развіццё, дрэвы пазней пачынаюць пладаносіць і ў выніку даюць намнога меншыя ураджаі. Таму рост шкілетных галін лепш рэгуляваць зменай вугла іх нахілу. Усе галінкі, не патрэбныя для фарміравання шкілета дрэва, неабходна ўкараціць ці адагнуцьуніз (мал. 13).
АБРЭЗКА Ў ФАЗЕ ПЛОДАНАШЭННЯ
Праз 3—4 гады, калі маладое дрэва слівы ўжо мае ўсе неабходныя бакавыя галіны і пачынае даваць
Мал. 13. Выразка канкурэнта і галінак у зоне штамба:
— выбар галоўных галін; б — адгінанне лішніх галін.
значныя ўраджаі, праваднік выразаюць пад верхняй бакавой галінай. У наступныя гады цэнтр кроны падтрымліваюць адкрытым, не даючы гэтай галінцы прыпадымацца. Аптымальная вышыня пладаносячага дрэва слівы — 3—3,5 м. Такая вышыня падтрымліваецца ў далейшым за кошт выразкі ваўчковых парасткаў у верхняй частцы кроны альбо прыгінаннем і пераводам іх на бакавыя разгалінаванні, накіраваныя ў свабоднае месца кроны.
Перыяд плоданашэння з’яўляецца найбольш каштоўным з гаспадарчага пункту гледжання, таму дрэвы ў гэтым перыядзе трэба трымаць як мага даўжэй. Пасля заканчэння фарміравання галоўнымі задачамі абрэзкі будуць: падтрымка добрага светавога рэжыму ва ўсіх частках кроны і таксама мэтазгоднага аб’ёму кроны. Гэта дасягаецца выдаленнем асобных маладых разгалінаванняў, здольных у далейшым загусціць крону. Пры неабходнасці трэба фарміраваць новыя галіны замест паламаных.
У фазе старэння зніжаецца зімаўстойлівасць дрэва, пачынаюць сохнуць асобныя галіны, драбнеюць плады, Галоўнай мэтай абрэзкі ў гэты час становіцца пастаяннае абнаўленне пладовай драўніны, каб не дапусціць аслаблення росту. Асноўным прыёмам абрэзкі галін у гэты перыяд з'яўляецца укарочванне. ГалІнкі ў гэтым выпадку абразаюць па двухгадовую драўніну разам са слабымі парасткамі.
У практыцы догляду за пладовымі дрэвамі цяжка знайсці такую работу. якая б выклікала столькі супярэчлівых меркаванняў, як абрэзка. Адны бачаць у ёй універсальны сродак рэгулявання росту і плоданашэння, іншыя лічаць абрэзку марным і нават шкодным мерапрыемствам. На нашу думку, абрэзка — гэта толькі састаўная частка шматграннай работы па доглядзе за пладовымі дрэвамі і яна ніколі не заменіць іншых агратэхнічных мерапрыемстваў. Нават самая кваліфікаваная абрэзка, выкананая на дрэнным агратэхнічным фоне, будзе малаэфектыўнай, a то і шкоднай. У роўнай меры ні адзін з вядомых агратэхнічных прыёмаў не заменіць абрэзку. Пры адпаведным доглядзе за глебай, дастатковым забеспячэнні дрэў вільгаццю і пажыўнымі рэчывамі можна на працягу некалькіх год атрымліваць добрыя ўраджаі, але хутка кроны адных сартоў стануць густымі звонку і аголяцна ў сярэдзіне, у другіх голле стане галіністым, утворацца вострыя разгаліна-
ванні, і як вынік — аслабелы шкілет, адсюль паломы ці вялікая колькасць ладпорак.
Абрэзка — гэта хірургічнае ўмяшанне ў арганізм расліны. Тут вырашаецца лёс кожнай галінкі: быць ёй шкілетнай, абрастаючай ці выдаленай зусім. Поспех абрэзкі залежыць ад правільнага рашэння садавода. Да абрэзкі ў прамым сэнсе належыць выслоўе: «Сем разоў адмер, адзін адрэж». Глыбока памыляюцца садаводы, якія выконваюць абрэзку механічна, не ўлічваючы ні парады спецыялістаў, ні сорту, НІ ўзросту, ні стану дрэва, дзейнічаюць па прынцыпе: людзі рэжуць і я рэжу.
УГНАЕННЕ ДРЭЎ СЛІВЫ
Развіццё і рост дрэў у значнай меры залежыць ад умоў жыўлення. Паглынаемыя магутнай каранёвай сістэмай пажыўныя рэчывы выкарыстоўваюцца дрэвам на рост і плоданашэнне альбо адкладваюцца ў выглядзе запасу ў каранях, ствале, галінах, кары, парастках. Пры добрых умовах жыўлення дрэвы пакідаюць у запас вялікую колькасць пажыўных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў наступны год на цвіценне, пачатковы рост парасткаў, а таксама ў перыяды найбольш’інтэнсіўных іх выдаткаў на рост і плоданашэнне.