Сліва ў вашым садзе  Валерый Мацвееў

Сліва ў вашым садзе

Валерый Мацвееў
Выдавец: Ураджай
Памер: 64с.
Мінск 1994
11.39 МБ
Больш за ўсё сорт цэніцца за ранні тэрмін выспявання, буйныя, прывабнага выгляду плады.
ЕЎРАЗІЯ 21
Сорт селекцыі Мічурынскага НДІ садаводства, аўтар A. Н. Веньямінаў. Адзін з найбольш зімаўстойлівых сартоў слівы, таму прапануецца для вырошчвання на поўначы Беларусі. Дрэва хутка расце І дасягае вялікІх памераў. Крона акруглая, раскідзістая. Пачынае пладаносіць на 4—5-ы год. Кветкі вельмі зімаўстойлівыя, таму пладаносяць кожны год. Але з прычыны самабясплоднасці і парушэнняў у жаночым гаметафіце ўраджай не вельмі шчодры, з 9-гадовага дрэва здымаюць 25—30 кг пладоў. Цвіценне ранняе, лепшыя апыляльнікі — Эдынбургская, Пердрыгон, Мірная, Мясцовая чырвоная, ВІцебская позняя.
Плады даволі буйныя (30—35 г), шарападобнай формы. Афарбоўка цёмна-чырвоная з моцным белаватым васковым налётам. Скурка плода тонкая. Мякаць жоўтая, вельмі сакавітая, але рыхлая. кісла-салодкага смаку. Костачка добра адстае ад мякаці. Плады паспяваюць у канцы жніўня.
КРОМАНЬ
Сорт выведзены ў Беларускім НДІ пладаводства. Прапануецца для паўднёвых і цэнтральных раёнаў.
Дрэва не вельмі высокае, расце павальна, міжвузельцы парасткаў маленькія, галінкаўтваральная здольнасць абмежаваная, таму дрэва ўтварае рэдкую, трохі прыпаднятую крону. Сорт часткова самаплодны, сярэднеспел ы.
Плады даволі буйныя (32—36 г), шараладобныя, цёмна-чырвоныя з моцным шызым васковым налётам і шматлікімі падскуркавымі кропкамі. Скурка тонкая, далікатная. Мякаць жоўтая, ядраная, сакавітая, салодкая. Плады выспяваюць пад канец жніўня і ўтрымліваюць багата цукру, таму прыдатны для прыгатавання чарнасліву.
Сорт скараплодны, дрэвы пачынаюць пладаносіць на 3-і год і ў дарослым узросце ўраджай складае 45—60 кг з дрэва.
МЯСЦОВАЯ ЧЫРВОНАЯ
Мясцовы беларускі сорт, які з-за шматгадовага размнажэння атожылкамі і костачкамі мае шэраг форм. Формы адрозніваюцца адва ад другой зімаўстойлівасцю, якасцю пладоў, тэрмінамі выспяванмя. Супрацоўнікамі Беларускага НДІ пладаводства на чале з Э. П. Сюбаравай вылучана лепшая форма, якая і раяніравана ў Беларусі,
Дрэва невялікае з рэдкай нізкай кронай. Цвіце ў сярэднія тэрміны. Сорт самаплодны. Плады сярэдніх памераў (20—25 г), асіметрычна-авальнай формы, чырвоныя з моцным васковым налётам. Скурка жоўтая, кіслая. Мякаць светла-жоўтая, сакавітая, салодка-кіслая, пры пераспяванні крухмалістая. Костачка даволі буйная, адстае ад мякаці толькі пры поўным выспЯ’ ванні. Слівы выспяваюць у пачатку верасня.
Дрэвы пачынаюць пладаносіць на 3-і год пасля пасадкі, пладаносяць рэгулярна і шчодра.
МІНСКАЯ
Сорт селекцыі Беларускага навукова-даследчага інстытута пладаводства, аўтар Э. П. Сюбарава.
Дрэва сярэдняй сілы росту, утварае акруглую, багатую абрастаючымі галінкамі крону. Зімаўстойлівасць добрая, пачынае пладаносіць на 4-ы год пасля пасадкі і ў сталым узросце ўраджай складае 35—40 кг з дрэва. Сорт самабясплодны, лепшыя апыляльнікі — Стэнлі і Венгерка італьянская.
Плады буйныя (50 55 г). тупаяйцападобнай формы, паспяваюць у апошняй дэкадзе жніўня. Асноўная афарбоўка малочна-жоўтая, пакроўная—аранжавая. Мякаць аранжава-жоўтая, далікатная, сакавітая, салодкая з невялікай прыемнай кіслатой. Костачка сярэдніх памераў, ад мякаці аддзяляецца добра.
МІРНАЯ
Сорт селекцыі Куйбышаўскай доследнай станцыі садаводства. Вызначаецца высокай зімаўстойлівасцю і таму прапануецца для вырошчвання па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Дрэва ў пачатку расце хутка, а пасля таго, як
пачынае пладаносіць (на 3—4-ы год),— павольна. Утварае невялікую акруглую крону. Дарослае дрэва прыносіць ураджай 30—40 кг і болей. Гатунак часткова самаплодны, лепшыя апыляльнікі— Мясцовая чырвоная, Пердрыгон.
Плады даволі буйныя, акруг^я, сярэдняя вага 30 г, цёмна-чырвона-сінія з моцным васковым налётам, Мякаць жоўтая, сакавітая, далікатная, салодкая, добрага смаку. Выспяваюць у пачатку верасня.
НАРАЧ
Сорт Беларускага НДІ пладаводства. Вызначаецца шчодрым ураджаем І зімаўстойлівасцю дрэў. Прапануецца паўсюдна.
Дрэва расцехутка і ўтварае крону сярэдніх памераў, крыху прыпаднятую, авальнай формы. Цвіце ў позні тэрмін, вызначаецца самаплоднасцю. Пачынае пладаносіць на 4—5-ы год, але таварны ўраджай дае пасля 5-гадовага ўзросту. Ураджай дарослага дрэва складае 60—80 кг.
Плады даволі буйныя (сярэдняя вага 30 г), акругла-авальныя, трошкі прыплюснутыя з боку брушнога шва. Афарбоўка кавава-чырвоная з моцным васковым налётам. Скурка тонкая, трывалая, але не грубая. Мякаць жоўтая, сакавітая, ядраная, салодкая. Костачка маленькая, пры выспяванні пладоў добра аддзяляецца ад мякані. Паспяваюць плады ў сярэдзіне верасня.
ПЕРДРЫГОН
Сорт заходнееўрапейскага паходжання, прапануецца для вырошчвання па ўсёй Беларусі.
Дрэвы зімаўстойлівыя, сярэдняй сілы росту, з акруглай. даволі густой кронай. Самаплодны, цвіце ў сярэднія тэрміны, Пачынае пладаносіць на 5-ы год пасля пасадкі і ласлядоўна дае шчодрыя ўраджаі. 3 дарослага дрэва здымаюць 50—60 кг пладоў.
Плады сярэдняй велічыні (25—28 г), адваротнаяйцападобныя, цёмна-чырвона-сінія з добра прыкметным васковым налётам. Мякаць зялёна-жоўтая, добрай якасці. Костачка даволі вялікая, пры выспяванні пладоў аддзяляецца ад мякаці. Плады паспяваюць у пачатку верасня.
ПЕРСІКАВАЯ (ІЕРУСАЛІМСКАЯ)
Стары заходнееўрапейскі сорт. Прапануецца садаводам-аматарам як раннеспелы, высакаякасны сорт. ЗімаўстойлІвасць дрэва недастатковая.
Дрэва ў маладосні расце моцна, утвараючы адваротнаконусападобную крону сярэдніх памераў. Плады 30—35 г, шарападобныя ці трошкі авальныя, чырвонай афарбоукі з васковым налётам. Скурка тоўстая. Мякаць валодае моцным прыемным водарам, сакавітая, кіславата-салодкая, прыемнага смаку. Костачка маленькая, але лёгка адстае ад мякаці толькі ў добра паспелых пладоў.
РЭНКЛОД АЛЬТАНА
Сорт заходнееўрапейскага паходжання. Распаўсюджаны на поўдні Беларусі. Вызначаецца выдатнай якасцю пладоў, шчодрым ураджаем і самаплоднасцю. Дрэва даволі высокае, з добра развітым ствалом і шкілетнымі галінамі. Крона разложыстая. Зімаўстойлівасць недастатковая. таму вырошчваць на поўначы небяспечна.
Плады даволі буйныя (30—35 г), шарападобныя, цёмна-чырвоныя, з добра бачным васковым налётам. Мякаць жоўтая, ядраная, сакавітая, выдатнай якасці. ГІлады паспяваюць у пачатку верасня.
Пачынае пладаносіць на 4-ы год пасля пасадкі і дарослыя дрэвы прыносяць да 70—80 кг пладоў.
РЭНКЛОД ЗЯЛЁНЫ
Адзін з лепшых сартоў для ўжывання ў свежым выглядзе. Заходнееўрапейскага паходжання. Паспявае ў сярэдзіне верасня.
Дрэва сярэдняй велічыні, утварае шырокую акруглую крону. Пладаносіць пачынае на 4 ы год пасля пасадкі ў сад І дае шчодрыя ўраджаі. Плады не вельмі буйныя (да 30 г), плоскаакруглай формы. Скурка зеленаватая, іншы раз зеленавата-жоўтая. Мякаць жоўтая, далікатная, сакавітая, вельмі салодкая.
РАННЯЯ ЛОШЫЦКАЯ
Сорт селекцыі Беларускага НДІ пладаводства. Дрэва даволі моцнае, утварае густую крону акруг-
лай формы, зімаўстойлівае. Пачынае пладаносіць на 4—5-ы год пасля пасадкі ў сад і 8-гадовае дае да 40 кг пладоў. Гатунак самабясплодны і патрабуе абавязкова апыляльнікаў, лепшымі з якіх з’яўляюцца Венгерка італьянская і Стэнлі.
Плады буйныя (35—40 г), прадаўгавата-акруглай формы, паспяваюць у сярэдзіне жніўня. Афарбоўка пладоў жоўтая з невялікім аранжавым загарам. Мякаць светла-жоўтая, вельмі сакавітая, далікатная, салодкая, з лёгкай кіслатой. Костачка невялікая, добра аддзяляецца ад мякаці. Смак выдатны.
СТАХАНАЎКА
Сорт селекцыі НДІ пладаводства, аўтар Э. П. Сюбарава. Дрэвы сярэдняй сілы росту, утвараюць акруглую густую крону, зімаўстойлівыя. Пладаносіць пачынаюць на 4-ы год пасля пасадкі, а дарослыя дрэвы, калі побач растуць апыляльнікі, даюць да 30—40 кг пладоў у год. Лепшыя апыляльнікі— сарты з познім тэрмінам цвіцення: Стэнлі, Венгерка італьянская. Плады буйныя (40—45 г), акругла-авальныя, трошкі звужаны да пладаножкі, паспяваюць у апошняй дэкадзе жніўня. Афарбоўка жоўта-зялёная, на паверхні скуркі моцна трымаецца моцны блеклы васковы налёт. Мякаць зеленавата-жоўтая, далікатная, салодкая.
СТЭНЛ І(СТАНЛЕЙ)
Гатунак паўночнаамерыканскага паходжання. Прапануецца для вырошчвання ў паўднёвых і цэнтральных раёнах.
Дрэва расце вельмі хутка і ўтварае пірамідалЬ’ ную густую крону вялікіх памераў. Сорт часткова самаплодны, цвіце позна, лепшыя апыляльнікі — Вялікая сіняя, Венгерка італьянская. Пачынае пладаносіць на 4-ы год пасля пасадкі ў сад, а ўраджай дарослых дрэў (8—10 год) складае 40—50 кг з дрэва.
Плады буйныя, вагой больш як 30 г, асіметрычныя, падоўжана-адваротнаяйцападобнай формы. Афарбоўка скуркі цёмна-сіняя да фіялетавага з моцным васковым налётам. Мякаць зялёна-жоўтая, ядрыстая, сакавітая, кіславата-салодкая, з прыемным водарам. Пры поўным выспяванні костачка ад мякаці аддзяляецца
добра. Плады добра пераносяць перавозку, на дрэве трымаюцна моцна, прыгодны для ўжывання ў свежым выглядзе і для усіх відаў перапрацоўкі.
ЭДЫНБУРГСКАЯ
Сорт паходзіць з Англіі. Распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але ў паўночных раёнах з-за невялікай зімаўстойлівасні пупышак пладаносіць нерэгулярна.
Дрэвы растуць вельмі хутка і ўжо да 5—6 гадоў утвараюць вялікую акруглую густую крону. Прыкметнай адзнакай гатунку з’яўляецца акруглае, буйное, гафрыраванае лісце. Гатунак высокасамаплодны, цвіце ў сярэднія тэрміны.
Плады даволі буйныя (30—35 г), акруглыя, цёмначырвоныя. Скурка тоўстая. Мякаць зеленавата-жоўтая з чырвонымі пражылкамі, сакавітая, кісла-салодкая. Костачка сярэдняй велічыні, ад мякацІ аддзяляецца толькі пры поўным выспяванні пладоў.
Пачынае пладаносіць на 5-ы год пасля пасадкі ў сад, ураджаі прыносіць шчодрыя і кожны год, у 10-гадовым узросце зборы пладоў складаюць 60—70 кг з дрэва. Плады паспяваюць у пачатку верасня.
САРТЫ АЛЫЧЬІ
У апошні час на Беларусі стала папулярнай і кары* стаецца павагай культура алычы. Дзякуючы навуковым працам Беларускага НДІ пладаводства мы можам прапанаваць садаводам лепшыя гатункі гэтай культуры.
ВЕТРАЗЬ
Сорт селекцыі Беларускага НДІ пладаводства. Дрэва не дасягае буйных памераў, стварае кампактную, акрутлую крону сярэдняй гушчыні.
Зімаўстойлівасць дрэў і кветкавых нупышак вельмі высокая. Лепшыя апыляльнікі — Мара, Рубінавая, a таксама мясновыя формы алычы. Дрэвы пачынаюць пладаносіць на 2-і год пасля пасадкі і хутка дасягаюць сталых ураджаяў (5—6-гадовыя дрэвы прыносяць 30— 40 кг пладоў). Плады невялікія (18—20 г), жоўтыя, акругла’Яйцападобнай формы з завостранай дзюбкай.