Слова пра Браніслава Тарашкевіча

Слова пра Браніслава Тарашкевіча

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
66.41 МБ
«...Добра разумеем, што польскія войскі прыбылі на нашую бацькаўшчыну з мэтай ператварэння земляў б. В. княства Літоўскага ў крэпасць для абароны Рэчы Паспалітай Польскай... 3 гэтага вынікае, што... інтарэсы Польшчы з’яўляюцца і нашымі інтарэсамі. Таму гэтая супольнасць інтарэсаў дае нам магчымасць будучую работу па адбудове незалежнай Беларусі весці на грунце згоды з польскім народам. Узаемаразуменне на аснове прызнання польскім народам незалежнасці і цэласнасці Беларусі, звязанай з Рэччу Паспалітай сумеснай абаронай свайго незалежнага існавання, лічым за пажаданае і карыснае для абодвух народаў»2і.
Думкі, заключаныя ў гэтай цытаце, праходзяць чырвонай ніткай праз увесь артыкул. Гэта роспачны заклік-зварот да лагера Пілсудскага прыняць прыязны поціск пада-
дзенай беларусамі рукі і аказаць ім падтрымку ўзамен... на супольную барацьбу з бальшавікамі. Адначасова выражае прэтэнзію да кіруючага лагера за тое, што ен не хоча лічыцца з «беларускім народным прадстаўніцтвам» і яго пастулатамі, прыводзіць у гэтым артыкуле цэлы шэраг абвінавачаняў польскіх уладаў, перш за ўсё ў справе вайсковага і цывільнага асадніцтва і паліцэйскага рэжыму. Дзейнасць польскага адміністрацыйнага апарату на беларускіх землях расцэньвае як акупацыйную. I таму заканчвае артыкул наступным чынам: «Польская акупацыя пакінула пасля сябе справядлівыя горыч і расчараванне ў шчырасці палітыкі Польшчы, якая аднеслася да Беларусі толькі як да сваіх крэсаў усходніх. Аднак свядомая беларуская народная думка не перастала шукаць падтрымкі Полыпчы, верачы, што прынцыпы сапраўднай дэмакратыі павінны ўрэшце перамагчы (курсіў мой.— А. Б.)22.
Здавалася б, што пасля такой ацэнкі, пасля такіх расчараванняў застаўся адзін толькі крок да аб’яўлення вайны таму, хто ашукаў беларусаў. Але Тарашкевіч быў далёкі ад такога рашэння. Бачыў у той час іншае выйсце і на яго разлічваў, разлічваў на перамогу сапраўднай дэмакратыі ў Польшчы.
У гэтым артыкуле звяртаецца ўвага на яшчэ адзін аспект праблемы, які можна назваць грамадска-структурным:
«Ад польскага ўрада і грамадскасці асабліва патрабуем, каб аграрная рэформа разглядалася як унутраная справа Беларусі; павінна быць абвешчана «desinteressement» у справе валодання зямлёй уласнікамі польскай нацыянальнасці, уласнасць якіх павінна падлягаць тым самым правом, што і ўласнасць іншых грамадзян Беларусі. Апрача Ta­ro, ад польскай народнай дэмакратыі патрабуем адрачыся ад усялякіх штучных дзяржаўных каланізатарскіх планаў (гаворка ідзе пра ўхвалены 17.XII.1920 года соймам закон аб польскім асадніцтве, вайсковым і цывільным, на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай.— А. Б.) у Заходняй Беларусі» (курсіў — у арыгінале).
Бачым, што Тарашкевіч нават тады, калі надзею на рэалізацыю сваіх нацыянальных ідэалаў звязваў з перамогай Пілсудскага над бальшавікамі, калі выяўляў настроі антыбальшавіцкія — па асноўных грамадскіх пытаннях, перш за ўсё па сялянскім пытанні, займаў радыкальную пазіцыю. Невыпадкова ўжываў у гэтым артыкуле тэрмін «польская акупацыя». Так, відаць, разумелася сітуацыя і ўсім беларускім асяродкам. Найлепшым доказам гэтага з’яўляецца брашура, выдадзеная ў ліпені 1920 года Антонам Луц-
кевічам пад красамоўным загалоўкам «Польская акупацыя ў Беларусі». Зрэшты, Тарашкевіч ужо ў названым вышэй артыкуле пісаў: «Перакрэслена воля беларускага народа, які прагне незалежнасці». Дадамо да гэтага, што ў размове з Антонам Луцкевічам Пілсудскі зазначыў, што варта адкласці дзяржаўныя дамаганні беларусаў, звязаныя з Польшчай, да лепшых часоў, калі будзе болып шанцаў для паспяховага вырашэння гэтага пытання. Таму «раіў» Луцкевічу заняцца «працай арганічнай». Неўзабаве ў Польшчы ўсялякія беларускія прадстаўніцтвы,' як «Рада Віленшчыны і Гродзеншчыны» і іншыя, былі зачынены. Такая пазіцыя цэнтральных польскіх уладаў прывяла найбольш выдатных беларускіх дзеячаў да высновы, што ў Варшаве ім нічога ўжо не дасягнуць. Болыпасць з іх пераехала ў Вільню. Быў сярод іх і Тарашкевіч.
9 кастрычніка 1920 года войскі генерала Люцыяна Жалігоўскага без абвяшчэння вайны Літве сілай зброі захапілі Вільню і некалькі бліжэйшых да яе паветаў. Для стварэння ілюзіі «дэмакратычнага» характару гэтай арганізаванай па загаду Пілсудскага агрэсіўнай акцыі (пра гэта ў трыццатыя гады пісаў сам Жалігоўскі) і надання ёй выгляду выяўлення «волі народа», на захопленай тэрыторыі быў створаны часовы адміністратыўны раён, названы Сярэдняй Літвой. 24 сакавіка 1922 года сойм ПР ухваліў далучэнне тэрыторыі Сярэдняй Літвы да Польшчы. Далучэнне Віленшчыны да Польшчы пазней было акцэптавана на міжнародным форуме. -
Увогуле беларускія палітыкі адмоўна ставіліся да Жалігоўскага. Як пабачым далей, гэта выявілася ў байкоце выбараў у віленскі сойм. Але паколькі кіраўніцтву Сярэдняй Літвы неабходна была падтрымка не толькі польскай грамадскасці, яно адносілася да беларускіх арганізацыяў, асабліва напачатку, з пэўнай талерантнасцю, што беларусы і выкарысталі.
Як пісаў Тарашкевіч у сваёй біяграфіі, пад канец 1920 года ў Вільні была склікана нарада, у якой сярод іншых прынялі ўдзел Антон Луцкевіч, кс. Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, Вацлаў Іваноўскі, Максім Гарэцкі, Аркадзь Смоліч і ен — Браніслаў Тарашкевіч. На гэтай нарадзе была прынята пастанова, што лаяльныя адносіны мясцовай улады да беларускіх арганізацыяў неабходна перш за ўсё выкарыстаць для стварэння беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацыяў, для стварэння сеткі школаў, кааператываў. Тады ж Тарашкевіч заняў прадастаўленую яму ўрадам Сярэдняй Літвы пасаду кіраўніка беларускага сектара ў дэпарта-
менце асветы. I вось менавіта тут ён праявіў незвычайную актыўнасць.
Пачаўся перыяд звычайнай арганічнай працы на Віленшчыне, значная тэрыторыя якой была населена беларусамі. Шмат увагі аддавалася рабоце ў Беларускім нацыянальным камітэце (БНК), у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх палітычных партыяў і беларускіх арганізацыяў. Склад яго заўсёды абвяшчаўся беларускім друкам пасля чарговых выбараўгз.
Галоўную ролю ў камітэце адыгрываў Антон Луцкевіч — былы прэм’ер беларускага эміграцыйнага ўрада. Падтрымліваў кантакты з усімі беларускімі асяродкамі ў Празе, Коўне, Мінску. Аднак самую цесную сувязь меў з неафіцыйным прадстаўніком літоўскага ўрада прафесарам Міхаілам Біржышкам, які жыў у Вільні і аказваў матэрыяльную падтрымку беларускаму асяродку, асабліва ў справе друку. Тарашкевіч вёў сваю работу ад імя камітэта, a распараджэнні атрымліваў пераважна ад Антона Луцкевіча.
У выніку дзейнасці Тарашкевіча і яго таварышаў узнікла тады і ажывіла сваю работу каля 200 пачатковых школ (у тым ліку 7 у Вільні), настаўніцкая семінарыя ў Барунах, настаўніцкія курсы і гімназія ў Радашкавічах. Паралельна Тарашкевіч праводзіў шырокую грамадскую дзейнасць.
Дзякуючы яго намаганням узнікла вядомае Таварыства беларускай школы (ТБШ), старшынёй якога ён стаў (напачатку яно дзейнічала толькі на Віленшчыне) і якое пазней адыграла важную ролю ў беларускім нацыянальным руху на ўсходніх землях Польшчы. У той самы час быў актыўным дзеячам Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны.
У перыяд існавання Сярэдняй Літвы (X.1920—III. 1922) Тарашкевіч увесь час жыў у Вільні. Спачатку ў доме MaaKe, а з 1922 года ў доме на вул. Віленскай, 12. Гэтае памяшканне — гістарычнае месца для левых сілаў беларускага руху. У паліцэйскіх дакументах уся радыкальная беларуская прэса называлася не іначай, як «прэса з Віленскай, 12». У гэтым доме часта адбываліся паліцэйскія вобыскі. I, як пабачым далей, тут размяшчаўся таксама цэнтральны сакратарыят Грамады.
Дзякуючы Людвіцы Войцік, якая, пачынаючы з 1923 ro­fla, наведвала штодзень гэты будынак як адмінісгратар рэдакцыі, дзякуючы першай жонцы Тарашкевіча, а таксама яго родным, мужу і жонцы Янкоўскім з вёскі Адамчукі, удалося ўстанавіць некалькі дэталяў пра будынак, які знаходзіўся на вул. Віленскай, 12.
На першым паверсе дома, у кватэры № 6, змяшчаліся ў розныя перыяды пакоі рэдакцыяў радыкальных беларускіх выданняў, бюро Таварыства беларускай школы, Школьнай рады і Саюза беларускіх студэнтаў. Адзін ці два пакоі былі прыватным жыллём для некалькіх беларускіх дзеячаў, нежанатых. У адным з іх жыў кампазітар Антон Грыневіч, і постук яго палачкі часта чуўся праз цэлыя вечары ажно на другім паверсе. У другім пакоі жыў мастак Язэп Драздовіч.
Тарашкевіч заняў трохпакаёвую кватэру № 7 на верхнім паверсе. Заўсёды ў яго жыў хтосьці са сваякоў, пераважна 3 моладзі, якая вучылася ў Вільні. Так было да 1923 года. Пазней ён жыў тут разам з жонкай, цешчай і сынам. Тарашкевіча можна было амаль заўсёды знайсці ці ў кватэры, ці ў рэдакцыі, ці ў адным з пакояў кватэры №6. Ці быў ён у той час членам рэдакцыі радыкальных выданняў, ці прымаў удзел у выдавецкіх справах? He ведаем. Аднак, як вынікае з яго аўтабіяграфіі, быў у курсе сакрэтных справаў рэдакцыі, якія звычайна ведае толькі вузкае кіраўнічае кола. Апрача таго, быў вельмі дзейсны: у дэпартаменце асветы, у беларускай гімназіі, дзе выкладаў лацінскую мову і гісторыю беларускай літаратуры, апрацоўваў беларускую літаратурную тэрміналогію, рыхтаваў да друку сінтаксіс беларускай мовы.
18 сакавіка 1921 года, калі ў Вільні яшчэ захоўваліся ўстановы Сярэдняй Літвы, было заключана ў Рызе мірнае пагадненне паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Гэта клала канец вайне і спрыяла ўсталяванню граніцы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Паводле гэтага пагаднення, польская мяжа на паўночным захадзе праходзіла непадалёк ад беларускага Мінска. Беларусь аказалася канчаткова падзеленай. Тэрыторыі, даволі густа населеныя беларусамі ў межах Полыпчы, змяшчаліся ў пазнейшых ваяводствах: Палескім, Навагрудскім, Віленскім і Беластоцкім. На гэтых самых тэрыторыях, пераважна ў гарадах, жылі масава палякі, літоўцы — на Віленшчыне і Сувалыпчыне, значная колькасць яўрэяў — у гарадах і мястэчках. Словам, гэта была шматнацыянальная тэрыторыя.
Гэтыя тэрыторыі адны называлі паўночна-заходнімі крэсамі (у адрозненне ад паўднева-ўсходніх з украінскім насёльніцтвам), а іншыя — Заходняй Беларуссюм. Рыжскае пагадненне прадугледжвала абавязацельствы абодвух бакоў адносна сваіх нацыянальных меншасцяў. Польшча абавязалася ў Рызе забяспечыць нацыянальным меншасцям умовы для іх культурнага развіцця, для развіцця іх асветы, мовы, рэлігіі. На справе ж польская адміністрацыя рабіла ўсе, каб