• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    Што рабіў у той час Тарашкевіч?
    Як ужо вядома, з вясны 1919 года жыў у Варшаве і адразу па прыездзе звязаўся з незалежніцкім беларускім рухам, стаўшы адным з яго выдатных дзеячаў. У сваёй аўтабіяграфіі прыгадвае дзвюх асобаў сярод дзеячаў БНР, пад кіраўніцтвам якіх дзейнічаў з восені 1919-га да восені наступнага года. Першай быў Антон Луцкевіч, другой — Аркадзь Смоліч, тэарэтык незалежніцкага руху, аўтар праграмы беларускай сацыял-дэмакратыі.
    Ужо вясною 1919 года Смоліч прадставіў Тарашкевічу праграму дзеянняў, одісла выказаную ў словах: «Вырваць, што ўдасца». Канкрэтна Тарашкевіч меўся засяродзіць сваю дзейнасць у трох галінах: стварыць прадстаўніцтва Віленшчыны і Гродзеншчыны, арганізаваць беларускую прэсу, надаўшы ёй апазіцыйны характар, і адначасова развіваць выдавецкую дзейнасць, а таксама заняцца беларускай школьнай справай.
    Магчымасці рэалізаваць гэтую праграму былі абмежаваны польскімі ўладамі. 12—14 чэрвеня 1919 года ў Вільні адбыўся з’езд беларускіх прадстаўнікоў Віленшчыны і Гродзеншчыныі’. На пасяджэннях была выбрана Беларуская цэнтральная рада Віленшчыны і Гродзеншчыны, на чале якой сгаў неўзабаве Браніслаў Тарашкевіч. На працягу пэўнага часу гэта было адзінае беларускае прадстаўніцтва, якое Пілсудскі цярпеў і нават прыняў яго прадстаўнікоў: Тарашкевіча, Алексюка, Кахановіча, а таксама айца Кушнева як прадсгаўніка праваслаўнай царквы і выслухаў іх пастулаты.
    Ужо вясной 1919 года Тарашкевіч зразумеў сутнасць пазіцыі Пілсудскага ў беларускім пытанні. Бачыў свавольства адміністрацыі ў адносінах да беларускага насельніцтва, і таму складаў пратэсты. Летам 1919 года рашуча адхіліў прапанову Ежы Асмалоўскага заняць пасаду па беларускіх справах у Цывільным упраўленні ўсходніх земляў. (Дарэ-
    чы, ніхто з дзеячаў БНР — як піша ў сваіх успамінах Асмалоўскі — «не пераступіў парог ЦУУЗ, лічачы яго акупацыйным урадам». У гэтай сітуацыі Тарашкевіч, як сам пісаў, заняў адносна польскага ўрада становішча лаяльнай апазіцыі.
    3 нешматлікіх абрыўкавых звестак пра асабістыя перажыванні Тарашкевіча ў 1918—1920 гадах ведаем, што ў той час наладзіў шчырыя адносіны з Ляляй Мэнке, старэйшая сястра якой, Юльяна, была прыяцелькай смяртэльна хворага перадавога ідэолага беларускага нацыянальнага руху Івана Луцкевіча. Паміж Браніславам Тарашкевічам і Ляляй Мэнке ўсталявалася глыбокая прыязнасць, пра што бліжэйшае акружэнне добра ведала. У 1920 годзе, вярнуўшыся ў Вільню, Тарашкевіч закватараваў у доме ManKay па вуліцы Бакшты, 21. Цікавыя ўспаміны Лялі Мэнке пра сваё знаходжанне ў Варшаве ў чэрвені 1919 года. У час паездкі з хворым Луцкевічам у Закапане спыніліся ў Варшаве. Цяжкахворага Івана не адведаў ніхто з беларускіх сяброў, за выключэннем Тарашкевіча. Лялю Мэнке гэта вельмі абурала. Відавочна, што не разумела тагачаснай сітуацыі, у якой знаходзіліся беларускія дзеячы. А сітуацыя гэта была, можна сказаць, дваістая. Тарашкевіч як кіраўнік Цэнтральнай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны быў афіцыйным прадстаўніком нацыянальнай фракцыі беларусаў (разам з іншымі нават быў запрошаны на ўрачысты прыём у Каралеўскі замак, аднак, з другога боку, пачуваўся няўпэўнена, таму што супраць беларускіх нацыянальных дзеячаў часта ўчыняліся рэпрэсіі. Заўважыла гэта і апісала ў сваіх успамінах адна з выдатных дзеячак БСГ — Паўліна Мядзёлка, якая ў 1920 годзе прыехала з турмы, што ў Вронках, і шукала кантакту з Тарашкевічам. Адрас атрымала з вялікімі цяжкасцямі. Вынесла ўражанне, што Тарашкевіч жыў на паўлегальным становішчы, Прасіў, каб больш яго не наведвалі, раіў як хутчэй выехаць з Варшавы.
    Праўда, Паўліна Мядзёлка прыгадвае сустрэчу з Тарашкевічам толькі мімаходзь і не высвятляе дакладна, у якой сітуацыі ён знаходзіўся, але відавочна, што яе ўражанні не былі выпадковыяго.
    Як і ў ранейшыя гады ў Вільні, Тарашкевіч у Варшаве знаходзіў блізкіх знаёмых сярод польскай інтэлігенцыі. Болыпасць з іх былі людзі, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве асноў незалежнай Полыпчы. Сустракаўся з імі прыватным чынам, а часамі афіцыйна прадстаўляў віленскі беларускі асяродак. Так, напрыклад, з лета 1919 года быў
    членам праўлення Таварыства польска-беларускай дружбы побач з Тадэвушам Галоўкам, Раманам Скірмунтам і іншымі.
    У адрозненне ад амаль усіх беларускіх дзеячаў, Тарашкевіч у польскім акружэнні адчуваў сябе вельмі свабодна. Паводзінамі, вопраткай, манерамі не адрозніваўся ад іншых, і ўсюды ўспрымалі яго як «свайго чалавека». Трымаўся з годнасцю і адначасова быў дасціпны, вясёлы, жартаваў і ўмеў заваяваць увагу людзей. Цікава, што і ў Беларусі, і ў Маскве людзі, успамінаючы Тарашкевіча праз дзесяткі гадоў, пачыналі з такой заўвагі: «Ці ведаеце вы, што Тарашкевіч заўсёды быў вельмі элегантны і меў манеры свецкага чалавека?»
    Бясспрэчна, што польскае асяроддзе ўплывала на яго. Перш за ўсё, трэба адзначыць, што з 1919 года і да 1923-га ўключна Тарашкевіч належаў да адной з найбольш вядомых у Польшчы масонскай ложы. Называлася гэтая ложа «Праўда», і адным з яе арганізатараў быў Юзаф Зябіцкі.
    Юзаф Зябіцкі змяшчае ў сваім «Дзённіку» досыць доўгі спіс удзельнікаў ложы, сярод іх вядомы пісьменнік Андрэй Струг — Вялікі Майстар, Станіслаў Стампоўскі — кіраўнік украінскай ложы, Аляксандр Бабяньскі, Тадэвуш ВяняваДлугашоўскі, Міраслаў Арцішэўскі, Раман Кноль, Войцех Стпічыньскі, Аляксандр Прыстар, Генрык Кавецкі, Стэфан Гростэрн і іншыя не менш вядомыя асобы. 3 часам Тарашкевіч пяройдзе з гэтай варшаўскай ложы «Праўда» (яна знаходзілася па вул. Залатой) у «Вялікую віленскую ложу ім. Траугута». Як у Варшаве, так і тут да ложы належалі найбольш выдатныя прадстаўнікі мясцовай польскай інтэлігенцыі, між імі Вітальд Абрамовіч, Ян Пілсудскі (брат Юзафа), славуты віленскі адвакат Тадэвуш Врублеўскі, віленскі сгараста Кіртыкліс, вядомы публіцыст Мар’ян Свяхоўскі. Выключную ролю ў ложы адыгрываў пазнейшы рэктар універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні Вітальд Станевіч.
    Можна здагадвацца, што галоўным фактарам, які яднаў Тарашкевіча з яго «братамі масонамі», магло быць тое, што ў ложы шмат увагі аддавалася нацыянальнаму пытанню і спосабам яго вырашэння.
    У тым асяроддзі прыхільнікаў Пілсудскага і яго федэратыўных планаў заўсёды абмяркоўвалася магчымасць утварэння такой Полыпчы, у межах якой на правах аўтаномій былі б Беларусь, Украіна і Літва. Відаць, кожны разумеў гэтую аўтаномію па-свойму. Шмат членаў ложы «Праўда» сыходзіліся на думцы, што Польшча павінна адыграць ролю шчыта Еўропы перад «бальшавіцкай навалай».
    Ложа была месцам сустрэч людзей грамадскага стану, з нават вельмі рознымі поглядамі ў справах прынцыповых — грамадскіх і палітычных. Тут шукалі ўзаемнай палітычнай інфармацыі, абменьваліся сваімі поглядамі, намерамі. Тут фарміравалася часам так званая «грамадская думка». Тут часта разглядаліся пытанні дзяржаўнага значэння, асабліва тыя, якія не мелі яшчэ канкрэтнага вырашэння і асабліва калі справа тычылася шырэйшых палітычных канцэпцыяў. Гэта датычыла ў пэўнай меры ўкраінскай і беларускай праблемы.
    Можа, Тарашкевіч меў надзею наблізіць да сябе членаў ложы — людзей, як можна здагадацца з названых прозвішчаў, высокага становішча ў грамадскай іерархіі Польшчы — карысных для беларускай справы? У ложы Тарашкевіч сустракаў сваіх польскіх сяброў, якія да набыцця незалежнасці, як і ён, марылі пра іншы спосаб вырашэння нацыянальнага пытання ў вольнай Польшчы і вельмі востра крытыкавалі цяперашнюю палітыку. «Дзённік» Юзафа Зябіцкага з гэтага пункту погляду з’яўляецца пэўным адлюстраваннем такіх настрояў. У 1920 годзе Зябіцкі, выконваючы місію Міністэрства замежных справаў, праездам быў у Вільні: «...Даехаў да Вільні... меў часу знайсці Браніслава Тарашкевіча і пагаварыць з ім пра беларускія справы, якія мяне непакоілі, бо ў краі панавалі настроі не на карысць беларусаў. Беларусы не былі прызнаныя як нацыя: католікаў залічалі да палякаў, праваслаўных — да рускіх.
    У Варшаве пазнаёміўся з беларускімі дзеячамі, якія заўзята баранілі сваю справу, вызначаючы граніцы нацыянальнай тэрыторыі па-за прызнанымі этнаграфічнымі. У гэтым пункце Тарашкевіч быў болып памяркоўны, хоць у грамадскіх адносінах трымаўся непрымірымых левых пазіцыяў. У Вільні пазнаёміў мяне са сваімі палітычнымі аднадумца'мі і даручыў ковенскім таварышам даслаць сюды мае лісты з Літвы».
    3 гэтага невялікага фрагмента відаць, што Тарашкевіч стараўся выкарыстаць адносіны з Юзафам Зябіцкім для беларускай справы. Але калі Тарашкевіч і яго таварышы разлічвалі на дапамогу Зябіцкага, то моцна памыляліся. 3 усяго зместу «Дзённіка» відаць, што хоць той і займаў высокае становішча ў Міністэрстве замежных справаў, але быў бездапаможны, калі даводзілася адстойваць уласную думку. Усё, што было звязана з нацыянальным пытаннем, вырашаў Пілсудскі, а Зябіцкі не карыстаўся даверам галоўнага правадыра, бо часта выказваў уласныя меркаванні.
    Цытата важная заключанай у ей характарыстыкай no-
    глядаў Тарашкевіча: рэаліст у справах нацыянальных, непрымірымы ў праблемах грамадскіх. Далей убачым, што тыя рысы, якія прыкмеціў чалавек старэйшы і больш дасведчаны ў жыцці, будуць мець істотнае значэнне ў далейшай эвалюцыі палітычных поглядаў Тарашкевіча.
    Другі асяродак польскай інтэлігенцыі, у якім абарачаўся Тарашкевіч,— клуб, арганізаваны эканамістам і дэмакратам Владзімежам Вакарам. У гэтым клубе сустракаліся прадстаўнікі народаў «прыгнечаных і вызваленых». Мяркуючы па прозвішчах выдатнейшых членаў, клуб можна назваць асяродкам тагачаснай бельведэрскай лявіцы. Бачым тут Тадэвуша Галуўку, Мечыслава Недзялкоўскага, Мар’яна Маліноўскага, Ірэну Касмоўскую, Людвіка Крывіцкага, Яна Бадуэна дэ Куртэнэ, Станіслава Сядлецкага. Апошні быў галоўным рэдактарам часопіса, які выдаваў Вакар і які называўся «Пшымежэ» (Саюз). Менавіта ў «Пшымежы» ў 1920 годзе змясціў свой праграмны артыкул Тарашкевіч.
    «Беларускія палітычныя пастулаты» — Такая назва артыкула і адзіная значная праца Тарашкевіча таго перыяду. Артыкул напісаны страсна, бліскуча, у ім угадваўся цудоўны публіцыст; ужо тады ён быў даволі вядомым палітыкам. Тарашкевіч, як і іншыя члены клуба Вакара, прапагандуе саюз прыбалтыйскіх народаў. Выстаўляе таксама розныя палітычныя запатрабаванні ў адрас польскага ўрада. I, як усё яго акружэнне, на першае месца ставіць праблему аб’яднання расчлянёнай Беларусі пры апірышчы на Польшчу. Выказвае сваю нязгоду і недавер у адносінах да палітыкі Савецкага ўрада, які ў час брэсцкіх перамоваў ды і пазней (у размовах I. Мархлеўскага ў Мікашэвічах і Белавежы) ставіў на першы план дасягненне міру: