Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
7 Яніна Гурыновіч (памерла ў 1967 г.), прафесар універсітэта імя Мікалая Каперніка у Торуні, была пляменніцай вядомага беларускага фалькларыста, рэвалюцыянера і паэта Адама Гурыновіча. Свае ўспаміны напісала па просьбе Мар’яна Пецюкевіча.
8 Пар: Leon Wasilewski, Kresy wschodnie, Warszawa—Krakow 1977. S. 232. Цікавую інфармацыю на гэтую тэму дае і мовазнаўца I. Крамко: «У 1835 г. у Вільні з’явілася кніжка на беларускай мове, напісаная лацінкай, з назвай: «Кароткі збор навукі хрысціянскай для людзей вясковых, якія гавораць на польска-рускай мове, рымска-каталіцкага веравызнання», пар.: Крамко I., Юрэвіч А., Яновіч А. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1968. Т. II. С. 27.
9 Паводле слоў сястры Тэклі, залаты медаль атрымаў вучань, рэпетытарам якога быў Тарашкевіч. Гэта быў сын рускага чыноўніка высокага вайсковага рангу.
1° Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984. С. 127.
11 Справаздача пра дзейнасць беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта за 1912 год, с. 92—115. Бібліятэка Літоўскай Акадэміі навук у Вільні. Пра гэтую справаздачу пісаў Р. М. Семашкевіч у кнізе «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе». Мн., 1971. С. 60.
12 «Лучынка» — ілюстраваны часопіс для моладзі, які выдаваўся ў Мінску ў 1914 г. (выйшла толькі 6 нумароў). Афіцыйным рэдактарам часопіса быў Аляксандр Уласаў, але фактычна ўсей работай, звязанай з яго выданнем, кіравала Цетка, па ініцыятыве якой часопіс быў заснаваны. Абодва лісты Цеткі да Тарашкевіча былі апублікаваны прафесарам С. Александровічам у кнізе: Цетка. Творы. Мн., 1976. С. 279, 281.
13 Людвіка Войцік, пс. Верас Зоська, з роду Сівіцкіх, нар. 30.IX.1892 г.
Жыла ў Вільнюсе з 1923 г. Вядомая беларуская грамадская дзеячка. Ведала Тарашкевіча і карэспандавала з ім.
14 Яе імя і прозвішча ўвекавечыў беларускі паэт і публіцыст Ігнат Канчэўскі, які свае творы падпісваў псеўданімам «Ганна Галубянка».
15 Так ен пісаў у сваей аўтабіяграфіі 15.XII.1933 г., ЦА ЦК, м/ф 1684.
іб Анкеты падсудных у працэсе Грамады, ЦА ЦК, 105/1137 (Архіў Дурача); Тарашкевіч Браніслаў. у кн.: Parlament Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1927. Пад рэд. праф. Г. Масціцкага і В. Дэванкоўскага. Варшава, 1928. С. 343; яго навуковую ступень акрэсліў гэтаксама Арсень Ліс у кнізе «Браніслаў Тарашкевіч» (Мн., 1966).
17 Успаміны Юзафа Зябіцкага знаходзяцца ў яго ўнука, прафесара Андрэя Зябіцкага, які ў 1965 г. ахвотна прадаставіў іх мне, за што яму шчыра дзякую. Сардэчна дзякую і Веры Андрэеўне за дапамогу ў пошуку сям’і Зябіцкіх у Польшчы, як і за ўсю іншую інфармацыю, якая датычыць Тарашкевіча.
18 Дзмітрый Лешчанка (1876—1939), бальшавіцкі дзеяч, пасля рэвалюцыі выконваў важныя дзяржаўныя функцыі (старшыня Камітэта па справах кінематаграфіі ў СССР, намеснік народнага камісара асветы СССР).
Раздзел другі
(1917-1923)
Тарашкевіч у перыяд рэвалюцыі. —
Беларуская сацыялістычная грамада. — Кароткае знаходжанне ў Вільні і выданне першай беларускай граматыкі. — У віры палітыкі
і змагання беларусаў за свае правы. — Змагар за польска-беларускае братэрства. — У абозе Пілсудскага і ў масонскай ложы. — Першыя расчараванні і сумненні. — Пачатак пасольскай дзейнасці.— Заснаванне сям'і.
У гады першай сусветнай вайны, асабліва ў перыяд магутных грамадскіх пераваротаў 1917 года, Петраград стаў найважнейшым асяродкам не толькі рабочага руху, але і нацыянальна-вызваленчых рухаў у Расіі. У выніку падзеяў, звязаных з вайной, тут узніклі значныя згуртаванні інтэлігенцыі польскай, беларускай, літоўскай і іншых нацыянальнасцяў. Палітычнае жыццё ў гэтых згуртаваннях было надзвычай інтэнсіўнае і ахоплівала штораз шырэйшыя колы.
Беларускі асяродак у Петраградзе пад канец 1916 года таксама значна пашырыў сваю дзейнасць. Узніклі два беларускія тыднёвікі, утварыўся Беларускі камітэт дапамогі ахвярам вайны, у рабоце якога актыўна ўдзельнічаў Тарашкевіч.
Галоўную ролю ў той час адыгрывала ў беларускім руху Беларуская сацыялістычная грамада, якую Ленін у 1914 годзе залічваў да дробнабуржуазных нацыянальных арганізацыяў тыпу леванародніцкіхі. Кароткі агляд гісторыі яе дзейнасці — не простая справа. Галоўная цяжкасць вынікае з невялікай колькасці матэрыялаў і дакументаў арганізацыі і скупых вусных звестак. I да гэтага часу не з’явілася манаграфіі па гісторыі БСГ.
Некалькі слоў пра яе гісторыю. У 1902—1903 гадах у Пецярбурзе, Мінску і Вільні з’явіліся групы Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ). Найбольш актыўнай сярод гэтых групаў была пецярбургская, да якой належалі, апрача студэнтаў, фабрычныя рабочыя. Гэта была, уласна кажучы, першая беларуская палітычная партыя. На першым сваім з’ездзе БРГ змяніла назву на Беларускую сацыялістычную
грамаду (БСГ) і прыняла праграму на ўзор праграмы ППС, з якой падтрымлівала цесны кантакт. БСГ выстаўляла запатрабаванне нацыянальна-культурнай аўтаноміі для народных меншасцяў, а таксама тэрытарыяльнай аўтаноміі для Беларусі з соймам у Вільні. Характэрнай была аграрная праграма арганізацыі — канфіскацыя зямлі буйных уладальнікаў без выкупу і надзяленне ёю сялян. БСГ лічылася найбольш левай беларускай палітычнай партыяй. У час рэвалюцыі 1905—1906 гг. партыя ажывіла сваю дзейнасць. У гады рэакцыі яна абмежавалася, калі мець на ўвазе шырокія колы, работай легальнай і культурна-асветніцкай. Затое актыў, як і кожная з нацыянальных меншасцяў, вёў сваю работу напаўабо і зусім нелегальна.
Пасля рэвалюцыі 1905 года ўплыў БСГ, які ў час рэвалюцыі значна пашырыўся сярод сялянства, зноў зменшыўся. Апірышчам арганізацыі засталіся вясковыя настаўнікі, інтэлігенцыя і паўінтэлігенцыя ў гарадах. У 1906 годзе БСГ распачала выданне ў Вільні першай беларускай друкаванай газеты «Наша доля», аднак выйшла з друку толькі 6 нумароў, пасля чаго газета была забаронена. У тым самым годзе пачала выходзіць «Наша ніва». Гэтая газета — адсюль у беларускай гісторыі ўсталявалася назва «нашаніўская пара» — адыграла важнейшую ролю ў руху беларускага адраджэння і спрыяла стварэнню новай беларускай літаратурыз. 3 самага пачатку існавання БСГ на яе палітычную накіраванасць стараліся ўплываць аднолькава як ППС, эсэры, так і члены расійскай сацыял-дэмакратыі. Цэнтральнай задачай БСГ была народная справа, адраджэнне беларускага народа; партыя выстаўляла ў сваёй праграме радыкальныя грамадскія пастулаты.
У час першай сусветнай вайны галоўныя цэнтры БСГ былі падзелены лініяй фронту. Вільня, а праз пэўны час і Мінск, апынуліся пад нямецкай акупацыяй. У БСГ па абодва бакі фронту абмяркоўвалася справа лёсу Беларусі пасля вайны. Чакаліся змены, думалася пра дзяржаўную незалежнасць. 3 памянёнага вышэй ліста Тарашкевіча да Людвікі Сівіцкай (IV. 1916) відаць, што ён, хутчэй за ўсё, далучыўся да тых, хто звязваў лёс Беларусі з Расіяй, і што яго непакоіла становішча віленскіх сяброў, якія рабілі стаўку на незалежнасць толькі ў адмежаванні ад Расіі. Далей Тарашкевіч выказвае вялікае задавальненне, што ўрэшце на тэрыторыі Беларусі маюць адчыніцца беларускія школы (мара ўсяго жыцця!), і цешыцца, што Беларускі бежанскі камітэт, які ўзнік у Петраградзе, мае шансы стаць агульнабеларускім камітэтам. Няма ў тым лісце напамінку
пра тое, што Тарашкевіч спадзяваўся на рэвалюцыйныя перамены, у выніку якіх Беларусь магла б стаць самастойнай.
Надышоў 1917 год. Лютаўская рэвалюцыя. БСГ аднавіла сваю дзейнасць. Вакол яе ў Расіі пачаўся масавы рух невядомых да таго часу памераў. Толькі ў самім Петраградзе ў канцы красавіка БСГ налічвала 1000 членаў. Вялікая колькасць людзей згрупавалася вакол Беларускага бежанскага камітэта і вакол Беларускай вайсковай арганізацыі. Беларусы прымалі актыўны ўдзел у выбарах у Саветы.
Які ўдзел ва ўсім гэтым прымаў Тарашкевіч? Што з ім адбывалася ў тым пераломным, бурлівым 1917 годзе? Сам пісаў, што прымаў удзел у некаторых беларускіх з’ездах. 3 «Пратаколу з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый», што адбыўся ў Мінску 25—27 сакавіка 1917 года, вядома, што гэты ўдзел быў значны. Тарашкевіч уваходзіў у склад прэзідыума з’езда, выконваў функцыю яго сакратара (падпісаў пратакол), прымаў удзел у рабоце этнаграфічнай і школьнай камісій. На другі дзень пасяджэнняў складаў справаздачу аб рабоце школьнай камісіі. З’езд стварыў Беларускі народны камітэт; Тарашкевіч быў выбраны членам прэзідыума Камітэтаз.
3 апублікаванай справаздачы мінскага з’езда можна заключыць, што асноўнай тэмай яго пасяджэнняў былі пытанні пашырэння беларускай асветы, што гэта быў з’езд асветнікаў. Фактычна сам падбор агульнанацыянальнага беларускага прадстаўніцтва сведчыць, што яго арганізатары і ўдзельнікі ставілі перад сабой мэты шмат шырэйшыя — палітычныя. Але палітычная думка часам яшчэ не выходзіла за рамкі імкненняў да аўтаноміі Беларусі ў межах Расіі. Аднак, нягледзячы на бурлівы час і на актыўны ўдзел у мінскім з’ездзе, вір палітыкі не захапіў тады яшчэ цалкам Тарашкевіча. Адразу пасля з’езда Тарашкевіч вярнуўся ў Петраград, дзе меў шмат справаў — выкладанне ва універсітэце, здача экзаменаў, неабходных для атрымання вышэйшай навуковай ступені. У Петраградзе прымаў удзел у некалькіх масавых з’ездах (салдацкім, а таксама з’ездзе беларускай інтэлігенцыі).
У чэрвені 1917 года ў Петраградзе пасля дванаццігадовага перапынку адбылася канферэнцыя БСГ, на якой быў выбраны Часовы Цэнтральны Камітэт. У яго складзе бачым і Браніслава Тарашкевіча. У кастрычніку 1917 года БСГ склікала ў Мінску свой III з’езд, на якім Тарашкевіч зноў быў выбраны членам ЦК БСГ і членам рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы аграрнай праграмы БСІЧ Уласна тады пачаў вывучэнне сялянскай праблемы — праблемы, да
якой пасля вярнуўся праз многа гадоў. ПазнаСміўся на з’ездзе з групай будучых выдатных беларускіх дзеячаў на тэрыторыі Полыпчы. Сярод іх былі Сымон Рак-Міхайлоўскі і Ігнат Дварчанін.
У 1917 годзе на Беларусі стварылася вельмі складаная сітуацыя. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі краю прынеслі яму жудасныя разбурэнні. У гэты час сярод салдатаў — беларускіх сялян, рабочых і інтэлігентаў,— якія ваявалі на розных франтах, пачала праясняцца думка аб нацыянальным адраджэнні, аб стварэнні ўласнай беларускай дзяржавы. Але на тэрыторыі Беларусі ў той час была сканцэнтравана вялікая колькасць рускага войска. Амаль адначасна з бальшавіцкім пераваротам у Пецярбурзе бальшавіцкія дзеячы ў Мінску — а сярод іх былі будучыя выдатныя баявыя камандзіры — перахапілі камандаванне войскамі і ўтварылі Савет камісараў Заходняй вобласці — новую рэвалюцыйную ўладу. Гэта мела вялікае значэнне для паўстання ў Петраградзе. На чале гэтага Савета. стаў бальшавік Мяснікоў (сапраўднае прозвішча Мяснікян).