Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
узмацніць на гэтых тэрыторыях (яна лічыла «ўсходнія крэсы» сваімі) польскі дух, польскі лад і з гэтай мэтай праследавала ўсялякі рух, які дамагаўся рэалізацыі падпісаных у Рызе пагадненняў. У праблематыцы нацыянальных меншасцяў галоўнае месца займала беларуская праблема (трэба ўлічыць, што граніца з БССР стала самай доўгай), і таму ў левым друку ў міжваенныя гады ва ўжытку была назва «Заходняя Беларусь», якая ахапіла і Віленшчыну, і горад Вільню.
Тэрыторыя Заходняй Беларусі вельмі пацярпела ад ваенных дзеянняў. Сяляне, якія вярталіся з бежанства, знясіленыя вайной, голадам, доўгай дарогай да роднай вёскі, у многіх выпадках не знаходзілі ні сваіх хат, ні набытку. Зямлянкі служылі за хаты яшчэ доўгія гады пасля сканчэння I сусветнай вайны. Лютавалі эпідэміі заразных хвароб, ахопліваючы цэлыя вёскі і воласці.
У такой сітуацыі перад беларускімі дзеячамі паўсталі новыя канкрэтныя задачы. Пабачым, як паставіўся да іх Тарашкевіч, якая эвалюцыя адбылася ў яго поглядах.
У 1921 годзе, а болып дакладна ў другой яго палавіне, у настроі Тарашкевіча адбыліся важныя змены. Надалей падтрымліваў прыяцельскія адносіны з віленскімі «браццямі»масонамі. Але іх запэўніванні (быццам Юзаф Пілсудскі мае сапраўдны намер вырашыць праблему Віленшчыны адпаведна з імкненнем беларусаў і літоўцаў і што гэты край атрымае сваю аўтаномію і асобны сейм у Вільні, што будуць далучаны да яе ўсе тыя беларускія землі, якія, паводле Рыжскага дагавору, належаць Польшчы) перастаў лічыць за сур’ёзныя. Паволі вера згасала, бо рэчаіснасць не давала падставаў для надзеі на рэалізацыю гэтых прывабных абяцанняў.
У значнай ступені на перамену ў настроі Тарашкевіча ўплываў яго ўдзел у так званай «усебеларускай канферэнцыі», што адбылася ў верасні 1921 года ў Празе. Гэтая канферэнцыя была склікана па ініцыятыве прафесара Вацлава Ластоўскага, які быў кіраўніком беларускай антысавецкай і адначасова антыпольскай эміграцыі ў Літве. Сярод 37 удзельнікаў — прадстаўнікоў ад беларусаў з Полыпчы, Латвіі, Літвы і Чэхіі — 18 належала да партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў, 6 да сацыялістаў-федэралістаў, 3 да беларускіх сацыял-дэмакратаў, 6 было беспартыйныхгз.
Тарашкевіч першы раз сустрэўся на той канферэнцыі з кіраўнікамі эміграцыйных беларускіх арганізацыяў, а таксама з сялянамі — удзельнікамі ўзброенай барацьбы (асабліва з Беласточчыны). Варожы настрой сялян і ўсіх
іншых дэлегатаў у адносінах да Польшчы, да яе ўлады, да асобных палітычных груповак і партыяў павінен быў зрабіць на яго глыбокае ўражанне. Невядома толькі, што мог даведацца на канферэнцыі пра закулісную палітыку польскіх урадавых колаў. Досыць таго, што, вярнуўшыся з канферэнцыі, адмовіўся ад далейшай работы ў дэпартаменце асветы, а калі запрапанавалі яму прыняць кафедру беларускай мовы ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя пры ўмове выкладання і ўсёй працы дыдактычнай на польскай мове — таксама адмовіўся.
30 лістапада 1921 года быў абвешчаны дэкрэт генерала Л. Жалігоўскага аб выбарах у віленскі сойм. Беларускі віленскі асяродак ацаніў сітуацыю як неспрыяльную. Меркавалася, што сойм, скліканы ў Вільні пры наяўнасці войскаў Л. Жалігоўскага, не будзе сапраўдным выяўленнем волі народа. Было прынята рашэнне аб байкоце выбараў, што пазней было прызнана за памылку. 20 лютага 1922 rofla віленскі сойм, выбраны выключна польскім насельніцтвам, прыняў рашэнне аб далучэнні да Польшчы. Тарашкевіч быў адным з галоўных арганізатараў байкоту. Менавіта ў той час астудзіліся яго адносіны з «браццямі»масонамі, з даўнімі прыяцелямі з ППС, а таксама з членамі іншых левых польскіх арганізацыяў. Пачаў сумнявацца ў магчымасці іх істотнай дапамогі для беларускай справы.
На змену палітычнага настрою Тарашкевіча ў той перыяд значны ўплыў аказалі таксама перамены, што адбываліся ў Саветах. У сакавіку 1921 года ў Маскве адбыўся X з’езд РКП(б). Цэнтральным пытаннем з’езда была справа пераходу ад ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі, справа ўстанаўлення правільных адносінаў з мільёнамі сялян. Адным з цэнтральных пытанняў, якім заняўся X з’езд, было пытанне нацыянальнае. З’езд прыняў шырокую ленінскую праграму дзеяння адпаведна са спецыфікай кожнай нацыі, ухваліў план ліквідацыі эканамічнай адсталасці народаў, план развіцця культуры, асветы і нацыянальнай дзяржаўнасці. Рашэнні з’езда і стварэнне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у наступным годзе адбіліся значным рэхам у віленскім беларускім асяроддзі2б.
Падводзячы вынікі і параўноўваючы напрамак развіцця польскай палітыкі ў адносінах да беларусаў з тым, як гэтае пытанне вырашалася тады ў Савецкім Саюзе, Тарашкевіч пачаў усё болып грунтоўна задумвацца над уласнай пазіцыяй. Зусім верагодна, што менавіта тады пачалася генеральная рэвізія поглядаў. Але гэта быў толькі пачатак, і
Тарашкевіч быў яшчэ далёкі ад таго, каб рабіць якія-небудзь наперад скіраваныя высновы; наадварот, убачым, што ен не належаў да тых, што лёгка мянялі свае погляды. Будзе доўга шукаць, шмат даўжэй, чым хто іншы з яго калегаў, выйсця з той сітуацыі, у якой апынуўся.
Змены ў яго настроі заўважыў і Юзаф Зябіцкі. Таму варта працытаваць кароткі фрагмент «Дзённіка», які адносіцца да гэтага перыяду: «Балюча краналі мяне як паляка пэўныя з’явы. Маю на ўвазе адносіны з нацыянальнымі меншасцямі... Асабліва ў выніку знаёмства з Тарашкевічам устанавіў адносіны з шэрагам беларускіх дзеячаў на чале з Луцкевічам. Можа, яны і мелі завышаныя нацыянальныя амбіцыі, але хацелі застацца пры Полыпчы і задаволіліся б, на маю думку, сваёй мовай у школах і мясцовых установах, задавальненнем патрэбаў беднага беларускага селяніна. Ва ўсім гэтым ім было адмоўлена, што, натуральна, спрыяла пашырэнню прасавецкіх настрояў... He патрапілі мы рэалізаваць высакародны лозунг: «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі». Калі міністру Грабскаму кідалі папрокі за змяненне адносінаў да нацыянальных меншасцяў, ен цынічна тлумачыў, што і Польшча колісь была меншасцю, а сёння з’яўляецца самастойнай дзяржавай...»
Цытата, можа, і болыпая на некалькі сказаў, чым патрабавалася для высвятлення аўтарам «Дзенніка» настрояў беларускага асяроддзя, а таксама і Тарашкевіча. Асоба, якая піша пра Тарашкевіча, таксама цікавая для нас, тым больш што ў тагачасных польскіх урадавых сферах людзей з арыентацыяй Ю. Зябіцкага было мала, вельмі мала. Хоць і можна папракнуць аўтара «Дзённіка» за агаворку, таму што «задавальненне патрэбаў беднага беларускага селяніна» нельга залічыць да дробных ці кампрамісных запатрабаванняў, але Зябіцкі вельмі трапна акрэсліў галоўную рысу тагачаснага беларускага асяроддзя, якое і на самой справе было гатовае ісці на далейшыя кампрамісы і абмежавацца мінімальнымі запатрабаваннямі, што можна было б рэалізаваць у тагачаснай Польшчы. На іх думку, не ставала адной драбніцы — добрай волі ўрадавых колаў. A можа, ужо тады Тарашкевіч пачаў думаць пра тое, што чым болып выказваюць беларусы гатоўнасці да кампрамісаў, тым менш з імі лічацца?
Грамадска-палітычная актыўнасць Тарашкевіча была значная і, як пабачым далей, увесь час павялічвалася. Нягледзячы на змены, якія адбываліся ў яго настроі, і ў далейшым часе працаваў ва ўсіх беларускіх установах. Аднак нельга гэтага сказаць пра іншую галіну яго творчай пра-
цы — пра навуковую і літаратурную. Нельга ўжо таму, што яна зусім не даследавана, а тое, што захавалася, можна назваць толькі абрыўкамі. Хочацца, аднак, запыніць на момант увагу чытача на той галіне дзейнасці, якой Тарашкевіч аддаваў хіба толькі ночы, перапынкі ў пасяджэннях ці іншыя вольныя хвіліны. Ад сямейнікаў вядома, што рукапісы сйаіх прац браў з сабой у Варшаву і працаваў нават у дарозе.
У 1921 —1922 гадах меў шмат паездак па правінцыі, бо гэтага вымагала яго актыўная асветная дзейнасць. Для навуковай або літаратурнай работы часу заставалася вельмі мала. Вось інфармацыя на гэтую тэму, якую ўдалося сабраць.
3 вясны 1920 года Тарашкевіч быў членам Праўлення Беларускага навуковага таварыства. У наступных, 1921 і 1924 гадах зноў быў абраны ва ўпраўленне таварыства. Доўгі час быў намеснікам старшыні таварыства, а з чэрвеня 1921 года і сакратаром упраўлення, а гэта, як вядома, значыла, што ўся арганізацыйная работа «праходзіла праз яго рукі». А навуковай работы было шмат: выдаваліся падручнікі, навуковыя дапаможнікі. Работа над новымі падручнікамі патрабавала выпрацоўкі навуковай тэрміналогіі. Гэтай праблемай займалася некалькі камісіяў. Тарашкевіч жа павінен быў па даручэнню таварыства кадыфікаваць вынікі гэтай работы.
Далей. Як вынікае з «хронікі беларускай культуры», змешчанай у часопісе «Полымя», што выдаваўся ў Мінску, Тарашкевіч у 1921 годзе працаваў над другой часткай беларускай граматыкі — над сінтаксісам, а таксама над «Гісторыяй беларускай літаратуры»2?.
У 1923 годзе аддаў у друк «Сінтаксіс беларускай мовы». Гэты факт можна прасачыць па некалькіх крыніцах: па паведамленнях беларускага друку^, па вокладках кніг таго часу і па адным сказе ў аўтабіяграфіі: «Склаў першую граматыку... сінтаксіс беларускай мовы».
Відавочна, што Тарашкевіч шмат часу аддаваў працы над праблемамі беларускай мовы і беларускай літаратуры. Са справаздачы Беларускага навуковага таварыства бачна, што Праўленне таварыства ўхваліла і распрацавала план перакладу лепшых твораў сусветнай класікі на беларускую мову. Асабіста Тарашкевіч узяўся за вершаваны пераклад з арыгінала «Іліяды» Гамера. Фрагменты перакладу надрукаваў у 1922 годзе віленскі тыднбвік «Беларускі звон». Гэты факт «Беларускі каляндар на 1923 год» адзначыў як з’яву выключнай вагі для беларускай літаратуры. Дзякуючы гэ-
таму, Тарашкевіча неаднойчы называлі беларускім паэтамз». Між іншым, пазней польскія віленскія публіцысты меркавалі: хто на самой справе Тарашкевіч — палітык ці паэт?
У якой ступені Тарашкевіч быў паглыблены ў розныя праблемы беларускай літаратуры і як мала мы пра гэта ведаем, сведчыць такая дэталь. У 1921 годзе Тарашкевіч змясціў невялікі артыкул у газеце «Беларуская ніва» пад загалоўкам «Адам Гурыновіч». У ім разглядалася паэтычная творчасць Гурыновіча, а таксама яго творчая праца ў галіне фалькларыстыкі. Гэты артыкул заключаў у сабе шмат новых поглядаў і ацэнак творчага даробку Гурыновіча. Артыкул, як цікавая літаратурная дэталь, быў перадрукаваны ў 1966 годзе ў Мінску на старонках «Полымя» з адпаведным каментарыемзо. Колькі ж такіх «дэталяў» не дайшло да нас?