• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    На працягу дзесяці гадоў граматыка мела 6 выданняў: першыя тры (1918, 1919, 1920)—Вільня, чацвёртае — Менск—Вільня—Берлін, пятае і шосгае — Вільня (гэтае апошняе выданне было надрукавана лацінкай).
    Разважаючы пра «Беларускую граматыку для школ», варта мець на ўвазе яе агульнае значэнне. Граматыка стала . падручнікам, які спрыяў згуртаванасці беларускага народа ў галіне культуры. Хоць падручнік з’явіўся ў Вільні, вучыліся па ім дзеці беларусаў, што жылі ў межах Польшчы, Латвіі, Літвы і Савецкай Беларусі.
    Тарашкевіч, малады інтэлігент, высокаадукаваны мовазнаўца, увесь свой талент прысвяціў уласнаму народу. Было гэта прыкметай таго часу.
    Мінула ўжо тая пара, калі беларуская інтэлігенцыя свае веды і здольнасці аддавала іншым народам. Тарашкевіч быў сімвалам таго, што прынесла XX стагоддзе. I яшчэ. Пакаленне крыху старэйшых за яго дзеячаў беларускага адраджэння, бачачы, што самасвядомасць народа звязана з веданнем уласнай гісторыі, займалася перш за ўсё мінуўшчынай — археалогіяй, старадрукамі, гісторыяй друкаванага слова. Тарашкевіч пайшоў далей: галоўным чынам жыў думкай пра сённяшні дзень і пра будучыню, думкай пра неабходнасць пашырэння асветы на роднай мове, пра будучыню беларускай літаратурнай мовы.
    «Беларуская граматыка для школ» — гэта адна з яго нешматлікіх навуковых прац, якія ўбачылі свет. На працягу доўгага часу ён быў вядомым толькі як аўтар гэтай кнігі. Большасць яго прац і да нашага часу застаецца невядомай. Да іх належыць і доктарская дысертацыя, назва якой «Стнль н фонетнка Лаврентьевской летопнсн», вядомая толькі з пратакола судовага працэсу над Грамадой (1928)ю. Гэтай тэме доўгія' гады жыцця прысвяціў прафесар А. Шахматаў.
    У публікацыях пра Тарашкевіча ў 1917—1919 іт. гэты перыяд яго жыцця прадстаўлены як апалітычны, падкрэсліваецца толькі яго навуковая дзейнасць, асабліва асветніцкая, а ён сам характарызуецца як «тыповы асветнік». Есць у гэтым значная доля праўды, бо на працягу ўсяго жыцця аддаваўся тым справам, якія лічыў самымі важнымі для беларускага народа, для ўздыму яго агульнай культуры. Сведчыць пра гэта сам факт выбару прадметаў вывучэння, а пасля і праца над граматыкай, над сінтаксісам, над пытаннямі развіцця школьнай справы, над арганізацыяй педагагічнага інстытута. I тым не менш такая думка не зусім адпавядае гістарычнай праўдзе. Тарашкевіч прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці, але цяжка адным сло-
    вам акрэсліць яго палітычную пазіцыю, тым больш што не маем дастатковых пацвярджэнняў.
    У асяроддзі, у якім знаходзіўся Тарашкевіч, панаваў склад мыслення, характэрнай для якога была формула, запісаная ў праграме беларускай сацыял-дэмакратыі: «Толькі тыя, што ахвяруюць сябе для аднаго народа, працуюць для дабра ўсяго свету».
    Беларусь увайшла ў федэрацыю савецкіх сацыялістычных рэспублікаў як край адсталы і ў значнай меры зрусіфікаваны, са слабымі нацыянальнымі традыцыямі.
    У 1921 г. яшчэ не было цвёрдай пазіцыі па беларускім пытаннін. I гэтую спецыфіку трэба мець на ўвазе, каб зразумець усю складанасць сітуацыі, у якой знаходзіўся ў першыя гады рэвалюцыі Тарашкевіч, выхаваны ў асяроддзі, дзе стрыжнем жыцця была праблема беларускай нацыі. Прыклад Польшчы, у якой мары набылі рэальныя абрысы, бясспрэчна, заахвочваў яго да дзеяння.
    Сярод часткі беларускай інтэлігенцыі, асабліва той, якая паходзіла з Заходняй Беларусі і з якой Тарашкевіч быў найбольш цесна звязаны, узмацніліся прапольскія настроі. 3 разарванай на дзве часткі Беларусі Тарашкевіч выбраў для сябе тую, на якой распасцерлася ўлада Полыпчы, той Полыпчы, якая пасля доўгіх гадоў няволі толькі што вярнула сабе незалежнасць. Тарашкевіч і немалая частка незалежніцкіх беларусаў уцягнуліся ў рэалізацыю так званых федэрацыйных планаў Пілсудскага, робячы захады для аддзялення Беларусі ад краіны Саветаў, спадзеючыся на нейкую вельмі неакрэсленую сувязь з буржуазнай Полыпчай. Гэта быў пачатак 1919 года. Польскія прыяцелі Тарашкевіча — Юзаф Зябіцкі, Сільвестр Ваяводскі і Міраслаў Арцішэўскі — прымалі актыўны ўдзел у закладанні падмурка незалежнай Рэчы Паспалітай. Тарашкевіч верыў ім. Верыў, што яны і такія, як яны, дапамогуць беларусам стаць на ногі. Сільвестр Ваяводскі, прызначаны ў той час да II Аддзела Генеральнага штаба ВП, займаўся справамі беларускай нацыянальнай меншасці. Пілсудскі ў той час быў героем, авеяным легендай, героем змагання за незалежную, дэмакратычную Полыпчу.
    3 розных крыніцаў, у тым ліку і з пазнейшых выказванняў Тарашкевіча ў польскім сойме, ведаем, што ён цалкам паверыў у абвешчаныя лозунгі Пілсудскага, лічыў, што пры падтрымцы Полыпчы пройдзе ўз’яднанне беларускіх земляў. Ці доўга жыў гэтай верай? Відаць, надта каротка. Як вядома з яго публікацыяў, ужо ў 1920 годзе ўзніклі сур’ёзныя сумненнііг. Каб лепш зразумець усё гэта, трэба
    прасачыць беларускі аспект палітыкі Пілсудскага ў перыяд польска-савецкай вайны.
    19 красавіка 1919 года польскія войскі занялі Вільню. Праз некалькі дзйн з’явілася славутая адозва Пілсудскага «Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага», у якой чытаем: «Хачу даць вам магчымасць вырашыць унутраныя справы, нацыянальныя і рэлігійныя так, як самі пажадаеце, без аніякага гвалту або прымусу з боку Полыпчы»із. На гэтую адозву неадкладна адгукнулася віленская Беларуская Радан, у якой гуртаваліся дзеячы рознай палітычнай арыентацыі. У мемарыяле, дасланым 'Пілсудскаму, Рада пісала: «Віленская Беларуская Рада мае надзею, што Ваша эксцэленцыя дапаможа з’яднаць усю Беларусь, адбудаваць яе як дзяржаву незалежную, звязаную ніцямі суседства і прыязні з Польшчай, якой лепш, чымся іншым народам, вядома, як цяжка жыць у няволі і быць падзеленым на часткі». Відавочна, што віленская Беларуская Рада лічыла аб’яднанне ўсіх беларускіх земляў неабходнай умовай для ўтварэння беларускай дзяржаўнасці і спадзявалася ў гэтай справе на зброю Пілсудскага, а таксама на ўзаемныя добрасуседскія адносіны, якія б задавальнялі і палякаў, і беларусаў.
    Тым часам фактычныя адносіны Пілсудскага да беларускай праблемы і да спосабу яе вырашэння значна адрозніваліся ад абяцанняў, змешчаных у віленскай адозве. He на тое Пілсудскі захапіў усходнія землі, каб аддаць іх беларусам. Свае адносіны да «аб’яднання беларускіх земляў» адкрыта выказаў у пісьме да Ігната Падарэўскага адразу пасля авалодання Вільняй 19.IV.1919 годаіз. Ацэньваючы рэальныя суадносіны сілаў, зусім акрэслена пісаў пра тое, што на парадку дня (у сувязі з польскімі граніцамі) паўстала пытанне аб падзеле Беларусі і трэба паспяшацца з яго вырашэннем гэткім чынам, каб беларускія землі былі падзелены паміж Расіяй і Польшчай. I ў той самы час пакідаў беларусам надзею, што Польшча хоча аб’яднання ўсіх беларускіх земляў (у процівагу літоўскай Тарыбе, якая адкрыта гаварыла пра падзел Беларусі). Пілсудскі недаацэньваў беларускія сілы, лічыў іх нязначнымі, і таму лічыцца з імі не знаходзіў патрэбным. Сведчаннем гэтага з’яўляецца сам факт стварэння Цывільнага ўпраўлення ўсходніх земляўіе, адміністрацыйных установаў на беларускіх тэрыторыях, занятых польскімі войскамі, а таксама казус прэм’ера Беларускай народнай рэспублікі Антона Луцкевіча: у час пасяджэнняў на мірнай канферэнцыі Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы, не парываючы непасрэднага кантакту з прэм’ерам Падарэўскім; у верасні 1919 года
    Луцкевіч быў нечакана запрошаны з Парыжа ў Варшаву для «правядзення кансультацыяў». Спатканні, якія адбыліся з А. Скшыньскім і Пілсудскім, ніякіх сганоўчых вынікаў не далі, а Луцкевіча інтэрніравалі, папярэдне адабраўшы ў яго дыпламатычны пашпарті?.
    Ужо ў 1920 годзе адносіны беларускай грамадскасці да Пілсудскага змяніліся. Тыя, што нядаўна так высока цанілі яго за публічнае прызнанне ідэі незалежнасці Беларусі,— цяпер змянілі думку аб ім. Самую ж назву «Цывільнае ўпраўленне ўсходніх земляў» пачалі лічыць за «правакацыю насельніцтва», а кіраўнікоў ЦУУЗ — за акупацыйную ўладу. На імя Пілсудскага і генерала Шаптыцкага паступалі пратэсты супраць трактоўкі вайскоўцамі мясцовага насельніцтва як варожага, супраць ганення на праявы беларускага нацыянальнага жыцця. Цікавую інфармацыю пра пазіцыю Пілсудскага занатаваў Леон Васілеўскі. У лютым 1920 года на нарадзе ў Вільні, у якой прымалі ўдзел Асмалоўскі, Славэк і Рачкевіч, Пілсудскі заявіў: «Я за пэўныя значныя ўступкі ў сферы культурнага развіцця беларусаў, але ўступак палітычных на карысць беларускай фікцыі рабіць не хачу». Знамянальны каментарый Васілеўскага: «Камендант імкнуўся дамагчыся ад беларусаў падтрымкі нашых запатрабаванняў на ўжо блізкіх перамовах з бальшавікамі, ішоў на значныя фінансавыя і культурныя ўступкі для беларусаў, але катэгарычна адмаўляўся лічыць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ўрадам». Але былі «значныя ўступкі ў сферы культурнага развіцця», прадыктаваныя неадкладнай патрэбай. Пра тое, якім чынам гэтыя «ўступкі» меліся быць рэалізаваныя, чытаем у «Справаздачы ўпаўнаважанага міністэрства Л. Васілеўскага аб перамовах з Беларускай радай у Мінску ад 20—24 сакавіка 1920 года наконт сумеснай пазіцыі ў адносінах да Савецкай Расіі. Галоўнай праблемай было «атрыманне Полыпчай падтрымкі з боку беларусаў яе пазіцыі ў перамовах з бальшавікамі і адначасова адхіленне пастулатаў, якія беларусы лічылі за мінімальныя»ів.
    Вынікі тых перамоваў з Беларускай радай былі наступныя: з 25 пастулатаў 15 (!) было цалкам адхілена, a астатнія польскі бок улічыў толькі часткова. Сярод адхіленых запатрабаванняў былі: «Прызнаць дзяржаўны статус Беларускага педагагічнага інстытута ў Мінску, трох настаўніцкіх і чатырох беларускіх гімназіяў, прыняцце дэкларацыі аб раўнапраўі беларускай мовы (на беларускіх землях) з польскай» і да т. п. Праўда, існавала Беларуская ваенная камісія, але сакрэтны цыркуляр забараняў утварэнне
    беларускіх ваенных фарміраванняў. Затое «беларускай» была названа вайсковая адзінка пад камандаваннем БулакБалаховіча, якога сам Пілсудскі ацаніў як «атамана разбойнікаў», а яго войска лічыў за «сапраўдны зброд». Якія на самой справе былі адносіны Булак-Балаховіча да беларускай справы і ў прыватнасці да Тарашкевіча, будзе яшчэ магчымасць пераканацца.
    Адначасова знешне захаваўся выгляд беларускага прадстаўніцтва. Так, напрыклад, у Варшаве меў сваю рэзідэнцыю прадстаўнік беларускай дзяражвы (БНР) Лявон Дубяйкоўскі (ён, напрыклад, выдаваў пашпарты).