Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
Але справа не абмежавалася ўсяго толькі знаёмствам з імі. Уплыў нашаніўскага акружэння на інтэлект, погляды і выбар жыццёвага шляху Тарашкевіча быў вельмі значны, можна сказаць, рашаючы. Нягледзячы на тое, што на старонках тыднёвіка яго імя з’явілася толькі ў 1913 г. (праз два гады пасля заканчэння гімназіі), можна меркаваць, што роля яго ў гэтай галіне — яшчэ як вучня — не абмяжоўвалася толькі «наведваннем рэдакцыі».
Як ужо ведаем, зарабляць на сябе Тарашкевіч пачаў у
шаснаццацігадовым узросце, займаючыся рэпетытарствам. У апошніх класах па рэкамендацыі сваіх прафесараў даваў урокі ў так званых лепшых дамах, дзе мог больш зарабляць. Тады ж вырашыў вучыцца далей. Няма сумнення, што на такое рашэнне паўплывала яго акружэнне — беларускае і польскае,— таму што з большасцю найбліжэйшых школьных таварышаў сустрэўся ў вышэйшай навучальнай установе. Калі ж у 1911 г. скончыў II Віленскую гімназію са срэбраным медалбм’, ен адразу паехаў у Пецярбург з намерам паступіць ва універсітэт.
Цяпер, калі Тарашкевіч апынуўся на парозе вышэйшай навучальнай установы, можам азірнуцца назад, на яго школьныя гады. Браніслаў прыехаў у Вільню яшчэ ў перыяд магутнай рэвалюцыйнай хвалі (1906). Тут пасля адаптацыі ўключыўся ў польскі канспіратыўны рух за незалежнасць (1908), які не замер у перыяд рэакцыі. У старэйшых класах удзельнічаў у левым вучнбўскім гуртку, будучы адначасова звязаным з рухам беларускім (1909), які толькі яшчэ фарміраваўся як самастойная плынь і рабіў свае першыя крокі. Таму невыпадкова, што прозвішча Тарашкевіча трапіла ў дасье жандармерыі, калі было яму 18—19 гадоў.
У жніўні 1911 года Браніслаў Тарашкевіч апынуўся ў сталіцы Расіі і быў без перашкодаў прыняты на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Тут на працягу чатырох гадоў вучыўся пад кіраўніцтвам славутых мовазнаўцаў: Яна Бадуэна дэ Куртэнэ, Аляксея Шахматава, Яфіма Карскага. Гэта былі славутыя вучоныя. Навуковым кіраўніком Тарашкевіча быў А. Шахматаў, які часта бываў у Беларусі і непасрэдна пазнабміўся з беларускай мовай. У мястэчку Глыбокім жыла яго сястра. Часта бываў у Радашкавічах госцем вядомай культурнай сям’і Сніткаў, г. зн. у тым самым доме, у які ў 1923 г. увайшоў зяцем Браніслаў Тарашкевічю. Навучанне пад непасрэдным кіраўніцтвам А. Шахматава і Я. Карскага мела для Тарашкевіча і тое значэнне, што Я. Карскі быў стваральнікам беларускага мовазнаўства, філалогіі, вядомым даследчыкам фальклору. Абодва прафесары (і Шахматаў, і Карскі) былі звязаны з беларускім асяродкам у Пецярбурзе. Дзейнасць гэтага асяродка зводзілася галоўным чынам да стварэння навуковай базы для руху беларускага адраджэння, да выпрацоўкі навуковых прынцыпаў беларускай літаратурнай мовы, да справы выдавецкай. Як пабачым, тыя спрыяльныя акалічнасці малады студэнт выкарыстаў максімальна.
У Пецярбурзе Тарашкевіч жыў з рэпетытарства і выканання прац на заказ, пераважна навуковага характару. Але
пакуль «уладкаваўся», адчуваў вялікія матэрыяльныя цяжкасці. Нават сёння гавораць пра гэта яго родзічы. Пляменніца Тарашкевіча, Мар’я Багдановіч, якая жыве цяпер у вёсцы пад Вільняй, згадвала ў 1974 годзе, што перад ад’ездам у Пецярбург Браніслаў пакінуў дома 40 рублёў, заробленых на рэпетытарстве. Але цяжкія ўмовы і сталічная дарагавізна змусілі яго забраць гэтыя грошы. Жыў, як і большасць студэнтаў, на перыферыі: Васільеўскі Востраў, 4 лінія (вуліца), дом № 45, кв. 16. Працы па дагавору выконваў для Археалагічнага інстытута. Сам успамінаў, не ўдаючыся, аднак, у падрабязнасці, што працаваў над «вядомымі граматамі рыжскага архіва».
Гады навучання былі для Тарашкевіча перыядам захапляючай і ўпартай працы. Яго цікавілі шматлікія галіны навук, і ў многіх з іх дасягнуў значных вынікаў. Побач з валоданнем беларускай, польскай і рускай мовамі, веданне якіх тут удасканаліў, грунтоўна вывучыў грэчаскую і лацінскую (грэчаскую да такой ступені, што пазней будзе перакладаць вершам з арыгінанала «Іліяду» Гамера). Тут навучыўся лёгка чытаць па-французску і па-нямецку. Вывучаў літоўскую, англійскую мовы, а таксама санскрыт. Вельмі цікавіўся гісторыяй і філасофіяй. Аднак галоўным прадметам вывучэння было для яго беларусазнаўства.
3 далейшых успамінаў Яніны Гурыновіч вынікае, што ў Пецярбурзе Тарашкевіч належаў і да польскай студэнцкай арганізацыі «Адраджэнне», нл чале якой стаяў у той час будучы камуністычны дзеяч Ежы Чашэйка-Сахацкі. Пашыраў кола зносінаў з польскімі калегамі, нягледзячы на тое, што ўжо выразна выяўляў самастойную ідэйную пазіцыю.
Сяброўства і грамадскае жыццё польскіх студэнтаў у Пецярбурзе засяродзілася ў будынку польскай сталоўкі на Забалканскім праспекце пад нумарам 20. Там мясцілася студэнцкая каса дапамогі «Братаняк», чытальныя залы і залы адпачынку. Апрача палякаў, тут збіраліся літоўцы, беларусы, украінцы, якія таксама вялі работу ў сваіх нацыянальных асяродках. Тут адбываліся агульныя мерапрыемствы.
Ва універсітэце Тарашкевіч шмат часу аддаваў грамадскай рабоце паміж беларускіх студэнтаў. Разам з Яўгенам Хлябцэвічам стварыў зямляцтва беларускіх студэнтаў, быў старастам нелегальнай касы ўзаемадапамогі. Быў таксама звязаны з беларускім культурным рухам, спяваў у беларуска-літоўскім хоры і ведаў асабіста Ігната Буйніцкага, заснавальніка беларускага тэатра. Тарашкевіч не пакідаў таксама аматарскага гуртка, не прапускаў магчымасці па-
танцаваць, паспяваць або пажартаваць у прыемнай кампаніі. Паступова закінуў перапіску з сябрамі і сяброўкамі, што жылі ў Беларусі, тлумачачы гэта недахопам часу.
Жыццё беларускіх студэнтаў у сталіцы, ва ўсялякім разе найбольш актыўных (а Тарашкевіч, несумненна, належаў да іх), плыло бурлівым патокам і ў некалькіх кірунках. Дагэтуль мы прыгадвалі два з іх: навучанне і работу сярод студэнтаў. Апроч таго, было тут дзейснае, афіцыйна злегалізаванае Беларускае навуковае кола пры універсітэце, дзейнічаў выдавецкі беларускі асяродак, а ў ім палітычны актыў Беларускай сацыялістычнай грамады, да якой Тарашкевіч таксама належаў. Паспрабуем спыніцца на кожнай з гэтых арганізацыяў, бо ў кожнай з іх Тарашкевіч браў чынны ўдзел, і гэтыя арганізацыі ўплывалі на фарміраванне яго асобы.
Перш за ўсё нас будзе цікавіць «Беларускі навуковалітаратурны гурток студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта». Ранейшыя звесткі пра гэты гурток былі даволі цьмяныя і няпоўныя, абапіраліся на матэрыялы «Нашай нівы» або ўспаміны. Вядомыя цяпер дакументы пра дзейнасць гуртка паведамляюць, што гурток (створаны па ўзору нацыянальных гурткоў, як рускія, літоўскія, латышскія, украінскія) пачаў дзейнічаць вясной 1912 годан. Яго мэтай было даследаванне навуковых асноў беларускай мовы, вывучэнне літаратуры і фальклору, этнаграфіі, гаспадарчага жыцця, статыстыкі і да т. п. Гурток меў свой статут і права правядзення сваіх сходаў у сценах універсітэта. Афіцыйным кіраўніком гуртка ад савета прафсаюзаў быў дацэнт Аляксандр Розенфельд, які вельмі цікавіўся беларускімі праблемамі. Серыю лекцыяў у гэтым гуртку прачытаў А. Шахматаў. У гуртку было 16 студэнтаў, старастам застаўся Тарашкевіч, выбраны на гэтую пасаду за сваю актыўнасць і поспехі ў вучобе. Браніслаў прачытаў тут некалькі рэфератаў, сярод якіх «Фанетычная транскрыпцыя беларускіх твораў» і «Развіццё беларускай народнай ідэі». У рускім гуртку прачытаў рэферат «Беларускія казкі». Пра дзейнасць Тарашкевіча было вядома не толькі ва універсітэце, але і ў беларускім асяродку. Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў 1976 годзе не вядомыя дасюль два лісты выдатнай беларускай паэтэсы-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч-Кэйрыс (Цёткі). 3 вялікай сімпатыяй звяртаецца яна ў лісце да Тарашкевіча як да важака студэнцкай моладзі. У першым з іх (1914) змешчаны спіс тэмаў распрацовак пецярбургскімі студэнтамі для беларускага часопіса «Лучынка»і2.
Абодва лісты вытрыманы ў тоне шчырага ўзаемаразумення, нават сімпатыі. 3 іх відаць, што аўтарка праяўляла вялікую цікавасць да асобы Тарашкевіча як студэнцкага важака. Яна назвала яго Тарасам (гэта імя прыстала да Тарашкевіча на ўсё жыццё) і ўжо тады ■ лічыла яго таленавітым паэтам.
Піянерская дзейнасць беларускага гуртка выклікала цікавасць не толькі ў Цёткі. У яго адрас ішлі лісты вядомых людзей, у яго сходах не раз удзельнічаў Янка Купала, які чытаў свае новыя вершы. Здавалася б, паводле афіцыйных крыніцаў, перад гуртком ставіліся выключна навуковыя мэты. На самой жа справе было інакш. Цікавіліся тут палітыкай, і кожнаму вызначаўся палетак грамадскай дзейнасці. Меркаваць пра гэта можна з ліста члена гуртка Марыі Галубянкі да сяброўкі Людвікі Сівіцкайіз.
Ліст, напісаны 16 снежня 1914 года, вычарпальна інфармуе пра дзейнасць гуртка. У ім, між іншым, чытаем, што на адным сходзе Клаўдзій Душэўскі (блізкі прыяцель Браніслава) даў ацэнку бягучай палітычнай сітуацыі, інфармаваў прысутных пра тое, што абмяркоўваецца канцэпцыя аб прадастаўленні Полыпчы аўтаноміі і што рускія гатовы аддаць Полыпчы Беласток з ваколіцамі ў якасці кампенсацыі за Хэлм. Далей Мар’я Галубянка піша, што ў сувязі з сітуацыяй, якая ўзнікла ў пачатку вайны, члены гуртка займаюцца пытаннямі грамадска-палітычнага ладу Беларусі. Адначасова непакоіць іх недахоп уласнай, беларускай інтэлігенцыі. Варта яшчэ дадаць, што аўтар ліста вельмі высокай думкі пра самога Тарашкевіча як пра старасту гуртка, які вынаходліва, цікава яго вядзе.
Вялікую дапамогу беларускаму навуковаму гуртку аказваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла, куратар універсітэцкай бібліятэкі ў Пецярбурзе. Ен сабраў для гуртка спецыяльную бібліятэчку. Але роля яго была значна большая, постаць гэтага чалавека заслугоўвае большае ўвагі. Менавіта ён быў галоўнай асобай беларускага асяродка ў Пецярбурзе, дзейнасць якога заключалася ва ўтварэнні навуковай базы для беларускага руху адраджэння. Гэта быў чалавек усебакова адукаваны, ён ведаў шмат моваў, у тым ліку — старажытныя. Яго кватэра была нідзе не зарэгістраваным «штабам» усяго беларускага руху ў Пецярбурзе. Тут змяшчалася рэдакцыя выдавецтва, тут за шклянкай гарбаты адбываліся па суботах сустрэчы выдатных дзеячаў і студэнтаў, тут вырашалася мноства практычных справаў, звязаных з выданнем кніг і часопісаў, дзе студэнты выконвалі ўсю рэдакцыйна-карэктарскую работу. He выключана, што