• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    Няма сумнення ў тым, што працягам свайго навучання Тарашкевіч абавязаны сваёй першай настаўніцы Гелене Стамброўскай. Яна была сапраўдным педагогам. Паходзіла з заможнай сям’і ўласнікаў маёнтка Пунжаны Немянчынскай воласці. Аднак пакінула забяспечанае жыццё, каб вучыць вясковых дзяцей, жывучы дзесьці кутам пры аднаабо двухкласнай школе. Засталася незамужняй і ўсё жыццё імкнулася да адной мэты: несці «каганец асветы» ў народ. Мяркую, што на асобу гэтай светлай жанчыны аказалі немалы ўплыў рэвалюцыйныя падзеі ў тагачаснай Расіі. У міжваенныя гады выявіла нязломны характар і стварыла своеасаблівае мікраасяроддзе польскай культуры на Віленшчыне. Як пабачым далей — Браніславу шанцавала на знакамітых настаўнікаў.
    У II Віленскай гімназіі Тарашкевіч апынуўся сярод вучняў больш заможных, пераважна — дзяцей польскай інтэлігенцыі і рускіх чыноўнікаў. Яго вясковае паходжанне і ўмовы жыцця маглі стаць мяжой паміж ім і заможнымі, асудзіць на адзіноту і нават на кпіны. Аказалася, аднак, што гэтая розніца не перашкодзіла яму пасябраваць з многімі і добра пачувацца ў новым асяроддзі. Быў шчырым сябрам, добразычлівым, яго любілі. Ужо тады выявіў выключныя здольнасці: вызначаўся начытанасцю, дасціпнасцю. Таварышы часта звалі яго Агнус, мусіць, за кучаравую чупрыну, блакітныя вочы, далікатны белы колер скуры і ружовасць тваруб.
    У Вільні кватараваў на вуліцы Зарэчнай у ксяндза Маркоўскага. Харчы дастаўлялі з вёскі. Мундзірчык, падручнікі, сшыткі і іншыя школьныя прылады, плата за навучанне — усё гэта лягло вялікім клопатам на сям’ю. Але толькі праз два гады, пачынаючы з пятага класа, г.зн. з шаснаццацігадовага ўзросту, Бронік ужо зарабляў на ўласнае ўтрыманне рэпетытарствам.
    Больш яркае святло на школьныя гады Тарашкевіча праліваюць успаміны адной з яго сябровак па гімназіі — Яніны Гурыновіч?.
    Прыгадваючы 1907—1909 іт., аўтар піша: «Вільня толькі з выгляду была ціхай і пакорлівай, але пад шкарлупінай будзёншчыны кіпела, як вулкан». Фарміраваўся незалежніцкі рух школьнай моладзі, вялікую дапамогу якой аказвалі вядомыя польскія культурныя і патрыятычныя дзеячы. Выдатны мастак-жывапісец Фердынанд Рушчыц вучыў захапляцца старой Вільняй, любіць і яе, і віленскую зямдю. Канцэрты для моладзі і дыскусіі на музычныя тэмы адбываліся ў кампазітара Людаміра Рагоўскага ў прыгожым палацы на Антокалі. Малады Тарашкевіч знаходзіўся менавіта ў такім асяродку. Яго ўяўленні аб культуры, яго погляды і схільнасці фарміраваліся ў сутыкненні са здабыткам польскіх творцаў культуры і мастацтва. Як убачым далей, гэта пакінула ў ім трывал^ след, і, можа, таму, што ў гэтым асяроддзі элементы белг.гускай культуры, якія ён вынес з дому, не былі чужымі. Можам гэта смела сцвярджаць ужо таму, што Ф. Рушчыц, а асабліва Л. Рагоўскі мелі разнастайныя сувязі са светам беларускай культуры. Л. Рагоўскі напісаў музыку да славутага верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», каторы доўгі час успрымаўся як гімн беларускага народа, склаў зборнік беларускіх песняў з нотамі для школаў, нават дырыжыраваў беларускім хорам. Быў, урэшце, аўтарам «Беларускай сюіты».
    Яніна Гурыновіч прыгадвае таксама экскурсіі, арганізаваныя ў час угодкаў польскіх паўстанняў, калі дэкламавалі, дыскутавалі аб будучыні, а «цені філаматаў і філарэтаў, так цесна звязаныя з той мясцовасцю, былі нам вернымі спадарожнікамі не толькі ў строфах Міцкевічавай песні». Яна таксама робіць спробы аналізу палітычных уплываў на вучнёўскую моладзь. Сярод маладых існавалі тры групы незалежнікаў з рознымі палітычнымі адценнямі: нацыяналісты, якія знаходзіліся пад уплывам эндэцыі; прагрэсісты, з галоўнай арыентацыяй на ППС; група «Вызваленне», да якой належалі самыя перадавыя вучні, але з вельмі розным жыццёвым крэда і ў якіх былі памяркоўныя адносіны да нацыянальнага пытання. Былі там палякі, беларусы, літоўцы. Сярод іх быў і Тарашкевіч.
    Інфармацыя пра «Вызваленне», якую я ў свой час сабрала (у тым ліку і з дакументаў Тарашкевіча), аказалася вельмі скупая і павярхоўная. Болып дакладныя звесткі падае адзін з заснавальнікаў гэтай арганізацыі Юзаф Змітровіч. Знаходзім іх і ў працы I. Юркевіча «Rozwdj
    polskiej mysli politycznej na Litwie i Biatorusi w latach 1905—1922», Poznan, 1983. S. 71—72.
    «Вызваленне» было польскай патрыятычнай незалежніцкай арганізацыяй з клерыкальным адценнем. Дзейнічала яно пад лозунгам «Навука, Цнота, Айчына», мела на мэце працяг традыцыяў філаматаў і філарэтаў. У «Вызваленні» шмат часу аддавалі вывучэнню твораў вялікіх польскіх паэтаў. Мусіць, адсюдь вынес Тарашкевіч замілаванне да паэзіі Адама Міцкевіча і глыбокае веданне яго твораў. Уступіў у арганізацыю ў шаснаццацігадовым узросце. Належаў да гуртка, якім кіраваў Бітнэр. Да «Вызвалення» належалі таксама пазнейшы кіраўнік ППС Мечыслаў Недзялкоўскі, Клаўдзій Душэўскі, з якім Тарашкевіч у наступныя гады падтрымліваў сяброўскія адносіны. Адным з найбліжэйшых школьных сяброў Тарашкевіча быў Міраслаў Арцішэўскі. Разам да самазабыцця вывучалі грэчаскую мову, таму і далі ім мянушку «Эліны». Прыязныя адносіны з Арцішэўскім захаваліся і ва універсітэце, і нават у пазнейшыя гады. Перапыніліся яны ў выніку дыпламатычнай кар’еры Арцішэўскага пасля атрымання Полыпчай незалежнасці. Блізкімі сябрамі Тарашкевіча былі таксама Ежы Чашэйка-Сахацкі, Сільвестр Ваяводскі, Людвіг Хаміцскі, якія адыгралі значную ролю ў палітычным жыцці Польшчы міжваенных гадоў.
    У гімназіі існаваў вучнеўскі гурток з левымі настроямі. Тарашкевіч пісаў у сваей біяграфіі, што ў гэтым асяродку цікавіліся палітычнай эканоміяй і філасофіяй. Дзейнічаў тут і Баляслаў Малецкі (брат Рамуальда, дзеяча СДКПіЛ, а пазней КПП).
    Успаміны Яніны Гурыновіч даюць уяўленне пра знешні выгляд Тарашкевіча: «Невысокі, шыракаплечы, па-дзявочы бела-ружовы круглы твар, злегку прыплюшчаныя вочы, кучаравая чупрына, сур’езны, прынцыповы, крыху ўпарты, з амбіцыяй». I далей: «Не было тады, здавалася, нічога, што ў прынцыпе адмяжоўвала б яго ад нас. Ці лічыў сябе палякам? He ведаю. He памятаю, каб хоць калі-небудзь закранаў гэтае пытанне. Дасканала гаварыў па-польску, называў сябе беларусам, але гэта не ўносіла сярод нас разладу — Адам Міцкевіч таксама называў сябе ліцвінам. Браніслаў Тарашкевіч, як і ўсе мы, належаў да згуртавання польскай моладзі, якая выступала за незалежнасць Польшчы, а болып вострыя нацыянальныя праблемы ў вучнеўскіх колах тады яшчэ яскрава не праяўляліся. У такім клімаце рос і развіваўся, сталеў вучань рускай гімназіі ў Вільні, сын беларускага селяніна Браніслаў Тарашкевіч, бу-
    дучы дзеяч нацыянальнага, сепаратысцкага беларускага руху. Менавіта з гэтага боку ведала яго ў пазнейшыя гады».
    Гэты запіс пралівае святло на вельмі істотную праблему: як у той час Тарашкевіч ставіўся да сваёй нацыі. «Называў сябе беларусам». Што ж у гэтым дзіўнага? Ен жа паходзіў з беларускай сям’і, з беларускімі традыцыямі. Дома вывучаў вершы Мацея Бурачка і любіў іх дэкламаваць. Памятаў, што бацыса прывозіў з Вільні адозвы на беларускай мове. Таму невыпадкова далучыўся да «Нашай нівы» яшчэ ў пачатку навучання ў віленскай гімназіі. Гэты запіс прафесара Гурыновіч асабліва важны.
    У пазнейшыя гады, калі Тарашкевіч стаў вядомай асобай у сойме і па-за соймам, адным з прыбмаў яго палітычных праціўнікаў было сцвярджэнне, што ён наогул беларусам не быў і што яго «беларускасць» не што іншае, як шыльда для падрыўной дзейнасці. Гэта быў козыр польскай правіцы, якая аспрэчвала ўсякую нацыянальную адасобленасць беларусаў, бо не хацела прызнаць за імі права на самастойнасць. Асабліва не прызнавала правіца беларусаў-каталікоў (лічыла іх палякамі). А тым часам менавіта з каталіцкага асяроддзя, пачынаючы з другой паловы XIX ст., выходзяць найвыдатнейшыя постаці беларускага адраджэння, Сярод іх можна назваць Францішка Багушэвіча, Браніслава Эпімах-Шыпілу, Казіміра Касгравіцкага, Алаізу Пашкевіч (Цётку), Вацлава Ласгоўскага, Антона і Івана Луцкевічаў, Івана Луцэвіча (Янку Купалу) і, урэшце, Браніслава Тарашкевіча. Гэтыя людзі, жывучы ў асяроддзі польскіх патрыйтаў, шмат чаму ад іх навучыліся і перш за ўсё, як любіць свой народ. Але не разумела гэтага польская грамадская правіца. Нават Станіслаў Мацкевіч пісаў пра Тарашкевіча, што ён быў чалавекам «польскага праваслаўя» і таму ўцягнуўся ў беларускі рух.
    Нацыянальная прыналежнасць на Віленшчыне, па сутнасці, вельмі складанае пытанне. Шмат свядомых палякаў выдатна валодалі беларускай мовай. Напрыклад, генерал Люцыян Жалігоўскі, прафесар Мар’ян Фальскі, які перакладаў на беларускую мову брашуры, адозвы, кнігі,. ці Мельхіёр Ваньковіч, Здаралася і так, што ў адной сям’і брат і сястра лічылі сябе людзьмі розных нацыянальнасцяўв. Мусіць, найлепшым прыкладам з’яўляецца сама Яніна Гурыновіч, бацькаў брат якой лічыў сябе беларусам, а яна сябе — палячкай. Нацыянальная прыналежнасць на выбар была нейкі час на Віленшчыне з’явай даволі частай.
    He выклікае сумнення тое, што ў гімназіі, у асяроддзі дзяцей польскай патрыятычнай інтэлігенцыі, дзе пад-
    крэсліванне сваёй нацыянальнай прыналежнасці лічылася вышэйшай дабрачыннасцю, Браніслаў не мог паводзіць сябе інакш, не мог хаваць сваёй нацыянальнай асобнасці, сваёй адметнасці, а, наадварот, мусіў дэманстраваць сваё сялянскае паходжанне, паходжанне беларускае. Можна з упэўненасцю сказаць, што атмасфера польскага патрыятычнага згуртавання паскорыла працэс выспявання і крышталізацыі яго нацыянальнай самасвядомасці. Урэшце, Тарашкевіч як беларус самавызначыўся не без •“уплыву віленскага беларускага асяродка, з якім быў у кантакце. I, як пабачым, сцвярджэнне прафесара Гурыновіч, што яшчэ за школьнай партай «называў сябе беларусам», мае каштоўнасць не толькі як простая згадка, але як прызнанне сведкі, якое б вельмі прыдалося Тарашкевічу, калі б было напісана не ў шасцідзесятыя гады, а ў дваццатыя.
    У аўтабіяграфіі ен запісаў, што да беларускага руху далучыўся вучнем VII класа гімназіі, маючы 17—18 гадоў. Адначасова перастаў спавядацца і лічыў сябе бязбожнікам. У паліцэйскіх дакументах знаходзім запісы пра тое, што часта наведваў рэдакцыю «Нашай нівы», беларускага тыднёвіка, органа Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У перыяд, пра які ідзе гаворка, г.зн. 1906—1915 гг., партыйная дзейнасць БСГ была аслаблена. Дзейнасць яе кіраўнікоў звялася галоўным чынам да выдання «Нашай нівы» і іншых беларускіх друкаваных органаў. Рэдакцыя на той час стала важным цэнтрам фарміравання беларускай культуры. У такіх абсгавінах самай неадкладнай задачай стала фарміраванне ўласнай інтэлігенцыі, і на здольнага Тарашкевіча ўскладаліся вялікія надзеі. У рэдакцыі Тарашкевіч завёў знаёмства з самымі выдатнымі беларускімі. пісьменнікамі: паэтэсай Алаізай Пашкевіч (Цёткай), з паэтам Іванам Луцэвічам (Янкам Купалам), з паэтам і празаікам Канстанцінам Міцкевічам (Якубам Коласам), з братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі, якія былі піянерамі беларускага руху адраджэння і заснавальнікамі «Нашай нівы».