Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
Тарашкевіч ужо тады выступаў не толькі як карэктар і рэдактар, але і як публіцыст. Пацвярджае гэта і ліст да Людвікі Сівіцкай, напісаны ў 1916 годзе, у якім Тарашкевіч выяўляе добрае веданне рэдакцыйных справаў часопіса «Сябра», альманаха «Маладая Беларусь» і іншых. На кватэры ў Эпімах-Шыпілы Тарашкевіч вырашаў розныя справы, звязаныя з беларускім аматарскім гуртком, таму што брат Эпімах-Шыпілы — Уладзіслаў — быў галоўным інспіратарам і арганізатарам гэтага руху. А калі ўвесну 1914 года Уладзіслаў Шыпіла раптам памер, Тарашкевіч, развітваючыся з ім, сказаў сардэчную прамову на пахаванні.
Агледзелі мы чатыры гады студэнцкага жыцця Тарашкевіча, але дасюль мала гаварылі пра яго асабістае жыцце. Цяжка паверыць, каб малады, сімпатычны, кампанейскі, пераважна вясёлы і дасціпны студэнт не карыстаўся ўвагай дзяўчат. На самой справе звесткі з гэтай галіны скупыя, бо... пра такія справы найцяжэй што-небудзь дазнацца. Вось тое, што да нас дайшло.
У Пецярбурзе да 1914 года жыла і вучылася адна з школьных сябровак Браніслава Ганна Галубянкан з вёскі Невярышкі, што пад Вільняй. Разам з Браніславам скончыла пачатковую школу ў Лаварышках. Сябравалі са школьных гадоў. У Ганны гэтае сяброўства перарасло ў сімпатыю і каханне, якое, відаць, не стала ўзаемным. Напярэдадні першай сусветнай вайны Ганна вярнулася ў сваю вёску і пачала засноўваць першыя, нелегальныя яшчэ, беларускія школы. Ведалі яе ў Міцкунскай воласці як Цётку Ганну. Як доўга цягнуўся гэты аднабокі раман, невядома. Вядома толькі, што Ганна дажыла да глыбокай старасці, застаўшыся незамужняй.
3 сям’ёй Голубаў Тарашкевіч у Пецярбурзе падтрымліваў сталы кантакт, ды і з братамі Ганны, якія працавалі на пуцілаўскіх заводах. Апрача таго, досыць часта сустракаўся з Мар’яй Галубянкай (магчыма, гэта была стрыечная сястра Ганны), таксама беларускай дзеячкай. Як відаць з яе лістоў да Людвікі Сівіцкай, Мар’я таіла ў сабе найглыбейшую сімпатыю да Тарашкевіча. Ва ўсялякім разе, не была да яго абыякавая, калі сярод васьмі лістоў, што прыпадаюць на студэнцкі перыяд Тарашкевіча і захаваных у Людвікі Сівіцкай, няма ніводнага, у якім бы не ўспамінала пра яго добразычліва. Пісала, што чым больш яго пазнае, тым больш ім захапляецца. Цяжка сёння сказаць, якое месца займалі ў жыцці Тарашкевіча абедзве Галубянкі. Аднак пазней не сустракаем яго ў іх кампаніі.
Пасля выхаду ў свет гэтае кнігі даведалася, што ў 915—1916 гг. Браніслаў Тарашкевіч карэспандаваў з вядомай польскай народнай дзеячкай Ірэнай Касмоўскай. Ліст Браніслава Тарашкевіча (а магчыма, лісты), адрасаваны ёй, быў знойдзены былым маршалкам польскага сойму Чаславам Выцэхам разам з іншымі дакументамі ў яе кватэры падчас акупацыі. На жаль, мне не ўдалося яго адшукаць. Затое прозвішча Ірэны Касмоўскай яшчэ раз усплывае ў жыцці Тарашкевіча: у яе матэрыялах есць (і невыпадкова) Акт абвінавачання па справе Бр. Тарашкевіча і Грамады.
Варта тут зазначыць, што ў Пецярбурзе Тарашкевіч даволі блізка сышоўся з Янкам Купалам, які ў той час пашыраў сваю адукацыю (таксама кватараваў у ЭпімахШыпілы). Купала, хоць і быў старэйшы на 10 год, вельмі цаніў Тарашкевіча. Часта сустракаліся, разам наведваліся да Яніны Гурыновіч. Купала ведаў яго захапленні і магчымасці і пазней не выпускаў з поля зроку Тарашкевіча. 4.IX.1913 г. пісаў да яго з Вільні:
«Дзядзька Тарас!
Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай? Ці зрабілі што-небудзь у гэтым напрамку? Калі маеце ўжо яе накід, то будзьце ласкавы прыслаць яго нам, калі не — то ўпэўніце ў сваёй добрай волі і спрыце ды зрабіце гэта як найхутчэй. Просіць аб гэтым Вас п. Іваноўскі, старшыня Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні. Граматыку Вашу хоча Таварысгва выдаць і пусціць у свет у «назнданне» маладому беларускаму пакаленню. Дык варушыцеся, дзядзька, і ў шапку не спіце. Чакаем хуткага ад Вас адказу. Шчыра Вам адданы
Сакратар Выдавецтва Ів. Луцэвіч. Вільня, 4.IX.1913 г.»
(Ліст гэты першы раз быў надрукаваны В. Рагойшам у кн.: Народныя песняры. Мн., 1972. С. 254.) Пра іх блізкія адносіны сведчыць і прыпіска ў лісце Тарашкевіча, высланым 2.IV.1916 г. з Пецярбурга ў Мінск, да Людвікі СівіцкайВойцік.
Вучоба ва універсітэце выбавіла Тарашкевіча ад вайсковай службы, нягледзячы на тое, што ішла сусветная вайна. (He служыў у войску і пазней, бо быў блізарукі і змоладу насіў акуляры.) Скончыўшы навучанне, па ініцыятыве прафесараў застаўся на два гады пры кафедры рускай мовы і літаратуры «з мэтай працягу заняткаў і атрымання вучонай ступені». Аднак гэтую навуковую ступень цяжка ўста-
навіць. Так званыя магістарскія экзамены здаваў у 1917, 1918 і нават 1919 гадахіз. Дакумент пад назвай «Архнвная справка», выдадзены 10.IV. 1957 г. Дзяржаўным гістарычным архівам Ленінградскай вобласці — установай, у якой захоўваецца дакументацыя Петраградскага універсітэта, пацвярджае, што Тарашкевіч скончыў навучанне, атрымаўшы дыплом I ступені, але дакументаў пра далейшыя навуковыя ступені ў яго персанальных актах няма. У анкетах паслоў сойму ён фігуруе як «дацэнт прыватны», у іншых — як «прафесар універсітэта» (меў права выкладання ва універсітэце)іб. У Вільні тытулавалі яго прафесарам, відаць, не толькі таму, што вучыў у гімназіі, але, перш за ўсё, таму, што быў вядомы як адзін з самых адукаваных у беларускім асяродку.
У Пецярбурзе на працягу некалькіх гадоў Тарашкевіч быў рэпетытарам сыноў інжынера Юзафа Зябіцкага. У гэтай польска-ўкраінскай сям’і знайшоў не толькі прытулак, але і шчырых сяброў. Добрыя адносіны паміж Браніславам Тарашкевічам і Юзафам Зябіцкім, значна старэйшым за яго і які паходзіў з іншага грамадскага асяроддзя, абарачаўся ў іншых колах не толькі ў царскай Расіі, але і ў незалежнай Полыпчы, перараслі ў прыязнасць.
Юзаф Зябіцкі (1871—1958), чыноўнік высокага рангу ў міжваеннай Полыпчы, у 1918 годзе быў адным з галоўных арганізатараў рэпатрыяцыі палякаў з Петраграда на радзіму. У тым самым годзе стаў прадстаўніком Рэгенцыйнага савета Каралеўства Польскага ў Фінляндыі. Вярнуўшыся на радзіму (у канцы года), быў экспертам на кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных справаў, адначасова ў прамысловасці і гандлі, а таксама шэфам гаспадарча-тэхнічнай секцыі МЗС. У 1926—1927 гг. выконваў абавязкі гандлёвага саветніка пры польскім пасольстве ў Маскве, а ў 1927—1928 гадах дырэктара савецка-польскага экспартна-імпартнага аб’яднання «Совпольторг» у Маскве.
Каштоўным дакументам для зразумення адносінаў паміж Тарашкевічам і Зябіцкім з’яўляюцца ўспаміны апошнягаі7. 3 іх вынікае, што Зябіцкі ўзяў Тарашкевіча рэпетытарам для сваіх дзяцей праз пасрэдніцтва Дзмітрыя Лешчанкіія. Што яднала Тарашкевіча з Лешчанкам, выявіць не ўдалося.
Юзаф Зябіцкі хацеў даць сынам польскае выхаванне. Але ў Пецярбурзе перад першай сусветнай вайной не было школы з польскай мовай навучання. Жонка Зябіцкага, украінка з паходжання, польскую мову ведала слаба. Папярэднім рэпетытарам сыноў быў Мар’ян Клот, польскі неза-
лежніцкі дзеяч. Абавязкі, звязаныя з палітычнай дзейнасцю, змусілі яго восенню 1914 года пакінуць горад. I яго месца заняў Тарашкевіч. ,
У сваім першым запісе пра Тарашкевіча Зябіцкі характарызуе яго як студэнта апошніх гадоў навучання, «вылучанага прафесарам на асісгэнта пры кафедры мовазнаўства, як інтэлігентнага і выхаванага ў польскім духу, але які не выракся беларускага народа». Новы настаўнік унёс пэўныя змены ў іх сямейнае жыццё і, мусіць, таму займае ва ўспамінах шмат месца. Спачатку былі сумненні, ці падыдзе ім, ці справіцца з работай. Але неўзабаве Юзаф Зябіцкі занатаваў: «Гэты сын селяніна з-пад Вільні садзейнічае далейшаму ўмацаванню польскасці ў нашым доме... Неўзабаве пачаў дастаўляць жонцы польскую літаратуру, падабраную так, каб даць ёй магчымасць пазнаць жыцце і імкненні польскага народа, з якім звязала свой лёс і ў духу якога павінна выхоўваць сыноў».
У час вайны, у 1915 годзе, у Пецярбурзе была афіцыйна адчынена польская школа, і старэйшы сын пачаў наведваць яе. Але Зябіцкія не адмовіліся ад паслугаў Тарашкевіча. Наадварот, ён стаў амаль што сямейнікам і надалей займаўся выхаваннем сыноў. Магчыма нават, што ў іх жыў. Ва ўсякім разе ўлетку падоўгу бываў на іх лецішчы. Паводле словаў будучай жонкі Тарашкевіча Веры Андрэеўны, а таксама на падставе таго, што чуў пра Тарашкевіча ад дзеда прафесар Андрэй Зябіцкі, Тарашкевіч у доме Зябіцкіх пачуваўся «як дома». Свайго старэйшага вучня, Мадэста, так палюбіў і завалодаў хлопцавай сімпатыяй, што многа гадоў пазней, калі апынуўся ў складанай сітуацыі перад сваім судом (1928), узяў яго за сведку.
На гэтым скончым апісанне першага, найшчаслівейшага перыяду ў жыцці Тарашкевіча. Перыяду, калі, як губка, паглынаў любыя дары культуры і навукі, калі быў любімым, калі яго цанілі як перспектыўнага маладога навукоўца, калі быў ахоплены высокімі марамі, калі складаў канкрэтныя планы пра будучыя навуковыя дасягненні, пра славу вучонага... У студэнцкія гады Тарашкевіч зазнаў усяго таго, што духоўна ўзбагачае чалавека, вядзе яго да шчасця.
А тым часам ішла ў свеце адна з самых жудасных войнаў. Многіх змушала яна да дзеянняў насуперак сваей волі — да забойства, іншых адрывала ад нармальнага існавання, уцягвала ў актыўнае грамадскае жыццё. Тарашкевіч усе часцей будзе пакідаць зацішак кабінетаў і бібліятэк і кінецца ў вір палітычнай дзейнасці.
1 Л. Васілеўскі ў сваіх этнаграфічных і гістарычных працах адзначае, што на Літве і Белай Русі (на Віленшчыне) ніводная нацыя не выступае ў чыстым выглядзе. Гл., напр.: L. Wasilewski, Litwa і Biatorus, WarszawaKrakow, 1925. S. 121 — 145.
2 Лісты A. Янкоўскага, знаходзяцца ў аўтара.
3 Пра гэта гаварыў у апошнім слове на працэсе Грамады. Пар.: Пратакол судовага разбору 23.11—22.V. 1928 г. у акруговым судзе ў Вільні. Цэнтр. дзярж. архіў ЛІТВЫ (далей: ЦДА ЛССР). Ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357/ VIII. С. 988.
4 У гэтым дамку (перанесены ў веску Пятрулішкі) цяпер знаходзіцца пачатковая школа.
5 Сення ў Лаварышках на тым самым месцы знаходзіцца адзінаццацігадовая школа.
6 Успаміны былога пасла сойму Вацлава Бітнера і былога ваеннага суддзі Яна Рубля — таварышаў Тарашкевіча па гімназіі (1966 г.). ЦА ЦК ПАРП (далей ЦА ЦК), персанальная папка Браніслава Тарашкевіча № 5941.