• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    ЦК КПЗБ на адным са сваіх пленарных пасяджэнняў (1926) вынес рашэнне, якое абавязвала партыйныя арганізацыі ва ўсіх звёнах Грамады, з верху да нізу, арганізаваць свае фракцыі. У цэнтры ўтварылася партыйная пяцёрка на чале з Браніславам Тарашкевічам-й. Але гэтая «пяцёрка» ўсяго толькі што была створана, бо, мяркуючы па матэрыялах, не ўпісалася чым-небудзь канкрэтным у дзейнасць Грамады.
    У другой палавіне 1926 года Грамада правяла шэраг масавых павятовых з’ездаў, у якіх Тарашкевіч браў чынны ўдзел. Так, напрыклад, з разгорнутай справаздачы з павятовага з’езда ў Гародні, у якім прынялі ўдзел 288 чалавек (справаздача была канфіскавана падчас вобыску ў Варшаве
    на вуліцы Святакрыжскай, 28), відаць, што ён кіраваў усім ходам пасяджэнняў.
    Пасля таго як адбыліся павятовыя з’езды, кіраўнікі Грамады мелі намер склікаць агульны з’езд, але ў выніку рэпрэсіяў з боку адміністрацыйных уладаў і ў выніку дэлегалізацыі Грамады справа да гэтага не дайшла. Адзін за другім былі забаронены або разагнаны павятовыя з’езды. Так было ў Саколцы, дзе Тарашкевіч актыўна супрацьпаставіўся гвалту, што чыніла паліцыя, якая разагнала з’езд (пазней яго прыгаварылі на год зняволення за супраціўленне паліцыі), а таксама ў Старабярозаве, дзе разгон з’езда нагадваў ваенную аперацыю з прымяненнем кулямётаў, узброеных вайсковых атрадаў і да т. п.«.
    На працягу паўтарагадовага існавання соймавага клуба Грамады Тарашкевіч дзейнічаў пераважна па-за соймам, хоць на яго форумах таксама прысутнічаў. Прыблізна 100 важнейшых пісьмовых запытаў да ўрада і прапановаў ад імя клуба Грамады былі напісаны Тарашкевічам. Апрача таго, на ім, як на чалавеку з шырокімі сувязямі і правадыру, ляжала яшчэ і партыйнае прадстаўніцтва.
    Тарашкевіч прадстаўляў Грамаду ў Цэнтральным міжнародным сакратарыяце па барацьбе за амністыю, і, мяркуючы па даволі вялікай колькасці матэрыялаў сакратарыята, забраных у яго падчас вобыску, яго роля ў гэтым руху была значная. (Займаўся перш за ўсё рэдакцыйнай работай, звязанай з публікацыямі сакратарыята.) Прымаў удзел у заснаванні мясцовых міжпартыйных камітэтаў па барацьбе за амністыю ў Пінску і Вільні, выступаў на мітынгах у Гродне, Брэсце, Дунілавічах. У 1926 годзе прымаў удзел у першамайскім мітынгу ў Беластоку«.
    У 1926 годзе Тарашкевіч удзельнічаў у соймавых дэбатах, але радзей, чым у папярэднія гады. Аднак калі выступаў, то абыякавых слухачоў не было. Аніводнай забітай, стандартнай фразы. Яго слухалі з захапленнем не толькі прыяцелі, але і зацятыя ворагі. Джала яго іроніі трапляла ў праціўніка метка, раніла балюча. Прафесара Бартля назваў «віцэ-дзядулем», арыентацыю на Англію — «ангельскай хваробай», паняцце самакіравання на Беларусі паходзіла, на яго думку, ад таго, што «стараста сам кіруе». 1 было відаць, што гэтая словатворчасць яго самога забаўляла.
    Але пяройдзем да зместу тых выступленняў. Больш за ўсе будзе нас цікавіць тое, як Тарашкевіч паставіўся да майскага перавароту.
    Пераварот, як вядома, абудзіў надзеі, а разам з
    імі — ілюзіі, што ўскладаліся на Пілсудскага, на яго ролю. Дык вось і пабачым, як Тарашкевіч, які ў 1918—1920 гадах ускладаў гэтулькі надзеяў на Пілсудскага, аднесся да майскіх падзеяў44.
    У першым пасля перавароту выступленні ў сойме 25 чэрвеня 1926 года Тарашкевіч сказаў: «Маем, проста кажучы, незамаскіраваную ваенную дыктатуру». I далей: «... неяк не ўсё скрышталізавалася ў гэтай дыктатуры Пілсудскага, аднак усё болып выразна праступае ў ёй фашысцкая форма, якая з поўным правам павінна быць названа пілсудчынай. Пілсудчына штурхае Польшчу да вайны з Савецкім Саюзам»45. Як бачым, ніякіх ілюзіяў. Аднойчы з уласцівай яму дасціпнасцю прымеціў: «Жадаць ад пілсудчыны волі для нацыянальных меншасцяў тое самае, што хацець усмажыць яечню на швейнай машынцы». У наступнай прамове зазначыў: «Пілсудскі з’яўляецца фактычна неабмежаваным дыктатарам...» У апошняй прамове ў сойме 16 лістапада 1926 года зноў вярнуўся да гэтай справы: «...Калі наступіў майскі пераварот, у нас было ўжо менш ілюзіяў, чым раней... Ад Пілсудскага, якога беларускае асяроддзе ведала па невыкананні ім абяцанняў у 1919—1920 гадах, у 1926-м не чакалі нічога добрага»46.
    Калі 1923—1926 гады мы называлі самымі бурнымі ў . жыцці Тарашкевіча, то кульмінацыйным пунктам гэтага перыяду быў 1926 год. Гэта адзначыў на працэсе Грамады ў сваёй абвінаваўчай прамове і пракурор Прылускі, сцвярджаючы: кожны пасол меў нейкую сваю дзялянку працы, але Тарашкевіч быў усюды. Сапраўды, цяжка знайсці такую галіну дзейнасці Грамады, у якой бы Тарашкевіч не ўдзельнічаў, якой бы не цікавіўся. I што самае характэрнае: займаючыся справамі самымі агульнымі,— ці то ў галіне ідэалогіі, ці справамі агульнага кіраўніцтва на цэнтральным узроўні, ці вызначаючы напрамак работы,— любіў унікаць адначасова ва ўсе драбніцы. Так, напрыклад, на нарадзе цэнтральнага актыву Грамады 24.X.1926 года выступіў з прапановай, каб усе сходы Грамады на тэрыторыі гміны праводзіліся адначасова, што ў значнай ступені абмяжуе паспяховасць дзеянняў паліцыНЛ
    У другой палавіне 1926 года шырокія масы сялян літаральна ва ўсіх куткох Заходняй Беларусі, нават у найболып «забітых дошкамі», такім ці іншым чынам былі ўзварушаны грамадскімі падзеямі. У межах ваяводстваў дзейнічала каля 2-х тысяч мясцовых арганізацыяў Грамады. Занепакоіліся не толькі абшарнікі і асаднікі, але і ўся адміністрацыя на крэсах. Амаль уся польская прэса падня-
    ла трывогу, што Грамада... пагражае існаванню Полыпчы.
    1926-ты быў апошнім годам соймавай кар’еры Тарашкевіча, таму неабходна зрабіць пэўныя падагульненні. Выглядае так, што, насуперак уяўленням, Тарашкевіч у сойме быў зусім не тым, хто абараняў толькі сваю партыкулярную справу. He памылімся, калі, скажам, што ў сойме ён належаў да цэнтральных фігур. I не толькі таму, што ў кожную справу ўнікаў, кіруючыся інтарэсамі ўсёй Польшчы і яе гістарычнымі перспектывамі. Гутарка ідзе пра той уплыў, які ён рабіў сваёй індывідуальнасцю. Невыпадкова, што падчас выбараў маршалка сойму 25 чэрвеня 1926 года крайняя лявіца дэманстратыўна выставіла яго кандыдатуру. I невыпадкова шматгадовы маршалак сойму Мацей Ратай запісаў у той час у сваім «Дзённіку»: у сойме «ўсё залежыць ад гумару Сахацкага, Ваяводскага і Тарашкевічамв.
    Сярод багатага збору бібліятэкі сойму ў Варшаве, дзе можна знайсці цікавыя дакументы пра Тарашкевіча, варта звярнуць увагу на «паказальнік імёнаў у стэнаграфічных справаздачах з пленарных пасяджэнняў у сойме ў 1922—1927 гадах». Заключаная ў ім інфармацыя датычыць і Тарашкевіча: у 1923 і 1924 гадах выступіў па 9 разоў; у 1925 і 1926 гадах па 8 разоў. Выступіў у сойме з 34 прамовамі. Пра тое, як сябе паводзіў, сведчыць наступны запіс: «закліканы да парадку» — 5 разоў, «закліканы да парадку з запісам у пратакол» — 1 раз, «выдалены з пасяджэнняў» — 2 разы, а далей — «выдалены з сойму», або — перададзены пракуратуры. Да гэтай інфармацыі можна было б дадаць яшчэ тое, як ён ставіўся да важнейшых падзеяў: як галасаваў пры зменах урадаў, падчас прыняцця асабліва важных законаў і г. д. Але гэта быў бы вельмі доўгі спіс, можа, нават павучальны, бо ў ім ёсць адна характэрная рыса. Менавіта толькі ў першыя месяцы пасольскай дзейнасці Тарашкевіч, як і ўвесь беларускі клуб, выказваў гатоўнасць арганічнага супрацоўніцтва з урадам. У 1922 годзе клуб галасаваў за кандыдатуру Габрыэля Нарутовіча ў прэзідэнты, а затым — за Станіслава Вайцяхоўскага. У 1923 годзе выразіў вотум даверу ўраду генерала Сікорскага. Ва ўсіх іншых справах займаў пазіцыю цвёрдага супраціўлення, пры любой магчымасці дэманстраваў свае негатыўныя адносіны да пануючага рэжыму.
    13 лістапада 1926 года да маршалка сойму паступіла тэрміновая прапанова ад соймавага клуба народна-нацыянальнага саюза, якая заклікала да неадкладнага роспуску Грамадьг”. He магло ўжо быць сумнення, што легальная форма існавання арганізацыі спыніцца. 16 лістапада Ta-
    рашкевіч апошні раз выступіў у сойме ў час дыскусіі аб праекце бюджэту на 1927—1928 год. А фактычна яго прамова была адказам на цкаванне Грамады буржуазнай прэсай, афіцыйнай заявай сойму і грамадству, чым менавіта была Грамада, якой з’яўлялася яе роля ў барацьбе беларускага народа за яго існаванне, якія ставіла мэты. Гэтае вытлумачэнне сутнасці таго руху з’яўляецца найбольш поўным: «Грамада з’яўляецца самай шырокай арганізацыяй сялянскіх і рабочых мас, якая вядзе непрымірымую барацьбу за надзённыя інтарэсы нацыянальныя, інтарэсы палітычныя і інтарэсы сацыяльныя. Вы, панове, узводзіце на нас паклёп, быццам мы падрыхтоўваем паўстанне. He магу сцвярджаць, што такая думка, кінутая з гэтай трыбуны, не была б папулярнай; не пярэчу, што нянавісць, вядома, не да селяніна і не да польскага рабочага — пра гэта няма гаворкі,— але нянавісць да рэжыму, нянавісць да сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту такая вялікая, што гэтае паўстанне можна ўзняць, можна лёгка справакаваць. Але трэба лічыцца з тым, што не маем надзеі на поспех такога паўстання. Лічымся з тым, што без польскага і ўкраінскага рабочага і селяніна, без вялікіх зрухаў нічога не ўдасца зрабіць. He адракаемся ад таго, што калі гэтыя вялікія гістарычныя зрухі перакрэсляць усе пісаныя і няпісаныя канстытуцыі і ўсякія граніцы, арганізаваны беларускі народ скажа пра сваю волю. Але сёння звяртаемся не толькі да вас, панове, але хочам, каб праз вокны і праз сойм чуў нас увесь народ і каб зразумеў, што толькі ў арганізацыі ёсць магчымасць абароны, што той, хто гаворыць пра паўстанне, хто заклікае да яго, хто піша пра гэта, той выступае ў ролі правакатара, і буржуазная прэса толькі гэта і мае на мэце»».
    Пункт погляду ў справе паўстанцкіх настрояў і адносінаў да іх, акрэслены Тарашкевічам, цалкам адпавядаў пункту погляду камуністычнай партыі.
    Выступленне Тарашкевіча на тэму заўчаснасці паўстання на крэсах не было адзіным. 25 красавіка 1925 года ён назваў магчымасць такога паўстання «проста вар’яцтвам». Некаторыя думалі, што Тарашкевіч сваю апошнюю прамову прысвяціў пытанням паўстання таму, каб у выпадку судовага працэсу было лягчэй бараніцца. Зусім не. Пытанне ставілася аб прадухіленні несвоечасовых выступленняў, a такая небяспека існавала сапраўды.