Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
Як ужо ведаем, Тарашкевіч чакаў арышту. Сутыкненне з паліцыяй было для яго зусім не новым. Яго прозвішча з’явілася ў дакументах МУС яшчэ да таго, як гэтая ўстанова пачала збіраць матэрыялы пра беларускі рух. Асабліва пільна пачалі сачыць за ім пасля таго, як атрымаў пасольскі мандат. Усюды, дзе толькі ні з’яўляўся — у Вільні, Варшаве, у Гданьску,— быў пад наглядам тайнай паліцыі. У Радашкавічах пасяліўся спецыяльны чыноўнік Станіслаў Тыміньскі, які пад псеўданімам «Стэфан Тарачэнка» бесперапынна сачыў за Тарашкевічам, Рак-Міхайлоўскім, а таксама за сенатарам Аляксандрам Уласавым. Канфлікты Ta-
рашкевіча з паліцыяй паўтараліся даволі часта — у сувязі з вобыскамі, мітынгамі ці павятовымі з’ездамі Грамады. Але да 15 студзеня 1927 года яго ратаваў пасольскі імунітэт.
У 1922—1926 гадах Тарашкевіч знаходзіўся ў віры палітычных падзеяў. Жыцце набірала тэмп. З’езды, сходы, мітынгі, пасяджэнні, нарады, спатканні. Быў у акружэнні мноства людзей. Асабліва ў апошні час, калі Грамада няспынна расла, калі ў ім мела патрэбу ўсе болыпая колькасць людзей. I раптам... змрочная ціша муроў адзіночнай камеры.
Пра шматбаковую дзейнасць Тарашкевіча не толькі арганізацыйную, але і пра напружаную працу — публіцыстычную і рэдакцыйную — асабліва на працягу 1926 года, а таксама навуковую і літаратурную ў папярэднія гады, сведчыць мноства матэрыялаў, часам незакончаных, забраных у часе вобыскаў у віленскай кватэры на вуліцы Макавай, 15, дзе пасяліўся ў 1925 годзе, а таксама ў варшаўскай кватэры на вуліцы Святакрыжскай, 28. 3 кніг, часопісаў і перыёдыкі, забраных падчас вобыску, можна было б скласці значную бібліятэчку. У ёй знайшліся б творы Леніна і Пляханава, савецкія беларускія газеты, часопісы, напрыкладб літаратурны месячнік «Полымя», брашуры, выдадзеныя Камуністычнай партыяй Полыпчы, Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі, Камуністычным Інтэрнацыяналам, нумары тэарэтычнага органа ЦК КПП «Nowy Przegl^d», мноства розных газетаў і бюлетэняў «Biuletyn Grupy Czynu przeciwko represjom i terrorowi», Парыж, 1926; «Бюлетэнь Беларускай сялянска-рабочай Грамады», («Biuletyn Centrainego MiQdzypartyjnego Sekretariatu do walki o amnestiQ»; аднадзйнка «^damy amnestii»; ліст польскіх пісьменнікаў пад назвай «W Swietle tragedii biatoruskiej», які датычыць турэмнага зняволення на крэсах; сшытак з запісамі па гісторыі Полыпчы; рэферат пад загалоўкам «Пра супольніцтва польскага і беларускага народаў»). Канфіскаваны таксама «сшыткі», рукапісы на беларускай мовег, якія — на думку эксперта — былі творамі 1920—1921 гадоў. Забрана шмат машынапісаў; артыкулы, падрыхтаваныя да публікацыі, сярод якіх «Далейшы рост і новыя задачы». У рукі паліцыі трапіў нататнік Тарашкевіча, у якім пад загалоўкам «Што напісаць» значылася некалькі тэмаў, а таксама занатоўкі, у якіх былі заўвагі пра далейшую арганізацыйную работу, пра самыя неадкладныя і важныя задачы (яны былі занатаваны пад загалоўкамі «агульны з’езд» і «і інш.»). Там знаходзілася фіна-
нсавая справаздача з пералікам выдаткаў, звязаных з дзейнасцю Грамады, выдаткамі на прэсу. Сярод матэрыялаў, забраных падчас вобыску, былі таксама даволі аб’ёмістыя справаздачы з павятовых з’ездаў Грамады ў Косаве і Гародні, у якіх Тарашкевіч прымаў удзел асабіста. Звыш Taro, былі тут членскія білеты розных арганізацыяў, членскі білет ганаровага члена гуртка моладзі Беларускай гімназіі ў Вільні, членскі білет Таварыства беларускай школы нумар 4833 і пачак лістоў, адрасаваных Тарашкевічу, пераважна інтэрвенцыйнага характару. Апісанне «забраных прадметаў» пад час вобыску знаходзіцца ў актах справы на 38 лістох, епісаных на абедзвюх старонкахз.
У камандзе віленскай паліцыі, куды Тарашкевіч быў дастаўлены, ен адмовіўся адказваць на пытанні. Паліцыянт, які вёў пратакол, запісаў пры сведках: «Заяўляю, што ніякіх адказаў на пытанні даваць не буду». «Пан Тарашкевіч адмовіўся падпісаць пратакол»4. Мяркуючы з далейшых матэрыялаў, такое рашэнне прыняў па дзвюх прычынах: па-першае, гэтым самым пратэставаў супраць яго незаконнага арышту як пасла, без папярэдняга рашэння сойму (так зрабілі ўсе арыштаваныя паслы Грамады); па-другое, ён выйграваў у часе і мог зарыентавацца, якія канкрэтна абвінавачанні будуць выстаўлены супраць яго.
Несумненным было адно: следчыя органы будуць імкнуцца даказаць сувязь кіраўнікоў Грамады і ўсіх грамадоўскіх арганізацыяў з камуністычнай партыяй, улады будуць намагацца падаць Грамаду як камуністычную арганізацыю, або крыпта-камуністычную, якую падтрымлівае Савецкі Саюз і асабліва БССР. Тарашкевіч улічваў магчымыя спробы абвінавачання яго як агента і шпіёна іншай дзяржавы. У апошнія месяцы 1926 года ў крэсавым друку Змяшчаліся матэрыялы крымінальнага характару, у якіх рабіліся спробы абвінавачання Грамады.
Пракуратура, стараючыся давесці залежнасць арыштаваных дзеячаў Грамады ад. камуністаў, тым самым прызнавала, што ў Полыпчы на тэрыторыі толькі чатырох ваяводстваў існуе стотысячная арганізацыя з камуністычнай афарбоўкай. Звяртаў на гэта ўвагу перадавы артыкул газеты «Кур’ер віленьскі»: «Доказы тэзісаў абвінаваўчага акта адносна залежнасці Грамады ад Савецкай Расіі раўназначны сцвярджэнню, што ранейшая палітыка ў адносінах да беларускай праблемы пацярпела поўнае паражэнне. Выйгрыш пракуратуры раўназначны прайгранай польскай палітыцы на Усходзе»5.
На працэсе Тарашкевіч меў намер з усёй рашучасцю
абараняць легальны характар усёй дзейнасці Грамады, паводзіць сябе як правадыр легальнай арганізацыі, такой, якіх у Полыпчы было шмат.
Сярод архіўных дакументаў, у якіх даецца ацэнка дзейнасці Грамады польскімі дзяржаўнымі органамі, захаваўся дакумент з папкі Галоўнага штаба, напісаны ад рукі, невядома для якой установы прызначаны, без подпісу. Дакумент меў загаловак «Беларуская Грамада — дырэктывы»в. Мяркуючы па ходзе следства і працэсу, менавіта гэтымі дырэктывамі кіраваліся ўсе судовыя і следчыя ўстановы, урадавая прэса і паўурадавая. Гэты дакумент, як асабліва істотны, змяшчаем ніжэй in extenso:
«Беларуская Грамада — дырэктывы
1) Пасол Тарашкевіч, устанавіць, ці атрымліваў грошы з савецкага пасольства. Устанавіць, ці атрымліваў і на што наяўныя грошы ад II Генеральнага штаба.
2) Удар па паслох сойму арганізаваць на фоне маральным, а таксама па Цэнтральным камітэце беларускай Грамады і па некалькіх асобах з павятовых камітэтаў.
3) Тэрмін удару павінен наступіць пасля апошняга абмену вязняў з Саветамі (другая палавіна снежня).
4) Узгадненне супрацоўніцтва паміж усімі ўладамі.
Што ў нашым распараджэнні?
а. дадзеныя аб сувязі з агітацыйнай камуністычнай работай (дадзеныя агульныя 1 асобныя).
б. матэрыяламі следства супраць Б/еларускай/Гр/амады/, якога (некалькі словаў нечытэльных.— А. Б.) у Вільні, у МУС, у ваяводаў (што ахоплівае ранейшае і сучаснае).
в. сведкі Гурына, які засведчыць, што Беларускі банк атрымлівае грошы ад бальшавікоў.
г. DOK III (Dowddztwo Okrqgu Korpusu Grodna. — A. Б.) падкупляе кагосьці з Цэнтральнага Камітэта. Апрача таго, збірае інфармацыю і матэрыялы пра БГ (Беларускую Грамаду) — DOK II (Dowddztwo Okr^gu Korpusu Lublin. — A. Б.) распрацоўвае НСП (Шалінскі).
д. тэхніка справы ў судзе».
Першае слова дырэктываў гучыць: Тарашкевіч. Найперш ён бярэцца на прыцэл. Увесь першы пункт сведчыць, што шукаліся матэрыялы для маральнай дыскрэдытацыі Тарашкевіча. Аднак такіх доказаў абвінавачання не ўдалося знайсці ні ў ходзе следства, ні ў ходзе працэсу, бо іх не было.
Гэты дакумент, як відаць, змяшчае ў сабе дырэктывы дваякага роду: арганізацыйна-тэхнічныя (такія, як узгад-
ненне супрацоўніцтва паміж усімі ўладамі) і тыя, што вызначаюць кірунак і памеры «ўдару». Тэрмін акцыяў масавых рэпрэсіяў пастаўлены ў залежнасць ад тэрміну пасяджэння Рады міністраў (15 снежня 1926 г.), на якім мелася быць абмеркавана прапанова аб заключэнні пагаднення па справе абмену палітычных вязняў з Савецкім Саюзам. Заўчасныя ж арышты маглі б, вядома, ускладніць перамовы з савецкімі ўладамі.
Дакумент Галоўнага штаба пацвярджае, што ўлады стараліся давесці поўную залежнасць Грамады ад КПЗБ, a таксама яе фінансавую залежнасць ад СССР. Гэтых абвінавачанняў, калі б для іх знайшліся доказы, было б зуам дастаткова для вынясення прыгавору правадыром Грамады. Каб падрыхтаваць для гэтага грамадскую думку, трэба было скампраметаваць іх «на маральным фоне», прадставіць іх не як бескарыслівых грамадскіх дзеячаў, ідэолагаў і палітыкаў, якімі яны былі на самой справе, а як звычайных агентаў суседняй дзяржавы.
3 памянёнага вышэй дакумента, напісанага, пэўна, у лістападзе 1926 года, выразна бачна, што цэнтральныя ўстановы не былі яшчэ падрыхтаваныя да прадстаўлення матэрыялаў ні пракуратуры, ні рэгулярнай камісіі сойму, якой трэба было прадставіць матывы арышту паслоў, каб потым перадаць іх судовым уладам. Адпаведную інфармацыю трэба было яшчэ сабраць. Алрача таго, аўтары дакумента разлічвалі на «подкуп кагось з Цэнтральнага Камітэта» і на распрацоўкі плана НСП. Адзіным довадам, які меўся ў распараджэнні ўладаў, былі паказанні Гурына.
I яшчэ адно вынікае з гэтага дакумента: калі б былі звесткі пра існаванне ў Грамадзе нейкай групоўкі, якая б супрацьстаяла агульнай лініі арганізацыі, гэты факт у «дырэктывах», напэўна, быў бы выкарыстаны.
Разгледзім тут яшчэ адзін дакумент Галоўнага штаба. Гэта «Рапарт па справе БСРГ»?, датаваны 16 лістапада 1926 года, аўтарам якога быў капітан Сухенак-Сухецків. 3 рапарту вынікае, што Галоўны штаб быў поўны рашучасці неадкладна ўчыніць арышты грамадоўскіх дзеячаў, а дэлегалізацыю Грамады разлічваў правесці пазней. Гэтая паспешлівасць была вынікам «трывожных» звестак пра бурны рост Грамады. На працягу аднаго месяца, як паведамляе Сухенак-Сухецкі, узнікла 310 новых гурткоў Грамады, у якія ў многіх выпадках уступалі сяляне цэлымі натоўпамі. Варта, дарэчы, зазначыць, што ўзнікае такое ўражанне, быццам не толькі арганізатары і ўрадавая адміністрацыя, але і сяляне былі здзіўлены такім небывалым, такім маса-
вым легальным рухам. У Грамаду ўступалі масавым парадкам, нібы ведалі, што арганізацыя не будзе доўга дзейнічаць, што можна спазніцца.
Сухенак-Сухецкі называе ў рапарце выпадкі, калі солтысы і войты дапамагалі Грамадзе, падае факты ўцёкаў паліцыі перад «раз’юшаным натоўпам» (шмат у якіх мясцовасцях паліцыянтаў не пускалі на сходы, спасылаючыся на статут БСРГ).