• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    Вельмі цікавымі і глыбокімі былі паказанні Станіслава Тугута. Ён ахарактарызаваў Тарашкевіча як чалавека ідэйнага, палякафіла, гатовага ў свой час пайсці на значныя ўступкі, каб толькі дамагчыся лепшых адносінаў да беларусаў. Але штодзённая практыка ці, лепш сказаць, звычайнае жыццё падносіла яму шмат і штораз больш расчараванняў. Было відаць, што гэтае высгупленне з’явілася для суддзі нечаканасцю, бо ён колькі разоў перапыняў сведку, а потым уступіў з ім у дыскусію. Выказванне Тугута было адназначнае: відавочна, што Тарашкевіч не мог нічога дамагчыся для беларусаў, таму што нават ён, Тугут, на пасадзе віцэ-прэм’ера ва ўрадзе Грабскага, займаючыся справамі нацыянальных меншасцяў, не змог правесці ніякіх рэформаў у галіне беларускай асветы. На яго думку, Полыпча вельмі грэшная перад беларусамі, калі такі чалавек, як Тарашкевіч, які мог быць славай Віленскага універсітэта, адвярнуўся ад яе.
    Людвік Хоміньскі, пра якога мы згадвалі, што ён правёў бой са сваім пасольскім клубам, каб галасаваць супраць выдачы соймам Тарашкевіча, паказаў, што ведаў Тарашкевіча яшчэ з гімназічнай пары. У першыя гады незалежнасці Тарашкевіча лічылі ў дэмакратычных сферах за свайго чалавека. Небывалы рост і аўтарытэт Грамады сведка ацаніў як вынік росту нацыянальнай свядомасці беларусаў і добрай арганізацыі. У заключэнне сказаў, што кожны беларус мае права марыць пра сваю незалежнасць. Гэтую апошнюю думку і да сённяшняга дня паўтараюць тыя, хто памятае працэс Грамады.
    Рост нацыянальнай самасвядомасці і прасавецкіх на-
    строяў знайшлі свой адбітак у паказаннях беларусаў з памяркоўнымі палітычнымі поглядамі. Старшыня Беларускага навуковага таварыства Антон Няканда-Трэпка сказаў: «Для нас грамадоўскі рух азначаў культурнае і нацыянальнае адраджэнне беларускага народа». Вядомы сваёй асаблівай асцярожнасцю сенатар Аляксавдр Уласаў у адказе на пытанне адваката А. Бабяньскага, якія настроі пануюць у беларускіх масах, адказаў: «Не скажу, што настроі можна назваць чыста бальшавіцкімі, але імкненне да ўсходу, да Мінска, ёсць...»
    Тую ж думку пацвердзіў іншы сведка, тэолаг, дзеяч беларускага праваслаўя сенатар Вячаслаў Багдановіч: «Імкненне беларускіх масаў да ўсходу — гэта факт, які нельга ігнараваць».
    16 мая 1928 года Тарашкевіч сказаў апошняе слова, якое было надрукавана ў віленскай прэсе і вельмі шырока тлумачылася як ідэйнае і палітычнае крэда Грамады. Гэта было выступленне на беларускай мове, да нас жа дайшоў яго пераклад. Тарашкевіч засведчыў пазней, што яго словы былі перайначаны, Зыходзячы з чыста тактычных меркаванняў, баронячы легальнасць Грамады, спецыяльна перабольшыў розніцу думак у некаторых справах паміж Грамадой і КПЗБ, часам вышукваў супярэчнасці ў тактыцы гэтых двух палітычных рухаў. Палітыкі, якія стаялі на пазіцыі «Кур’ера віленьскага», вырашылі скарыстаць гэты момант для «выратавання некаторых беларускіх душаў», асабліва Тарашкевіча, і пад гэтым вуглом бачання вытлумачылі тэкст выступлення. Таму акцэнты, занатаваныя ў версіі судовым пратакалістам, аказаліся перайначанымі. «Пратакол судовага пасяджэнняз? ад 23.11 да 22.V.1928 года ў Акруговым судзе ў Вільні» падае:
    «Панове суддзі! У памятны зімовы дзень я ішоў за труной прэзідэнта Рэчы Паспалітай Польскай Габрыэля Нарутовіча і пытаўся ў душы: «Куды ідзеш, Полыпча?» Гэта была трагічная хвіліна і для нас, паслоў нацыянальных меншасцяў, а тым болып для мяне, бо я спецыяльна садзейнічаў выбранню гэтага прэзідэнта. Галасаваў за яго з шчырым намерам супрацоўніцтва з палякамі, а працаваць хацеў у рамках польскай дзяржаўнасці, гэта тады, калі no634 з палітычнай стабілізацыяй Еўропы надзеі на незалежнасць Беларусі былі зусім марныя. Хацеў працаваць легальна, але якія былі вынікі гэтага супрацоўніцтва? He рука злачынцы, а рука чалавека апантанага замардавала Нарутовіча. Аднак жа тады сказаў сам сабе, што і далей пайду той самай дарогай і ўгаварыў украінскі і беларускі па-
    сольскія клубы, каб галасавалі за ўрад Сікорскага. Абяцалі нам тады шмат, а не далі нічога. Гэткім чынам мы неяк адарваліся ад свайго народа, якому нічога даць не маглі. У выніку гэтага ў Заходняй Беларусі стаў пашырацца гэтак званы дыверсійны рух, які для беларусаў быў прамой дарогай да анархіі. Тады сказаў сабе: «Не гэтаю дарогаю». Хацеў у той час працаваць не толькі ў парламенце, а і ў лучнасці з польскай грамадскасцю ў Польска-Беларускім таварыстве, але з гэтага нічога не атрымалася, таму што прыйшло шмат лістоў з правінцыі, якія ганьбавалі падобны крок, як рабіла гэта і апазіцыя грамадскасці ў адносінах да польскага ўрада. Тады пакінуў старшынства ў Беларускім пасольскім клубе, а на мае месца прыйшоў Рагуля. У 1924 годзе я ездзіў па вёсках і высвятляў настроі насельніцтва, у выніку чаго прыйшоў да пераканання, што апазіцыя бездапаможная і да добрага не прывядзе. У 1924 годзе ўрад Грабскага выдаў гэтак званы «Закон аб мовах». Тады я з трыбуны сойму сказаў, што на падставе тых законаў школаў мы не атрымаем і што гэта стане прычынай масавага напісання беларускіх заяваў з запатрабаваннем арганізацыі беларускіх школаў. Я лічыў тады, што на грунце гэтай барацьбы за школу можна будзе стварыць з народных нізоў вялікую палітычную сілу. Я ведаў, што ППС і Вызваленне звярталіся да гарадскога і вясковага насельніцтва з выключна сацыяльнымі лозунгамі і насельніцтва ішло за гэтымі лозунгамі. Як марксіст я прыйшоў да высновы, што для такой арганізацыі неабходна стварыць праграму і выпрацаваць тактыку беларускай партыі — так узнікла БСРГ. He трэба шукаць юды і 30 сярэбранікаў. Тактыка БСРГ не ўзнікла пад націскам Камінтэрна, а сам я не ведаў тады яшчэ камуністычнай тактыкі. Узняў лозунг «народ сам для сябе», які азначаў, што толькі сам народ і з дапамогай сілы зможа здабыць сабе правы. На маю думку, БСРГ павінна была стаць арганізацыяй, якая б ахоплівала нацыянальны і сацыяльны рух. Нагадаю прысутным гімн Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Гэты геній прадчуваў, што народ павінен дамагацца сваіх правоў у вялікай грамадзе. Беларусаў крыўдзілі ўсе. I хто ж навучыў іх вынесці сваю крыўду напаказ? Бяда, няшчасце стварылі Грамаду, а Грамада стварыла Тарашкевіча.
    Праграма БСРГ не запазычана ў Камінтэрна, з’яўляецца не рупарам рашэнняў КПЗБ, а праграмай эмпірычнай. Усе лозунгі БСРГ ёсць і ў праграмах іншых радыкальных партыяў. У праграме БСРГ гаворыцца пра яднанне народаў. Шчыра веру, што Еўропа стаіць на парозе дзвюх аль-
    тэрнатываў: поўнага знішчэння або саюза народаў. Я асабіста хачу, каб еўрапейская цывілізацыя не загінула, каб утварыліся Злучаныя Штаты Еўропы, савецкія ці несавецкія, у час, калі формы і Саветы падвяргаюцца зменам. Што датычыць майго інтэрв’ю на тэму нацыяў, якія здабылі сабе новую грамадскую структуру, то пра гэта я даведаўся першы раз на судовым разборы, а калі б гэткае інтэрв’ю і мела месца, то на падставе граматычнай інтэрпрэтацыі нельга рабіць з яго такіх высноваў, якія зрабіў п. пракурор Раўзезв.
    Пытанне аб зямельнай рэформе без выкупу надта часта выдаецца за крайне дэмагагічны лозунг. Я асабіста лічу, што бясконцыя дэбаты па пытаннях неіснуючай зямельнай рэформы, якой адны баяцца, а іншыя чакаюць, з’яўляюцца вялікай дэмагогіяй. Калі б такая зямельная рэформа была праведзена, абшарнікі ўжо не баяліся б яе, а сяляне зразумелі б, што гэта рэформа не дасць удосталь зямлі, і паднялі б культуру яе апрацоўкі. Напамінаю, што без гэтага лозунга ісці да нашага народа нельга.
    Што датычыць тактыкі БСРГ, то на першы план ставіцца масавасць, але ўсведамленне мас патрабуе масавай акцыіз». Акцыя, звязаная з амністыяй, праведзеная БСРГ, не падлягае, на маю думку, пакаранню, таму што ніхто не можа сказаць, быццам усе рашэнні суда справядлівыя. Што ж датычыць акцыяў, звязаных з петыцыямі і пратэстамі, то яны дазволены канстытуцыяй. Акцыя па пытаннях друку была праведзена з тым, каб на газеты падпісваліся і каб сяляне навучыліся не толькі чытаць газету, але і плаціць за яе. Нагадваю, што газеты былі самаакупныя, а беларуская кнігарня распрадавала ўвесь тыраж.
    Ва ўсёй тактыцы БСРГ самым балючым месцам былі адносіны гэтай партыі да партыі камуністычнай. Я шчыра сказаў ужо судоваму следчаму, што з кампартыяй мы не ваявалі, але стараліся адключыць камуністаў ад Грамады і, абыходзячыся лагодна, пазбыцца іх уплыву. Мы дбалі аб масавасці (нашай) партыі, і, мне здаецца, што кожны, хто клапаціўся пра заваёву масаў, не мог выступіць супраць камуністаў. Прытым мы не мелі легальнага поля барацьбы супраць камуністаў. Сцвярджаю, аднак, што канфлікты БСРГ з кампартыяй былі і ўзніклі яны на грунце гэтак званых ліквідатарскіх настрояў кампартыі. He бачыў таксама неабходнасці ў тым, каб грамадзяне лічылі сваім абавязкам заўсёды крытыкаваць кампартыю. Што датычыць лозунга адзінага фронту рабочых і сялян, то ім кіруецца нават ППС. Хацеў бы падкрэсліць, што Грамада ўвесь час змага-
    лася з камуністамі ў пытанні аб так званых сялянскіх камітэтах. Кампартыя лічыла, што гэтыя камітэты неабходныя ў кожным паселішчы, мы ж пярэчылі гэтаму. Гэтыя камітэты не былі створаны, бо іх стварэнне не адпавядала 51 артыкулу статута Грамады. Некаторыя лічаць, што 51 артыкул быў толькі для замыльвання вачэй уладам, але я падкрэсліваю, што кампартыя крытыкавала Грамаду за гэты артыкул у яе статуце.
    БСРГ у сваёй дзейнасці поўнасцю адкідае ўсякія замежныя камбінацыі і лічыць усякія фікцыі розных беларускіх урадаў бессэнсоўнымі, таму што ў сувязі з палітычнай кансалідацыяй у Еўропе можна думаць толькі пра арганізацыйную работу. Сцвярджаю, што БСРГ не ўваходзіла ў сталыя кантакты з замежнымі арганізацыямі, што ад БСРГ ніхто на берлінскай канферэнцыі не прысутнічаў і што чуткі пра ўдзел БСРГ у гэтай канферэнцыі з’яўляюцца правакацыяйоо.
    Паўстанне? Дапаможа СССР? А ці мы не бачылі нядаўна патопленага ў крыві паўстання ў Эстоніі, калі СССР не прыйшоў на дапамогу? Калі б я гаварыў калі-небудзь пра беларускае паўстанне, то мяне трэба было заперці ў доме вар’ятаў, але я не вар’ят. Цяпер, у 1925, 1926, 1927 гадах, калі ўвага Саветаў звернута на ўсход, калі Саветы баяцца ўскладненняў на захадзе, Тарашкевіч падбухторваў беларусаў да паўстання? Прыгадваю сабе, як у сойме ў нечаканай заяве НД была паўторана гэтая версія пра паўстанне, тады я сказаў, што хачу, каб гэтая версія дайшла да беларускага народа з тым, каб гэты народ не паддаўся на правакацыю. Тут, на судовым стале, былі мае газетныя артыкулы, дзе я выразна падкрэсліваю мэты Грамады і гавару пра школу, кааперацыі, тэатры і г. д. Ці гэта дэмагогія, калі Тарашкевіч заклікае да кніжкі і да народнай салідарнасці? Ці гэта дэмагогія, калі буджу свой народ, які так доўга быў у няволі розных паноў? Гавару гэта шчыра, можа, неасцярожна і прашу, каб усё гэта было аднесена да мяне аднаго, а не да іншых падсудных.