• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    У Вронках усіх размясцілі ў адзіночках, пакідаючы паміж імі пустыя камеры, каб пазбавіць усялякіх кантактаў. Толькі праз чатыры месяцы грамадоўцаў дапусцілі да цэнтральнага будынка і на агульны шпацыр. Пазней высветлілася, якія былі вынікі гэтай ізаляцыі. Усе паслы, таксама і Бурсевіч, трымаліся з годнасцю, як і належала правадырам масавай рэвалюцыйнай сялянскай арганізацыііб. Некаторыя з арыштаваных, баючыся кары, прадстаўлялі сваю прыналежнасць да Грамады як выпадковую”. Перад абвінавачанымі таварышамі апраўдваліся тым, што нібы на волі «няма каму дзейнічаць», таму лепш «выдаць» сябе за памяркоўных, каб выйсці на волю і працягваць работу ў арганізацыі. Так апраўдваўся, напрыклад, Радаслаў Астроўскі, хаваючы свой намер наладзіць мірныя адносіны з уладамі. Да хадайніцтва аб вызваленні Астроўскага далучылася яго жонка Антаніна, якой удалося пераканаць тагачасных віленскіх і варшаўскіх палітыкаў, што ва ўплату за вызваленне ён стане надзейным інструментам у руках адміністрацыйных уладаў. У верасні 1927 года Астроўскага перавезлі ў Вільню, дзе ў 1928 годзе акруговы суд апраўдаў яго. Пасля вызвалення з турмы стаў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Вільні і добрасумленна прытрымліваўся таго, што паабяцаў уладам.
    Калі ў ходзе следства выявілася, што адзіны неарыштаваны пасол Грамады Ежы Сабалеўскі даў у якасці сведкі
    паказанні аб супрацоўніцтве паслоў з камуністычнай пасольскай фракцыяй (Сабалеўскі асуджаў гэтае супрацоўніцтва), тады Тарашкевіч даў паказанне, што Сабалеўскі, хоць і прымаў удзел у пасяджэннях Цэнтральнага камітэта Грамады, але не быў членам гэтай галоўнай партыйнай інстанцыі.
    Сярод тых, хто ў турэмных мурах ці на следстве збаяліся пакарання ці кіраваліся поглядамі і мэтамі іншымі, чым Тарашкевіч, асаблівай увагі варты Фабіян Акінчыц, юрысконсульт арганізацыі, а праз нейкі час — сакратар пасольскага клуба Грамады. Акінчыц, былы эсэравец, якога да работы ў Грамадзе прыцягнуў Сабалеўскі, даў такія паказанні: «Я хацеў адарваць народ ад уплыву нелегальных арганізацыяў; беручы пад увагу ўплыў камуністаў на народ, лічыў, што авалодаць ім зможа толькі радыкальная партыя з такой грамадскай праграмай, якая б задаволіла спадзяванні сялян на карыстанне зямлей, на ўдзел у самакіраванні і на вырашэнне нацыянальнай праблемы». Адначасова заявіў судоваму следчаму, што быў праціўнікам вулічных выступленняў і адгаворваў паслоў прымаць у іх удзел. Адным словам, удзельнічаў у Грамадзе свядома, спадзеючыся змяніць яе палітычны характарів.
    Ад якіх-небудзь сувязяў з Грамадой адмовіўся Антон Луцкевіч. Арыштаваны быў на дзесяць месяцаў пазней за паслоў і зняволены на Лукішках. Даў паказанне, што лічыць свой арышт непаразуменнем, бо не належаў да Грамады і ідэйна не быў з ей звязаны, а з палітычнага жыцця даўно ўжо выйшаў. Быў усяго толькі культурным дзеячам, літаратурным крытыкам, публіцыстам і рэдактарам».
    Арышты паскорылі фарміраванне розных груповак у актыве Грамады, паскорылі працэс дыферэнцыяцыі, які быў непазбежны ў такой вялізнай арганізацыі, працэс, які ва ўмовах свабоды і адноснай дэмакратыі цягнуўся б, напэўна, даўжэй і праходзіў бы інакш.
    Тым часам за сценамі турмы, насуперак масавым арыштам і закрыццю многіх беларускіх установаў, Грамада ўсй павялічвала свае рады. Былы сакратар Цэнтральнаі камітэта Максім Бурсевіч у адной са сваіх пазнейшых нататак пісаў, што з моманту арышту паслоў і да часу дэлегалізацыі Грамады, г. зн. на працягу двух месяцаў, у яе рады ўступіла 50 тысяч новых членаўм. Цяжка высветліць, у якой ступені гэтая лічба адпавядае сапраўднасці, але той факт, што, нягледзячы на масавыя арышты ў адной мясцовасці, узнікалі арганізацыі, нават павятовыя камітэты ў іншых месцах (так было, напрыклад, на Палессі), паказ-
    вае, што масавы рух шырыўся. Гэта бясспрэчныя факты. Надалей існаваў грамадоўскі друкгі. На паўночна-ўсходніх тэрыторыях пачалася масавая кампанія пратэстаў супраць арышту паслоў. He будзем тут апісваць яе толькі таму, што пра яе ўжо шмат гаварылася. Зазначым адно, што гэта кампанія абцяжарыла становішча абвінавачваемых і, перш за ўсё, Тарашкевіча, бо пракуратура растлумачыла яе як акцыю камуністаў і зрабіла выснову, што паміж грамадоўцамі і камуністамі існуе цесная сувязь і супрацоўніцтва.
    На жаль, мала звестак аб знаходжанні Тарашкевіча ў турме ў Вронках.
    Ёсць падставы меркаваць, што 1927 год быў вельмі плённы ў яго літаратурнай творчасці. I гэта зусім натуральна. Тарашкевіч, цалкам аддаючыся грамадскай дзейнасці, не меў часу для навуковай работы. Толькі турэмную ізаляцыю мог выкарыстаць для літаратурнай працы. На працэсе Грамады абаронца сказаў, што Тарашкевіч у турме закончыў пераклад «Іліяды» і прыступіў да перакладу «Пана Тадэвуша». I таму, што працэс распачаўся ў пачатку 1928 ro­fla, Тарашкевіч меў магчымасць завяршыць гэту працу толькі ў Вронках. Перш чым прыступіць да апісання працэсу Грамады, ахарактарызуем атмасферу, якая панавала ў краіне пасля арыштавання паслоў.
    Арышт паслоў, а з імі і выдатнага дзеяча НСП Фелікса Галавача знайшоў водгук на форуме сойму. Ужо 27 студзеня 1927 года з вялікай прамовай на гэту тэму выступіў пасол-камуніст Адольф Варскігг. Аднак сапраўдным «днём Грамады» быў дзень 4 лютага, калі ад імя рэгламентнай камісіі па пасольскай недатыкальнасці справу выдачы паслоў рэфераваў прадстаўнік эндэцыі Дабжаньскігз. Камісія пацвердзіла, сказаў Дабжаньскі, што арышт адбыўся адпаведна з 21 арт. Канстытуцыі24, бо затрыманыя былі схоплены на «гарачым учынку». Далей узялі слова пасол-камуніст Ежы Чашэйка-Сахацкі, пасол ППС Герман Лібэрман, a таксама беларускія паслы Фабіян Ярэміч і Васіль Рагуля. У сваіх выступленнях яны адназначна сцвярджалі, што арышты былі пачаткам шырокага маштабу акцый па ліквідацыі легальных беларускіх арганізацыяў у Польшчыгз. Гэта пацвердзіў праз шмат гадоў тагачасны маршалак сойму Мацей Ратай, які ў сваіх «Успамінах» запісаў, што цяжка было падводзіць пад грамадоўцаў аргумент затрымання «на гарачым учынку»2б. Са справаздачы адміністрацыйнай камісіі відаць, што ўнутры яе ўзніклі супярэчнасці. Так, напрыклад, член гэтай камісіі, пасол ППС Герман Лібэрман не бачыў доказаў злачынства, якія маглі б апраўдаць раптоўны
    арышт. Разыходжанне ў погладах выявілася таксама і ў соймавым галасаванні. За выдачу паслоў аддадзена 163 галасы. «За» галасавала ўся эндэцыя, усе пілсудчыкі на чале з прафесарам Бартлем, былым «братам» Тарашкевіча па масонскай ложы, Вінцэнты Вітас, які неўзабаве сам стаў вязнем Брэста і абвінавачаным у славутым працэсе «Цэнтралеву». «Centrolew» — пагадненне шасці партыяў цэнтра з партыямі соймавай лявіцы (верасень 1929) з мэтай звяржэння дыктатуры Пілсудскага. Супраць выдачы паслоў аддадзена 89 галасоў. Гэта былі галасы рашучай левай грамадскасці, а значыць, камуністычных паслоў, Незалежнай сялянскай партыі, Вызвалення, ППС і амаль усіх паслоў нацыянальных меншасцяў. 10 бюлетэняў прызнана несапраўднымі. Мяркуючы па колькасці галасоў, прысутнасць у зале пасяджэнняў была вельмі нізкая (262 з агульнага ліку 444)27, Справа Грамады шырока асвятлялася ў друку. Правы друк у адзін голас кляйміў грамадоўцаў. Рэдактар віленскага «Слова» Станіслаў Цат-Мацкевіч 18 студзеня пісаў: «Пасол Тарашкевіч ідэйны, чысты чалавек, выхаваны сярод польскай культуры, паляк па сваіх звычаях і г. д. і да т. п.; шаную яго і паважаю, але як злачынца супраць чалавецтва, як бальшавік і шпіен ен варты шыбеніцы»28. «Глос Жэчыпосполітэй» 27 сакавіка 1927 года выдаў свой надзвычайны дадатак. Гэта быў плакат з тэкстам толькі на адным баку і падобны на абвестку пра смерць. У чорнай абводцы вялікімі літарамі напісаны прозвішчы 12 паслоўграмадоўцаў і камуністаў — пад загалоўкам: «Сарваны камуністычны замах». Надпіс пад прозвішчамі гаварыў: «Паслы, якія знаходзяцца ля ганебнага слупа грамадскай думкі».
    У гэтым агульным хоры сям-там праступаў і дысананс. Напрыклад, прасанацыйны «Экспрэс поранны» 5 лютага ў артыкуле пад сенсацыйным загалоўкам «Чырвоная джазбанда ў соймавай зале» паведаміў, што пасол Хамінскі выйшаў з Клуба працы, таму што не атрымаў згоды свайго клуба на галасаванне супраць выдачы паслоў Грамады. 4 лютага Сн быў адным з нямногіх, хто адважыўся на гэты крок. Убачым яшчэ яго на працэсе Грамады сярод польскіх інтэлігентаў, якія выступілі сведкамі абароны.
    «Дзень Грамады» ў сойме выклікаў непакой у кіруючых сферах. У матэрыялах Галоўнага штаба захаваўся вялізны дакумент пад загалоўкам «Пасля ліквідацыі Грамады», у якім чытаем: «...дэбаты ў сойме 4 лютага даюць падставу для далейшай занепакоенасці. Справу выдачы (паслоў.— А. Б.) рэфераваў нацыянальны дэмакрат, які несвя-
    дома рабіў рэкламу камуністычнай партыі... Кропку над «і» паставіла галасаванне, бо амаль уся лявіца і ўся правіца нацыянальных меншасцяў галасавала супраць выдачы... Гаворка ідзе пра тое, каб рэпрэсіі супраць Грамады не тлумачыліся як акт палітыкі адносна да меншасці...»29. Відавочна, што гэта і непакоіла, бо галасаванне паказала, што антыграмадоўская акцыя была зразумета як акцыя антыбеларуская. У другой частцы дакумента, якая цесна звязана з падрыхтоўкай да працэсу, асабліва падкрэсліваецца, каб на судовым працэсе абвінавачанне было вытрымана ў «плоскасці тэрарызму і бальшавізму» менавіта таму, што арганізацыйны размах Грамады быў такі вялікі, «што паняцці «беларусы» і «Грамада» ўспрымаліся як вельмі блізкія».
    Убачым, што органы як пракуратуры, так і судовыя патрабавалі дакладна прытрымлівацца гэтых дырэктываў. Тым не менш, узбудзіць судовую справу супраць масавай арганізацыі, якая дзейнічала легальна, якая праводзіла свае сходы пры ўдзеле сотняў чалавек і часта ў прысутнасці паліцыянта, было нялёгка і няпроста. Гэта справа была цэнтральным пунктам на з’ездзе пракурораў віленскай апеляцыі і беластоцкага акруговага суда, які праводзіўся ў Вільні 16 і 17 лютага 1927 годазо.
    Асабліва актыўнымі на нарадзе былі Юзаф Пшылускі, аўтар абвінаваўчага акта па справе Грамады, найбольшы «спецыяліст» па Камінтэрну, пазней — старшыня апеляцыйнага суда ў Вільні, а таксама Ян Бах, саветнік аддзела бяспекі Міністэрства ўнутраных справаўзі. Ю. Пшылускі заявіў, што Міністэрства ўнутраных справаў раіць усе больш-менш значныя палітычныя справы ў Заходняй Беларусі аб’яднаць у адну справу «падрыўной камуністычнай акцыі ў адкрытых камуністычных арганізацыях». Так планава арганізаваць «справу 133» (справа камуністычная, якая падлягала разгляду акруговага суда ў Беластоку; падрыхтоўвалася на працягу некалькіх гадоў і ахоплівала абвінаваўчым актам актыў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) разам са справай Грамады і Незалежнай сялянскай партыі. Але гэта аказалася немагчымым па прычынах прававых і ў пэўнай ступені тэхнічных. Аднак самай вялікай перашкодай быў факт легальнага існавання арганізацыі, дзейнасць якой была прызнана надзвычай шкоднай, бо, пам.іж іншым, паказала ўплыў камуністычнай партыі на паўночна-ўсходніх землях. У сувязі з гэтым пракуроры дамагаліся як найхутчэйшай дэлегалізацыі Грамады і НСП (абедзьве партыі былі дэлегалізаваны 22 сакавіка 1927 г.).