Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
Да 16 лістапада 1926 года, як відаць з рапарту, паміж асобнымі дзяржаўнымі ўстановамі не было згоды, калі пытанне датычыла памераў плануемых арыштаў. Сухенак-Сухецкі прытрымліваўся меркавання, што належыць абмежавацца 80 асобамі, а менавіта арыштаваць: паслоў Грамады, крыху больш за 10 цэнтральных актывістаў, павятовых кіраўнікоў, некаторых войтаў і солтысаў, адначасова «ўдарыць» па Беларускім банку, па Беларускім тэатральным таварыстве і Беларускіім бібліятэчным таварыстве. Міністэрства ж справядлівасці і віленская пракуратура былі іншай думкі (спасылаючыся на «вышэйшыя ўраДавыя інтарэсы»), лічылі, што ў «мэтах дасягнення эфекту» неабходна арыштаваць не менш як 1500 асобаў. Сухенак-Сухецкі пісаў рапарт пасля вяртання з правінцыі, таму паведамляе пра настроі, якія пануюць там ва ўстановах. «3 недагаворак я адчуў, што найважнейшым дзяржаўным фактарам з’яўляецца маршалак Пілсудскі. Менавіта на гэты «фактар» спасылаліся ў віленскай пракуратуры».
Пра тое, што Пілсудскі асабіста ўцягнуўся ў кампанію супраць Грамады, можна даведацца з розных крыніцаў. Пра гэта пісалі і ў друку, напрыклад, аб тым, што ў лістападзе маршалак быў у Вільні разам з міністрам справядлівасці Мейштовічам, начальнікам палітычнага аддзела МУС Світальскім і іншымі асобамі і што на гэты раз паездка ў Вільню была выклікана не літоўскімі справамі, а выключна беларускімі. Санапыйны друк падаў гэту навіну з пачуццём палёгкі, з усведамленнем таго, што ўрэшце небяспечны рух будзе ліквідаваны’.
3 прыведзеных вышэй дакументаў Генеральнага штаба, як і многіх іншых, вынікае, што следчыя органы вымушаны былі спяшацца з арыштам. Аднак нягледзячы на тое, што яны мелі на руках важкі козыр — паказанні правакатара Гурына,— поўнасцю да судовай справы падрыхтаваныя не былі.
Следства па справе Тарашкевіча вёў Конрад Баброўскі, рэзервовы следчы аддзела па справах асаблівай важнасці. 3 яго пытанняў Тарашкевіч зразумеў, што Грамада абвіна-
вачваецца быццам бы «за яе агентурны характар, за шпіёнскую дзейнасць на карысць БССР, за дыверсійную дзейнасць, за дзейнасць, накіраваную на адлучэнне паўночна-ўсходніх крэсаў ад Польшчы».
Паказанні двух галоўных здраднікаў — Гурына і Бабічаю — былі прадстаўлены Тарашкевічу ў час першага допытуіі. Адкінуў іх як лухту. Нягледзячы на ўсе абвінавачанні судовых следчых, Тарашкевіч захоўваў стаўленне палітычнага дзеяча, чалавека поўнага годнасці, выявіў гнуткасць і хуткую рэакцыю.
Паспрабуем цяпер сістэматызаваць усе паказанні Тарашкевіча, вылучаючы з іх моманты біяграфічныя, каб унікнуць паўтораў. Тарашкевіч прызнаў, што з’яўляецца сацыялістам, але арганізацыйна не звязаны і не знаходзіцца ў залежнасці ні ад якога Інтэрнацыянала. Пра ўзнікненне Грамады як асобнага соймавага клуба сказаў: «3 часу ўтварэння беларускага клуба ў сойме ў ім акрэсліліся сур’ёзныя разыходжанні поглядаў і раскол быў непазбежны. Група паслоў, якую я прадстаўляў і якая ў далейшым стварыла пасольскі клуб БСРГ, прыйшла да высновы, што дзяржаўнае кіраўніцтва Польшчы ніякіх уступак нам, беларусам, не зробіць, калі не будзе змушана да гэтага напорам масаў». У сувязі з гэтым судовы следчы Паўлюць запытаў яго, чаму клуб Грамады, які ўзнік у чэрвені 1925 года, адразу не прыступіў да масавай дзейнасці, a толькі пасля майскага перавароту нанёс удар ураду Пілсудскага? Суддзю, відаць, цікавілі падрабязнасці, з якіх можна было б зрабіць выснову аб сувязі грамадоўцаў з камуністамі. Адначасова даў зразумець, што паколькі выступленне беларусаў супраць эндэцкага ўрада было ў нейкай ступені абгрунтаваным, то бунт супраць Пілсудскага не мае падставы (так разважалі і публіцысты ўрадавай арыентацыі). Тарашкевіч, не жадаючы ўдавацца ў падрабязнасці і ўцягвацца ў палеміку з суддзёй, ігнараваў гэтае пытанне і скіраваў паказанні ў іншую каляіну, прадстаўляючы Грамаду перш за ўсё як парламенцкую групоўку, для якой масавая арганізацыя мелася быць толькі памочніцай. Такім чынам, пачатак масавай акцыі ставіўся ў залежнасць ад тэрміну выбараў у органы самакіравання, а потым у сойм. Адначасова, маючы на ўвазе магчымасць рэпрэсіяў з боку перадмайскага ўрада, паслы Грамады перанеслі тэрмін стварэння масавай арганізацыі. Пры гэтым Тарашкевіч выказаў перакананне, што ў наступных выбарах у сойме Грамада атрымала б найбольшую колькасць галасоў у Заходняй Беларусі^.
Тарашкевіч прадставіў БСРГ як партыю з вельмі шырокім полем дзейнасці. Таму ў яе радах маглі быць шырокія масы беларускага насельніцтва. Усякія абвінавачанні ў адрас Грамады аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання ён рашуча адкінуў. Спасылаўся на выступленні і артыкулы ў друку, у якіх Грамада заклікала беларускае насельніцтва не паддавацца ні на якія правакацыі. Усякім чынам даводзіў, што калі б паўстанне насуперак намерам выбухнула, яно б не мела ніякіх шанцаў на перамогу. Пра гэта гаварыў яшчэ перад арыштам з соймавай трыбуны.
Сцвердзіў далей, што арганізацыя не была адмежаваная ад камуністаў і што часамі паслы Грамады выступалі ў сойме разам з камуністычнай фракцыяй, але гэта зусім не азначае, што яны былі падпарадкаваны камуністычнай партыі. На пытанне, чаму не выступалі супраць камуністаў, адказаў: «Па-першае, кожны, хто хоча ў Заходняй Беларусі авалодаць масамі, не зможа гэтага дасягнуць, змагаючыся з камуністамі; па-другое, у Савецкай Беларусі, г. зн. у адзінай беларускай дзяржаве, кіруюць менавіта камуністы».
У ходзе далейшых допытаў Тарашкевіч заявіў, што з’яўляецца аўтарам праграмы Грамады і прыняў на сябе адказнасць за яе змесгіз. Праграмай-максімум Грамады была незалежная Беларусь. БСРГ імкнулася да перабудовы грамадскага і палітычнага ладу на сацыялістычнай аснове, але не лічыла гэта непасрэднай мэтай. Ідэалагічныя традыцыі Грамады, гаварыў ен далей, ідуць ад Беларускай сацыялістычнай грамады. Даводзіў, што аграрная праграма БСГ была вельмі блізкая да праграмы камуністычнай партыі. БСГ лічыла, што зямля павінна належаць сялянам і павінна быць перададзена ў іх індывідуальнае карыстанне. Цяперашняя аграрная праграма Грамады таксама вельмі падобная да камуністычнай, але, як вынікае са сказанага вышэй, не запазычана ад камуністаў, а мае свае традыцыі.
У нацыянальным пытанні БСГ выстаўляла лозунг аб аўтаноміі, БСРГ, аднак, такога пункта не ўключыла ў сваю праграму, бо сама рэчаіснасць выразна паказала яго нерэальнасць. Пра выдавецкую дзейнасць сказаў, што яна была легальнай і толькі легальнай, але назваць асабовы склад рэдакцыі адмовіўся.
Найцяжэй было бараніцца ад паказанняў здраднікаў. Тарашкевіч пацвердзіў сваё знаёмства з Гурыным. Растлумачваў, што да яго, як да старшыні соймавага клуба, прыходзілі розныя людзі. У пачатку 1924 года прыйшоў Гурын і запрапанаваў свой удзел у акцыі, накіраванай на аддзя-
ленне Беларусі ад Польшчы і далучэнне да БССР. На гэта Тарашкевіч адказаў, што паколькі ён сам лічыў такі план нерэальным, адкрыта правакацыйным, то не толькі адмовіў Гурыну ў супрацоўніцтве, але і ва ўсякіх кантактах з ім, тым больш што Гурын развязаў шавіністычную антыпольскую кампанію, ад якой ён, Тарашкевіч, і Рак-Міхайлоўскі, як вядома, публічна адхрысціліся на старонках друку. Паўторна Гурын прыйшоў да яго пасля вызвалення з турмы, у якой не прабыў і года, з новай прапановай супрацоўніцтва. Гэтым разам прапанаваў заснаванне беларускай палітычнай партыі, згодніцкай у адносінах да ўрада, на ўзор ППС, якой быццам быў абавязаны сваім вызваленнем. Тарашкевіч заявіў, што не паверыў гэтай прапанове і, палічыўшы ўсе захады Гурына за правакацыйныя, парваў з ім усякія кантакты.
Асабліва цяжкімі для абвяржэння былі паказанні Гурына адносна гданьскай канферэнцыі, якая, як памятаем, праходзіла ў жніўні 1925 года. Аднак, мяркуючы па пратаколе судовага следчага, Тарашкевіч правёў гэтую партыю надзвычай смела і мудра. Катэгарычна аспрэчыў скліканне канферэнцыі. Сцвярджаў, што Гурын ні ў якім выпадку не мог быць кампетэнтнай асобай у гэтай справе, бо з афіцыйных паведамленняў КПЗБ вядома, што ен у пачатку 1925 года быў выключаны з той партыі, а таму не мог быць асабіста інфармаваны пра захады партыйнага кіраўніцтва, якія мелі месца ўвосень. Тарашкевіч выкарыстаў тое, што следчыя органы не выявілі іншага інфарматара ці крыніцы інфармацыі і таму палічылі за лепшае, як убачым пазней, адмовіцца ад гэтага абвінавачанняк
У ходзе дазнання Тарашкевіч імкнуўся дыскваліфікаваць паказанні Гурына. Забягаючы крыху наперад, варта нагадаць, што ў ходзе ўсяго судовага працэсу абарона таксама імкнулася да абвяржэння паказанняў правакатараў і здраднікаў. У гэтым сэнсе метад абаронцаў быў свайго роду працягам метаду Тарашкевіча, якім ен кіраваўся ў часе следства. Верагодна, што кіраўнікі Грамады яшчэ да арышту ўзгаднілі лінію паводзін у часе следства, бо ўлічвалі магчымасць арышту, а знаходжанне Гурына на волі азначала, што ён данёс следчым органам дакладную інфармацыю пра супольную дзейнасць камуністаў з грамадоўцамі.
Значнай перашкодай для абароны была поўная ізаляцыя кожнага з абвінавачваемых падчас следства. Тарашкевіч не ведаў, як паводзілі сябе ў час дазнанняў іншыя дзеячы. Браў, аднак, пад увагу адрозненні ў паказаннях асобных абвінавачваемых, бо яшчэ перад арыштамі ў актыве Грама-
ды пачала акрэслівацца пэўная розніца ў меркаваннях адносна тактыкі арганізацыі. Тэмп росту Грамады быў такі бурны, а існавала яна такі кароткі час, што ніякія згуртаванні не паспелі яшчэ скрышталізавацца, а, з другога боку, рух, якім кіравалі паслы і Цэнтральны сакратарыят на чале з Максімам Бурсевічам, быў такі магутны, што іншыя канцэпцыі не толькі не ўлічваліся, але былі ледзь прыкметныя.
Спачатку паслоў размясцілі ў адзіночных камерах турмы на Лукішках, дзе яны знаходзіліся ў поўнай ізаляцыі. Пазней, відавочна, у выніку бурных дэбатаў у сойме (4 лютага 1927 г.) па справе выдачы 5 паслоў судовым органам актыў Грамады раскідалі па розных польскіх турмах, дзе працягвалася следства.
13 лютага 1927 года Мятлу, Рак-Міхайлоўскага, Валошына, Бурсевіча, Галавача, Акінчыца, Каўша, Астроўскага і Тарашкевіча вывезлі ў Вронкі. Сатырычная беларуская газета «Маланка» ў сувязі з гэтай падзеяй змясціла малюнак цягніка, які ідзе ў Вронкі: у вокнах абліччы ўсіх паслоў, а пад малюнкам тэкст: «Краязнаўчыя экскурсіі», «Далей едзеш — цішэй будзеш»і5.