• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    Крыху забягаючы наперад, можам нават пацвердзіць, што паўстанцкія настроі ўзмацніліся ў сувязі з арыштамі актывістаў Грамады.
    Характэрным для атмасферы, якая панавала ў заходне-
    беларускай вёсцы, з’яўляецца прызнанне паліцыянта Леана Лукомскага з Навагарадскага павета. Восенню 1926 года Лукомскі быў пасланы ў навакольныя вёскі, каб знайсці там каменданта паліцэйскага пастарунка, які знаходзіўся дзесьці ў той мясцовасці. Да чарговага солтыса Лукомскі прыехаў тады, калі ўжо сцямнела, і, не ўваходзячы ў хату, запытаў праз акно: «Ці не было тут дзе каменданта?» На гэта з хаты пачулася нечаканае пытанне: «А якога каменданта — польскага ці беларускага?» Калі ж той, хто задаваў пытанне, праз нейкі момант зарыентаваўся, што размаўляе з паліцыянтам, то хутка знік у цемры.
    Па вёсках ішла ўпартая пагалоска, што гурткоўцы неўзабаве возьмуць у свае рукі ўладу і будуць дзяліць зямлю. Пра гэта гаварыла шмат сведкаў на судзе, пра гэта гаварылі і не толькі на судзезі.
    Паўстанцкія настроі ў Заходняй Беларусі і становішча КПЗБ у гэтай новай сітуацыі былі прадметам спецыяльнага мемарандума кіраўніцтва КПП і КПЗБ, накіраванага ў Выканаўчы камітэт Камуністычнага Інтэрнацыянала. Па гэтай справе праведзена дыскусія на спецыяльным пасяджэнні Польска-Балтыйскага сакратарыята Камуністычнага Інтэрнацыянала, які прызнаў пазіцыю, занятую КПП і КПЗБ, слушнай. He будзем тут перадаваць змесг, бо Тарашкевіч выклаў у асноўным гэтую пазіцыю ў апошняй прамове ў сойме, а, як вядома, яна зводзілася да таго, каб не дапусціць да заўчаснага паўстаннязг.
    Некаторыя публікацыі як трыццатых гадоў, так і пасляваеннага перыяду спрабавалі ход далейшых падзеяў прадставіць так, што ўрад рабіў спробы ўзарваць Грамаду знутры, а калі гэтыя спробы аказаліся марнымі, пайшоў на прымяненне грубай сілы. Але гэта не так. На самой справе ўсё было больш складана.
    Камуністы, якія на месцах належалі да Грамады, былі яе вядучай сілай, але па колькасці складалі нязначны працэнт. Стрыжнем руху былі сяляне, для якіх барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне была чымсь непадзельным. Магутная хваля масавага руху захапіла нават далёкія ад камунізму элементы, для якіх галоўнымі былі нацыянальныя пастулаты. Урэшце, да гэтага руху далучыліся свядомыя праціўнікі яго рэвалюцыйных тэндэнцыяў. Яны мелі намер пры першай жа магчымасці скіраваць гэты рух у спакайнейшую каляіну. Аднак гэтыя апошнія ўяўлялі сабой ледзь прыкметны струменьчык у моры масавага руху. Большасць не паддавалася ілюзіям, не верыла ў магчымасць задавальнення сваіх патрэбаў польскімі ўладамі і
    ўскладала надзеі на рэвалюцыйную барацьбу і на ўз’яднанне з БССР.
    Калі прыняць яшчэ пад увагу тое, што Грамада як масавая арганізацыя праіснавала менш як год, то можна смела сцвярджаць, што ўрад не меў аніякіх шанцаў падрыву яе знутры. Гаворым пра гэта з такой упэўненасцю, бо, як убачым, сакрэтныя дакументы пацвярджаюць гэты тэзіс.
    Але ў снежні 1933 года, калі Тарашкевіч пісаў аўтабіяграфію, ён дакументаў гэтых не меў і вось што запісаў на тэму аб разгроме Грамады: «Тэарэтычна можна было выкарыстаць іншы варыянт разгрому Грамады, спосабам узарвання яе з сярэдзіны. Але на практыцы ўрад не мог знайсці ні неабходнага па тым часе грунту, ні адпаведных людзей... А тым часам колькасць членаў Грамады ўвесь час расла, як лавіна. Новыя дзесяткі тысяч членаў уяўлялі сабой значную пагрозу».
    Сапраўды, такога «грунту» не было. Тарашкевіч не гаворыць тут пра паасобных людзей ці пра «штэпселяў» (такія заўжды бываюць). Ён мае на ўвазе нейкія групы, якія маглі б стаць базай для асобнай плыні. Рашаючай сілай арганізацыі, з верху да нізу, былі элементы радыкальныя, і яны маглі вырашаць справу. А тыя, што пасля дэлегалізацыі Грамады адышлі ад яе, у перыяд легальнай дзейнасці крочылі ў агульным кірунку.
    Рэзюме: на думку Тарашкевіча, ліквідацыя Грамады наступіла таму, што яна стала пагрозай для пануючых класаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Унутраная ж дыферэнцыяцыя, узнікненне розных групаў і груповак наступіла ўслед за арыштам галоўнага левага актыву, які вызначаў напрамак усяго руху.
    Мімаходзь пра гэтыя падзеі: узрастаючае напружанне вакол дзейнасці Грамады і асабіста Тарашкевіча, надзвычай напружаная праца на працягу двух гадоў (1925—1926) не маглі не накласці адбітак на яго паводзіны. I змены выявіліся наперакор яго ўменню валодаць сабой. Людзі старэйшага пакалення, якія ў той час сутыкаліся з ім і супрацоўнічалі, хоць і не заўсёды з ім згаджаліся, расказваюць, што гэты такі лагодны раней дзеяч-вучоны зрабіўся вельмі нервовы, а часам амаль грубы. Напэўна, так яно і было. I гэта зразумела. Здзіўляе, аднак, тое, што ў такой сітуацыі (як яна склалася, чытач дазнаецца ў наступным раздзеле) ён патрапіў выявіць неверагодную вытрымку ў кіраванні масавым рухам і ў публічных выступленнях.
    У снежні 1926 года, калі дэлегалізацыя Грамады стала відавочнай, Тарашкевіч разам з прадстаўнікамі КПЗБ і
    КПП нелегальна выехаў у Маскву, каб сумесна з дзеячамі Камінтэрна прааналізаваць сітуацыю і прадумаць, як падрыхтаваць да новых умоваў актыў Грамады і яе нізавыя арганізацыі, а таксама выпрацаваць дырэктывы палітычнай кампаніі, якая мелася пачацца пасля дэлегалізацыі. У Маскве быў нядоўга. У канцы снежня вярнуўся. Быў у Вільні, у Радашкавічах. Усюды даваў неабходныя ўказанні на выпадак рэпрэсіяў, якія меліся адбыцца. Масавыя арышты пачаліся напрыканцы года, а павялічыліся ў першыя дні 1927 года. Тарашкевіч і яго найбліжэйшыя паплечнікі былі арыштаваны ў сярэдзіне студзеня — у ноч з 14 на 15 студзеня 1927-га.
    У заключэнне раздзела — некалькі заўвагаў агульнага характару. Як жа належыць ацаніць ролю Тарашкевіча ў стварэнні і кіраўніцтве Грамадой? На судовым працэсе сказаў, што «гора стварыла Грамаду». Гэтыя словы яго абаронца Тодар Дурач удакладніў: «Не Тарашкевіч стварыў Грамаду, а Грамада стварыла Тарашкевіча». Хоць гэтыя словы прагучалі з вуснаў падсуднага і яго абаронцы ў ходзе працэсу, але тояць яны ў сабе вялікую долю гістарычнай праўды.
    Але нас цяпер цікавіць іншы бок гэтага пытання. He сукупнасць прычынаў, якія паслужылі ўзнікненню Грамады, а выключна роля Тарашкевіча, якую бачым з перспектывы цэлага паўстагоддзя. Для ўзнікнення масавай і рэвалюцыйнай беларускай арганізацыі на паўночна-ўсходніх землях існавалі спрыяльныя ўмовы. Але самі аб’ектыўныя ўмовы не былі яшчэ дастатковыя. Нё ставала яшчэ належнай ідэалогіі і нават арганізацыі. Для таго каб узнік масавы рух, павінны знайсціся правадыры, прызнаныя масамі, здольныя запаліць агонь у сэрцы і павесці за сабой людзей. Тарашкевіч меў такія якасці, каб стаць правадыром, і сапраўды стаў ім.
    Тарашкевіч адважыўся на раскол у клубе толькі тады, калі сам прайшоў значную палітычную эвалюцыю, калі вычарпаў усе магчымасці мірнага вырашэння беларускай праблемы ў санацыйнай Псльшчы шляхам згодызз, калі адчуў, што ва ўмовах Заходняй Беларусі аўтарытэт магла мець толькі такая адкрытая і легальная сялянская партыя, якая б мела падтрымку ў сетцы канспіратыўнага апарату. Ніякі радыкальны масавы рух у Заходняй Беларусі не мог бы арганізацыйна сфарміравацца зусім легальна. Ён быў бы задушаны ў зародку. Рух Грамады знешне ствараў уражанне спантаннага выбуху, але да яго пачатку была праведзена прадуманая падрыхтоўчая акцыя, у якой ка-
    муністычныя арганізацыі і Незалежная сялянская партыя адыгралі значную ролю. Фактычна ўся дзейнасць Беларускага соймавага клуба, пачынаючы з 1923 г., была скіравана на стварэнне Грамады. Мясцовыя ўлады нечакана апынуліся перад здзейсненым фактам, перад масавым рухам. Ta­ra быў выбух, які паказаў, што ва ўсіх закутках тагачаснай Заходняй Беларусі ўзварухнуліся такія масы, якія да гэтага часу ніякім рухам не былі ахопленыя. Грамада магла расці так хутка таму, што ўзнікла ў асабліва спрыяльным палітычным клімаце, ва ўмовах росту прасавецкіх настрояў і поўнай падтрымкі нацыяльнай і сялянскай палітыкі ў БССР.
    Беручы пад увагу ўсё тое, што ўжо ведаем пра Тарашкевіча, пра яго ролю як ідэолага і палітычнага правадыра Грамады, не зробім памылкі, калі скажам, што яго ўклад у стварэнне і структуру Грамады быў рашаючым, і таму ён з поўным правам лічыцца заснавальнікам і правадыром гэтага руху. Тут варта было б расказаць і пра значную ролю яго паплечнікаў. He робім гэтага толькі таму, каб не выйсці за рамкі тэмы54.
    1	Прыведзеныя тут лічбы ўзяты з працаў: Jerzy Tomaszewski. Robotnicy Biaforusini w latach 1919—1939 w Polsce (Acta Baltico-Slavica», nr 5, 1967); Leon Wasilewski, Sprawa kresow i mniejszos'ci narodowych, Warszawa, 1925.
    У	. Побаг-Маліноўскі падае па трох ваяводствах наступныя лічбы: беларусаў — 53,3%, палякаў — 31,7%, літоўцаў — 2,8%, яўрэяў — 12,13% («Najnowsza historia polityczna Polski», Londyn, 1956. Tom II. S. 44).
    2	Гл.: «Skorowidz osobowy do sprawozdan stenograficznych z pjsiedzen plenarnych Sejmu», 1922—1927. S. 668—671. Змяшчае ў сабе шмат звестак пра Тарашкевіча, сярод якіх назвы і даты яго прамоваў на пленарных пасяджэннях сойму.
    3	Голас у дыскусіі над expose старшыні Рады Міністраў. Sejm RP, Sprawozdania stenograficzne, okres I, pos. 10, 23.1.1923 r.
    4	Uczciwy Glos biatoruski, «Dziennik Poznanski», nr 109, 1923. S. 5.
    5	Тарашкевіч Б. Асабістая заява, 10.IV.1924. Sejm RP, цыт. выд.
    6	Komunikat o ogolnej sytuacji biatoruskiej, Ca MSW, 11, B-24/4. S. 1.
    7	P. Trejdenski, Biatoruski Klub Sejmowy, (Parlament RP, 1919—1927. S. 225—232).	.
    8	Zarys ruchu biatoruskiego... цыт. выд. раздз. XXIII. C. 98. Беларускі эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага знаходзіўся ў Літве. Гэты ўрад быў звязаны з беларускімі эсэрамі ў Польшчы, падбухторваў да ўзброеных выступленняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі супраць абшарнікаў, асаднікаў і мясцовай адміністрацыі (асабліва на Беласточчыне). У 1923 г. у Беластоку ў акруговым судзе адбыўся працэс 45 беларускіх сялян, у тым ліку двух паслоў — С. Якавюка і С. Барана за ўдзел у гэтых выступленнях.
    9	Тамсама. С. 89.
    10	Тамсама, раздзел XXV. У першыя гады існавання ўлады ПР у Заходняй Беларусі дзейнічала каля 400 прыватных пачатковых беларускіх школаў (частка з іх узнікла ў 1916—1918 гадах у час нямецкай акупацыі, частка ў перыяд Савецкай улады на гэтай тэрыторыі, частка ў перыяд г. зв. Сярэдняй Літвы), дзве настаўніцкія семінарыі (у Барунах і Свіслачы), 5 прыватных гімназіяў (у Вільні, Радашкавічах, Навагарадку, Клецку і Нясвіжы). У 1924 годзе працавала ўсяго каля 40 беларускіх школаў і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі.