• Газеты, часопісы і г.д.
  • Слова пра Браніслава Тарашкевіча

    Слова пра Браніслава Тарашкевіча


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 192с.
    Мінск 1996
    66.41 МБ
    11	У ліпені 1924 года ў сойме абмяркоўваўся і быў ухвалены шэраг палажэнняў, якія датычылі сферы ўжьівання польскай мовы ў адміністрацыі, a таксама ў школьнай справе. Усе гэтыя палажэнні атрымалі агульную назву «Закон аб мовах» і датычылі правоў нацыянальных меншасцяў. Аднак гэты «Закон» быў фактычна легальнай формай абмежавання гэтых правоў. На падставе рэшткі беларускіх школаў, што існавалі да той пары, былі рэарганізаваны ў так званыя школы утраквістычныя, г. зн. двухмоўныя. Паколькі настаўнікі паходзілі пераважна з Цэнтральнай Польшчы ці з Галіцыі і беларускай мовы не ведалі, гэтыя школы самі па сабе ператвараліся ў
    
    польскія. У соймавую камісію, якая падрыхтоўвала гэтыя палажэнні, уваходзіў і Станіслаў Тугут. Тарашкевіч усе яшчэ ўводзіў сябе ў зман, калі спадзяваўся нешта выгандляваць у эндэцкай большасці ў камісіі для нацыянальных меншасцяў. Вынікі павінны былі яго моцна расчараваць. Гэта і відаць з яго выступлення ў сойме ў 1924 годзе на тэму гэтага «Закона».
    12	Белоруссня. Гл.: Большая Советская Энцнклопедня. М., 1927. Т. 5. С. 367.
    13	У сітуацыйным рапарце (№ 63 ад 15.III.1924, № 64 ад 17.III.1924. ЦА МУС. Т. Б. 5742/24. Т. 5, к. 124—129) чытаем: «У момант роспуску і да таго ўжо хутчэй фіктыўнага, чым дзейснага ўрада Ластоўскага, наступіў пэўны паварот сярод беларускіх эсэраў... якія імкнуліся да ўтварэння на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай, населеных беларусамі, такога руху, які сваёй цягай да Мінска змусіў бы польскія ўлады да канкурэнцыйных крокаў у справе, якая ўжо вырашана для беларусаў Саветамі; гэта справа — Беларуская рэспубліка. Наступіла змена арыентацыі беларусаў на Мінск... агітацыя за самавызначэнне і незалежнасць Беларусі, вельмі папулярная сярод амаль усёй інтэлігенцыі, мае ў шырокіх масах глыбокі водгук».
    і4	Пётра Мятла. Работа Грамады ў сойме. Нататка падрыхтавана для ЦК КПЗБ. Гл.: Неапрацаваныя дакументы Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ у Мінску. Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ у Мінску.
    15	На Тарашкевіча насядалі з усіх бакоў. Будучы сакратар ЦК КПЗБ Язэп Лагіновіч пісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што ў 1924 годзе яму было загадана, каб на пасяджэнні БНК востра асудзіў кампрамісную тактыку Тарашкевіча ў сойме. (Пар.: ЦА ЦК ПАРП. Аўтабіяграфія Я. Лагіновіча. Персанальная папка № 79291).
    1®	Biatorusin, «Nie t^dy droga», «Przegl^d Wilenski», nr 3, 10.11.1924.
    17	Прамова Тарашкевіча 13.VI.1924 года ў сойме з’яўляецца неабвержным доказам, што праект «аўтаноміі» невыпадкова «ляжаў у Тарашкевіча дома», як піша Рагуля. Пар. таксама справаздачу «Артура» на III канферэнцыі КПЗБ (ЦА ЦК ПАРП, м/ф 1425/9).
    18	Пасол Тарашкевіч аб польска-беларускіх адносінах «Jutro». 4.X.1924. № 12. С. 5—7.
    19	Пар.: Пратакол допыту Б. Тарашкевіча ў Вронках 4.III.1927 года судовым следчым па справах асаблівай важнасці Конрадам Баброўскім (ЦА ЦК, 105/1137. Акты следства. Т. IV—V. С. 28), а таксама заяву ў лісце да рэдакцыі («Robotnik», № 16. 16.1.1925. С. 5), напісаным Тарашкевічам і Рак-Міхайлоўскім, з якога відаць, што яны аспрэчваюць паклёп, распаўсюджаны раскольнікамі ў КПЗБ супраць С. Ваяводскага.
    20	Мятла П. Работа Грамады ў сойме. Нататка падрыхтавана для ЦК КПЗБ (Nieopracomane dokumenty...).
    21	Sprawozdania stenograficzne, цыт. выд., okres I, posiedzenie 129, 13.VI.1924.
    22	Тамсама. Пасяджэнне 146, 9.VII.1924.
    23	Тамсама. Пасяджэнне 196, 25.IV. 1925.
    24	Успаміны карэспандэнта сойму пра беларускі клуб падаем паводле: «Przegl^d Wilenski», nr 14—15, 23.VIII.1929. S. 14—15.
    25	Некалькі пазней да клуба Грамады далучыўся беларускі пасол Юрый Сабалеўскі, які падчас стварэння клуба быў у турме.
    26	Nowy klub w Sejmie, «Walka», nr 28, 11.VII.1925.
    27 Тарашкевіч Б. Першы блін комам. «Беларуская ніва». № 7. 9.XII.1925 г. Назва артыкула з’яўляецца намекам на першы нумар новазаснаванага выдання Беларускага сялянскага саюза «Сялянская ніва». Крытыка Тарашкевіча была прынцыповай, вытрыманая ў спакойным тоне.
    28 Аўтабіяграфія Б. Тарашкевіча ад 15.XII.1933 г.
    2« Рэферат «Паўла» (Лагіновіча) на III Канферэнцыі КПЗБ (1926) пад назвай «Аб сітуацыі 1 тактыцы КПЗБ». Архіў ЦК КПЗБ. ЦА ЦК м/ф 1425/9. С. 736.
    зо Абвінаваўчы акт па справе Б. Тарашкевіча і інш. (Справа Грамады). ЦА ЦК, 105/1137. Т. 1. К. 26; Праграма і статут Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Вільня, 1926. Бібліятэка ЦА ЦК.
    31 Першы пункт выпрацаванай у 1923 годзе праграмы Беларускай нацыянальнай партыі (Беларуская нацыянальная партыя — БНП) гучаў так: «Ідэал беларускага народа. І.БНП лічыць сваім ідэалам незалежнасць уз’яднаных земляў беларускага народа». Праграма Беларускай нацыянальнай партыі. Вільня. 1923. Тамсама.
    32 У дзесятую гадавіну. «Воля працы». № 5. Вільня, 28.III.1928.
    зз Адпаведны пункт (28) у праграме НСП гучаў так: «Сродкі і шляхі дзейнасці: Партыя стаіць на грунце незалежнасці польскай дзяржавы і дзейнічае ўсякімі легальнымі, згодна з канстытуцыяй, сродкамі».
    34	Вінаватым за гэты «недагляд» палічылі тагачаснага міністра ўнутраных справаў Младзяноўскага, які нібы «недаацаніў» праграмы. Пар.: «Рапарт па справе Грамады», складзены капітанам Сухенкам-Сухецкім ад 16.XI.1926. ЦА ЦК. Вайсковбія інстытуцыі 1918—1939, 296/11-18. С. 70; Акт акружнога суддзі С. Паўлюця. ЦДА ЛССР, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357. Т. IV. С. 79, 80, 117.
    35	Аўтабіяграфія Тарашкевіча Браніслава Адамавіча, 1936. ЦА ЦК, м/ф 1684.
    36	Пра візіт Б. Тарашкевіча на Лукішкі вядома з вуснага апавядання Стэфана Бергмана (Беньяміна Эпштэйна), які сядзеў у той час у адной камеры з Канчэўскім.
    37	Пра гэтыя курсы напісаў аўтарцы Фелікс Стэцкевіч: больш падрабязную інфармацыю аўтарка сабрала ў Радашкавічах.
    38	Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI. К. 36.
    39	У непадпісаным дакладзе Галоўнага штаба пад назвай «Сялянска-рабочая грамада» (ЦА ЦК, 296/11-18. С. 76) чытаем: «Уплыў бел. Грамады пад канец жніўня б. г. такі магутны, што ўсякія іншыя беларускія арганізацыі пачынаюць паступова знікаць, а ўлік гурткоў робіцца немагчымым».
    40	15.1.1927 г. напярэдадні разгрому Цэнтральнага сакратарыята, арышту правадыроў Грамады, цэнтральнага і мясцовага актыву Грамада налічвала 100 тысяч членаў.
    41	Пастанова пленума ЦК КПЗБ аб адносінах да БСРГ. ЦА ЦК, м/ф 1425/18; Сакрэтная інфармацыя за 1927 г., пракуратура пры AC у Беластоку. ЦА МУС, 418. С. 44.
    42	Акт следства ў справе Грамады, ЦА ЦК, 105/1137. Т. III. С. 45—49.
    43	Нечаканая заява ад 10.XII.1926 года па справе паліцыянцкай расправы на з’ездзе БСРГ у весцы Старабярозаве, гміны Орлі, Бельскага павета. Sejm RP, okres 1, druk nr 2569.
    44	Склад Цэнтральнага сакратарыята па барацьбе за амністыю. ЦА МУС, А/2, Грубяшуў. Т. 2. К. 34; пра дзейнасць Тарашкевіча ў тым сакратарыяце гл.: Палуян Ю. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мн., 1967. С. 130.
    45	Стэнаграфічныя справаздачы, цыт. выд., перыяд 1, пасяджэнне 288, 25.VI.1926.
    46	Тамсама. Прамовы Тарашкевіча ад 17.VII. і 16.XI.1926. У сваей аўтабіяграфіі ен у 1933 г. напісаў, што амаль адразу па прыходзе Пілсудскага да ўлады акрэсліў майскі пераварот як фашысцкую дыктатуру.
    47	Акт следства AC (акруговага суда) у Беластоку. ЦА МУС. Т. 391. С. 12.
    48	Maciej Rataj, Pami^tniki. 1918—1927, Warszawa, 1965. S. 375, 429.
    49	У ім гаварылася: «Сойм заклікае ўрад да неадкладнай ліквідацыі Беларускай сялянска-рабочай Грамады і спынення вынікаў яе злачыннага дзеяння». Сойм ПР, перыяд 1, друк № 2550.
    so Стэнаграфічныя справаздачы, цыт. выд., пасяджэнне 307, 16.XI.1926.
    51	Акт следства па справе Грамады. ЦА ЦК, 105/1137. Т. VI. К. 36—37.
    52	Дакумент гэты фігуруе ў матэрыялах КПЗБ як «Мемарыял па справе паўстанцкіх настрояў у Заходняй Беларусі і задачах КПЗБ» ад 12.1.1927 г., падпісаны: ГІрухняк і Максімоўскі. ЦА ЦК, м/ф 1425/33. Пратакол пасяджэння Польска-Балтыйскага сакратарыята Камінтэрна ад 18.1.1927г. Архіў ІМЛ у Маскве, ф. 495, воп. 61, адз. зах. 4. С. 1—21. На гэтым пасяджэнні выдатныя дзеячы Камінтэрна падкрэслівалі, што нельга ў бліжэйшым часе чакаць ваенную дапамогу для Заходняй Беларусі, бо такая дапамога магла б давесці да вайны.
    53	Цікавай ілюстрацыяй для гэтага моманту з’яўляецца выказванне Станіслава Свяневіча, тагачаснага асістэнта віленскага універсітэта, былога
    супрацоўніка камісіі па нацыянальных пытаннях Галоўнага штаба. Свяневіч пільна сачыў за дзейнасцю Тарашкевіча. Будучы сведкам, сказаў, што «сам доўгі час лічыў Тарашкевіча за наіўнага палітыка, які верыў, што шляхам перамоваў з кабінетам міністраў здабудзе штось для беларусаў. Тым часам урад увасабляў настроі польскай грамадскасці, а ў ей не было схільнасці да рэалізацыі нават мінімальных беларускіх пастулатаў. Да стварэння Грамады наважыўся прыступіць толькі тады, калі ўсе іншыя сродкі былі вычарпаны». (Пратакол судовага разбору ў акруговым судзе ў Вільні 23.11.—22. V.1928 г. ЦЦА ЛССР, ф. 129, воп. 2, адз. зах. 2357/VIII. Т. IV. С. 329.
    54	Сярод іх былі выдатныя людзі. Варта было б расказаць пра іх больш падрабязна. Але толькі пасля выдання гэтае кнігі я апрацавала біяграфічныя нарысы Сымона Рак-Міхайлоўскага, Петры Мятлы, Максіма Бурсевіча, Ігната Дварчаніна, Паўла Валошына і іншых. Алублікавала іх у зборы «Sprawy biatoruskie w II rzeczypospolitej». Варшава, 1984, a таксама ў Stowniku Dziataczy Polskiego Ruchu Robotniczego, tom 4.
    Раздзел чацвёрты
    (1927-1930)
    Ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года. — Арышт і турма. — Ход следства і паказанні здраднікаў. — Блуканне па турмах: Лукішкі — Вронкі — Грудзёндз — Беласток і зноў Лукішкі. — Вялікі працэс Грамады і польскае грамадства. — Падрыхтоўка ў турэмнай камеры Грудзёндза V пашыранага выдання беларускай граматыкі. — Работа над перакладам «Іліяды» Гамера на беларускую мову. — Неспадзяванае прымусовае вызваленне з турмы ў 1930 г. — Справы сямейныя. — Вельмі кароткая перадышка. — Зноў у віры палітыкі: на чале выбарчай кампаніі «Змагання».
    У ноч з 14 на 15 студзеня 1927 года адбыліся шматлікія вобыскі і арышты на тэрыторыі ўсёй Польшчы і асабліва ў Заходняй Беларусі. Хваля рэпрэсіяў была цесна звязана з тым, што ў новаствораным кабінеце Пілсудскага пасаду міністра справядлівасці 2 кастрычніка 1926 года заняў Аляксандр Мейштовіч. Сцвярджэнне гэтай узаемазалежнасці грунтуецца не толькі на тым, што гэта быў стары рэакцыйны палітык (між іншым, «кацярынінец»)і і адзін з прадстаўнікоў так званых віленскіх зуброў (у яго ўладанні было больш як тысяча гектараў зямлі). Мейштовіч абумовіў узначаленне ведамства справядлівасці рашэннем аб разгоне і дэлегалізацыі Грамады. Пра гэта пісалі газеты, пра гэта публічна гаварылася на працэсе Грамады (адзначыў гэта, між іншым, сведка Вячаслаў Багдановіч, прафесар праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Вільні, абраны ў 1922 годзе ад Віленскага ваяводства ў сенат, член прэзідыума беларускага клуба).