Слова пра Браніслава Тарашкевіча
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 192с.
Мінск 1996
Канчатковая пастанова была прынята пры ўдзеле саветніка Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства справядлівасці. У пастанове гаварылася, што следства па найважнейшых справах камуністычных, грамадоўскіх і НСП на тэрыторыі чатырох паўночна-ўсходніх ваяводстваў будзе праводзіцца, як і дагэтуль, асобна, але нагляд над следствам будзе сканцэнтраваны ў руках Конрада Баброўскага, следчага па справах асаблівай важнасці.
Пасля гэтай нарады адмовіліся ад «працэсу монструм»; «справа 133» адбылася ў акруговым судзе ў Беластоку; усіх арыштаваных па справе Грамады (звыш 400 чалавек) судзілі на некалькіх тэрытарыяльных працэсах. Цэнтральны актыў і група віленскіх актывістаў (56 чалавек) былі перададзены акруговаму суду ў Вільні. Праз пару дзбн, паведамляючы пра гэта, «Слово» пісала, што «56» — гэта «галава, адарваная ў гідры».
У пачатку 1928 года ўсіх падсудных па справе Грамады перавезлі ў віленскую турму на Лукішках. 3 23 лютага да 22 мая (з перапынкам на выбары ў сойм, якія адбыліся 4 сакавіка) цягнуўся галоўны працэс Грамады. He будзем апісваць увесь працэсзг, нагадаем толькі некалькі агульных момантаў і больш падрабязна спынімся на эпізодах, звязаных з Тарашкевічам.
Матэрыялы следства складаліся з дваццаці тамоў, абвінаваўчы акт налічваў 80 старонак. Працэс цягнуўся тры месяцы, адбылося 60 пасяджэнняў, праслухана 660 сведкаў.
Тарашкевіч на працэсе бараніў не столькі сябе, колькі той рух, якім кіраваў. Добра разумеў, што ад яго паводзінаў у значнай меры будзе залежаць характар гэтага працэсу. 3 самага пачатку ен задаў тон судоваму разбору, стаў яго «галоўнай спружынай», «душой» зусім не маналітнага складу абвінавачваемых. Яны не былі адзінымі ў сваіх поглядах, у інтэлектуальным узроўні, яны адрозніваліся і асяроддзем, з якога паходзілі, і ступенню ўдзелу ў грамадскім жыцці, мерай загартоўкі ў палітычнай барацьбе і г. д. Яднала іх прыналежнасць да Грамады — лава падсудных, турма. Тарашкевіч непакоіўся, каб падсудныя не надламаліся. Яго прысутнасць адчувалі ўсе ўжо ў прыбмнай суда. 3 многімі вітаўся. Быў вясйлы. Адпускаў досціпы. I хоць падчас следства кожны паводзіў сябе па-свойму, яму ўдалося стварыць такую атмасферу, у якой не было пачуцця прыгнечанасці.
Як звычайна, пасяджэнне пачалося з праверкі прысутнасці падсудных. Тарашкевіч адказваў першы. Гаварыў па-
беларуску, што вельмі нервавала старшыню суда (усе падсудныя адказвалі на беларускай мове). На пытанне пра «сталае месца жыхарства» адказаў: «Турма на Лукішках». Суддзя ўступіў у дыялог, і Тарашкевіч не прапусціў гэтага выпадку для дэманстрацыі. Назваў «знакам часу» той факт, што такія людзі, як ён, «пастаянна» знаходзяцца ў турме. Такія паводзіны галоўнага падсуднага ўзнялі дух іншых зняволеных.
Вось яшчэ адзін прыклад, які сведчыць пра тое, што на працягу ўсяго працэсу Тарашкевіч быў верны сваёй ролі. Падчас паказанняў паліцыянта Махерскага аб ходзе сходу ў адной з вясковых арганізацыяў Грамады Тарашкевіч задаў яму пытанне па-беларуску. Збіты з тропу сведка, не разумеючы пытання, пачаў апраўдвацца няведаннем беларускай мовы. Фактычна ён прызнаўся, што не можа даць справаздачу аб сходзе, які праводзіўся на беларускай мове. Тут Тарашкевіч усхвалявана выгукнуў: «Калі ж, урэшце, скончыцца гэтая камедыя?» За гэта быў выдалены з судовай залы. Наступіла цішыня. Праз хвіліну судовую залу вымушаны былі пакінуць Язэп Патапчук за падтрымку Тарашкевіча. Пасля Патапчука падняўся Максім Бурсевіч, a потым і ўся лава падсудных. Аб’яўлены перапынак. Дэманстрацыя ўдалася.
Замінак на працэсе было шмат. Так, напрыклад, пракурор у адпаведнасці з распараджэннямі, якія атрымаў, не адзін раз намагаўся нанесці Тарашкевічу «маральны ўдар». Папракнуў яго ў «варварстве», «празмернай амбіцыі», «прадажнасці» і, урэшце, «кар’ерызме». На гэта Тарашкевіч адказаў, што калі вільготная адзіночная камера можа быць сведчаннем гэтага кар’ерызму, то ахвотна ўступіць яе кожнаму «некар’ерысту».
Словам, калі планы пракуратуры прадставіць Грамаду ў выглядзе «тэрарызму і бальшавізму», а не масавай сялянскай арганізацыі, арганізацыі нацыянальна-вызваленчай, праваліліся і працэс стаў маніфестацыяй арганізаванага беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва, у якім левае крыло значна пераважала, то адбылося гэта перш за ўсё дзякуючы Тарашкевічу. Ён і яго найбліжэйшыя таварышы разам з абаронцамі зрабілі ўсё, каб паказаць і падкрэсліць нацыянальны характар грамадоўскага руху, барацьбу беларускага народа за сваё самавызначэнне.
У ходзе працэсу Тарашкевіч перажыў некалькі асабліва цяжкіх дзён, бо была арыштавана Вера, яго жонка. Гэты арышт быў звязаны з забойствам галоўнага сведкі абвінавачання — правакатара Міхаіла Гурына. 16 сакавіка 1928 го-
да прысуд ЦК КПЗБ над Гурыным выканаў Сымон Клінцэвічзз. Вестка пра забойства данеслася да падсудных у будынку суда ў час перапынку, Яна выклікала вялікую ўзрушанасць. Некаторыя з падсудных трыумфавалі, што справядлівасць узяла верх, іншыя лічылі, што трэба было б абясшкодзіць другога правакатара — Бабіча, астатнія баяліся адмоўнага ўплыву гэтага акта на вынясенне прысуду. Бачачы гэтае хваляванне, пракуратура пачала западозрываць, што падсудныя маюць штосьці супольнае з арганізацыяй забойства. Паколькі ўжо і раней абвінаваўцы заўважылі, ды і зусім не без падстаў, што жонка Тарашкевіча з’яўляецца сувязной паміж мужам і «воляй», яна і была арыштавана. Ведаючы цяпер з практыкі, чым можа пагражаць гэты арышт, Тарашкевіч цяжка перажываў затрыманне жонкі. Але, на шчасце, гэты стан найвышэйшага напружання працягваўся толькі тры дні, пасля чаго Вера Тарашкевіч зноў з’явілася ў судовай зале.
Пра ролю Тарашкевіча ў Грамадзе ў абвінаваўчым акце запісана: «Што датычыць асобы Браніслава Тарашкевіча, то А/круговы/С/уд/ на падставе ўсей сукупнасці акалічнасцяў прыходзіць да высновы, што гэта найбольш інтэлігентны сярод членаў Цэнтральнага камітэта БСРГ, які, несумненна, кіраваў усёй акцыяй Грамады і таму адказны за ўсе яе дзеянні».
Падчас працэсу толькі нязначная частка польскай інтэлігенцыі рашуча стала на бок Грамады і абараняла правы беларусаў на сваю ўласную нацыянальную арганізацыю. Да іх належалі перш за ўсё адвакаты. Гэта былі вядомыя ў Полыпчы юрысты: Яўгеніуш Смяроўскі — пасол сойму з клуба «Вызваленне», Казімеж Петрусевіч — прафесар віленскага універсітэта (пазбаўлены кафедры за абарону Грамады), Мечыслаў Этынгер, Вітальд Абрамовіч, Тэадор Дурач — адзіны камуніст сярод адвакатаў, Аляксандр Бабяньскі, Людвік Гонігвіль, Ежы Прайс, Іосіф Чэрніхаў, Стэфан Міцкевіч, Вацлаў Радзевіч і некалькі іншых, тады яшчэ малавядомых, маладых і здольных юрыстаў. Разам з юрыстамі-практыкантамі 18 чалавек.
Абвінаваўцамі былі два пракуроры — Зыгмунт Калапскі і Робэрт Раўзе. Абвінавачанне старалася прадставіць Грамаду як наладжаную камуністамі змову, накіраваную на дыверсіі і шпіянаж на карысць БССР. Абарона ж, наадварот, трактавала дзеячаў Грамады як прадстаўнікоў народа, якія імкнуліся прадэманстраваць права свайго народа на існаванне, права на развіццё сваёй культуры, права на будаўніцтва свайго жыцця паводле ўласнай волі — права на-
рода, які стаіць на шляху свайго адраджэння. Абаронцы, значная частка якіх прымала ўдзел у барацьбе за незалежнасць свайго народа, тлумачылі факт узнікнення Грамады як праяўленне бурнага росту нацыянальнай свядомасці беларусаў. Смяроўскі так сфармуляваў гэтую думку: «Мы павінны прызнаць, што беларуская нацыя існуе і што мы з’яўляемся сведкамі развіцця сярод беларусаў нацыянальнай свядомасці, і ніхто не зможа спыніць гэта, бо гэта не што іншае, як рэальнасць»х Кожны з абароны ў той ці іншай форме паўтараў гэтую думку, падкрэсліваючы, што гэты працэс увойдзе ў гісторыю беларускага народа гэтак, як увайшлі ў гісторыю беларусаў ідэі, абвешчаныя Кастусём Каліноўскім, якога павесілі ў 1863 годзе на Лукішскай плошчы. Амаль кожны з абароны спасылаўся на нацыянальна-вызваленчую барацьбу палякаў, якія гінулі за сваю нацыянальную справу, на сумесныя нацыянальныя традыцыі, гаварыў, што Польшча яшчэ нядаўна была краем, цярпеўшым нацыянальны ўціск, і не павінна стаць тыранам народаў,.што жывуць у яе межах.
Абарона пераканаўча абвергла абвінавачанне Грамады ў змове. Поўная згода паміж абаронцамі і падсуднымі была несумненна выяўленнем шчырай сімпатыі да беларускага народа, да яго прадстаўнікоў. Кожны з абаронцаў зыходзіў з нейкага свайго пункту, але ўсе разам абаранялі Грамаду не толькі па абавязку, але і з уласных перакананняў.
Да групы польскай інтэлігенцыі, якая стала на абарону Грамады ці то з сімпатыі да яе правадыроў, ці з прычыны асуджэння палітыкі ўрада ў яго адносінах да нацыянальных меншасцяў, належыць залічыць сведкаў абароны. Гэта былі: выдатны дзеяч польскага народнага руху Ірэна Касмоўская, вядомы грамадскі і дзяржаўны дзеяч, віцэ-прэм’ер ва ўрадзе Ул. Грабскага Станіслаў Тугут, грамадскі дзеяч, пасол сойму Людвік Хоміныжізз. Да гэтай групы належыць залічыць вядомага байкапісца, сатырыка і публіцыста Бенедыкта Герца, які свой артыкул «Памылковая дарога і яе эфект», надрукаваны ў «Пшэглендзе віленьскім» 10 чэрвеня 1928 года, пачынае так: «Пішу пад уражаннем прыгавору па справе Грамады». I крыху далей: «Я ўсёй душой на баку асуджаных», і гэта «выклікана не столькі спачуваннем да беларускага народа, колькі клопатам пра будучыню польскай дзяржавы»з«. 3 падобнага пункту погляду абаранялі Тарашкевіча публіцысты такога кірунку, як Мар’ян Свяхоўскі (у «Кур’еры віленьскім»), а таксама група прагрэсіўнай польскай інтэлігенцыі ў Вільні з пазіцыі «Пшэглёнду віленьскага».
Яўгеніуш Смяроўскі, абаронца Тарашкевіча, сказаў на працэсе з глыбокім жалем: «Тарашкевіч быў вогнішчам вялікіх дўхоўных сілаў і гэтыя скарбы мог прынесці Польшчы не як ахвяру, не як даніну, а на падставе раўназначнай замены, але наткнуўся на дэмагогію, шавіністычную нянавісць і на ацэнку беларусаў як грамадзян другой катэгорыі».
Ірэна Касмоўская паказала суду, што памятае Тарашкевіча яшчэ з 1916 года, калі ён быў настаўнікам дзяцей інжынера Зябіцкага ў Петраградзе. Ен заўседы лічыў сябе беларусам, якому блізкай была польская культура. Сказала пры гэтым (што мае для разумення літаратурнай творчасці Тарашкевіча вялікае значэнне), што Тарашкевіч у колах польскай інтэлігенцыі быў вядомы як міцкевічазнаўца. I, урэшце, выказала перакананне, што ен чалавек ідэйны, бескарыслівы беларускі патрыёт.