Шоўк
Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
МІКОЛА АДАМ
МІКОЛА
Аповесці, раман
Мінск
«Мастацкая літаратура» 2013
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бен)-44
А28
ISBN 978-985-02-1485-0
© Адам М. М., 2013
© Афармленне. УП «Мастацкая
літаратура», 2013
НАСЦЯ
Аповесць
1
«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. He бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не злятаюць з-пад носа саплівымі ледзяшамі і не разбіваюцца на шматлікія шарыкі аб брук. Наадварот, пацалункі прыляпляюцца да вуснаў жуйкамі, а словы чуюцца суцэльнымі арыямі і рассыпаюцца перхаццю на вушы наіўных дзяўчатак, якіх і дубцом дамоў не загоніш, таму што канікулы ў школе і хочацца за тыдзень нагуляцца. Здавалася, што людзей пабольшала з аб’яўленага дня канікул, падлеткі сустракаліся літаральна паўсюль. Вось і дзве дзяўчынкі чатырнаццаці гадоў ехалі са мной разам апошняй электрычкай на Стоўбцы. Я не заўважыў, калі яны падселі. Бо закімарыў, а вочы расплюшчыў, як пачуў іх галасы. Яны размаўлялі пра спявачку Земфіру. Адна дзяўчынка сядзела побач са мной, другая — насупраць. Абедзве былі бландзінкамі з яшчэ чыстым без слядоў пераходнага ўзросіу на твары ўспрыняццем свету, і мне раптам захацелася забрудзіць іх свет, апляваць і растаптаць нагамі, як клумбу з прыгожымі
кветкамі. Нібы прачытаўшы мае думкі і напалохаўшыся імі, дзяўчына, што насупраць, прапанавала той, што сядзела побач са мной, перасесці да яе. Я сціснуў кулакі, загадваючы ў думках застацца ёй на месцы. Дзяўчына не зварухнулася. Я выцер рукавом кропелькі поту з ілба, а затым рука мая раптам лягла на ейную джынсавую каленку.
— Тс-с! — прыклаў я палец да сваіх губ, каб дзяўчаты маўчалі, але яны і без майго папярэджання не маглі прамовіць і слова. Тая, што сядзела насупраць, увогуле, нібыта дар мовы страціла, толькі жвавыя вочы, бы на шарнірах, цікаўна і з жудасцю сачылі за тым, што адбываецца.
Вочы маёй апаненткі мне не падабаліся. Яны нагадвалі восень, прынамсі, апалае лісце, якога станавілася шкада, а шкадаваць мне нікога не хацелася, і мая рука паднялася вышэй. Дзяўчына сядзела ні жывая ні мёртвая, баючыся паварушыцца, па ўсім відаць, упэўненая, што я маньяк і збіраюся разарваць яе на кавалкі. Я паволі прыняў руку і ўсміхнуўся дзяўчатам, намагаючыся нарадзіць на твары галівудскую ўсмешку, нейкім шостым пачуццём адчуваючы, як дзяўчына, што насупраць, злосна зайздросціць сваёй сяброўцы.
— Навошта?..— выціскае з сябе ўладальніца восеньскіх вачэй, пазіраючы на мяне.
— Навошта што? — працягваю я ўсміхацца, усё яшчэ спадзеючыся, што падобны на Тома Круза.
— Вы — маньяк? — пытаецца яна.
— He, горш,— адмоўна хістаю галавой.— Я — беларускі пісьменнік.
Ім абедзвюм болып няма чаго казаць. Яны расчараваліся, што я толькі пажартаваў і не адбылося прыгодаў, пра якія маглі б потым распавесці сваім каляжанкам, маўляў, з жывым маньякам сустрэліся і ўсё такое...
Я падняўся і выйшаў у тамбур пакурыць.
He паспеў падпаліць сваю «прыміну», як у тамбуры з’яўляецца дзяўчына з позіркам апалага лісця. Хоча нешта сказаць, але штосьці яе стрымлівае. Мажліва, дым, які я выдыхаю паўз ейны твар.
— Што здарылася? — вымаўляю я.
Дзяўчына маўчыць, відаць, баіцца фразы, прыліплай да нёба слінай ды яшчэ падпёртай языком.
— Ты хочаш кахання? — пытаюся я.
Дзяўчына згодна хутка-хутка хітае галавой.
— У цябе ёсць хлопец? — дапытваюся.
— Так.
— Вось і звярніся з гэтай прапановай да свайго хлопца,— раю я.— Яму будзе прыемна быць першым.
Нейкая станцыя. Цягнік спыняецца. I я лячу ўніз галавой з тамбура на асфальтаваную сцежку. Удар ніжэй пояса з боку дзяўчыны атаясамліваў сабою своеасаблівую помсту за расчараванне. Я быў упэўнены, што ейны хлопец ніколі не падзеліць з ёю ложак. Хутчэй, яго сябры.
Цягнік крануўся. Праз хвіліну яго ўжо не было чуваць. Я ляжаў на халодным асфальце, і сілы пакідалі мяне разам з крывёй з пабітай галавы і дымам «прыміны», якую я па інерцыі яшчэ смактаў».
2
Калі я прачнуўся, Насці побач не назіралася. Пра яе прысутнасць нагадвалі толькі невялікія ўмяціны на пасцелі ды цяпло, якое яшчэ не паспела тонкім струменьчыкам, нібы дым, эміграваць у столь. Краёк коўдры з таго боку, дзе спала Насця, загнуўся, нагадваючы распячатаны паштовы канверт, адкрываючы чужому позірку далікатна складзеную бялізну і скамечаны абы-як, відаць, проста кінуты на пасцель, каб пасля прыбраць, халацік. Верагодна, што Насця
паехала на заняткі, хаця, дзе дзяўчына вучылася, я не меў ніякага ўяўлення, што мяне балюча ўразіла: не спытаў пра самае галоўнае. Аднак — не страшна. Усё з часам можна выправіць. Я праглынуў набеглую сліну і ўтыркнуўся ў Насціна сподняе, удыхаючы самы патаемны ейны пах.
Пакуль не прыйдзе Насця, пакуль яна не вернецца адкуль-небудзь, таму што я не ведаў, дзе яна падзелася, каб хутчэй мінуў час чакання, я думаў напісаць сёе-тое. Паспеў націснуць толькі адну клавішу на камп’ютары, як на мяне абрынулася столь. Разам з крэслам, сталом і камп’ютарам мяне кінула ў чорнае прадонне, якое ўсмоктвала ў сябе кожную рэч па частках, смакуючы, расцягваючы задавальненне ежай, а я ежай быць не жадаў, ды нічога не мог зрабіць насуперак. Мяне ванітавала, галава расколвалася на запчасткі, нібы гадзіннік, кінуты вобзем. Я яшчэ паспеў набраць 103 і прамямліць адрас, калі прадонне ўхапіла мяне за ногі і пачало ўцягваць ў свой невычэрпных крыніц шлунак.
Ачомаўся ад моцнага гідкага болю ў патыліцы. Здавалася, што гіганцкіх памераў камар аблюбаваў маю галаву як неверагодную прысмаку і ўсадзіў свой танклявы меч у падатлівую вялую плоць, высмоктваючы па сістэме крупінкі мозгу. На самай справе, урач «хуткай дапамогі» ўвёў з дапамогай шпрыца ў мой мозг якісьці антыбіётык.
— Як вы прайшлі? — прамовіў я першую фразу, радуючыся, што магу гаварыць, углядаючыся ў кірпаты малады твар урача з вялікімі акулярамі на маленькім, што кнопка, носе. Сухія танклявыя губы, крыху прыкрытыя, як сарамлівая шлёндра, пледам мяккіх пшанічных вусоў, панура апушчаных да вугалка губ, ветліва і зычліва адказалі, што дзверы не былі замкнутымі, на шчасце, бо іх давялося б выбіваць,
што і планавалася зрабіць, таму што на неаднаразовы званок у дзверы не заўважалася ніякая жыццёвая праява.
— Мы думалі, што вы проста п’яны,— дадаў другі, нізенькі, у параўнанні з першым і маладзейшым урачом, відаць, настаўнік стажора, з добрай сеткай маршчын, як пад вачыма, так і на лысеючым карычневым лобе. Тоўстыя губы матлялі ці перакочвалі, нібы хвалю, з вугла ў вугал запалку без сярнічкі.— Але, хоць алкаголь і прысутнічае ў крыві, не ён вінаваты ў вашым стане. Мяне зацікавіла ўмяціна з правага боку вашага чэрапа, умяціна цемянной косткі, прычым даволі мяккая.
— Там на самай справе дзірка,— прамовіў я,— а пад скурай — голы мозг.
— Тады ўсё зразумела,— старэйшы перамяніў адну нагу другой. Ён сядзеў у фатэлі побач з канапай, на якой ляжаў я і сядзеў урач маладзейшы.
— Што менавіта?
— Гэты выпадак страты прытомнасці ў вас першы ці паўтараецца неаднаразова?
Мая памяць зашалясцела, нібы кніга, шукаючы патрэбную старонку з патрэбным тэкстам. Такое ўжо было, прычым зусім нядаўна. Я ехаў у метро. Пад’язджаючы да апошняй станцыі, стаў адчуваць тое самае, што і перад тым сваім станам, пакуль прыехала «хуткая». Я не мог ісці, не тое што не мог, ногі не слухаліся, нібы іх зусім не было, галаву ці мозг свідравалі незразумелыя стрэлы болю і апатыі. Людзі, што праходзілі міма, здаваліся малюскамі, што вельмі павольна праплывалі праз ілюмінатар майго падводнага карабля. Апошняе, што я памятаў перад падзеннем,— моцны боль у патыліцы — вынік удару аб цэментаваную падлогу метро. Самае цікавае, што
падаў я і ў першы, і ў другі раз на спіну, хоць цела хілілася ўперад.
Нейкія жанчыны і хлопцы, у якіх яшчэ засталася ў душы міласэрнасць, дапамаглі мне ачомацца, але ўсё адно стаяць, а тым больш ісці, я не мог. Двое маладых міліцыянтаў вельмі здзівіліся, што я цвярозы, а адна з жанчын, якая дапамагала мяне падымаць, аказалася ўрачом унутраных войск і паставіла першы дыягназ, пасля выклікала «хуткую»... Мне параілі не карыстацца метро з маёй траўмай, таму што пад зямлёй павышаецца ціск.
— Вам правільна параілі,— хітнуў, згаджаючыся, урач старэйшы.
— Я разумею, метро,— прамовіў я тады,— а прычым мая кватэра, ці мне і кватэрай перастаць карыстацца?
— Ну, навошта вы так? — усміхнуўся той самы ўрач.— Калі сур’ёзна, то часцей адчыняйце форткі. Прыступ паўтарыўся з-за цяжкага паветра, якім вы дыхаеце, атручанага да таго ж нікацінам.
— Мне кінуць курыць?
— Па-мойму, вас павінны былі папярэдзіць наконт цыгарэт і спіртнога яшчэ тады, калі выпісвалі з бальніцы пасля апрацоўкі раны... Тое, што вы працягваеце сваё, не прыслухоўваючыся да слушнай парады медыкаў, сведчыць не ў вашую карысць. Хто вы па прафесіі?
— Я пішу... ну... ведаеце...
— Што ж,— урач зморшчыў лоб, як бы задумаўшыся,— тады ўсё зразумела.
— Зразумела што?
Гэта сказаў не я.
Трымаючы ў адной руцэ поліэтыленавы пакет з выявай бел-чырвонага пачка цыгарэт «Бонд», нечым напакаваны, у другой — зняты з пляча скураны рук-
зак, Насця ў расхрыстанай куртцы, у маёй фланэлевай сіняй у квадраты кашулі, з-пад якой вытыркаліся сопкі грудак без станіка, насцярожана пазірала ў вочы абодвух урачоў, якія разгублена пераміргваліся.
— Што зразумела? — паўтарыла Насця. Яна паставіла рэчы ля сценкі і прайшла ў пакой, села на другую канапу, не раскладзеную. Гузік на кашулі зверху расшпіліўся, агаліўшы белы выгін Насцінай шыйкі, акупаваны раскіданымі ветрам валасамі.
— Прабачце, а вы... — урач старэйшы прыўзняўся з фатэля.
— Гэта не мае значэння,— апярэдзіла яго Насця.— Растлумачце мне, што здарылася і чым усё можа скончыцца. Проста так, як я разумею, «хуткая дапамога» не ўламваецца ў кватэры.
— Вы ведалі пра хваробу вашага... вашага... — урач замуляў губамі і заёрзаў у фатэлі, нібы сядзеў на агні, не ведаючы, як мяне абазваць.
— ...мужа. Задаволены? — выпаліла Насця.
— Гм,— варухнуліся бровы ўрача, і ёрзаць ён перастаў,— амаль задаволены. Дык вы ведалі пра хваробу вашага мужа? Пра траўму, атрыманую, відаць, некалькі год таму?