Шоўк  Мікола Адам

Шоўк

Мікола Адам
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 2013
71.45 МБ
— Вы вольны, спадар беларускі пісьменнік,— нарэшце вымавіў ён.
— Вы закрылі справу? — не зразумеў я.
— А яе ніхто не адкрываў,— усміхнуўся ён.
— Тады, з якой прычыны...
— Прычына чакае вас у двары пад клёнамі,— перапыніў ён і загадаў сяржанту: — Правядзіце грамадзяніна...
Я нічога не разумеў.
На вуліцы сонца балюча разанула па вачах, і я не адразу прыкмеціў Насцю. Яна стаяла ў трох кроках ад мяне і толькі што шпурнула недакурак у зграйку галубоў, якія зусім не спалохана адскочылі крыху, апроч аднаго. Левая лапка яго была абматана чырвонымі тоўстымі ніткамі.
На нейкае імгненне нашыя з Насцяй позіркі сустрэліся. Я закурыў і рушыў у процілеглы ад Насці бок. Гэта не было ніякім манеўрам. Я не чакаў, што яна кінецца за мной з воплямі дараваць ёй усё, але
і сам сябе не разумеў. Нешта знутры загадвала не аглядвацца і ісці ўперад. Толькі хада мая была нейкая запаволеная, як у робата Вертэра з дзіцячага баевіка пра Алісу Селязнёву. Hori не слухаліся мяне, упарціліся падпарадкоўвацца, ды й сам я ганіў сябе на чым свет стаіць за свой учынак. Але яна магла таксама пайсці, убачыўшы маю абыякавасць. He, гэтага не можа быць! Чаму не? Я рэзка абярнуўся. Насця стаяла на тым жа месцы, апусціўшы галаву, уся ў чорным, як і ўчора, малюючы нешта нагой на асфальце.
Зноў паволі я рушыў ёй насустрач. Насця прыўзняла галаву. Зрабіла адзін крок наперад, другі... I тут яна кінулася да мяне бегма, я таксама пабег да яе, распасцёршы рукі.
— Мікола, даражэнькі,— прыціскаючыся да мяне ўсім целам, гундосіла Насця, пакрываючы пацалункамі мае вочы, шчокі, лоб, нос, шыю,— даруй мне, калі ласка, дурніцы. He хацела я нічога дрэннага...
— Гэта ты мне даруй за ўсё, што я зрабіў,— узяў я ейны твар аберуч, углядаючыся ў чужыя вочы, з якіх цяклі слёзы, раз’ядаючы, як серная кіслата, туш і цені, што чорнымі пісягамі закратоўвалі мой любімы тварык. Сказаўшы гэтыя словы, якія мне так цяжка даліся, я моцна пацалаваў Насцю.
— Ты праўда на мяне не сярдуеш? — спыталася Насця, шморгаючы носам і размазваючы чорныя краты па шчоках, як шакалад.
— За што?
Рукі ейныя абвіліся вакол маёй шыі, а вусны нашы закружыліся ў павольным танцы пацалунка.
Краем вока я заўважыў, што з вокнаў пракуратуры павысоўваліся галовы цікаўных міліцыянтаў, як грыбы пасля дажджу. Мы з Насцяй, як я адчуў, былі бясплатным атракцыёнам. He паспеў я так падумаць, як дзяўчына выцягнула з вачэй лінзы і кінула іх пад ногі,
адкрыўшы мне непараўнальную ні з чым каву сваіх вачэй. Услед за лінзамі на асфальт паляцеў і чорны парык. Шыкоўныя Насціны валасы рассыпаліся хвалямі па плячах.
Я падняў яе на рукі і закружыў ад несусветнай радасці, а з вокнаў пракуратуры радаваліся ў маю падтрымку мянты. Капітан, падобны на актора Шчарбакова, усміхаўся, узрадаваны за нас, і махаў рукой.
Сентыментальнасць, як кажуць, ва ўсіх у крыві, і я не выключэнне. На самай справе ўсё адбылося не так. Мяне асудзілі, і я праседзеў пяць гадоў. Насці не ўдалося мяне вызваліць, таму што з ёю ніхто не лічыўся, і ёй давялося выйсці замуж за Мініча, які зіхцеў ад шчасця, як свіны лыч, а крумкачыныя яго вочы наліліся такой крывёй на вяселлі ад колькасці выпітай гарэлкі, што ўсе дзівіліся, як гэта Мінічавы вочы не палопаліся, бы пухіры, так яны выкаціліся з арбіт... А пасля ў іх нарадзілася дачка, ды ніхто не верыў, што дзіця — Мінічава...
Аднак нешта я намарыў не тое, забыўшыся пра сябе...
11
I смех, і грэх. Усё тое, што са мной адбылося, было разыграна Насцяй. Яна з’яўлялася і аўтарам сцэнарыя, і рэжысёрам, і камерцыйным дырэктарам, і выканаўцай галоўнай ролі. А ўсё дзеля таго, каб даць мне магчымасць перамяніцца і павініцца. I я стаў перад ёю на калені ў прысутнасці бясконцых прахожых, што чакалі, як і мы, аўтобуса ці тралейбуса на прыпынку, што насупраць чыгуначнага вакзала, побач з «МакДональдсам».
Я прасіў мне дараваць маё глупства і прыняць каханне, таму Насця спачатку спалохалася і, аглядаючыся на прахожых, як бы прабачаючыся за мяне, як бы
казала, што яна не вінаватая ў маіх паводзінах. Калі я пацалаваў ейныя рукі, твар яе асвяціўся цёплай лагоднай усмешкай, і яна папрасіла мяне ўстаць з каленяў, бо для яе гэта ўжо занадта.
Што ж, казка атрымалася пераканаўчай. Ды толькі мы жывем не ў казачнай краіне шчасця з добрымі феямі і чараўнікамі, а ў злосны крыважэрны час з незлічонымі войнамі і забойствамі, з крывадушшам і раўнадушшам людзей, якія ўспрымаюць толькі fla­paria шоу па тэлебачанні, разлічаныя на тупагаловых абывацеляў. Усё гэта я прыдумаў не сёння, выказваючы Андрэю Шакелю набалелае ў няўтульным, усё яшчэ няўтульным для мяне бары ГУМа на другім паверсе за столікам, які трымае некалькі пустых шклянак з-пад гарэлкі (іх яшчэ не паспелі прыняць) і недаедзсны бутэрброд «Вернісаж», што паспеў за доўгай размовай з гарачага ператварыцца ў халодны, як у казцы. Зноў казка, чорт яе бяры! Трэба ж было Насці паабяцаць, што дзеля яе я ператвару ейнае жыццё ў казку! Ага, зараз! За якія сродкі? Хаця Андрэй кажа, што ў Мінску працы хапае. Гэта дзеля таго, каб супакоіць мяне, бо работу, хоць якую-небудзь, мне абавязкова трэба знайсці. Іншая справа, іпто праца, якой у Мінску хапае, не аплочваецца той сумай, якую я маракую атрымоўваць. Ад сябравых слоў знікае ўсялякае жаданнс працаваць, не ў тым сэнсе, што я не буду больш ніколі пісаць, а ў тым, што я не маю ніякага жадання і задавальнення совацца ў якую-небудзь дзяржаўную ўстанову. Маўляў, вось ён я ўвесь, бярыце мяне на работу. А што я магу ім прапанаваць з трыма курсамі ўніверсітэта і танюткім зборнічкам вершаў? «Я — беларускі пісьменнік» — гучыць, вядома, але бурчыць у жываце. I хочацца, і колецца, як кажуць. Ды так мяне і прымуць, як жа... чакаюць з распасцёртымі абдымкамі. Ашчаслівец!.. Ды пайшло
яно ўсё да такой-та мацяры! Ну, беспрацоўны я, ну дык што? Затое ў мяне каханне ёсць, якое ні за якія грошы не купіш. Андрэй нават зайздросціць мне і з гэтае прычыны дае прачуханца, бо я вякнуў, што, відаць, кіну Насцю, хоць гэта будзе вельмі цяжка зрабіць; таму што грошай няма і не будзе, а маляваць іх я не ўмею. Безумоўна, гультай. Іншы неяк выкруціўся б, а мне ніяк не ўдаецца. Дык Андрэй і ўшчувае, што перастане паважаць мяне, калі я так зраблю. Ды не зраблю я нічога такога ніколі, а думаць жа нікому не забаронена. Я і не слухаў ужо Андрэя. Ён сам хоць здагадваецца, пра што гаворыць, пляце штосьці пра Міхалкова, Меньшыкава, Галівуд?.. Якога ражна? Ды хай гаворыць, бо я далёка ад яго прамоў. Я зараз з Насцяй, якая марудна-марудна здымае калготы, як абгортку з марожанага-эскімо, паволі праводзіць гарачай рукой па голых клубах, затым скідае кашулю і застаецца ў адных трусіках і станіку. Я ўжо даўно распрануты (Насця пастаралася) і чакаю яе, лежачы ў ложку, захінуты да грудзей коўдрай. Але не ў гэтым справа. Трэба толькі адзначыць, што раніцай я прапанаваў Насці выйсці за мяне замуж. Так і сказаў: «Давай пажэнімся». Яна доўга на мяне пазірала, як на нейкае дзіва, але нічога не сказала і ўнікала размовы наконт маёй прапановы цэлы дзень. Адно ўвечары, калі ў мяне не было ніякага жадання выходзіць куды-небудзь з цёплай утульнай кватэры, Насця раптам пацягнула мяне за руку да дзвярэй, зачыненых на шпінгалет. На ключ удзень я рэдка калі замыкаўся, толькі на ноч. Я на самай справе не ведаў, чаго яна пацягнула мяне да дзвярэй, адрываючы ад работы. Колькі ўжо часу я нічога не пісаў,— і вось цяпер з’явіліся думкі, якія неабходна было занатаваць. Аднак Насця начапіла мне на галаву шапку, якую я і зімой ніколі не насіў, і зняла з вешалкі куртку.
— Мы некуды ідзем? — спытаўся я, нічога не разумеючы.
Насця не адказала. Яна ўвабралася ў сваю чорную скуру раней, чым я зашпіліў маланку на сваёй. Затым адчыніла дзверы, выпхнула мяне на калідор і загадала выклікаць ліфт. Зачыніўшы дзверы, Насця ключ мне не аддала, а схавала ў сваю сумачку.
I па дарозе да тралейбуса, і ў тралейбусе, і пасля, калі мы падыходзілі да нейкай дзіўнай формы будыніны ў выглядзе падковы, яна маўчала, але загадкава ўсміхалася і міргала вочкамі, як святлафор.
Я нічога не зразумеў і тады, калі апынуўся, увапхнуты Насцяй, у прыхожай нейкай кватэры. За зачыненымі дзвярыма, напалову шклянымі, аднаго з пакояў чулася песня ў выкананні Людмілы Зыкінай, відаць, нехта глядзеў па тэлевізары «Залаты шлягер».
— Праходзь,— штурханула мяне Насця да іншых дзвярэй, што былі злева ад мяне, папярэдне загадаўшы распрануцца. Як толькі я апынуўся па той бок дзвярэй, яны зачыніліся за мной. Я памкнуўся было назад, але дзверы былі замкнутымі, а ў пакоі было цёмна, толькі за акном бачылася поўня, што цікаўна сачыла за мной, прынамсі, мне так здавалася. I яшчэ мне здавалася, што я маленькае кацяня, якога, хоць і сляпога, жывога кінулі ў наўмысна прыгатаваную яму і засыпаюць гідкім халодным жвірам.
3 друтога пакоя нічога не было чуваць, акрамя голасу Слічэнкі. На бегавой сцяжынцы сцэнічнага мастацтва ён змяніў Зыкіну і зацягнуў нешта пад гітару. Мне адразу ўспомніўся Будулай. Сам фільм я бачыў даўно, яшчэ ў васьмідзясятыя, калі нават і ўявіць сябе не мог у ролі беларускага пісьменніка. Аднойчы я ехаў з Мінска ў вёску. У райцэнтры далі аўтобус да маіх Цімкавіч, які сапсаваўся, нават не паспеўшы выехаць з Копыля. а час падціскаў. Мужыкі спяшаліся з
работы дамоў на чарговую серыю пра Будулая, а тут такая аказія... «Як жа там Будулай без нас?!» — самотна працягнуў адзін з мужыкоў, і ўсе дружна высыпаліся з аўтобуса, перажываючы, пакурыць.
Я так разумеў, што Слічэнка стварыў нейкі фон для размовы Насці з кімсьці, якую я не павінен быў чуць. А ведаць — дзе я і пра што яна з некім гаворыць — вой як карцела. Ды нават калі б вельмі захацеў, нічога б не пачуў, зачынены, бы вязень у камеры. Праўда, камера даволі цёплая і ўтульная.
Паступова цёмныя сілуэты прадметаў набывалі свае сапраўдныя рысы і ўжо не нагадвалі персанажаў галівудскіх фільмаў жахаў, як спачатку. Я нават асмеліўся сесці на ложак, аднак тут жа падскочыў, як уджалены. Пада мной нешта піскнула, а затым прамовіла «ма-ма». Я перажагнаўся. Гэта была ўсяго толькі лялька. Ложак аказаўся да мяне добразычлівым. Ён больш не выбрыкваўся, хоць я і сядзеў на самым куточку, баючыся з аднаго боку зваліцца на падлогу, з другога — не раздушыць яшчэ якую-небудзь цацку. Магчыма, што я натраплю і на тэрмінатара. А я не ўпэўнены, што тэрмінатар, таксама, як лялька, прамовіць, закаціўшы вочы, «та-та». Што я яму тады скажу? Што я не ягоны тата, а проста праездам? Дык ён мяне так змадыгуе, хоць і цацка, што мяне не тое што маці родная не пазнае, я сам сябе не пазнаю.